КАЗЛО́Ў Васіль Іванавіч (18.2.1903, в. Заграддзе Жлобінскага р-на Гомельскай вобл. —2.12.1967),
дзярж. дзеяч БССР, адзін з арганізатараў і кіраўнікоў партыз. руху на Беларусі ў Вял.Айч. вайну Герой Сав. Саюза (1942), ген.-маёр (1943). Скончыў Камуніст.ун-т Беларусі (1933). У 1928—40 на сав. і парт. рабоце. З 1940 нам. старшыні СНКБССР, з сак. 1941 сакратар Мінскага абкома КП(б)Б. 3 ліп. 1941 1-ы сакратар Мінскага абкома КП(б)Б, з сак. 1942 і камандзір Мінскага партыз. злучэння. У 1944—48 1-ы сакратар Мінскіх абкома і гаркома КП(б)Б. У 1947 Старшыня Вярх. Савета, у 1948—67 Старшыня Прэзідыума Вярх. Савета БССР і нам. Старшыні Прэзідыума Вярх. Савета СССР. З 1949 чл.ЦККПБ. З 1956 канд. у чл., з 1966 чл.ЦККПСС. Дэп. Вярх. СаветаСССР з 1946, БССР з 1947. Аўтар кніг успамінаў «Людзі асобага складу» (1967), «Верны да канца» (2-е выд., 1973).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІКІ́ТЧАНКА Іван Мікалаевіч (н. 10.1.1939, в. Горыцы Пагарскага р-на Бранскай вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне генетыкі і селекцыі с.-г. жывёл. Чл.-кар.АН Беларусі (1986), д-рс.-г.н. (1979), праф. (1981). Скончыў Віцебскі вет.ін-т (1960). З 1968 у Бел.НДІ жывёлагадоўлі (з 1971 заг. сектара, з 1974 нам. дырэктара), з 1986 нам. старшыні Дзяржаграпрама Беларусі, з 1988 старшыня Зах. аддзялення УАСГНІЛ, у 1991—93 віцэ-прэзідэнт Нац. цэнтра стратэг. даследаванняў, дырэктар рэсп. праграмы «Экалогія». Навук. працы па гадоўлі і селекцыі с.-г. жывёл, біятэхналогіі. Распрацаваў спосаб адбору свіней па ўстойлівасці да стрэс-сіндрому, вызначэння буйн. раг. жывёлы, устойлівай да лейкозу. Вывеў бел. мясную пароду свіней, Віцебскі тып буйной белай пароды свіней. Дзярж. прэмія СССР 1982.
Тв.:
Гетерозис в свиноводстве. Л., 1987;
Адаптация, стрессы и продуктивность сельскохозяйственных животных. Мн., 1988 (разам з С.І.Пляшчанкам, А.С.Зяньковым);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАПЛА́ЎСКІ Станіслаў Гіляравіч (224.1902, с. Вендзічаны Магілёў-Падольскага р-на Вінніцкай вобл., Украіна — 9.8.1973),
савецкі і польскі ваен. дзеяч. Ген. арміі (1955), Герой Сав. Саюза (1945). У арміі з 1923. Скончыў Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1938). З ліп. 1940 нач. аператыўнага аддзялення штаба 162-й стралк. дывізіі БВА. У Вял.Айч. вайну на Зах., Калінінскім, 1-м і 3-м Бел. франтах: камандзір палка, дывізіі, корпуса. У 1944 адкамандзіраваны ў Войска Польскае, у якім камандаваў 2-й (вер.—снеж. 1944) і 1-й (са снеж. 1944) арміямі. Удзельнік Маскоўскай бітвы 1941—42, Віцебска-Аршанскай аперацыі 1944, Вісла-Одэрскай, Берлінскай (1945) і інш. аперацый. Пасля вайны працягваў службу ў Войску Польскім, камандуючы войскамі ваен. акругі (1945—47), галоўнакаманд. сухапутнымі войскамі (1947—50), гал. інспектар баявога абучэння (1950—53), нам. міністра нац. абароны Польшчы (1949—56). З канца 1956 у СССР: 1-ы нам.гал. інспектара Мін-ва абароны СССР (1956—58).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СА́ВІЧ Усевалад Паўлавіч (19.2.1885, г. Бабруйск Магілёўскай вобл. — 25.5.1972),
бел. і расійскі вучоны ў галіне ліхеналогіі. Д-рбіял.н., прафесар. Засл. дз. нав. Расіі. Вучань У.Л.Камарова. Скончыў Пецярбургскі ун-т (1912). З 1922 нам. дырэктара, з 1925 вучоны сакратар Гал.бат. саду Расіі; у 1932—37 нам. дырэктара, у 1932—60 кіраўнік аддзела Бат. ін-та імя У.Л.Камарова АНСССР. Удзельнік навук. экспедыцый, у т. л. 1907—10 — Камчацкай, у 1923—25 — Беларускай, у 1930 — Арктычнай (на ледаколе «Седов» на а-вы Новая Зямля, Зямля Франца-Іосіфа, Паўн. Зямля). Навук. працы па марфалогіі, экалогіі, сістэматыцы споравых раслін (гал. чынам лішайнікаў), выкарыстанні іх у медыцыне і нар. гаспадарцы.
