ІВАНО́Ў Сямён, майстар разьбяной і сталярнай справы 17 ст. Паходзіў з Беларусі. Працаваў у Аружэйнай палаце Маскоўскага Крамля У 1683—85 у складзе арцелі бел. разьбяроў і цесляроў удзельнічаў у аздабленні і ўстаноўцы іканастаса царквы Данскога манастыра ў Маскве (1683), рабіў для царскіх харомаў крэслы, сталы, куфэркі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІМЖА́,
від ападкаў атмасферных у выглядзе вельмі дробных (дыяметр менш за 0,5 мм) кропель дажджу. Выпадае з слаістых, слаіста-кучавых воблакаў і туману. Пры адмоўных т-рах І. можа выпадаць у пераахалоджаным стане, замярзаць на паверхні зямлі і ўтвараць галалёдзіцу. На тэр.Беларусі бывае 20—40 сут за год.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРЭ́ННАЕ РАДО́ВІШЧА,
паклады карысных выкапняў у карэнных горных пародах, якія не падвергліся прыроднаму мех. разбурэнню або хім. раскладанню (напр., пласты каменнага вугалю і фасфарытаў, штокі выкапнёвых солей, рудныя жылы). На Беларусі да К.р. адносяцца пласты калійнай і каменнай солей, выкапнёвых вуглёў, паклады торфу і інш.Гл. таксама Россыпныя радовішчы.
бел. спартсмен (міжнар. шашкі). Міжнар. гросмайстар (1994). Засл. трэнер СССР (1984).
Скончыў БДУ (1971). Чэмпіён Сусв. шашачнай алімпіяды (1992) у складзе зборнай каманды Беларусі. Падрыхтаваў трох чэмпіёнак свету па міжнар. шашках — А.Альтшуль, З.Садоўскую і Л.Сахненка. З 1994 у ЗША.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЕРАМІ́ЧНАЯ СЫРАВІ́НА,
мінеральная сыравіна (разнастайныя гліны, каалін, кварцавы пясок), якая выкарыстоўваецца прадпрыемствамі керамічнай прамысловасці. Найлепшай сыравінай з’яўляюцца гліны каалінітавага і каалінгідраслюдзістага саставу з невял. прымессю мантмарыланіту На Беларусі вядомы 232 радовішчы легкаплаўкіх глін, 6 — тугаплаўкіх, 9 — глін для вытв-сці керамзіту і аглапарыту, 4 — кааліну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛІ́МАВІЦКІ СКАРБ,
буйнейшы скарб антычных манет на тэр.Беларусі. Знойдзены ў 1804 у г. Клімавічы. Схаваны ў 2 ст.н.э. Складаўся з 1815 сестэрцыяў і дэнарыяў «першых рымскіх імператараў». Скарб здадзены ў Прыдворнае казначэйства (Пецярбург), 8.12.1804 перададзены ў Эрмітаж, адтуль 17 снеж. вернуты ў казначэйства Далейшы лёс невядомы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЫПТАФІ́ТЫ [ад крыпта... + ...фіт(ы)],
шматгадовыя травяністыя расліны, у якіх наземныя органы адміраюць у неспрыяльны для вегетацыі сезон, а пупышкі ўзнаўлення закладваюцца на карэнішчах, якія знаходзяцца ў глебе (геафіты) ці пад вадой (гідрафіты); адна з жыццёвых форм раслін. Напр., у флоры Беларусі ў многіх злакаў, асок, хрэну, клубнях (бульба, тапінамбур), цыбулінах (цюльпан).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЯНКЕ́ВІЧ (Габрыэль) (1722—1798),
архітэктар, педагог. Ураджэнец Беларусі. Вучыўся архітэктуры ў Віленскай езуіцкай акадэміі (1752—54) у Т.Жаброўскага і Рыме (1762—65). Займаўся выкладчыцкай дзейнасцю. У 1768—72 праф. архітэктуры, у 1783 рэктар Полацкага езуіцкага калегіума. У 1768 выканаў праект перабудовы капліцы ў касцёле св. Яна ў Вільні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАШЫНАБУДАВА́ННЯ ЭЛЕКТРО́ННАГА НДІ (НДІЭЛМАШ) Міністэрства прамысловасці Рэспублікі Беларусь. Засн. ў 1988 у г. Маладзечна як Усесаюзны НДІ машынабудавання для сілавых і паўправадніковых прыбораў. З 1992 НДІЭЛМАШ. Асн. кірункі дзейнасці: распрацоўка энергазберагальных тэхналогій (укараненне частотнарэгулюемых электрапрыводаў на прадпрыемствах Беларусі); распрацоўка апаратуры перадачы даных для кіравання электрапрыводамі да прамысл. абсталявання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«МІЛАВІ́ЦА»,
швейнае прадпрыемства. Засн. ў 1990 як швейная фірма на базе Мінскага вытв. швейнага аб’яднання «Камсамолка» (дзейнічала з 1970). З 1991 закрытае акц.т-ва. Асн. прадукцыя (1999): штодзённая і функцыянальная начная бялізна, купальныя касцюмы. У складзе «М.» гандл. дом і сетка фірменных магазінаў у абл. гарадах Беларусі.