ФРАЛО́Ў Валерый Васілевіч (21.3.1941, г. Крычаў Магілёўскай вобл. — 18.8.1991),
бел. габаіст, педагог. Засл. арт. Беларусі (1980). Скончыў Бел. кансерваторыю (1967, кл. Ю.Цёмкіна). З 1964 артыст канцэртна-эстр. аркестра Бел. тэлебачання і радыё, адначасова бас-гітарыст эстр. гуртоў «Арбіта-67» і «Лявоны» (пад кіраўніцтвам У.Мулявіна); з 1968 канцэртмайстар групы габояў Дзярж.акад.сімф. аркестра Беларусі. Адзін з заснавальнікаў і артыст ансамбля «Кантабіле». У 1970—87 (з перапынкамі) выкладаў у Мінскім муз. вучылішчы імя Глінкі. Яго выкананню характэрны мяккае, спеўнае гучанне інструмента, тонкае ансамблевае пачуццё, дасканалая тэхніка. Аўтар аранжыровак і транскрыпцый старадаўняй замежнай і бел. музыкі, у т. л.«Полацкага сшытка» (з Г.Гедыльтэрам). Першы выканаўца многіх твораў бел. кампазітараў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХВАЛЕ́Й Яўген Іванавіч (н. 1.1.1947, в. Белькаўшчына Стаўбцоўскага р-на Мінскай вобл.),
бел. пісьменнік. Скончыў БДУ (1971). Працаваў у стаўбцоўскай раённай газеце, выд-ве «Народная асвета», з 1976 на Бел.радыё і тэлебачанні, з 1985 у выд-ве «Юнацтва», з 2003 у час. «Славянскі свет. Крыніца». Друкуецца з 1967. Аўтар зб-каў паэзіі «Прычасце» (1983), «Зялёны прамень аеру» (1987), «Квадры памяці» (1992), «Прыстань віцінаў» (1996). У аповесці для падлеткаў «Пацукі, або Таямнічы дзённік» (1991) і яе працягу «Прынцэса з тусоўкі» (2000) узнімае надзённыя праблемы сучаснай школьнай моладзі. Дзецям прысвечаны яго казкі і вершы кніг «Насціны гасціны» (1989), «Каця на планеце радапедаў» (1997), «Дзіва-сны дзяўчынкі Вікі» (2002).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЭ́РНЯ Хведар (Фёдар Мікалаевіч; 10.6.1939, в. Лінкі Валожынскага р-на Мінскай вобл. — 16.3.1983),
бел.паэт. Скончыў БДУ (1966), Мінскую Вышэйшую парт. школу (1969). Працаваў на Бел.радыё, з 1969 у выд-ве «Беларусь», з 1972 у выд-ве «Мастацкая літаратура». Друкаваўся з 1957. Яго творам уласцівы філас. асэнсаванне ўзаемаадносін чалавека з часам, высокая грамадзянскасць, аптымізм. Аўтар зб-каў «Добрай раніцы, людзі!» (1966), «Дабрэе свет» (1968), «Сады юнацтва» (1972), «Настрой» (1974), «Ваколіца» (1976), «Святло рамонкаў» (1981), кніг для дзяцей «Песня Сабіны» (1971), «На Сонечнай вуліцы» (1973), сатыр.зб. «Ажаніся, не журыся...» (1979), паэмы «Размова з памяццю» (1970).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРА́ГІНСКАЕ ПАТРЫЯТЫ́ЧНАЕ ПАДПО́ЛЛЕў Вялікую Айчынную вайну.
