эканамічная тэорыя, паводле якой вартасць мае суб’ектыўную ацэнку. Узнікла ў апошняй чвэрці 19 ст. ў процівагу тэорыі прац. вартасці К.Маркса. Распрацоўвалася У.Джэвансам (Вялікабрытанія), Л.Вальрасам (Швейцарыя), К.Менгерам, О.Бём-Баверкам (Аўстрыя) і інш. Паводле гранічнай карыснасці тэорыі каштоўнасць даброт вызначаецца не затратамі грамадска неабходнай працы, а суб’ектыўнымі ацэнкамі пакупніка і прадаўца. Тым агульным, што робіць тавары суразмернымі, яна прызнае карыснасць. Пад гранічнай карыснасцю разумеецца суб’ектыўная карыснасць асобнага экзэмпляра з тых ці інш. даброт, з дапамогай якіх задавальняецца найменш настойлівая патрэбнасць у таварах дадзенага віду. Рыначная цана тавару фарміруецца пад уздзеяннем яго гранічнай карыснасці, а таксама рэдкасці. Штучныя пабудовы гранічнай карыснасці тэорыі не адлюстроўвалі рэальных рыначных працэсаў і мадэлей цэнаўтварэння, таму спарадзілі шэраг новых мадыфікацый гэтай тэорыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЛО́ДНЫ (Міхаіл) (сапр.Эпштэйн Міхаіл Сямёнавіч; 24.12.1903, г. Арцёмаўск, Украіна — 20.1.1949),
рускі паэт, перакладчык. Вучыўся ў Вышэйшым літ.-маст. ін-це імя В.Я.Брусава. Аўтар зб-каў «Палі» (1922), «Дарогі» (1925), «Вершы і песні» (1930), «Вершы пра Грамадзянскую вайну» (1932), «Песні і балады Айчыннай вайны» (1942), «З новых вершаў» (1946), тэкстаў песень «Партызан Жалязняк», «Песня пра Шчорса». На рус. мову пераклаў каля 30 твораў Я.Купалы (у т. л. паэму «Курган» і інш.), асобныя вершы А.Александровіча. На бел. мову творы Галоднага перакладалі Александровіч, П.Броўка, П.Глебка, А.Дудар, Я.Журба, А.Звонак, К.Кірэенка, В.Маракоў, П.Пестрак, М.Хведаровіч.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЮ БЕЛЕ́ ((Du Bellay) Жаашэн) (1522, Лірэ, каля г. Шале, Францыя — 1.1.1560),
французскі паэт. Адзін з кіраўнікоў літ. групы «Плеяда», у маніфесце якой «Абарона і праслаўленне французскай мовы» (1549) сфармуляваў шляхі абнаўлення франц. паэзіі — заснаванне новых жанраў, узбагачэнне моўных сродкаў, наследаванне ант. паэтам і інш. Аўтар зб. санетаў «Аліва» (1549—50) і зб. од «Лірычныя вершы» (1549). У 1553—57 жыў у Рыме, дзе стварыў свае лепшыя зб-кі санетаў «Старажытнасці Рыма» і «Шкадаванні», зб. од і элегій «Сельскія гульні» (усе апубл. 1558), якія перадаюць італьян. ўражанні паэта — яго адмоўнае стаўленне да каталіцкага Рыма, погляд на гісторыю развіцця чалавецтва, асуджэнне войнаў, туга па радзіме.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖА́ВАРАНКАЎ (Мікалай Міхайлавіч) (7.8.1907, с. Стралецкія Выселкі Разанскай вобл., Расія — 5.8.1990),
сав. хімік і тэхнолаг. Акад.АНСССР (1962; чл.-кар. 1953). Герой Сац. Працы (1969). Скончыў Маскоўскі хіміка-тэхнал.ін-т (1930), дзе і працаваў (з 1948 рэктар). У 1962—88 дырэктар Ін-та агульнай і неарган. хіміі і Ін-та новыххім. праблем АНСССР. Навук. працы па агульнай і неарган. хіміі, тэхналогіі неарган. матэрыялаў. Даследаваў гідрадынаміку, Маса- і цеплаабмен у працэсах адсорбцыі, рэктыфікацыі, малекулярнай дыстыляцыі. Прапанаваў спосабы аптымізацыі некаторых стадый вытв-сці аміяку і азотнай к-ты, прамысл. метады атрымання ізатопаў азоту 15N і кіслароду 18O высокай канцэнтрацыі, спосабы раздзялення стабільных ізатопаў лёгкіх элементаў. Дзярж. прэмія СССР 1953, 1984.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІНТЭРЛІНГВІ́СТЫКА,
