РАБКЕ́ВІЧ Валянцін Іванавіч (15.2.1937, в. Аксаміты Капыльскага р-на Мінскай вобл. — 6.2.1995),
бел. паэт, перакладчык, мовазнавец. Канд.філал.н. (1973). Скончыў Мінскі пед.ін-т (1959). Настаўнічаў у Віцебскай і Мінскай абласцях. З 1967 у выд-ве «Беларуская Савецкая Энцыклапедыя», з 1974 — «Мастацкая літаратура». Дэбютаваў вершамі ў 1957. Аўтар зб. вершаў «Ад зімы да зімы» (1982). На бел. мову пераклаў зб. М.Чарамшыны «Апавяданні» (1982), раманы Л.Метсара «Мары не паміраюць» (1983), А.Кобы «Жанчына ў пяску», «Чужы твар» (абодва 1986), К.Маккалаў «Птушкі на цернях» (з С.Дорскім), М.Марцінсан «Мама выходзіць замуж» (абодва 1988), аповесць М.Гогаля «Тарас Бульба», яго камедыю «Рэвізор», паэму «Мёртвыя душы» (усе 1990), паасобныя вершы Г.Ахматавай, С.Ясеніна, М.Рыльскага, апавяданні Я.Гуцалы, М.Зошчанкі, Г.Цюцюнніка і інш. Выступаў з арт. па пытаннях л-ры і культуры мовы. Збіраў фальклор (зб. «Паслухай, што людзі кажуць: Беларускія народныя прыказкі, прымаўкі, прыкметы, жарты», 1985).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРУБАЧО́Ў Алег Мікалаевіч (23.10.1930, г. Валгаград, Расія — 9.3.2002),
рускі мовазнавец. Чл.-кар.АНСССР (1972). Акад.Рас.АН (1992). Скончыў Днепрапятроўскі ун-т (1952). З 1953 у Ін-це славяназнаўства і балканістыкі АНСССР, у 1961—2001 у Ін-це рус. мовы імя Вінаградава Рас.АН (стварыў і ўзначальвае сектар, потым аддзел этымалогіі і анамастыкі, у 1966—82 адначасова нам. дырэктара), з 1999 адначасова гал. рэдактар час. «Вопросы языкознания». Асн. працы па слав. і індаеўрап. этымалогіі, усх.-слав. анамастыцы. этнагенезе і культуры стараж. славян, літуаністыцы. Гал. рэдактар і адзін з аўтараў «Этымалагічнага слоўніка славянскіх моў» (вып. 1—28, 1974—2001). Пераклаў з ням. мовы і дапоўніў «Этымалагічны слоўнік рускай мовы» М.Фасмера (т. 1—4, 1964—73; 3-е выд., 1996).
Тв.:
История славянских терминов родства и некоторых древнейших терминов общественного строя. М., 1959;
Происхождение названий домашних животных в славянских языках. М., 1960;
Ремесленная терминология в славянских языках. М., 1966;
Этногенез и культура древнейших славян. 2 изд. М., 2002.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТУ́РСКА (Turska) Галіна (15.10.1901, г. Іркуцк, Расія — 5.1.1979),
