ЛЫЧ Генадзь Міхайлавіч (н. 25.2.1935, в. Магільна Уздзенскага р-на Мінскай вобл.),
бел.вучоны-эканаміст. Акад.Нац.АН Беларусі (1991, чл.-кар. з 1986). Д-рэканам.н. (1973), праф. (1977). Засл. дз. нав. Беларусі (1980). Брат Л.М.Лыча. Скончыў Бел.ін-тнар. гаспадаркі (1958). У 1958—61 на Брэсцкай абл.с.-г. доследнай станцыі; з 1967 у Бел.НДІ меліярацыі і воднай гаспадаркі, з 1977 у БелНДІ эканомікі і арг-цыі сельскай гаспадаркі (нам. дырэктара). З 1988 дырэктар Ін-та эканомікі і адначасова з 1992 акад.-сакратар Аддзялення гуманіт. навук Нац.АН Беларусі. Даследуе праблемы павышэння эканам. эфектыўнасці сельскай гаспадаркі, у т. л. меліярацыі, кіравання нар. гаспадаркай, эканам. суверэнітэту, міждзярж. эканам. інтэграцыі.
Тв.:
Размещение и специализация сельского хозяйства Белорусской ССР. Мн., 1986 (у сааўт.);
Экономическая эффективность сельскохозяйственного производства. Мн., 1988;
Эффективность использования производственных ресурсов. Мн., 1990.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́РКАЎ Даніла Аляксандравіч (13.1.1895, г. Расказава Тамбоўскай вобл., Расія — 23.12.1976),
бел.вучоны ў галіне неўрапаталогіі, фізіятэрапіі і курарталогіі. Акад.АН Беларусі (1940, чл.-кар. 1936), д-рмед.н. (1936), праф. (1931). Засл. дз. нав. Беларусі (1964). Скончыў Саратаўскі ун-т (1919). З 1926 у БДУ, у 1931—41 заг. кафедры Мінскага мед. ін-та. Адначасова ў 1929—41 і 1946—48 дырэктар Бел.НДІ фізіятэрапіі і неўралогіі, у 1947—73 заг. кафедры Бел. ін-та ўдасканалення ўрачоў. У 1950—76 заг. лабараторыі Ін-та фізіялогіі АН Беларусі. Навук. працы па ранняй функцыян. дыягностыцы, тонкай семіётыцы і патагенет. тэрапіі нерв. захворванняў. Дзярж. прэмія Беларусі 1974.
Тв.:
Основы патогенетической терапии заболеваний нервной системы. Мн., 1964;
Общая терапия и профилактика заболеваний нервной системы. Мн., 1967;
Основы восстановительной терапии (медицинской реадаптации и реабилитации) заболеваний нервной системы. Мн., 1973.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЦАПУ́РА Міхаіл Яфрэмавіч (21.11.1908, в. Барбароў Мазырскага р-на Гомельскай вобл. — 31.10.1971),
бел.вучоны ў галіне механізацыі сельскай гаспадаркі. Акад.АН Беларусі (1947), УАСГНІЛ (1964), Акад.с.-г. навук Беларусі (1957—61). Д-ртэхн.н. (1945), праф. (1947). Засл. дз. нав. і тэхн. Беларусі (1954). Скончыў Ленінградскі ін-т механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі (1932). У 1947—65 дырэктар Цэнтр.НДІ механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі Нечарназёмнай зоны СССР (Мінск), адначасова ў 1947—50 акадэмік-сакратар АН Беларусі. Навук. працы па праблемах земляробчай механікі, стварэнні с.-г. машын. Распрацаваў комплекс машын для асваення забалочаных і зарослых хмызняком зямель. Дзярж. прэміі СССР 1951, 1952. Ленінская прэмія 1962.