раздзел лінгвістыкі, які вывучае штучныя дапаможныя мовы-пасрэднікі, створаныя для міжнар. (міжэтнічных) зносін у якасці аналагаў натуральных моў (тыпу эсперанта, інтэрлінгва і інш.). Склалася ў 20 ст. як асэнсаванне шматвяковай практыкі стварэння і выкарыстання штучных моў. Асн. кірункі: стварэнне структурнай і функцыян. тыпалогіі штучных моў-пасрэднікаў, іх навук. і нарматыўных (кадыфікуючых) граматык і слоўнікаў; вывучэнне ўзаемаадносін штучных і натуральных моў; рацыяналізацыя існуючых, распрацоўка новых дапаможных моў-пасрэднікаў і інфармацыйных моў; стварэнне гісторыі распрацоўкі і функцыянавання штучных моў і рухаў іх прыхільнікаў (напр., Муз. эсперанта-ліга, Скаўцкая эсперанцкая ліга і інш.).
Літ.:
Проблемы интерлингвистики. М., 1976;
Кузнецов С.Н. Теоретические основы интерлингвистики. М., 1987;
Дуличенко А.Д. Советская интерлингвистика: (Аннотир. библиогр. за 1946—1982 гг.) Тарту, 1983.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАБА́ЧНІК (Марцін Ізрайлевіч) (н. 9 9.1908, г. Екацярынбург, Расія),
расійскі хімік-арганік. Акад.Рас.АН (1958, чл.-кар. з 1953). Герой Сац. Працы (1978). Скончыў 2-і Маскоўскі хіміка-тэхнал.ін-т (1931). З 1939 у Ін-це арган. хіміі АНСССР, з 1954 у Ін-це элементаарган. злучэнняў Рас.АН. Навук. працы па тэорыі арган. хіміі і хіміі фосфарарган. злучэнняў. Развіў новыя ўяўленні пра дваістасць рэакцыйнай здольнасці арган. злучэнняў нетаўтамернага характару (1955, разам з А.М.Несмяянавым). Распрацаваў колькасную тэорыю таўтамернай раўнавагі (1952), новыя метады сінтэзу многіх практычна важных фосфарарган. злучэнняў. Пад яго кіраўніцтвам сінтэзавана больш за 200 новых інсектыцыдаў. Атрымаў фосфарарган. камплексоны з вельмі высокай комплексаўтваральнай здольнасцю. Ленінская прэмія 1974. Дзярж. прэмія СССР 1946. 1985.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАЎРЭ́НЦЬЕЎ (Міхаіл Аляксеевіч) (19.11.1900, г. Казань, Татарстан — 15.10.1980),
расійскі матэматык і механік, стваральнік навук. школы прамысл. выкарыстання выбуху. Акад.АНСССР (1946), АН Украіны (1939). Чл. акадэмій і навук. т-ваў многіх краін свету. Герой Сац. Працы (1967). Скончыў Маскоўскі ун-т (1922). З 1922 ва ун-тах Масквы, Кіева і Новасібірска, з 1935 y АНСССР (у 1957—75 віцэ-прэзідэнт), арганізатар і першы старшыня Сіб.аддз.АНСССР. Навук. працы па новых кірунках тэорыі функцый, тэорыі дыферэнцыяльных ураўненняў, механікі суцэльнага асяроддзя (гідрадынамічная тэорыя кумуляцыі) і дастасавальнай фізіцы (фізіка выбуху і імпульсных працэсаў). Ленінская прэмія 1958, Дзярж. прэміі СССР 1946, 1949. Залаты медаль імя Ламаносава АНСССР 1978.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІНІЯЦЮРЫЗА́ЦЫЯ (франц. miniaturisation ад miniature нешта вельмі маленькае),
сукупнасць метадаў значнага змяншэння габарытаў, масы і энергаспажывання радыёэлектронных апаратаў з адначасовым павелічэннем іх надзейнасці; кірунак у канструяванні прылад, механізмаў, машын і інш. (пераважна ў электроніцы, электратэхніцы і прыладабудаванні).