Дзейнічала з канца 1941 да вер. 1943 у г.п. Брагін і в. Савічы Брагінскага р-на. Групы ў Брагіне (15 чал., кіраўнікі П.Р.Зяновіч, М.Л.Дубіна, С.І.Рэпчанка) і Савічах (19 чал., кіраўнікі С.І. і Ф.І.Філіпенкі, Ф.А.Загаранскі) наладзілі сувязь з партызанамі, прымалі па радыё і распаўсюджвалі сярод насельніцтва зводкі Саўінфармбюро, лістоўкі, здабывалі зброю і боепрыпасы, перашкаджалі фашыстам вывозіць моладзь у Германію, разграмілі варожы гарнізон і маслазавод у Савічах. Пасля арышту і расстрэлу асн. складу падпольшчыкаў патрыёты з новым папаўненнем узмацнілі дапамогу партызанам, агітацыю ў славацкіх падраздзяленнях праціўніка. У час разгрому партызанамі варожага гарнізона ў Брагіне спалілі друкарню, вывелі са строю электрастанцыю і перайшлі ў партыз. атрад імя Катоўскага.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРЭ́СЦКАЕ МАЛАДЗЁЖНАЕ ПАДПО́ЛЛЕў Вялікую Айчынную вайну.
Дзейнічала з ліп. 1941 да ліп. 1944 у Брэсце пад кіраўніцтвам Брэсцкага патрыятычнага падполля і Брэсцкага падп. гаркома ЛКСМБ. Першая падп.арг-цыя (кіраўнікі груп Г.К.Баннікаў, Л.В.Папова, Б.М.Пікус, М.А.Шошчыц) дзейнічала з пач. вайны. Восенню 1941 большасць падпольшчыкаў арыштавана. У жн. 1941 рашэннем гар.парт.к-та створана 2-я падп.арг-цыя на чале з У.А.Несцярэнкам, члены якой арганізоўвалі збор зброі, боепрыпасаў і адзення для партызан, наладжвалі ўцёкі ваеннапалонных, прымалі па радыё, размнажалі і распаўсюджвалі зводкі Саўінфармбюро, рабілі дыверсіі на чыгунцы, здабывалі разведданыя, медыкаменты. У 1942 частка падпольшчыкаў пайшла да партызан, астатнія (каля 30 чал.) прымалі ўдзел у рабоце патрыят. падполля або дзейнічалі самастойна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАЛУХА́НАВА Зара (Заруі Агасьеўна; н. 5.3.1918, Масква),
армянская спявачка (мецца-сапрана). Нар.арт. Арменіі (1955). Нар.арт. Расіі (1956). Нар.арт.СССР (1990). Скончыла Муз.-пед.ін-т імя Гнесіных (1957). З 1972 выкладае ў Расійскай акадэміі музыкі імя Гнесіных (праф. з 1983). З 1939 салістка Армянскага т-ра оперы і балета, з 1944 — Усесаюзнага радыё, у 1959—82 — Маскоўскай філармоніі. Яе рэпертуар уключае шматлікія творы кампазітараў 16—20 ст., у т. л. І.С.Баха, Г.Ф.Гендэля, Ф.Шуберта, Р.Шумана, Х.Вольфа, Г.Малера. Упершыню выканала шэраг твораў Дз.Шастаковіча, С.Пракоф’ева, Р.Шчадрына, М.Тарывердыева і інш. Удзельнічала ў канцэртных пастаноўках опер «Італьянка ў Алжыры» Дж.Расіні, «Сястра Анджэліка» Дж.Пучыні. Дзярж. прэмія СССР 1951. Ленінская прэмія 1966.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАБКО́Ў Уладзімір Андрэевіч (н. 22.2.1939, ст. Салтанаўка Жлобінскага р-на),
