МА́ЙЗЛЕР Аляксандр Піліпавіч (4.10.1923, Масква — 12.7.1977),
бел. ваенны дырыжор, педагог. Засл. арт. Беларусі (1961). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1946). Дырыжор у вайск. часцях Бел. і Маскоўскай ваен. акруг. З 1951 дырыжор, з 1959 нач. аркестра штаба БВА, з 1968 выкладаў у Бел.кансерваторыі. Аўтар аранжыровак для духавога арк. твораў муз. класікі (у т. л. 6-я сімфонія і 2-я ч. 5-й сімфоніі П.Чайкоўскага, 40-я сімфонія В.А.Моцарта, фінал 9-й сімфоніі «З Новага свету» А.Дворжака), бел. кампазітараў (сюіта з балета «Мара» Я.Глебава, музыка А.Багатырова да драмы М.Лермантава «Маскарад»), арыгінальных п’ес (маршаў, вальсаў, песень і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МО́ІСІ (Moissi) Аляксандр (Сандра) (2.4.1880, г. Трыест, Італія — 23.3.1935),
нямецкі акцёр. Па нацыянальнасці албанец. З 1898 вучыўся ў Венскай кансерваторыі (барытон), быў статыстам, пазней акцёрам «Бургтэатра». З 1904 працаваў пад кіраўніцтвам М.Райнгарта, у 1905—33 у Ням. т-ры і «Камершпіле» (Берлін). Акцёр шырокага дыяпазону. Творчасць вызначалася адухоўленасцю, эмацыянальнасцю, мяккай вытанчанасцю пластыкі, імкненнем да перадачы вобразаў высакародных герояў, якія пакутуюць ад сутыкнення з жорсткасцю і несправядлівасцю жыцця. Сярод роляў: Освальд («Прывіды» Г.Ібсена), Гамлет, Рамэо («Гамлет», «Рамэо і Джульета» У.Шэкспіра), маркіз ды Поза, Франц («Дон Карлас», «Разбойнікі» Ф.Шылера), Мефістофель («Фауст» І.В.Гётэ), Пратасаў («Жывы труп» Л.Талстога), Іванаў («Іванаў» А.Чэхава) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЯТРО́Ў Георгій Мікалаевіч (28.8.1888, Масква — 17.7.1960),
бел. піяніст, хормайстар, дырыжор і педагог. Засл. арт. Казахстана (1942). Засл. дз. маст. Беларусі (1949). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1910). Працаваў педагогам у муз. вучылішчах і кансерваторыях Адэсы, Таганрога, Екацярынаслава, Алма-Аты. З 1923 канцэртмайстар хору ў Гомелі, з 1927 выкладчык Мінскага муз. тэхнікума. З 1932 выкладаў у Бел.кансерваторыі (з 1948 дацэнт). Адзін з арганізатараў і педагогаў Бел. студыі оперы і балета (1930—33). У 1933—37, 1945—50, 1959—60 гал. хормайстар і дырыжор Дзярж.т-ра оперы і балета Беларусі. Кіраваў пастаноўкай балетаў «Чырвоны мак» Р.Гліэра (1933), «Дон Кіхот» Л.Мінкуса (1946) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РА́ЙЧАЎ Пётр (9.3.1887, г. Варна, Балгарыя — 30.8.1960),
балгарскі спявак (лірыка-драм. тэнар), оперны рэжысёр. Нар.арт. Балгарыі (1949). Вучыўся ў Сафіі, Маскве (да 1911). Выступаў у еўрап. і рас. т-рах. Спяваў разам з Ф.Шаляпіным, Т.Даль Монтэ, Цітам Руфа. З 1936 саліст Сафійскай нар. оперы. У 1950—58 праф. Балгарскай кансерваторыі. Сярод партый: Герман («Пікавая дама» П.Чайкоўскага), Садко («Садко» М.Рымскага-Корсакава), Шуйскі («Барыс Гадуноў» М.Мусаргскага), Хазэ («Кармэн» Ж.Бізэ), Альфрэд («Травіята» Дж.Вердзі), Рудольф («Багема» Дж.Пучыні), Фауст («Фауст» Ш.Гуно). Паставіў больш за 20 опер у Балгарыі і за яе межамі. Аўтар мемуараў «Жыццё і песня» (1951). Дзімітроўская прэмія 1950.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУДЭ́НКА Бэла Андрэеўна (н. 18.8.1933, г. Антрацыт Луганскай вобл., Украіна),
украінская і расійская спявачка (лірыка-каларатурнае сапрана). Нар.арт.СССР (1960). Скончыла Адэскую кансерваторыю (1956). З 1956 салістка Кіеўскага т-ра оперы і балета, у 1973—88 — Вял.т-ра ў Маскве, адначасова з 1977 выкладае ў Маскоўскай кансерваторыі. Валодае выдатнай вак. школай, чыстым, прыгожага цёплага тэмбру голасам, артыстызмам. Сярод партый: Венера («Энеіда» М.Лысенкі), Іолан, Ярына («Мілана», «Арсенал» Г.Майбарады), Джыльда, Віялета («Рыгалета», «Травіята» Дж.Вердзі), Людміла («Руслан і Людміла» М.Глінкі), Марфа («Царская нявеста» М.Рымскага-Корсакава), Наташа Растова («Вайна і мір» С.Пракоф’ева). Лаўрэат Міжнар. конкурсу вакалістаў (1957, Францыя). Дзярж. прэмія СССР 1971.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЦІ́ (Satie) Эрык Альфрэд Леслі (17.5.1866, г. Анфлёр, Францыя — 1.7.1925),
французскі кампазітар. Вучыўся ў Парыжскай кансерваторыі, у «Схола канторум» (1905—08). Паўплываў на эстэт. прынцыпы творчай групы «Шасцёрка», але пазней адышоў ад яе. У пач. 1920-х г. адзін са стваральнікаў Аркейскай школы (аб’яднанне маладых музыкантаў). Яго творчасці ўласцівы навізна, прастата, наўмысная экстравагантнасць, супярэчлівасць (адыграў значную ролю ў фарміраванні імпрэсіянізму, аднак пазней быў у апазіцыі да яго). Сярод твораў: сімф. драма са спевам «Сакрат» (1918), балеты, у т. л. «Парад» (у садружнасці з Ж.Както і П.Пікасо, 1917), «Эксцэнтрычная прыгажуня» (1920), аперэты, творы для аркестра, хору, фп. творы і інш.