Тв.:
Вопросы теории плужных канавокопателей и болотных плугов. Мн., 1957;
Технологические основы механизации уборки картофеля. Мн., 1959;
Вопросы земледельческой механики. Т. 1. Мн.. 1959.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІКУ́ЛІН Аляксандр Аляксандравіч (14.2.1895, г. Уладзімір, Расія — 13.5.1985),
расійскі вучоны, канструктар авіяц. рухавікоў. Акад.АНСССР (1943). Ген.-м.інж.-тэхн. службы (1944). Герой Сац. Працы (1940). Вучыўся ў Кіеўскім політэхн. ін-це (1913—14), скончыў Маскоўскае вышэйшае тэхн. вучылішча (1922). З 1923 канструктар, з 1925 гал. канструктар у Навук.-аўтаматорным ін-це. Стварыў рухавікі АМ-34, АМ-35 і інш. Рухавік АМ-35А (1200 к.с.) быў устаноўлены на знішчальніках канструкцыі А.І.Мікаяна. У Вял.Айч. вайну кіраваў распрацоўкай рухавіка АМ-38Ф для штурмавіка ІЛ-2 і ГАМ-35Ф для тарпедных катэраў і рачных бранякатэраў. З 1943 ген. канструктар авіяц. рухавікоў. Распрацаваў першы айч. турбакампрэсар, удзельнічаў у стварэнні турбавінтавых і турба-рэактыўных рухавікоў. Дзярж. прэміі СССР 1941, 1942, 1943, 1946.
Літ.:
Пономарев А.Н. Советские авиационные конструкторы. 2 изд. М., 1980.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАЗА́РАЎ Сяргей Іванавіч (14.10.1928, в. Барадзіно Дубровенскага р-на Віцебскай вобл. — 11.8.1999),
бел.вучоны ў галіне механізацыі сельскай гаспадаркі. Акад. УАСГНІЛ (1988, чл.-кар. з 1982; з 1992 — Рас. акадэмія с.-г. навук), Акадэміі агр. навук Беларусі (1992). Д-ртэхн.н. (1972), праф. (1974). Засл. дз. нав. і тэхн. Беларусі (1981). Скончыў БСГА (1953). З 1962 у Цэнтр.НДІ механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі (у 1968—80 нам. дырэктара), у 1980—93 рэктар БСГА. Навук. працы па тэхніцы і тэхналогіі ўнясення мінер. і арган. угнаенняў, інш. праблемах механізацыі с.-г. вытв-сці. Пад яго кіраўніцтвам распрацавана больш як 20 с.-г. машын, якія выпускаюцца прам-сцю Беларусі.
Тв.:
Механизация обработки и внесение органических удобрений. Мн., 1993 (разам з В.А.Шаршуновым);
Механизация уборки и послеуборочной обработки семян кормовых культур и трав. Мн., 1997 (з ім жа).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІ́КАНЧЫК Пётр Іванавіч (н. 20.4.1932, в. Слабада Пухавіцкага р-на Мінскай вобл.),
бел.вучоны ў галіне аграноміі. Чл.-кар. Акадэміі агр.н. Беларусі (1992), д-рс.-г.н. (1987). Скончыў БСГА (1957). З 1963 у Бел.НДІ земляробства, з 1988 у Бел.НДІ земляробства і кармоў (заг. лабараторыі). Навук. працы па распрацоўцы комплексных, рэсурсазберагальных, эканамічна і экалагічна абгрунтаваных сістэм выкарыстання зямлі на прынцыпах адаптыўнай інтэнсіфікацыі земляробства, удасканаленні глебава-экалагічных севазваротаў і структуры пасяўных плошчаў для розных тыпаў глеб і спецыялізацыі гаспадарак, спалучэнні іх з сістэмамі ўгнаенняў, апрацоўкі глебы і аховы раслін ад пустазелля, хвароб і шкоднікаў.
П.І.Ніканчык.
Тв.:
Интенсивное использование пашни. Мн., 1995;
Проблемы севооборотов в условиях интенсификации земледелия // Весці Акадэміі агр. навук Рэспублікі Беларусь. 1997. № 2;
Основные направления развития современного земледелия // Науч. тр. по земледелию и растениеводству. Жодино. 1999. Вып. 36.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАВЕ́ТРАНЫ ШАР,
некіроўны (свабодны) аэрастат шарападобнай формы, які перамяшчаецца (ляціць) у напрамку паветр. плыняў. Форму шара мелі першыя аэрастаты (гл.Паветраплаванне), потым іх пачалі рабіць выцягнутай формы. П.ш. для даследавання верхніх слаёў атмасферы наз.стратастатам.
Абалонку П.ш. робяць з прагумаванай тканіны ці пластыку, напаўняюць яе гарачым паветрам або лёгкім газам (вадародам, геліем). Да абалонкі падвешваюць кабіну — гандолу для людзей, газавых гарэлак, прылад і інш. Першы П.ш. пабудавалі франц. вынаходнікі браты Ж. і Э.Мангальф’е летам 1783, восенню адбыўся першы палёт людзей на «мангальф’еры» ў Парыжы. Больш значнае пашырэнне набылі П.ш., якія напаўнялі газам. Адным з першых на такім П.ш. падняўся ў паветра для назірання сонечнага зацьмення ў 1887 рус.вучоны Дз.І.Мендзялееў. Выкарыстоўваецца ў спарт. і навук.-пазнавальных мэтах.