Тв.:
Результат лихенологических исследований 1923 г. в Белоруссии // Зап.Бел. гос. ин-та сел. и лесного хозяйства. Мн., 1925. Вып. 4;
По Южной Белоруссии: Наблюдения при ботанич. экскурсии (разам з Г.М.Высоцкім, Л.І.Савіч) // Там жа.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕ́ЎРУК Уладзімір Мікалаевіч (н. 6.6.1932, Мінск),
бел.парт. і грамадскі дзеяч, літаратуразнавец, публіцыст, перакладчык. Канд.філал.н. (1967). Скончыў БДУ (1954), Акадэмію грамадскіх навук пры ЦККПСС (1966). З 1954 на камсам., парт. і журналісцкай рабоце ў Мінску, Магадане. З 1966 у апараце ЦККПСС. У 1980—88 каардынатар саветніцкай дзейнасці КПСС па пытаннях ідэалогіі, навукі, культуры, адукацыі ў Афганістане. У 1988—91 першы нам. рэдактара газ. «Известия», рэдактар газ. «Неделя». З 1993 заг. аддзела ў ін-це «Белінфармпрагноз», з 1995 нам. дырэктара Бел.нац. прэс-цэнтра, заг. аддзела Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, з 1998 памочнік прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь. Складальнік зб-каў гісторыка-літ. публіцыстыкі «Як канчаюцца войны» (1968), «Масква—Сталінград» (1970), «Моладзь ідзе ў рэвалюцыю» (1973), «Пароль: Перамога!» (т. 1—2, 1985) і інш. Напісаў сцэнарыі дакумент.-маст. фільмаў пра падзеі ў Афганістане (1979—85) «Праўда красавіцкай рэвалюцыі» (1981; прэмія Ленінскага камсамола 1981) і «Сцяг красавіцкай рэвалюцыі» (1985). Перакладае на рус. мову творы бел. пісьменнікаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКАРАХО́ДАЎ Уладзімір Паўлавіч (н. 14.2.1939, г. Клімавічы Магілёўскай вобл.),
педагог, грамадскі і дзярж. дзеяч. Засл. дз. маст. Беларусі (1997). Акад.Міжнар.АН Еўразіі (1998). Канд.філас.н. (1989). Праф. (1995). Скончыў Бел. кансерваторыю (1963), Акадэмію грамадскіх навук пры ЦККПСС (1985). З 1963 саліст аркестра Дзярж.т-ра оперы і балета Беларусі. З 1968 выкладчык, нам. дырэктара, дырэктар Мінскага муз. вучылішча імя Глінкі. З 1977 у Мін-ве культуры Беларусі (у 1981—88 нам. міністра). Адначасова з 1981 выкладчык Бел. акадэміі музыкі. У 1991—98 і з 2001 рэктар Бел. ін-та праблем культуры. У 1998—2001 дарадца па пытаннях культуры Пасольства Рэспублікі Беларусь у Літве. Член міжнар. арг-цыі па нар. творчасці (з 1994). Вывучае праблемы маст. культуры і адукацыі Беларусі. Аўтар манаграфіі «Мастацкая культура ў дынаміцы сацыяльнага засваення» (1994), навукова-метадычных распрацовак. Сярод вучняў Г.Забара, Я.Аўсяннікаў, І.Брычыкаў, А.Вакуленка, А.Дзмітрусік, В.Зубраўскі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТАПО́ВІЧ (Стэповіч) Альбін Мацвеевіч
(18.3.1894, в. Барані Астравецкага р-на Гродзенскай вобл. — 18.12.1934),
бел. грамадска-паліт. і музычны дзеяч, публіцыст. Брат К.Сваяка. Вучыўся ў кансерваторыі Монтвіла ў Вільні, Казанскім і Віленскім ун-тах (1918—24). Адзін з заснавальнікаў Бел.каап. земляробча-прамысл. банка ў Вільні, Бел. ін-та гаспадаркі і культуры, яго сакратар, нам. старшыні (1930—34), старшыня Віленскага аддзела, кіраўнік хору пры ім. З 1926 сакратар, у 1927—30 віцэ-старшыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі, выдавец яго органа — газ.«Беларуская крыніца». У 1928—30 пасол (дэпутат) польскага сейма. У 1930 нам. старшыні Бел.нац.к-та ў Вільні. Адзін з ідэолагаў бел. нацыянал-сацыялістаў (пад псеўд. Уладзімір Загорскі). Супрацоўнічаў у выданнях «Наш шлях», «Крыніца», «Беларуская крыніца», «Родныя гоні», «Нёман», «Новы шлях», «Шлях моладзі», «Самапомач» і інш. Аўтар музыкі да вершаў Я.Купалы, М Машары, К.Сваяка, Ф.Грышкевіча, У.Казлоўскага, А.Гурло, вершаваных перакладаў з польскай мовы.
