КІСЛО́Ў (Мікалай Уладзіміравіч) (н. 29.4.1932, г. Беласток, Польшча),
бел. вучоны ў галіне здабычы карысных выкапняў і механікі сыпкіх асяроддзяў. Д-ртэхн.н. (1983), праф. (1984). Засл. работнік вышэйшай школы Беларусі (1980). Скончыў БПІ (1954), дзе і працаваў. З 1987 дырэктар Ін-та торфу АН Беларусі, з 1990 у БПА. Распрацаваў крытэрыі ацэнкі фіз.-мех. і аэрадынамічных уласцівасцей сыпкіх матэрыялаў, выявіў заканамернасць іх накіраванага перамяшчэння пад уздзеяннем вадкасцей і газаў. Даследаваў пытанні інтэнсіфікацыі тэхнал. працэсаў перапрацоўкі цвёрдых карысных выкапняў.
Тв.:
Аэродинамика измельченного торфа. Мн., 1987;
Гидроциклонное осветление воды. Мн., 1990 (разам з Ф.М.Санюкевічам);
Пневматический транспорт. Мн., 1998 (разам з Б.М.Хрусталёвым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛА́ЙПЕДА (Klaipéda),
горад у Літве, на беразе Балтыйскага м.Засн. ў 1252 як ням. рыцарскі замак Мемельбург. З 1525 у складзе Прусіі, з 1871 у Германскай імперыі, з 1920 пад кіраўніцтвам дзяржаў Антанты, з 1923 у Літве; да 1923 наз. Мемель. 201,5 тыс.ж. (1996). Незамярзаючы марскі порт. Чыг. станцыя. Прам-сць: рыбная, суднабуд. і суднарамонтная, тэкст., цэлюлозна-папяровая, харчовая; вытв-сцьбуд. матэрыялаў, маст. вырабаў з бурштыну. База марскога рыбалоўнага флоту. Кансерваторыя. Драм.тэатр. Музеі: краязнаўчы, марской і гадзіннікавай справы, карцінная галерэя. Акіянарыум. Арх. помнікі 17—18 ст. Помнік літ. асветніку Марцінасу Мажвідасу — аўтару і выдаўцу першай кнігі на літ. мове.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛАС ((Klas) Эры) (н. 7.6.1939, Талін),
эстонскі дырыжор. Нар.арт. Эстоніі (1978), Нар.арт.СССР (1986). Скончыў Талінскую кансерваторыю (1964, клас Г.Эрнесакса). З 1965 дырыжор, з 1975 гал. дырыжор т-ра оперы і балета «Эстонія» ў Таліне. З 1985 адначасова гал. дырыжор Шведскай каралеўскай оперы ў Стакгольме, у 1989—91 дырыжор Фінскай нац. оперы. Пад кіраўніцтвам К. пастаўлены оперы «Барыс Гадуноў» М.Мусаргскага, «Трубадур», «Травіята», «Луіза Мілер» Дж.Вердзі, «Поргі і Бес» Дж.Гершвіна, «Кацярына Ізмайлава» Дз.Шастаковіча, «Жалезны дом» Э.Тамберга, балеты «Лебядзінае возера», «Спячая прыгажуня» П.Чайкоўскага, «Жызэль» А.Адана, «Рамэо і Джульета» С.Пракоф’ева, «Цудоўны мандарын» Б.Бартака і інш.Дзярж. прэмія Эстоніі 1985.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛЕРО́Н [Clairon; сапр. Клер Жазеф Іпаліт Лерыс дэ Лацюд (Leris de la Tude); 21.1.1723, г. Кандэ, Францыя — 29 або 31.1.1803],
французская актрыса. Прадстаўніца асветніцкага класіцызму. З 1736 на сцэне «Камеды Італьен» у Парыжы. З 1737 у трупах Руана, Ліля і інш. гарадоў. У 1743—66 У т-ры «Камеды Франсэз» (Парыж). Успрыняла тэатр. тэорыю Д.Дзідро, працавала пад кіраўніцтвам Вальтэра. Выступала супраць манернасці арыстакратычнага т-ра, імкнулася да псіхал. індывідуалізацыі вобразаў, рэфармавала трагічную дэкламацыю, адмовілася ад падпарадкавання інтанацыі ўмоўнаму меладычнаму малюнку, уводзіла ў сцэн. касцюм гіст. і этнагр. дэталі. Найб. праславілася выкананнем роляў у трагедыях Вальтэра: Электра («Арэст»), Ідаме («Кітайскі сірата»), Аменаіда («Танкрэд»).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛІ́МАЎ (Уладзімір Якаўлевіч) (23.7.1892, Масква —9.9.1962),
расійскі вучоны ў галіне авіяц. маторабудавання, канструктар авіяц. рухавікоў. Акад.АНСССР (1953, чл.-кар. 1943), ген.-м.інж.-тэхн. службы (1944). Двойчы Герой Сац. Працы (1940, 1957). Скончыў Маскоўскае вышэйшае тэхн. вучылішча (1918). Працаваў на кіруючых пасадах у НДІ і на авіяц. з-дах, выкладаў у ВНУ. З 1935 гал. канструктар авіяц. рухавікоў. Пад яго кіраўніцтвам створаны магутныя рухавікі для знішчальнікаў і бамбардзіроўшчыкаў, якія шырока выкарыстоўваліся ў Вял.Айч. вайну. У пасляваен. перыяд распрацаваў шэраг паветрана-рэактыўных рухавікоў. Дзярж. прэмія СССР 1941, 1943, 1946, 1949.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«КНІ́ГА ВЯЛІ́КАМУ ЧАРЦЯЖУ́»,