польскі мовазнавец, славіст. Д-рфілал.н. (1949). Праф. (1954). Скончыла Віленскі ун-т (1929). Працавала ў Віленскім і Тарунскім ун-тах, з 1960 у Ін-це славяназнаўства Польскай АН. Даследавала польска-бел.-літ. моўныя сувязі, бел. ўплывы ў мове твораў А.Міцкевіча, Я.Ходзькі, польскія гаворкі ў літ. і бел. вёсках 19 — пач. 20 ст. У манаграфіі «Мова Яна Ходзькі» (1930) адзначала, што бел. лексічныя, фанет., марфал. і сінтакс. ўплывы ў яго творах пераважаюць над лац., франц., ням. і рускімі; дамінуючымі з’яўляюцца бел. ўплывы і ў польскіх гаворках Віленшчыны. Аўтар прац «Польская мова на Віленшчыне» (1930), «Польская мова на базе літоўскай (Аб узнікненні польскамоўных арэалаў на Віленшчыне)» (1939), «Пэўны выпадак рэканструкцыі фармальнай прыкметы ў беларускіх дыялектах» (1949), «Слоўнік найцяжэйшых выразаў у 5 і 6 тамах «Люду беларускага» М.Федароўскага» (1969), «Беларускія лексічныя запазычанні ў польскай мове (старапольскі перыяд)» (1970), «Заўвагі пра беларускі пераклад «Пана Тадэвуша» Браніславам Тарашкевічам» (1984) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УШАКО́Ў Дзмітрый Мікалаевіч (24.1.1873, Масква — 20.4.1942),
рускі мовазнавец. Чл.-кар.АНСССР (1939). Скончыў Маскоўскі ун-т (1895), з 1907 выкладаў у ім. Праф. Вышэйшых жаночых курсаў, Ін-та слова, Літ. ін-та імя М.Горкага, Маскоўскага ін-та філасофіі, л-ры і мастацтва, Маскоўскага ун-та. Працы У. паслужылі асновай для развіцця рус. дыялекталогіі: «Нарыс рускай дыялекталогіі з дадаткам першай карты рускіх дыялектаў у Еўропе» (1915, з М.М.Дурнаво, М.М.Сакаловым), «Кароткія ўводзіны ў навуку пра мову» (1913, 9-е выд. 1929) і інш. Адзін са стваральнікаў (з 1903) і старшыня (1915—31) Маскоўскай дыялекталагічнай камісіі. З 1901 удзельнічаў у працы па рэформе рус. правапісу. Узначальваў Арфаграфічную камісію Наркамасветы (1930-я г.). Ініцыятар вывучэння рус. арфаэпіі («Руская арфаэпія і яе задачы», 1928; «Да пытання аб правільным вымаўленні», 1936, апубл. 1964). Гал. рэдактар і адзін са складальнікаў «Тлумачальнага слоўніка рускай мовы» (т. 1—4, 1934—10).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЫХУ́Н Генадзь Апанасавіч (н. 30.10.1936, в. Кунцаўшчына Гродзенскага р-на),
бел.мовазнавец. Д-рфілал.н. (1982). Скончыў Ленінградскі ун-т (1958). У 1958—59 і з 1963 у Ін-це мовазнаўства Нац.АН Беларусі (з 1990 заг. аддзела). Даследуе тыпалогію слав. моў і іх сувязі, моўныя саюзы, гаворкі Палесся, бел. этымалогію і гісторыю бел. мовазнаўчай славістыкі. Аўтар манаграфій «Сінтаксіс займеннікавых клітык у паўднёваславянскіх мовах» (1968), «Тыпалагічныя праблемы балканаславянскага моўнага арэалу» (1981), дакладаў на міжнар. з’ездах славістаў, артыкулаў пра бел.-паўднёваслав. і бел.-балг. сувязі і інш. Сааўтар «Этымалагічнага слоўніка беларускай мовы» (т. 1—8, 1978—93) і «Тураўскага слоўніка» (т. 1—5, 1982—87).