Літ.:
Глагоўская А. Кар’еру пачынаў у Цеханаўцы // Спадчына. 1994. № 6.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЦЭНБО́ГЕН Саламон Захаравіч (10.5.1889, Мінск — 1.9.1946),
бел. філосаф, сацыёлаг. Праф. (1921). Скончыў Кіеўскі камерцыйны ін-т (1914) і Пецярбургскі псіханеўралагічны ун-т (1917). У 1917—20 у Наркамаце сац. забеспячэння Літ.-Бел. ССР, нам.нар. камісара асветы БССР. З 1921 у БДУ: праф., нам. рэктара, дэкан ф-та грамадскіх навук. У 1924 у Германіі вывучаў навейшую філасофію і сацыялогію, працаваў у музеях першабытнай культуры. З 1925 у Саратаўскім ун-це (дэкан ф-та гаспадаркі і права, заг. кафедры, у 1928—32 рэктар). З 1932 прарэктар Свярдлоўскага пед. ун-та. Навук. даследаванні ў галіне дыялект. і гіст. матэрыялізму, сацыялогіі, гісторыі першабытнай культуры. Аўтар прац «Сялянскія войны ў Германіі» (1912), «Філасофскія і сацыялагічныя асновы марксізму» (1915), «Да пытання аб праблеме заканамернасці гістарычнага працэсу» (1925) і інш.
Тв.:
Белорусский государственный университет за 1922—23 академический год. Мн., 1923;
Спорные вопросы в учении о происхождении брака и семьи. Мн., 1923;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАНЧУК Аляксандр Іванавіч (н. 19.9.1951, г. Маларыта Брэсцкай вобл.),
расійскі вучоны-геолаг. Чл.-кар.Рас.АН (1997). Акад.Рас. акадэміі прыродазнаўчых навук (1995). Д-р геолага-мінералаг. н. (1993). Скончыў Львоўскі ун-т (1976). З 1976 у Далёкаўсходнім геал. ін-це Рас.АН (з 1986 заг. лабараторыі, з 1988 нам. дырэктара, з 1996 дырэктар). З 2001 нам. старшыні Далёкаўсходняга аддз.Рас.АН, адначасова заг. кафедры Далёкаўсходняга тэхн. ун-та (г. Уладзівасток). Навук. працы па рэгіянальнай геалогіі, геатэктоніцы, геадынаміцы, петралогіі, металагеніі. Даследаваў фундаментальныя і прыкладныя праблемы геалогіі ціхаакіянскіх мацерыковых ускраін. Развіў канцэпцыю акрэцыйнай тэктонікі на Д. Усходзе. Упершыню распрацаваў мадэлі латэральнай дыскрэтнасці літасферы, абумоўленай наяўнасцю тэктонастратыграфічных тэрэйнаў рознага паходжання.
Тв.:
Эволюция древней сиалической коры в островодужных системах Восточной Азии. Владивосток, 1985;
Тихоокеанская окраина Азии: Геология. Владивосток, 1989 (у сааўт.);
Куюльский офиолиговый террейн. Владивосток, 1990 (у сааўт.);
Геология и полезные ископаемые Приморского края: Очерк. Владивосток, 1995 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІШНЕ́ЎСКІ Мікола (Мікалай Аляксеевіч; 28.3.1910, г. Гомель — 17.3.1986),
бел. пісьменнік. Вучыўся ва Усесаюзным ін-це кінематаграфіі (1932—33). Працаваў у прэсе, у 1952—67 нам.гал. рэдактара час. «Сельская гаспадарка Беларусі». Друкаваўся з 1933. Аўтар зб. апавяданняў «Скарб зямлі» (1951), прысвечанага людзям пасляваен. калгаснай вёскі, нарысаў, сцэнарыяў навук.-папулярных фільмаў.