вёска ў Ваўкавыскім р-не Гродзенскай вобл. Цэнтр сельсавета і рэсп.с.-г. унітарнага прадпрыемства. За 8 км на ПнЗ ад горада і чыг. ст. Ваўкавыск, 80 км ад Гродна. 732 ж., 246 двароў (2001). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Касцёл. Брацкая магіла сав. воінаў. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.