рака ў Кіргізіі і Узбекістане, правая састаўляючая р. Сырдар’я. Даўж. 807 км, пл. басейна 59,1 тыс.км². Пачынаецца з ледавікоў Цэнтр. Цянь-Шаня (да ўпадзення р. Малы Н. наз.Вял. Н.), цячэ ў міжгорнай даліне, месцамі ў вузкіх цяснінах. Сярэдні расход вады каля г. Учкурган (Узбекістан) 429 м³/с. Разводдзе ў маі. Выкарыстоўваецца для арашэння, пераважна зямель Ферганскай даліны. Ад Н. (каля г. Учкурган) пачынаецца Вялікі Ферганскі канал. На Н. — Курпсайская, Тактагульская, Таш-Кумырская, Учкурганская ГЭС і вадасховішчы; гарады Нарын, Таш-Кумыр (Кіргізія). У вярхоўях — Нарынскі запаведнік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАКРО́ЎСКІ Уладзімір Аляксандравіч (18.3.1871, Масква — 1931),
расійскі архітэктар. Правадз.чл. Пецярбургскай АМ (1909). Вучыўся ў Пецярбургскай АМ (1892—98), выкладаў там жа (1912—17), ін-тах Жаночым політэхн. і грамадз. інжынераў. Працы ў неарускім стылі: мемар. храм пад Лейпцыгам (Германія; 1912—13), банк у Ніжнім Ноўгарадзе (1913), будынак пазыковай касы ў Маскве (1914, з Б.Нілусам), комплекс т.зв. Фёдараўскага гарадка ў Царскім Сяле (цяпер г. Пушкін Ленінградскай вобл.) — сабор (1912), карпусы казарм і афіцэрскага сходу (1910—12). Адзін з удзельнікаў праектавання Волхаўскай ГЭС (адкрыта ў 1926).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАПЕ́РНЯ,
вадасховішча ў Пружанскім р-не Брэсцкай вобл., каля в. Заполле. Створана на р. Зальвянка ў 1950 для энергет. мэт (працавала ГЭС Паперня). Пл. 1,8 км², даўж. 4,2 км, найб.шыр. 600 м, найб.глыб. 3,1 м, аб’ём вады 2 млн.м³, даўж. берагавой лініі 12,1 км. Катлавіна рэчышчавага тыпу. Берагі парослыя лесам, правы высокі, бліжэй да плаціны паніжаецца і пераходзіць у забалочаную раўніну, левы ў вярхоўі нізінны, забалочаны, на астатнім працягу павышаецца. Ваганні ўзроўню на працягу года да 0,3 м. Выкарыстоўваецца для рыбагадоўлі, адпачынку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАПКО́Ў Віктар Яфімавіч (9.3.1932, Масква — 12.11.1974),
расійскі жывапісец; прадстаўнік «суровага стылю». Скончыў Маскоўскі маст.ін-т (1958). Творы вызначаюцца эмац. узвышанасцю, экспрэсіўнасцю прыглушанага каларыту, плоскаснасцю і лапідарнасцю кампазіцыі, псіхалагізмам і шматпланавасцю вобразаў: цыкл «Роздумы пра жыццё» (1960—70-я г.), «Будаўнікі Брацкай ГЭС» (1960—61), «Партрэт Ігумнава» (1963), «Уладзімірскія мастакі» (1965), «Двое», «Успаміны. Удовы» (абодва 1966), «Паўночная песня» (1968), «Шынель бацькі» (1972), «Добры чалавек была бабка Анісся» (1973), «Восеньскія дажджы» («Пушкін», 1974) і інш.Дзярж. прэмія СССР 1975.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СНЕЙК (Snake), Змяіная рака,
рака на ПнЗ ЗША, левы прыток р. Калумбія. Даўж. каля 1670 км, пл.бас. 282,3 тыс.км². Пачынаецца ў Скалістых гарах, у межах Йелаўстонскага нац. парку, цячэ па ўсх. ускраіне Калумбійскага плато, месцамі ў каньёнах. На С. — самы глыбокі каньён Паўн. Амерыкі — Хелс (2410 м). Утварае вадаспады (Шашоні, выш. 65 м, і інш.). Разводдзе ў крас.—чэрвені. Сярэдні расход вады 1390 м³/с. ГЭС і вадасховішчы. Выкарыстоўваецца для арашэння. Суднаходная для невял. суднаў ад г. Льюістан. На С. — гарады Айдаха-Фолс і Туін-Фолс.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАНСЫКБА́ЕЎ Урал (14.1.1904, Ташкент — 18.4.1974),
узбекскі мастак. Нар.маст.СССР (1963). Правадз.чл.АМСССР (1958). Скончыў Пензенскае маст. вучылішча (1929). Творам уласцівы эпічная манументальнасць кампазіцыі, танальнае вырашэнне колеравага ладу, рэалістычнасць. Пісаў пераважна пейзажы: «Качэўе» (1931), «Родны край» (1951), «Раніца Кайраккумскай ГЭС» (1957), «На Чарвакскай будоўлі» (1970), цыкл «Родны Узбекістан» (1971—72). Аформіў першы казахскі балет «Калкаман і Мамыр» В.Веліканава, выканаў пано ў павільёне Узбекістана на ВДНГ у Маскве (1952—54). Дзярж. прэмія Узбекістана імя Хамзы 1973.