бел. гісторык і палітолаг. Чл.-кар.АН Беларусі (1989). Д-ргіст.н. (1978), праф. (1983). Скончыў БДУ (1963). З 1956 працаваў у рэсп. друку, на Бел.радыё. У 1969—90 у Ін-це гісторыі партыі пры ЦККПБ. З 1992 заг. кафедры паліталогіі Бел.дзярж.эканам. ун-та, адначасова з 1993 дырэктар Мінскага НДІсац.-эканам. і паліт. праблем. Даследуе праблемы развіцця паліт. працэсу, дзейнасці паліт. партый, грамадскіх рухаў, узаемадзеяння органаў заканадаўчай і выканаўчай улады. Аўтар манаграфій «Навуковы падыход у партыйнай рабоце» (1985), «Адраджэнне духу ленінізму» (1989). Навуковы кіраўнік і адзін з аўтараў калектыўных прац «Куды ідзе Беларусь?» (ч.1, 1994), «Паліталогія» (1995), «Тэхналогія палітыкі» (1995). Прэзідэнт Бел. асацыяцыі паліт.навук.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРТАШЭ́ВІЧ Генадзь Георгіевіч (12.9.1934, Мінск — 8.10.1993),
бел.парт. і дзярж. дзеяч, дыпламат. Скончыў Бел.політэхн.ін-т (1963), Мінскую ВПШ (1977). Працаваў дыктарам на Бел.рэсп.радыё, інж.-тэхнолагам, нач.тэхн. бюро, нам.заг. аддзела тэхн. кантролю на з-дзе імя Кастр. рэвалюцыі. З 1967 на парт. і сав. рабоце: сакратар Маладзечанскага, 1-ы сакратар Мінскага гаркомаў КПБ, старшыня Мінскага гарвыканкома. З 1983 2-і сакратар ЦККПБ. У 1987—91 надзвычайны і паўнамоцны пасол СССР у Карэйскай Нар.-Дэмакр. Рэспубліцы. З 1993 пасол па асобых даручэннях Мін-ва замежных спраў Рэспублікі Беларусь. Чл.ЦК і Бюро ЦККПБ у 1983—87, чл.ЦККПСС у 1986—91. Дэп. Вярх. СаветаБССР у 1975—80, 1985—90, Вярх. Савета СССР у 1979—89.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАРУ́СКА-ЭСТО́НСКАЕ ЗГУРТАВА́ННЕ (БЭЗ) у г. Йыхві, грамадска-культ.арг-цыя беларусаў у Эстоніі. Засн. ў 1989. Асн. мэты: спрыяць кансалідацыі беларусаў на падставе духоўнай, культ., рэліг. агульнасці, развіваць сувязі з замежнымі суайчыннікамі, прапагандаваць гіст. і культ. спадчыну Беларусі. Праводзіць значную культ.-асв. работу, адзначае нац.бел. і эст. святы, бел.гіст. ўгодкі, удзельнічае ў выстаўках аб’яднання бел. мастакоў краін Балтыі «Маю гонар» і штогодніх у Саўт-Рыверы (ЗША), арганізоўвае экскурсіі па Беларусі, Эстоніі, Расіі, прэзентацыі літ. твораў бел. аўтараў. Працуе б-ка, з 1992 намаганнямі згуртавання дзейнічае бел. праграма на эст.радыё. Удзельнік 1-га з’езда беларусаў свету (1993), сходаў беларусаў блізкага замежжа (1992, 1995), з’езда беларусаў краін Балтыі (1994), 1-й сустрэчы бел. моладзі свету (1994).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЛЯМІ́НАЎ Марын Петраў (н. 21.9.1908, г. Кюстэндзіл, Балгарыя),
балгарскі кампазітар, педагог, дырыжор. Нар.арт. Балгарыі (1965). Герой Сац. Працы (1978). Скончыў Дзярж. акадэмію музыкі ў Сафіі (1930; цяпер Балг. кансерваторыя), з 1939 выкладаў у ёй (у 1955—57 рэктар). У 1936—38 кіраўнік створанага па яго ініцыятыве камернага аркестра Радыё ў Сафіі. З 1943 дырыжор Акад.сімф. аркестра (цяпер аркестр Сафійскай філармоніі). У 1965—67 дырэктар Сафійскай нар. оперы. Аўтар опер «Івайла» (1959) і «Захарый Зограф» (1973), балетаў «Несцінарка» (1942). «Дачка Калаяна» (паст. 1975), аперэты «Залатая птушка» (1961), араторыі «Тытан» (1972), 4 сімфоній (1963—78), інш. аркестравых і камерна-інстр. твораў, хар. песень. Яго творы сталі балг. класікай. Муз.-тэарэт. працы, у т. л. па інструментоўцы. Дзімітроўская прэмія 1964.