МЯЦЕ́ЛЬСКІ (Анатоль Уладзіміравіч) (н. 22.8.1950, г.п. Урэчча Любанскага р-на Мінскай вобл.),
бел. матэматык. Д-рфіз.-матэм.н. (1998). Скончыў БДУ (1972). З 1980 у БПА (з 1999 праф.). Навук.працы па якаснай тэорыі кіравання сістэмамі з паслядзеяннем. Прапанаваў агульны падыход даследаванняў якасных характарыстык (пунктавай паўнаты, кіравальнасці, назіральнасці і інш.) лінейных аўтаномных сістэм функцыянальна-дыферэнцыяльных ураўненняў.
Тв.:
Проблема точечной полноты в теории управления дифференциально разностными системами // Успехи мат. наук. 1994. Т. 49, вып. 2;
Задача успокоения динамической системы с запаздыванием по неполным измерениям // Автоматика и телемеханика. 1996. №2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАВУ́МАВА (Софія Фадзееўна) (23.5.1924, в. Заазер’е Сенненскага р-на Віцебскай вобл. — 12.3.2000),
бел. вучоны ў галіне хіміі высокамалекулярных злучэнняў. Д-рхім.н. (1974). Скончыла БДУ (1949). У 1949—89 у Ін-це фізіка-арган. хіміі АН Беларусі (у 1952—67 і 1975—86 заг. лабараторыі). Навук.працы па сінтэзе і даследаванні ўласцівасцей палімерных святлоадчувальных матэрыялаў, антыстатыкаў і антыстатычных лакаў, распрацоўцы новых поліфункцыянальных манамерных і алігамерных стабілізатараў.
Тв.:
Циклогекса-1,3-диен и продукты на его основе. Мн., 1980 (разам з Б.В.Ерафеевым, В.Д.Юрынай).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАВУ́МЕНКА (Уладзімір Якаўлевіч) (н. 6.2.1932, г. Васілевічы Рэчыцкага р-на Гомельскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне геаграфіі. Канд.геагр.н. (1974), праф. (1990). Засл. работнік вышэйшай школы Беларусі (1982). Скончыў БДУ (1957). З 1957 у Брэсцкім дзярж. ун-це (з 1966 прарэктар і з 1994 заг. кафедры). Навук.працы па гісторыі, прыродзе і гаспадарцы Беларусі, у т. л. Брэсцкай вобл.
Тв.:
Брест: Ист.-экон. очерк. 2 изд. Мн., 1977;
География Белоруссии Мн., 1984 (у сааўт.);
Сельское хозяйство Белоруссии. Мн., 1988 (разам з Р.А.Жмойдзякам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАКАПЛЕ́ННЕ,
адкладанне часткі даходу, прыбытку на будучыя патрэбы; ператварэнне часткі прыбавачнай вартасці ў капітал у працэсе расшыранага ўзнаўлення. Гіст. і лагічнай перадумовай Н. з’яўляецца першапачатковае накапленне капіталу. Рухаючы матыў Н. — атрыманне макс. прыбытку і рыначная канкурэнцыя, якая стымулюе нарошчванне маштабу вытв-сці з мэтай умацавання сваіх пазіцый на рынку. Адрозніваюць Н. вытворчае (расшыраецца і ўдасканальваецца працэс матэрыяльнай вытв-сці) і невытворчае (развіваецца і ўдасканальваецца невытв. сфера). Памеры Н. залежаць ад аб’ёму нацыянальнага даходу, узроўню прадукцыйнасці працы, эканомнага выкарыстання рэсурсаў, памераў замежных субсідый і займаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАРКЕ́ВІЧ (Іван Іванавіч) (н. 22.4.1946, в. Тамашэвічы Уздзенскага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне статыст. фізікі. Д-рфіз.-матэм.н., праф. (1994). Скончыў Бел.тэхнал.ін-т (1969). З 1969 у Бел.тэхнал. ун-це (з 1986 заг. кафедры). Навук.працы па малекулярна-статыст. тэорыі неаднародных кандэнсаваных асяроддзяў. Распрацаваў двухузроўневае малекулярна-статыст. апісанне крышталёў з дэфектамі рознай прыроды, тэарэт. асновы для пабудовы паслядоўнай статыст. тэорыі пругкасці.