Тв.:
Энкліза і пракліза ў структуры славянскага сказа. Мн., 1968;
Тыпалогія сінтаксічных адрозненняў у балканаславянскім арэале. Мн., 1978;
Арэальная тыпалогія славянскіх моў: Прынцыпы і напрамкі даслед. Мн., 1988;
Арэальныя аспекты фарміравання славянскіх літаратурных моў. Мн., 1993;
Славянскія мовы ў святле экалінгвістыкі. Мн., 1998;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Ю́РЧАНКА Георгій Фёдаравіч (н. 31.1.1928, в. Кудрычы Мсціслаўскага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. пісьменнік, мовазнавец, крытык. Скончыў Магілёўскі настаўніцкі (1951) і Гродзенскі пед. (1959) ін-ты. У 1961—88 працаваў у выд-ве «Навука і тэхніка» (з 1962 заг. рэдакцыі). Друкуецца з 1959. У зб. пародый і эпіграм «Распрэжаны пегас» (1965), «Вярхом на вожыку» (1968), «Немеладычныя мелодыі» (1974), «Парнаскія ўхабы» (1979), «У натхнёнай паграбеньцы» (1983), «Негабляваная пегасня» (1989), «Абаранкі пад хрэнам» (1994) высмейвае хібы ў творчасці асобных бел. пісьменнікаў і крытыкаў. Збіральнік нар. лексікі і дыялектнай фразеалогіі (з гаворак Мсціслаўшчыны); «Дыялектны слоўнік» (1966), «Народная сінаніміка» (1969), «Народнае вытворнае слова» (т. 1—3, 1981—85) і інш. Аўтар артыкулаў, рэцэнзій на творы сучасных бел. пісьменнікаў.
Тв.:
І коціцца і валіцца. Мн., 1972;
І сячэ і паліць. Мн., 1974;
Слова за слова. Мн., 1977;
На Мсціслаўскай зямлі ўзгадаваны: Нарыс жыцця і навук. дзейнасці П.П.Кабекі. Мн., 1986;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Я́ШКІН Іван Якаўлевіч (н. 12.2.1932, в. Шаламы Слаўгарадскага р-на Магілёўскай вобл.),
бел.мовазнавец. Канд.філал.н. (1970). Скончыў Магілёўскі пед.ін-т (1954). З 1957 працаваў у Полацкім пед. ін-це, з 1959 у Ін-це мовазнаўства Нац.АН Беларусі, з 1999 у Нац.навук.-асветніцкім цэнтры імя Ф.Скарыны. Даследуе дыялекталогію, лінгвагеаграфію, лексікаграфію, лексікалогію, гісторыю бел.літ. мовы, тэрміналогію, анамастыку, тапаніміку, айканімію, сацыялінгвістыку, этнаграфію, фалькларыстыку, краязнаўства. Аўтар прац «Беларускія геаграфічныя назвы: Тапаграфія. Гідралогія» (1971), «Узаемадзеянне рознадыялектных сістэм: Фанетыка» (1979), «Узаемадзеянне рознадыялектных сістэм: Марфалогія. Сінтаксіс» (1980), манаграфіі «Лексічныя ландшафты Беларусі: Жывёльны свет» (1995, у сааўт.). Адзін са складальнікаў «Тлумачальнага слоўніка беларускай мовы» (т. 1—2, 1977—78; т. 5, 1982), «Тураўскага слоўніка» (т. 1—5, 1982—87), укладальнік карт і рэдактар «Лексічнага атласа беларускіх народных гаворак» (т. 1—5, 1993—98). Дзярж. прэмія Беларусі 2000.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІРЫ́ЛА Мікалай Васілевіч (10.9.1923, в. Скварцы Дзяржынскага р-на Мінскай вобл. — 30.9.1992),
