бел.вучоны ў галіне педагогікі. Д-рпед.н. (1985), праф. (1987). Акад.Бел. акадэміі адукацыі (з 1998). Скончыла БДУ (1954). З 1954 на камсамольскай і парт. рабоце (сакратар ЦК ЛКСМБ, сакратар Ленінскага райкома КПБ Мінска). З 1973 у Мінскім пед. ін-це замежных моў (заг. кафедры). З 1979 дырэктар Бел. філіяла Усесаюзнага НДІ прафтэхадукацыі, у 1990—92 — НДІпед. адукацыі АПНСССР. З 1992 у Бел.дзярж.пед. ун-це. Навук. працы па праблемах дзіцячых і маладзёжных грамадскіх арг-цый, выхавання і развіцця грамадскай актыўнасці моладзі, пед. адукацыі, навукова-прафес. падрыхтоўкі магістраў і аспірантаў і інш.
Тв.:
Очерки истории пионерской организации Белоруссии. Мн., 1975 (у сааўт.);
Воспитание общественно-политической активности учащихся средних профтехучилищ. М., 1987;
Сущность и специфика студенческого самоуправления. Мн., 1991;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІ́КА ДЭ́ЛА МІРА́НДАЛА (Pico della Mirandola) Джавані (24.2.1463, Мірандала, каля г. Модэна, Італія — 17.11.1494),
італьянскі мысліцель і вучоны эпохі Адраджэння, гуманіст. Вучыўся ва ун-тах Балонні, Ферары, Падуі, дзе заснаваў схаластычную традыцыю арыстоцелізму і авераізму; разам з тым успрыняў культуру філал. гуманізму. Вывучаў у арыгінале Стары запавет і Каран, цікавіўся кабалой і «натуральнай магіяй». У сваіх «900 тэзісах» (1486) імкнуўся да ўсеагульнага «прымірэння. філасофіі»; лічыў, што ўсе рэліг. і філас. школы — прыватныя праявы адзінай ісціны. Папская курыя асудзіла 13 яго тэзісаў і яго самога. Пазней жыў у Фларэнцыі, далучыўся да гуртка Л.Медычы і фларэнційскіх неаплатонікаў на чале з М.Фічына (платонаўская Акадэмія), напісаў трактаты «Гептаплус» (1490), «Пра сутнае і адзінае» (1496). У творы «Супраць прадказальнай астралогіі» (1495) адмаўляў астральны дэтэрмінізм на карысць свабоды чалавечай волі. Яго працы паўплывалі на будучую натурфіласофію.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАКО́ВІЧ Аляксандр Гаўрылавіч (28.11.1926, в. Лясок Карэліцкага р-на Гродзенскай вобл. — 22.2.2000),
бел.вучоны ў галіне тэхн. кібернетыкі і інфарматыкі. Д-ртэхн.н. (1986), праф. (1987). Скончыў БПІ (1963). З 1963 у Ін-це тэхн. кібернетыкі Нац.АН (у 1968—94 заг. лабараторыі). У 1993—94 акад.-сакратар Бел. аддзялення Міжнар. акадэміі інфарм. працэсаў і тэхналогій. Распрацаваў тэарэт. асновы алгарытмічнага сінтэзу канструкцый, метады, мадэлі і пакеты прыкладных праграм аўтаматызацыі канструктарска-тэхнал. праектавання і вырабу аснасткі ў машынабудаванні. Дзярж. прэмія Беларусі 1978.
Тв.:
Основы автоматизации проектирования технологических приспособлений. Мн., 1985;
Создание программных средств САПР приспособлений. Мн., 1991 (разам з М.М.Другаковай);
Автоматизация проектирования технологических процессов и средств оснашения. Мн., 1997 (у сааўт.).