літоўскі спявак (барытон). Нар.арт.СССР (1964). Скончыў Каўнаскую кансерваторыю (1948). З 1941 саліст Каўнаскага вял.т-ра, з 1944 у Т-ры оперы і балета Літвы. З 1962 выкладаў у Літ.кансерваторыі (з 1983 праф.). С. вылучалі высокая муз. культура, прыгожы сакавіты голас, дар сцэн. пераўвасаблення. Сярод партый: Сакалас («Марытэ» А.Рачунаса), Палкоўнік, Чорны пан («Дачка», «Ave vita» В.Кловы), Радвіла («Даля» Б.Дварыёнаса), Барыс («Барыс Гадуноў» М Мусаргскага), Ігар («Князь Ігар» А.Барадзіна), Мазепа, Томскі, Ялецкі («Мазепа», «Пікавая дама» П.Чайкоўскага), Лістрат («У буру» Ц.Хрэннікава) і інш.Дзярж. прэмія СССР 1951.
армянскі спявак (тэнар, потым барытон). Нар.арт. Арменіі (1939). Вучыўся ў Петраградскай кансерваторыі (1916—18). Выступаў у оперных і аперэтачных трупах, ашугскіх ансамблях (часам іх арганізатар). Адзін з заснавальнікаў армянскіх т-ра оперы і балета (1933; да 1954 яго саліст), т-рамуз. камедыі (1942). Адзін з вядучых выканаўцаў партый у нац. оперным рэпертуары: Аршак («Аршак II» Т.Чухаджана), Саро («Ануш» А.Тыграняна) і інш., а таксама нар., гусанскіх і ашугскіх песень. Складальнік і рэдактар (з М.Агаянам) зб-каў песень Саят-Навы (1946, 2-е выд. 1963) і Джывані (1955).
Аўтар успамінаў «Падзеі, асобы, думы» (1973). Дзярж. прэмія СССР 1946.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТУРЧА́К Стэфан Васілевіч (28.2.1938, с. Мацкавічы, каля г. Пшэмысль Падкарпацкага ваяв., Польшча — 23.10.1988),
украінскі дырыжор, педагог. Нар.арт.СССР (1977). Герой Сац. Працы (1988). Скончыў Львоўскую кансерваторыю (1962). У 1963—67 і 1973—77 гал. дырыжор Дзярж.сімф. аркестра Украіны, з 1967—73 і з 1977 — Кіеўскага т-ра оперы і балета. З 1966 выкладаў у Кіеўскай кансерваторыі (з 1985 праф.). Сярод пастановак: оперы «Гібель эскадры» (1967) і «Мамаі» (1970) В.Губарэнкі, «Яраслаў Мудры» Г.Майбарады (1975); балеты «Каменны ўладар» Губарэнкі (1969), «Вольга» (1982) і «Праметэй» (1986) Я.Станковіча. Дзярж. прэмія Грузіі 1972. Дзярж. прэмія Украіны імя Т.Шаўчэнкі 1980.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЫ́КЕР (Cikker) Ян (29.7.1911, г. Банска-Бістрыца, Славакія — 1989),
чэхаславацкі кампазітар, педагог; адзін з заснавальнікаў славацкай кампазітарскай школы. Нар.арт. Чэхаславакіі (1966). Вучыўся ў Пражскай кансерваторыі (1930—35). У 1945—48 кіраўнік рэпертуарнай ч. опернай трупы Славацкага нац.т-ра. У 1951—81 праф. Вышэйшай школы муз. мастацтваў у Браціславе. У творчасці спалучаў асаблівасці нац.муз. фальклору з прыёмамі сучаснай зах.-еўрап. кампазіцыйнай тэхнікі. Сярод твораў: оперы «Уваскрэсенне» (паст. 1962), «Містэр Скрудж» (паст. 1963), «Карыялан» (паст. 1974), «Аблога Бістрыцы» (паст. 1983), «З жыцця насякомых» (1985); кантата (1940), араторыя «Ода радасці» (1982), 3 сімфоніі (1930—74), 3 стр. квартэты. Пісаў музыку да драм. спектакляў, кіно.