Абумоўлена пашырэннем функцый і галін выкарыстання электронных сродкаў аўтаматызацыі вытв-сці, выліч. і вымяральнай тэхнікі, радыётэхнікі і інш., што звязана з ускладненнем электроннай апаратуры і павелічэннем колькасці яе элементаў. Грунтуецца на рацыянальным канструяванні і вырабе вузлоў і элементаў апаратуры з выкарыстаннем пячатных плат, мікрамодуляў, інтэгральных схем і інш. Ажыццяўляецца змяншэннем памераў вузлоў і элементаў прылад, павелічэннем шчыльнасці іх упакоўкі, скарачэннем колькасці і памераў міжэлементных злучэнняў, выкарыстаннем новых канструкцыйна-тэхнал. рашэнняў з мэтай змяншэння колькасці асобных дэталей і іх габарытных памераў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАНКО́Ў (Аляксандр Альбертавіч) (н. 1.2.1953, г. Гомель),
бел. вучоны ў галіне фізікі высокіх энергій. Д-ртэхн.н. (1994), праф. (1997). Скончыў Гомельскі ун-т (1976) і працаваў у ім. З 1983 у Гомельскім тэхн. ун-це імя П.В.Сухога. Навук. працы па фенаменалагічным аналізе прадказання электраслабай тэорыі элементарных часціц, па пошуку новыхфіз. аб’ектаў і з’яў нестандартнай фізікі на электрон-пазітронных і адронных калайдэрах.
Тв.:
О новой возможности исследования эффектов дополнительных калибровочных Ζ′-бозонов в процессе e+e− → l+l− на установке TRISTAN (разам з І.С.Сацункевічам) // Ядерная физика. 1988. Т. 47, вып. 5;
0 механизме усиления эффектов новой физики в процессе e+e− → W+W− // Там жа. 1992. Т. 55, вып. 2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІНЧУ́К (Леанід Сямёнавіч) (н. 14.5.1938, г. Гомель),
бел. вучоны ў галіне матэрыялазнаўства. Д-ртэхн.н. (1983), праф. (1990). Скончыў Бел.ін-т інжынераў чыг. транспарту (1960). З 1968 у Ін-не механікі металапалімерных сістэм Нац.АН Беларусі (з 1984 заг. аддзела). Навук. працы па тэорыі і метадах герметызацыі, тэорыі кампазіцыйных матэрыялаў, стварэнні палімерных матэрыялаў новых класаў (процікаразійных, магнітавадкіх, антыфрыкцыйных для эндапратэзаў і інш.). Выявіў новы тып палімерных электрэтаў — металапалімерныя.
Гв.: Материаловедение и конструкционные материалы. Мн., 1989 (у сааўт.); Полимерные пленки, содержащие ишибиторы коррозии. М., 1993 (разам з А.С.Няверавым); Герметизирующие полимерные материалы. М., 1995 (з ім жа); Electrcts in engineering: Fundamentals and applications. Boston; London, 2000 (разам з У.М.Кестэльманам, В.А.Гальдадэ).