Літ.:
Савік М.П. Зямлі сваёй адданы сын // Памяць: Гіст.-дак. хроніка Карэліцкага р-на. Мн., 2000.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУ́ЙТЭЛЬ (Rüütel) Арнольд (н. 10.5.1928, в. Лайм’яла, в-аў Саарэмаа. Эстонія),
эстонскі паліт. і дзярж. дзеяч, вучоны-аграном. Д-рс.-г.н. (1991), праф. (1991). Скончыў Эст.с.-г. акадэмію ў г. Тарту (1964). З 1956 пам. дырэктара, дырэктар эксперым. базы Эст. ін-та жывёлагадоўлі і ветэрынарыі, з 1963 дырэктар Тартускага ўзорнага саўгаса. У 1969—77 рэктар Эст.с.-г. акадэміі. З 1977 сакратар ЦККамуніст. партыі Эстоніі па пытаннях сельскай гаспадаркі. У 1979—83 1-ы нам. старшыні СМЭст. ССР. З 1983 старшыня Прэзідыума Вярх. Савета Эст. ССР, у 1990—92 старшыня Вярх. Савета Эстоніі. Чл. Канстытуцыйнай асамблеі (1991—92). З 1993 дырэктар Ін-та нац. развіцця і супрацоўніцтва. Дэп. (1995—2001) і віцэ-старшыня (1995—97) парламента (Рыйгікога) ад апазіц. партыі Саюз эст. народа. З вер. 2001 прэзідэнт Эст. Рэспублікі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУ́ЦКІ Аляксандр Уладзіміравіч (н. 27.1.1932, в. Бартнікі Баранавіцкага р-на Брэсцкай вобл.),
бел.вучоны ў галіне траўматалогіі і артапедыі. Чл.-кар.Нац.АН Беларусі (1991), д-рмед.н. (1975), праф. (1977). Засл. дз. нав. Беларусі (1982). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1955). З 1961 у Бел.НДІ ўдасканалення ўрачоў (з 1966 рэктар, з 1998 заг. кафедры). Навук. працы па праблемах артапедыі і траўматалогіі, накіраваныя на зніжэнне траўматызму, скарачэнне тэрмінаў лячэння, памяншэння інваліднасці і смяротнасці, па вывучэнні тканкавага крывацёку і абменных працэсаў. Выканаў фундаментальныя даследаванні, прапанаваў шэраг метадаў дыягностыкі і лячэння траўматалагічных пашкоджанняў і захворванняў апорна-рухальнага апарату. Дзярж. прэмія Беларусі 1992.
Тв.:
Постоянное вытяжение в травматологии и ортопедии. Мн., 1970;
Рентгенодиагностический атлас. Ч. 1—2. Мн., 1987 (разам з А.М.Міхайлавым);
Нейроортопедические и ортопедо-неврологические синдромы у детей и подростков. Мн., 1998 (разам з Г.Г.Шанько).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САГДЗЕ́ЕЎ Рэнад Зіннуравіч (н. 13.12.1941, г. Казань, Расія),
расійскі вучоны ў галіне хім. фізікі; адзін са стваральнікаў спінавай хіміі. Акад.Рас.АН (1997, чл.-кар. 1987). Брат Раальда Сагдзеева. Скончыў Новасібірскі ун-т (1965). З 1983 нам. дырэктара Ін-та хім. кінетыкі і гарэння Сібірскага аддз.Рас.АН. З 1993 дырэктар Міжнар. тамаграфічнага цэнтра ў Новасібірску. Навук. працы па вывучэнні элементарных актаў хім. ператварэнняў, магнітных і спінавых эфектах у хім. рэакцыях, хім. палярызацыі ядзер, хім. радыёспектраскапіі. Ленінская прэмія 1986. Дзярж. прэмія Расійскай Федэрацыі 1994.
Тв.:
Магнитные и спиновые эффекты в химических реакциях. Новосибирск, 1978 (разам з А.Л.Бучачэнкам, К.М.Саліхавым);
Основы магнитного резонанса. Иркутск, 1995 (разам з У.К.Воранавым);
Основы современного естествознания. 2 изд. М., 1999 (разам з У К.Воранавым, М.В.Грэчневай).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СНО́У (Snow) Чарлз Персі (15.10.1905, г. Лестэр, Вялікабрытанія — 1.8.1980),
англійскі пісьменнік, вучоны, дзярж. і грамадскі дзеяч. Скончыў Кембрыджскі ун-т. Па адукацыі фізік. З 1930 працаваў у Кавендышскай лабараторыі ў Э.Рэзерфарда. У 1939—66 на дзярж. пасадах. Асн. яго твор — цыкл раманаў «Чужыя і браты» (т. 1—11, 1940—70), у якім шырокая панарама жыцця англ. грамадства 1910—60-х г.Асн. тэмы — роль навукі і адказнасць вучоных у сучасным свеце, барацьба за ўладу ў сферы палітыкі і кіравання, перажыванні чалавека ў сувязі з перыпетыямі кахання і адзіноты. Аўтар дэтэктыўных раманаў «Смерць пад ветразем» (1932), «Лакіроўка» (1979), біягр.кн. «Тролап» (1975), публіцыстыкі.