Тв.:
Физика для втузов. [Ч. 1—2]. Мн., 1992—94 (разам з Э.І.Валмянскім, С.І.Лабко).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАТХНЕ́ННЕ,
стан своеасаблівага напружання і ўздыму духоўных сіл, творчага хвалявання чалавека, які вядзе да ўзнікнення ідэі або рэалізацыі задумы ў мастацтве, навуцы, тэхніцы. Характарызуецца павышанай агульнай актыўнасцю чалавека, незвычайнай прадукцыйнасцю яго дзейнасці, усведамленнем лёгкасці, перажываннем «апантанасці» і эмацыянальнага паглыблення ў творчасць. Існуюць розныя погляды на прычыны ўзнікнення Н. Ідэаліст. дагматыка разглядае яго як «боскую апантанасць», містычнае азарэнне (Платон, Ф.Шэлінг, Э.Гартман, З.Фрэйд, Г.Рыд); матэрыялісты адмаўляюць яго звышнатуральны характар і разглядаюць як псіхічную з’яву, абумоўленую грамадскімі і індывід. стымуламі, а таксама працэсам працы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАЎЕ́ ((Navier) Луі Мары Анры) (15.2.1785, г. Дыжон, Францыя — 23.8.1836),
французскі інжынер і вучоны, адзін з заснавальнікаў тэорыі пругкасці. Чл. Парыжскай АН (1824). Скончыў Політэхн. школу (1804) і Школу мастоў і дарог (1806), у якіх і працаваў. Навук.працы па буд. механіцы, тэорыі пругкасці, супраціўленні матэрыялаў, гідраўліцы і гідрамеханіцы. Вывеў агульныя ўраўненні раўнавагі і руху пругкага цела, ураўненні руху несціскальнай вязкай вадкасці (Н. — Стокса ўраўненні), распрацаваў метад разліку вісячых мастоў. Аўтар першага падручніка па супраціўленні матэрыялаў.
Літ.:
Тимошенко С.П. История науки о сопротивлении материалов: Пер. с англ.М., 1957.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕПАЧАЛО́ВІЧ (Янка) (Іван Данілавіч; 25.5.1917, в. Мінкавічы Старадарожскага р-на Мінскай вобл. — 3.7.1969),
бел.паэт. Скончыў Мінскі пед.ін-т (1940). У Вял.Айч. вайну сувязны партыз. брыгады імя Кірава Мінскай вобл. Настаўнічаў у Дзяржынску, Мар’інай Горцы, Асіповіцкім р-не, працаваў у выд-ве «Народная асвета». Друкаваўся з 1936. Аўтар зб-каў вершаў «Мера любві» (1958), «Позні паром» (1967). Паэзія Н. грунтуецца на жыццёвай канкрэтнасці, знітавана з чалавекам працы, прасякнута любоўю да роднай зямлі і прыроды.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕСЯНЧУ́К (Анатоль Пятровіч) (н. 25.7.1931, в. Юравічы Калінкавіцкага р-на Гомельскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне цеплатэхналогій. Д-р. тэхн.н. (1988), праф. (1990). Скончыў БПІ (1954). З 1955 у БПА. Навук.працы па кінетыцы тэрмапсеўдазвадкаваных слаёў, тэорыі і разліку прамысл. печаў машынабуд. і металургічнай вытв-сці. Дзярж. прэмія Беларусі 1998.
Тв.:
Пламенные печи для нагрева и термообработки металла. Мн., 1973 (разам з М.П.Жмакіным, І.І.Кальтманам);
Промышленные теплотехнологии. [Ч. 1—5]. Мн., 1995—2000 (у сааўт);
Стальной слиток: В 3 т.Т. 1. Управление кристаллической структурой. Мн., 2000 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕХАРО́ШАВА (Людміла Мікалаеўна) (н. 3.4.1951, г. Каўнас, Літва),
бел. эканаміст. Д-рэканам.н. (1996), праф. (2000). Скончыла Бел.ін-тнар. гаспадаркі (1972). З 1976 у Бел.эканам. ун-це (з 1998 заг. кафедры). Адначасова (з 1993) праф. Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Навук.працы па праблемах фарміравання інавацыйнай інфраструктуры, навук.-тэхнал. развіцця і рынку, прадпрымальніцкай дзейнасці.
Тв.:
Совершенствование хозяйственного механизма в промышленности. Мн., 1989;
Научно-технологическое развитие и рынок: (регулирование, венчурная деятельность, инфраструктура). Мн., 1996;
Регулирование развития наукоемких отраслей и высокотехнологических производств // Бел. экон. журн. 1998. №1.