бой партыз брыгады «Штурмавая» (камандзір Б.М.Лунін) па разгроме фаш. гарнізона (каля 240 гітлераўцаў) у г. Лагойск Мінскай вобл. ў ноч на 23 снеж. ў Вял.Айч. вайну. Напярэдадні аперацыі лагойскія падпольшчыкі склалі схему ўмацаванняў ворага, перадалі партызанам звесткі пра размяшчэнне яго агнявых пунктаў і пастоў аховы. У выніку 3-гадзіннага бою партызаны разграмілі памяшканні паліцэйскай управы, жандармерыі і камендатуры, спалілі склады з харчаваннем і фуражом, захапілі вял. трафеі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖДА́НАЎ (Павел Ільіч) (16.1.1903, г. Слонім Гродзенскай вобл. — 30.8.1986),
Герой Сав. Саюза (1943). Скончыў Мінскае ваен.пях. вучылішча (1930), курсы пры Ваен. акадэміі імя Фрунзе (1936), курсы «Выстрал» (1942). У Чырв. Арміі з 1925. У Вял.Айч. вайну на Зах., Бранскім, Цэнтр., 1-м Укр. франтах. Камандзірстралк. палка падпалкоўнік Ж. вызначыўся ў вер. 1943 пры фарсіраванні Дзясны на Пд ад Чарнігава і Дняпра на Пн ад Кіева. Да 1957 на гасп. рабоце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖУЙКО́Ў (Мікалай Пятровіч) (снеж. 1922, пас. Ялоўскі Ярскага р-на Удмурцкай Рэспублікі — 1.3.1944),
удзельнік баёў на Беларусі ў Вял.Айч. вайну. Камандзір асобнага кулямётнага артыл. батальёна лейтэнант Ж. у баі за вышыню каля в. Мормаль Жлобінскага р-на Гомельскай вобл. ў рашаючы момант закрыў сваім целам амбразуру варожага дзота. Калі праціўнік зноў адкрыў агонь, ст. сяржант П.М.Мазілін паўтарыў подзвіг Ж., і батальён авалодаў вышынёй. У в. Мормаль на месцы іх подзвігу пастаўлены помнік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІАСКЕ́ВІЧ (Іван Фёдаравіч) (11.3.1898, в. Белякоўшчына Гродзенскага р-на — 8.8.1964),
генерал-лейтэнант (1946). Скончыў Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1938). У арміі з 1916, у Чырв. Арміі з 1918. У Вял.Айч. вайну з 1941 на Зах., Закаўказскім, Паўн.-Каўказскім, Бел. і 1-м Бел. франтах: нач. штаба і камандзір дывізіі, нам. камандзіра корпуса. Удзельнік баёў на Каўказе, вызвалення Гомеля, Рэчыцы, Баранавіч. У 1945—47 у Войску Польскім, да 1955 на выкладчыцкай рабоце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРТЫ́НАЎ (Уладзімір Кірылавіч) (17.3.1919, с. Дальнавідава Арлоўскай вобл., Расія — 24.6.1944),
удзельнік баёў на Беларусі ў Вял.Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1945). На фронце з ліп. 1941. Камандзір роты старшы лейт. М. вызначыўся ў Быхаўскім р-не Магілёўскай вобл.: рота на чале з ім прарвала абарону каля в. Лудчыцы, авалодала вышынёй, 19 гадзін адбівала атакі праціўніка; загінуў у гэтым баі. Яго барэльеф і імя высечаны на стэле Мемарыяла воінскай славы на Лудчыцкай вышыні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЯЧА́ЕЎ (Арсен Аляксеевіч) (10.12.1910, в. Блеўчыцы Капыльскага р-на Мінскай вобл. — 7.4.1989),
Герой Сав. Саюза (1946). Скончыў ваен. школу ў Пухавічах (1939). У Вял.Айч. вайну з 1941 на Волхаўскім, Ленінградскім, 1-м Прыбалт., 2-м і 1-м Бел. франтах, удзельнік прарыву блакады Ленінграда, вызвалення Пскоўскай вобл., баёў у Эстоніі, Латвіі, Усх. Прусіі. Камандзір гаўбічнай батарэі ст. лейтэнант Н. вызначыўся ў 1945 у баях за Берлін. Да 1971 на сав., парт. і гасп. рабоце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛУ́СМА ((Lousma) Джэк) (н. 29.2.1936, г. Гранд-Рапідс, штат Мічыган, ЗША),
касманаўт ЗША. Палкоўнік марской пяхоты. Скончыў Мічыганскі ун-т (1959). З 1966 у групе касманаўтаў НАСА. 28.7—25.9.1973 з А.Бінам і О.Гэрыятам здзейсніў палёт на мадыфікаваным касм. караблі «Апалон» і арбітальнай станцыі «Скайлэб» (двойчы выходзіў у адкрыты космас, агульны час 11,02 гадз), 22—30.3.1982 з Ч.Фулертанам — палёт на касм. караблі «Спейс шатл» («Калумбія», як камандзір). У космасе правёў 67,47 сут.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЫШЧЭ́НЯ (Захар Рыгоравіч) (1917, в. Пласток Любанскага р-на Мінскай вобл. — 8.2.1945),
Герой Сав. Саюза (1945). У Вял.Айч. вайну з вер. 1941 на 1-м Укр. фронце. Камандзір аддзялення разведкі старшына Л. вызначыўся 8.2.1945 ва Усх. Прусіі: у час разведкі ў тыле ворага з напарнікам захапілі ў палон 2 афіцэраў з важнымі дакументамі; трапіўшы ў акружэнне, Л. прыкрываў адыход напарніка з дакументамі, цяжка паранены захоплены ў палон і закатаваны. На радзіме помнік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НІН (Аляксандр Аляксандравіч) (н. 28.8.1924, в. Арлея Полацкага р-на Віцебскай вобл.),
Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў Вышэйшую парт. школу пры ЦККПСС (1963). У Вял.Айч. вайну ў 1942—43 разведчык 3-й Бел.партыз. брыгады, з ліст. 1943 на 3-м Бел. фронце. Камандзір аддзялення разведкі палка М. вызначыўся ў Бел. аперацыі 1944 26 чэрв.—14 ліп. на тэр. Беларусі і Літвы. З 1948 на парт. і прафс. рабоце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МО́ЙЗЫХ (Яўген Антонавіч) (20.12.1903, в. Германава Люблінскага ваяв., Польшча — 10.8.1944),
Герой Сав. Саюза (1945). Беларус. Скончыў ваенна-пях. вучылішча (1944). З 1933 нар. суддзя ў Чэлябінску і вобласці. У Чырв. Арміі з 1941. У Вял.Айч. вайну з ліп. 1944 на 2-м Прыбалтыйскім фронце. Камандзір кулямётнага ўзвода ст. лейтэнант М. вызначыўся ў баі за плацдарм на беразе р. Айвіекстэ (Латвія): калі скончыліся боепрыпасы, павёў узвод у рукапашны бой, у якім загінуў.