Паветраны шар братоў Мангальф’е, на якім 21.11.1783 ажыццёўлены палёт над Парыжам (каля 8 км).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАТО́Н Яўген Аскаравіч (4.3.1870, г. Ніца, Францыя — 12.8.1953),
украінскі вучоны ў галіне мостабудавання і электрычнай зваркі; заснавальнік навук. школы зваркі металаў. Акад.АН Украіны (1929). Герой Сац. Працы (1943). Скончыў політэхн.ін-т у Дрэздэне (1894) і Пецярбургскі ін-т інжынераў шляхоў зносін (1896). У 1904—39 (з перапынкамі) у Кіеўскім політэхн. ін-це, з 1934 узначальваў заснаваны ім Ін-т электразваркі АН Украіны. У 1945—52 віцэ-прэзідэнт АН Украіны. Навук. працы па праектаванні, разліках, тэхналогіі буд-ва і выпрабаваннях мастоў і пуцеправодаў, па навук. і тэхнал. асновах дугавой зварачнай вытв-сці, праблемах аўтаматызацыі зваркі, разліку і трываласці зварных канструкцый, стварэнні электразварачнай апаратуры. Дзярж. прэмія СССР 1941. З 1964 АН Украіны прысуджаецца прэмія імя Я.А.Патона за работы ў галіне матэрыялазнаўства і зваркі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕ́ЛІХ Сяргей Аляксандравіч (н. 13.2.1946, с. Мартыненка Кабяляцкага р-на Палтаўскай вобл., Украіна),
бел.вучоны-эканаміст і гасп. дзеяч. Д-рэканам.н. (1993), праф. (2001). Засл. работнік прам-сці Беларусі (1991). Скончыў Краснаярскі політэхн.ін-т (1971), Бел.ін-тнар. гаспадаркі (1983).
З 1978 на Смаргонскім з-дзе аптычнага станкабудавання (з 1985 ген. дырэктар). Адзін з арганізатараў бел.гуманіт. гімназіі ў Смаргоні (1991). З 1994 ген. дырэктар Гуманіт. фонду СНД «Садружнасць». З 1998 у Бел.эканам. ун-це. Адзін з заснавальнікаў Міжнар. акадэміі па інтэграцыі навукі, адукацыі, сацыякультуры, тэхналогіі і вытв-сці («Кантэнант»), яе ганаровы прэзідэнт. Навук. працы па праблемах развіцця сац. сферы, выкарыстання аперацыйна-эканам. механізмаў кіравання і павышэння эфектыўнасці вытв. працэсу на прадпрыемствах.
Тв.:
Социальная сфера: регион и предприятие. Мн., 1993;
Оперативное управление заводом. Мн., 1993;
Операционный менеджмент. Мн., 2001 (разам з А.І.Гоевым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕ́СЦІС Вітольд Казіміравіч (н. 22.2.1949, в. Парэчча Гродзенскага р-на),
бел.вучоны ў галіне сельскай гаспадаркі. Чл.-кар.Акад.агр. навук Беларусі (1999). Д-рс.-г.н., праф. (1998). Скончыў Гродзенскі с.-г.ін-т (1971). З 1976 у Бел.НДІ жывёлагадоўлі, з 1982 у Гродзенскім с.-г. ін-це (з 1987 заг. кафедры, з 1991 прарэктар, з 1995 рэктар). Навук. працы па распрацоўцы рэцэптуры кармоў і кармавых дабавак для с.-г. жывёл, тэхналогіі вытв-сці комплексных кармавых дабавак, атрыманні мясц. натуральнай крыніцы бялковай, мінер. і вітаміннай сыравіны, павышэнні эфектыўнасці вытв-сці прадуктаў жывёлагадоўлі.
Тв.:
Эффективность использования новой кормовой добавки в рационах свиней // Актуальные проблемы интенсивного развития животноводства. Горки, 1996;
Аммонизированный сапропель в рационах молодняка крупного рогатого скота // Зоотехническая наука Беларуси. Мн., 1996. Т. 32;
Озерные сапропели — в кормопроизводство // Животноводство Беларуси. 1998. №1.