СПЕЦЫЯ́ЛЬНЫЯ ПРАФЕСІ́ЙНА-ТЭХНІ́ЧНЫЯ ВУЧЫ́ЛІШЧЫ (СПТВ),
закрытыя навучальна-выхаваўчыя ўстановы, прызначаныя для непаўналетніх правапарушальнікаў ад 14 да 18 гадоў, якія па ўзросце вызвалены ад крымін. адказнасці. Задачы і прынцыпы арганізацыі навучальна-выхаваўчай работы, асаблівасці пед. рэжыму ў СПТВ тыя ж, што і для навучэнцаў спецыяльных школ. На Беларусі дзейнічаюць Петрыкаўскае СПТВ № 1 лёгкай прам-сці і Магілёўскае СПТВ № 2 дрэваапрацоўкі.
т. 15, с. 112
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТА́НЦЫЯ ПА БАРАЦЬБЕ́ З ХВАРО́БАМІ СЕЛЬСКАГАСПАДА́РЧЫХ ЖЫВЁЛ,
цэнтральная вет. лячэбна-прафілактычная ўстанова ў сельскіх раёнах. Ажыццяўляе кіраўніцтва ўчастковымі вет. лячэбніцамі, вет. службамі калгасаў, саўгасаў і інш. У склад станцыі ўваходзяць групы: проціэпізаатычная, вет.-сан., гінекалагічная, па незаразных хваробах. Асн. задачы: арганізацыя і правядзенне лячэбна-прафілакт. і процізаатычных мерапрыемстваў, ахова насельніцтва ад хвароб, якія перадаюцца ад жывёл чалавеку (гл. Антрапазаанозы).
т. 15, с. 150
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТАРА́Я БЕ́ЛІЦА,
вёска ў Сенненскім р-не Віцебскай вобл., каля аўтадарогі Орша—Лепель; чыг. ст. Бурбін на лініі Орша—Лепель. Цэнтр Беліцкага с/с. За 15 км на Пд ад г. Сянно, 71 км ад Віцебска. 250 ж., 127 двароў (2001). Сярэдняя школа, б-ка. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан. Помнік архітэктуры — сядзіба (2-я пал. 19 ст.).
т. 15, с. 160
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТАРА́Я БУ́ДА,
вёска ў Буда-Кашалёўскім р-не Гомельскай вобл., каля аўтадарогі Гомель—Жлобін. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 22 км на ПдЗ ад горада і чыг. ст. Буда-Кашалёва, 45 км ад Гомеля. 660 ж., 282 двары (2001). Базавая школа, дамы культуры і нар. медыцыны, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
т. 15, с. 160
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТАРО́Е ВЫСО́КАЕ,
вёска ў Ельскім р-не Гомельскай вобл., на аўтадарозе Ельск—Буйнавічы. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 26 км на З ад горада і чыг. ст. Ельск, 203 км ад Гомеля. 427 ж., 161 двор (2001). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
т. 15, с. 162
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТАРЫ́Я ЦЯРУ́ШКІ,
вёска ў. Зажэвіцкім с/с Салігорскага р-на Мінскай вобл. Цэнтр калгаса. За 15 км на У ад горада і чыг. ст. Салігорск, 145 км ад Мінска. 649 ж., 333 двары (2001). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аддз. сувязі. Малітоўны дом евангельскіх хрысціян-баптыстаў. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
т. 15, с. 166
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУ́БАЧЫ,
вёска ў Ваўкавыскім р-не Гродзенскай вобл. Цэнтр сельсавета і рэсп. с.-г. унітарнага прадпрыемства. За 8 км на ПнЗ ад горада і чыг. ст. Ваўкавыск, 80 км ад Гродна. 732 ж., 246 двароў (2001). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Касцёл. Брацкая магіла сав. воінаў. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
т. 15, с. 239
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЯКЕ́РЫЧЫ,
вёска ў Зубкаўскім с/с Клецкага р-на Мінскай вобл. Цэнтр с.-г. вытв. кааператыва-агракамбіната. За 4 км на ПнУ ад горада і чыг. ст. Клецк, 131 км ад Мінска. 653 ж., 230 двароў (2002). Дом культуры, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
т. 15, с. 336
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЯРА́ГІ,
вёска ў Слуцкім р-не Мінскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 8 км на ПнЗ ад горада і чыг. ст. Слуцк, 110 км ад Мінска. 632 ж., 271 двор (2002). Сярэдняя школа, клуб, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Свята-Пакроўская царква. Брацкая магіла партызан і сав. воінаў. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
т. 15, с. 353
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРАНСЦЭНДЭ́НЦЫЯ,
філасофскае паняцце, якое абазначае пераход ад сферы пачуццёвага вопыту (прыроды) да сферы трансцэндэнтнага, недаступнага эмпірычнаму пазнанню. Праблема Т. займае адно з цэнтр. месцаў у метафізіцы. З 20 ст. паняцце Т. пашырана ў крытычнай анталогіі (Н.Гартман) для характарыстыкі пазнавальнага акта і ў экзістэнцыялізме (К.Ясперс, М.Хайдэгер) для абазначэння пераходу ад непаўнацэннага чалавечага існавання да сапраўднага — экзістэнцыі.
т. 15, с. 514
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)