тэкставае апісанне (па гал. рэках) найбуйнейшай карты Расіі 17 ст. (не захавалася). Складзена ў 1627 у Разрадным прыказе. Была практычным дапаможнікам для служылых людзей, якіх пасылалі ў розныя мясцовасці краіны, з канца 17 і ў 18 ст. выкарыстоўвалася як школьны падручнік па геаграфіі Расіі. Распаўсюджвалася ў рукапісных спісах; існуе 8 асн. рэдакцый кнігі (у ёй прыведзены каля 2 тыс. тапонімаў і больш за 1,5 тыс. велічынь адлегласцей). Уведзена ў навук. абарачэнне В.М.Тацішчавым; упершыню надрук. ў 1775 М.І.Навіковымпад назвай «Старажытная расійская ідраграфія, якая змяшчае апісанне Маскоўскай дзяржавы рэк, праток, азёр, крыніц, і якія на іх урочышчы і на якой яны адлегласці».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КНЯ́ЗЕЎ (Васіль Васілевіч) (18.1.1887, г. Цюмень, Расія — 10.11.1937, паводле інш. звестак, сак. 1938),
рускі паэт. Друкаваўся з 1905. Аўтар літ. і паліт. пародый, фельетонаў, эпіграм, памфлетаў (зб-кі «Сатырычныя песні», 1910; «Двухногія без пер’я», 1914). Збіраў нар. песні, частушкі (кн. «Жыццё маладой вёскі. Частушкі-каратушкі С.-Пецярбургскай губерні», 1913), якія выкарыстоўваў у сваіх творах (цыкл «Падпіцершчына», 1915). Творчасць паслярэв. часу мае хранікальна-дакумент. характар: паэт.зб-кі «Чырвоныя званы і песні» (1918), «Песні Чырвонага Званара» (1919), «Чырвоная ленінская вёска» (1925), рэв. песні, балады. Аўтар рамана «Дзяды» (1934; падпсеўд. Іван Сядых), кніг прыказак «Русь» (1924) і «Кніга прыказак» (1930). Пісаў для дзяцей. Рэпрэсіраваны, рэабілітаваны пасмяротна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́ЛЬКАСНАЯ ТЭО́РЫЯ ГРО́ШАЙ,
канцэпцыя, што разглядае грошы як асн. элемент рыначнай гаспадаркі. Заснавана на ўраўненні абмену (ураўненні Фішэра), якое звязвае грашовую масу ў абарачэнні, хуткасць абарачэння грошай, сярэдні кошт і колькасць тавараў. Ляжыць у аснове манетарызму. Узнікла пад уплывам росту цэн у Еўропе ў 16—18 ст., выкліканага прытокам каштоўных металаў з Амерыкі (Б.Давандзаці, Ш.Мантэск’ё, Д.Юм, Д.Рыкарда). У 20 ст. распрацоўвалася І.Фішэрам, А.Маршалам, А.С.Пігу, Дж.Кейнсам, М.Фрыдманам. Сучасная К.т.г. сцвярджае, што ў аснове змен ва ўзроўні цэн ляжыць гал. чынам дынаміка намінальнай грашовай масы, і вылучае адпаведныя практычныя рэкамендацыі па стабілізацыі эканомікі на аснове кантролю над грашовай масай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРА́КАЎСКАЯ РЭСПУ́БЛІКА, Вольны незалежны і строга нейтральны горад Кракаў з акругай. Існавала ў 1815—46. Створана паводле рашэння Венскага кангрэса 1814—15. Уключала Кракаў, 3 мястэчкі і 244 вёскі (пл. 1164 км², нас. 96 тыс.чал., 1815). Паводле канстытуцыі з 1818 на чале К.Р. знаходзіўся Правячы сенат (13 чл., прадстаўнікі мясц. арыстакратыі) на чале з прэзідэнтам; заканад. ўлада належала аднапалатнаму Сходу прадстаўнікоў (41 чл., выбіраліся на аснове маёмаснага і адукац. цэнзу). Дзейнічалі цывільны кодэкс Напалеона, франц.гандл. кодэкс і інш. Была важным цэнтрам польскага незалежніцкага руху. У выніку рэпрэсій супраць тайных патрыят. арг-цый падаўстр. акупацыяй (1836—41). Пасля задушэння Кракаўскага паўстання 1846 далучана да Аўстрыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРАСТО́ЎСКІ В. (сапр.Хвашчынская Надзея Дзмітрыеўна; 1.6.1824, Пронскі пав. Разанскай губ., Расія — 20.6.1889),
руская пісьменніца. Друкавалася з 1842. У вершах 1840-х г. (апубл.пад прозвішчам Хвашчынская) праявіліся грамадз. матывы і тэндэнцыі. Аўтар трылогіі «Правінцыя ў былыя гады» (1853—56), раманаў «Выпрабаванне» (1854), «Барытон» (1857), «Сустрэча» (1860), «Вялікая Мядзведзіца» (1870—71) і інш., аповесцяў «Ганна Міхайлаўна» (1850), «Вясковы выпадак» (1853; у вершах), «Вясковая гісторыя» (1855), «Братка» (1858), «Дамашняя справа» (1864), «Першая барацьба» (1869), «Абавязкі» (1885—86) і інш. У яе творчасці адчувальны ўплыў пісьменнікаў-дэмакратаў, блізкіх да М.Г.Чарнышэўскага. Выступала як літ. крытык.