Літ.:
Такташ Р. У.Тансыкбаев: Альбом репродукций. Ташкент. 1980.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЭНЕСІ́ (Tennessee),
рака на У ЗША, левы прыток р. Агайо (бас.р. Місісіпі). Утвараецца ад сутокаў рэк Холстан і Фрэнч-Брод, якія сцякаюць з зах. схілаў Апалачаў. Даўж. 1050 км (ад вытоку р. Холстан 1470 км), пл.бас. 104 тыс.км². Разводдзе ў канцы зімы і вясной, нізкая межань летам. Сярэдні расход вады ў вусці 1800 м³/с. Сцёк Т. амаль поўнасцю зарэгуляваны сістэмай вадасховішчаў (найб. — Кентукі). Комплекс ГЭС, ЦЭС, АЭС. Суднаходная ад вытокаў дзякуючы абвадным каналам і шлюзам. На Т. — гарады Ноксвіл, Чатануга, Флорэнс.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УСЦЬ-КАМЕНАГО́РСК,
горад, цэнтр Усх.-Казахстанскай вобл. Казахстана, на правым беразе р. Іртыш, у перадгор’ях Руднага Алтая. Засн. ў 1720 як крэпасць Усць-Каменная, з 1868 горад. 335 тыс.ж. (2000). Рачны порт. Чыг. вузел. Аэрапорт. Гал. галіны прам-сці: каляровая металургія (свінцова-цынкавы і тытана-магніевы камбінаты, медзеплавільны і медзеэлектралітны з-д), машынабудаванне і металаапрацоўка (горнашахтавае абсталяванне, кандэнсатары, прылады і эл.-тэхн. вырабы), прадпрыемствы лёгкай і харч. прам-сці. Вытв-сцьбуд. матэрыялаў. 2 ін-ты. Тэатр. Краязнаўчы і этнагр. музеі. Каля У.-К. — Усць-Каменагорская ГЭС.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Я́НАЎСКАЕ ВАДАСХО́ВІШЧА У Астравецкім р-не Гродзенскай вобл., каля г.п. Астравец і хутара Янава. Створана ў 1955 плацінай на р. Лоша (бас.р. Вілія). Пл. 1,1 км², даўж. 7,7 км, найб.шыр. 400 м, найб.глыб. 7,5 м. Аб’ём вады 2,3 млн.м³. Сярэдні шматгадовы сцёк 92 млн.м³. Берагі высокія, месцамі да 10 м. Ёсць 2 залівы, востраў пл. 0,2 га. Каля берагоў зарастае. Ваганні ўзроўню вады на працягу года 0,1 м. Выкарыстоўваецца для энергет. мэт (Янаўская ГЭС), арашэння с.-г. угоддзяў, рыбагадоўлі і рэкрэацыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІКТО́РЫЯ (Victoria Falls),
вадаспад на р. Замбезі, у Паўд. Афрыцы, на мяжы Замбія—Зімбабве; адзін з буйнейшых у свеце. Выш. 120 м, шыр. 1800 м. Падзяляецца астравамі на часткі: Глотка Д’ябла, Галоўны, Вясёлкавы, Усходні. Вада падае з уступу выш. 120 м у вузкі (130 м) і глыбокі (140 м) каньён у базальтах, утварае гіганцкія слупы вадзянога пылу. Расход вады моцна вагаецца на працягу года, у сярэднім каля 1400 м³/с. Уваходзіць у склад нац. паркаў Вікторыя-Фолс (Зімбабве) і Мосі-Оа-Тунья (Замбія). ГЭС. Турызм. Адкрыты ў 1855 Д.Лівінгстанам, названы ў гонар каралевы Вялікабрытаніі.