бел.мовазнавец. Акад.АН Беларусі (1977, чл.-кар. 1972), д-рфілал.н. (1969), праф. (1971). Засл. дз. нав. Беларусі (1978). Скончыў Мінскі пед.ін-т (1947). З 1947 у Ін-це мовы, л-ры і мастацтва АН Беларусі. У 1956—58 праф. кафедры бел. філалогіі Варшаўскага ун-та. З 1959 у Ін-це мовазнаўства АН Беларусі, з 1977 адначасова в.а. акадэміка-сакратара. У 1982—92 акад.-сакратар Аддзялення грамадскіх навук АН Беларусі. Навук. працы ў галіне бел. дыялекталогіі, сучаснай бел.літ. мовы, анамастыкі і лексікаграфіі. Аўтар манаграфій «Беларуская антрапанімія» (т. 1—3, 1966—82), «Націск назоўнікаў у сучаснай беларускай мове» (1986). Сааўтар прац «Дыялекталагічны атлас беларускай мовы» (1963) і «Лінгвістычная геаграфія і групоўка беларускіх гаворак» (1968—69; Дзярж. прэмія СССР 1971), «Беларуская граматыка» (ч. 1—2, 1985—86), «Лексічны атлас беларускай мовы» (т. І, 1992) і інш. Прымаў удзел у падрыхтоўцы і рэдагаванні слоўніка «Славянская анамастычная тэрміналогія» (Скопле, 1983), «Слоўніка беларускай мовы» (1987).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУ́ТШМІТ (Gutschmidt) Карл (н. 12.9.1937, г. Фербелін, Германія),
нямецкі мовазнавец і перакладчык. Д-р філалогіі (1976), праф. (1982). З 1967 выкладае бел. філалогію ў Берлінскім ун-це; заг. аддзялення слав. моў. З 1996 праф. Ін-та славістыкі Дрэздэнскага тэхн. ун-та. Даследуе праблемы бел. фразеалогіі («Стан і праблемы даследавання фразеалогіі ў Беларускай ССР», 1976), запазычанняў («Балтыйскія запазычанні ў беларускай літаратурнай мове», 1974), стылістыкі («Аб развіцці стыляў беларускай прозы», 1983), лексікаграфіі («Дзве новыя працы па беларускай лексікаграфіі», 1969), параўнальнага вывучэння моў («Беларуска-ўкраінскія ізалексы», 1971, «Даследаванні балтыстыкі ў Беларускай ССР», 1978). Аўтар прац па дыяхронным і сінхронным вывучэнні бел. мовы («Стан і значэнне дыяхроннага даследавання ў Беларускай ССР», 1976; «Даследаванне ўсходнеславянскіх моў у дыяхронным і сінхронным аспекце», 1972), гісторыі развіцця і станаўлення бел. мовы («А.Брукнер і беларуская філалогія», 1980; «Мацей Мурко і беларуская філалогія», 1988). Выдаў зб. «Моўная палітыка і літаратурныя мовы ва Усходняй Еўропе ў другой палове 19 — пач. 20 ст.» (1989). Пераклаў на ням. мову творы Ядвігіна Ш., З.Бядулі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАДУЭ́Н ДЭ КУРТЭНЭ́ (Baudouin de Courtenay) Іван (Ян Ігнацы Няцыслаў) Аляксандравіч (13.3.1845, г. Радзымін, Польшча — 4.11.1929),
рускі і польскі мовазнавец, заснавальнік казанскай і пецярбургскай лінгвістычных школ. Першы абгрунтаваў тэорыю фанемы і фанетычных чаргаванняў. Акад. Кракаўскай (1887), чл.-кар. Пецярбургскай АН (1897). Скончыў у 1866 Гал. школу (Варшаўскі ун-т). З 1875 праф. Казанскага, з 1883 Юр’еўскага, з 1894 Кракаўскага, з 1900 Пецярбургскага, з 1918 Варшаўскага ун-таў. Працаваў у галіне тыпалагічнага вывучэння моў і выкарыстання колькасных метадаў у лінгвістыцы, даследавання эвалюцыі мовы і ўліку псіхічных фактараў пры аналізе моўных з’яў; вывучаў жывыя нар. гаворкі. У славістычных даследаваннях разглядаў таксама пытанні бел. мовы. Погляды на яе выкладзены і ў рэцэнзіі на працу К.Ю.Апеля «Аб беларускай мове» (1880). Выступаў у абарону правоў нац. меншасцяў, у т. л. і беларусаў. Запісваў і друкаваў (з нотамі) бел.нар. песні («Беларуска-польскія песні з Сакольскага павета Гродзенскай губерні», 1892; «Дадатак да «Беларуска-польскіх песень з Сакольскага павета Гродзенскай губерні», 1895).
Тв.:
Избр. труды по общему языкознанию. Т. 1—2. М., 1963;