Тв.:
Рус.пер. — Избр. произв.Т. 1—2. М., 1978.
Літ.:
Люксембург А.М. Творческий путь Ч.П.Сноу. Ростов н/Д, 1979;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТРА́ЖАЎ Віктар Іванавіч (н. 25.8.1932, с. Ківай Клінцоўскага р-на Бранскай вобл., Расія),
бел.вучоны-эканаміст. Д-рэканам.н. (1978), праф. (1979). Скончыў Ленінградскі фін.-эканам.ін-т (1955). З 1955 працаваў у Мінскім фінансавым тэхнікуме, з 1960 у Ін-це эканомікі АН Беларусі, з 1965 у Бел.эканам. ун-це (у 1974—99 заг. кафедры). Навук. працы па праблемах сістэмна-комплекснага развіцця тэорыі, метадалогіі і методыкі функцыянальнага механізма сістэмы кіравання гасп. дзейнасцю, уліку і аналізу ў сістэме аператыўнага кіравання, падрыхтоўкі, перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі эканамістаў і гуманізацыі адукацыі.
Тв.:
Основы оперативного экономического анализа работы промышленных предприятий. Мн., 1970;
Оперативное управление предприятием, проблемы учета и анализа. Мн., 1973;
Управление хозрасчетной деятельностью — главное звено хозяйственного механизма. Мн., 1986 (разам з А.С.Сантаровічам, А.М.Канавалавым);
Анализ хозяйственной деятельности в промышленности. 4 изд. Мн., 1999 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТРАЛЬЧО́НАК Алег Анатолевіч (н. 18.10.1947, г. Кобрын Брэсцкай вобл.),
бел.вучоны ў галіне біяарган. хіміі і біяхіміі гармонаў. Акад.Нац.АН Беларусі (1994, чл.-кар. 1989), д-рхім.н. (1983). Скончыў БДУ (1970). У 1973—2000 у Ін-це біяарган. хіміі Нац.АН Беларусі (з 1979 заг. лабараторыі, з 1989 дырэктар). З 2000 у Швецыі. Навук. працы па хіміі гармонаў і гарманальнай рэцэпцыі, даследаванні структурнай арганізацыі і заканамернасцей функцыянавання мембранных сістэм распазнавання гармонглікапратэінавых комплексаў, распрацоўцы навук. асноў і тэхналогіі вытв-сці імунадыягнастычных сродкаў мікрааналізу. Дзярж. прэмія Беларусі 1988.
Тв.:
Роль стероидовязывающих гликопротеинов крови человека в передаче гормонального сигнала к клетке // Физиол. журн. СССР. 1990. Т. 76, № 9;
О ранее не известном свойстве нормального иммуноглобулина М человека — способности специфически связывать тиреоидные гормоны (у сааўт.) // Докл.АН Беларуси. 1992. Т. 36, № 3/4.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЯРЖА́НІН Іван Мікалаевіч (14.10.1898, г. Любань Мінскай вобл. — 2.2.1973),
бел.вучоны ў галіне заалогіі пазваночных жывёл. Чл.-кар.АН Беларусі (1959), д-рбіял.н. (1957), праф. (1958). Засл. дз. нав. Беларусі (1968). Скончыў БДУ (1926). З 1938 у Ін-це біялогіі (заг. аддзела), з 1959 заг. Аддзела заалогіі і паразіталогіі АН Беларусі, адначасова ў 1947—70 праф., заг. кафедры БДУ. Навук. працы па фауністыцы, зоагеаграфіі і экалогіі, гасп. значэнні каштоўных відаў млекакормячых. Прааналізаваў гіст. змены і працэсы фарміравання тэрыяфауны, распрацаваў схему зоагеагр. раянавання Беларусі і мерапрыемствы па ахове і аднаўленні колькасці баброў.
Тв.:
Млекопитающие Белоруссии. 2 изд. Мн., 1961;
Определитель млекопитающих Белоруссии. Мн., 1967 (разам з Ю.І.Сяржаніным, В.В.Слесарэвічам).
Літ.:
Кохненко С.В., Меркушева И.В. К 70-летию профессора И.Н.Сержанина // Зоолог. журн. 1969. Т. 48, вып. 4.