горад, цэнтр Самарскай вобл. Расіі. 1156 тыс.ж. (2000). Порт на р. Волга, пры ўпадзенні ў яе р. Самара. Вузел чыгунак і аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Прам-сць: машынабуд. і металаапр. (вытв-сць авіякасм. тэхнікі, самалётаў, нафтавага абсталявання, матора-, станка-, прыладабудавання, радыёэлектронікі, тэлевізараў; з-ды падшыпнікавы, аўтатрактарнага электраабсталявання, аэрадромнага абсталявання, эл.-тэхн. і інш., нафтаперапр. і нафтахім., хім., металургічная, харчасмакавая (мяса- і тлушчакамбінаты, шакаладная ф-ка), лёгкая. Метрапалітэн (з 1987). ГРЭС. 10 ВНУ, у т. л.ун-т. 4 тэатры, у т. л. оперы і балета.
Цырк. Філармонія. 5 музеяў, у т. л. краязн. і мастацкі.
Засн. ў 1586 як драўляная вартавая крэпасць Рас. дзяржавы ў новадалучаных землях Паволжа. С. — адзін з цэнтраў нар. рухаў пад кіраўніцтвам С.Ц.Разіна (1670—71) і Е.І.Пугачова (1773—75). З 1708 у складзе Казанскай, з 1718 — Астраханскай губ. З 1780 павятовы горад Сімбірскага намесніцтва, з 1796 — Сімбірскай губ., з 1851 губернскі горад. У 1877 праз С. прайшла Арэнбургская чыгунка. У пач. 20 ст. (разам з Ніжнім Ноўгарадам і Саратавам) буйнейшы цэнтр па перапрацоўцы збожжа ў Расіі. З 1928 — цэнтр Сярэдняволжскай вобл., перайменаванай у Сярэдняволжскі край (1929), Куйбышаўскі край (1935). У 1935—91 наз. Куйбышаў. У Вял.Айч. вайну сюды былі эвакуіраваны ўрадавыя ўстановы з Масквы, пасольствы і прадстаўніцтвы замежных дзяржаў, прамысл. прадпрыемствы, у т. л. з Беларусі.
палітычная партыя левага кірунку, якая ў 1949—89 была кіруючай у Германскай Дэмакратычнай Рэспубліцы (ГДР). Засн. 21—22.4.1946 у Берліне (Усх.) на аб’яднаўчым з’ездзе Камуністычнай і С.-д. партый Германіі, якія дзейнічалі ў сав.акупац. зоне краіны, пад старшынствам В.Піка і О.Гротэваля. У 1948—50 пераўтворана ў кадравую партыю на ўзор КПСС. Яе праграма (мянялася некалькі разоў) прадугледжвала «пабудову антыфаш.-дэмакр. ладу ва ўсёй Германіі», асобы ням. шлях да сацыялізму, у т. л.праз прымусовую поўную калектывізацыю сельскай гаспадаркі (1960), утварэнне ў ГДР «сацыяліст. нацыі» (з 1963) і інш. Вышэйшы парт. орган — з’езд (з 1971 склікаўся раз у 5 гадоў), паміж з’ездамі — ЦК партыі (меў і права склікаць парт. канферэнцыі), які выбіраў Палітбюро і Сакратарыят на чале з ген. сакратаром (у 1953—76 наз. 1-ы сакратар; у 1950—71 В.Ульбрыхт, у 1971—89 Э.Хонекер, у кастр.—снеж. 1989 Э.Крэнц). Цэнтр. друкаваны орган — штодзённая газ. «Neues Deutschland» («Новая Германія»). У ходзе масавага руху за рэформы ў ГДР (восень 1989) перастала быць кіруючай (заканадаўча з 1.12.1989), страціла каля 95% сваіх членаў, пераўтворана ў САПГ — Партыю дэмакр. сацыялізму (паміж 8 і 17.12.1989), потым у Партыю дэмакр. сацыялізму (люты 1990), якая захавалася ў аб’яднанай Германіі (ФРГ).
Літ.:
История Социалистической единой партии Германии: Очерк: Пер. с нем. М., 1980;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІНО́Д (ад грэч. synodos сход),
сход вышэйшых духоўных асоб у хрысц. царкве. У 1721—1917 Свяцейшы Усерас. С. — вышэйшы орган кіравання ў Рускай праваслаўнай царкве (РПЦ). Усталяваны вярх. самадзярж. уладай замест скасаванага патрыяршаства, падпарадкоўваўся імператару. Паводле рэгламенту, у склад С. ўваходзіла 12 іерархаў царквы. Дзярж. нагляд над С. ажыццяўляў свецкі чыноўнік, прызначаны імператарам, — обер-пракурор. Праз яго падтрымліваліся ўсе сувязі С. з дзярж. органамі. Пасля аднаўлення патрыяршаства (1917) С. у РПЦ дзейнічае як царк. дарадчы орган пры патрыярху Маскоўскім і ўсяе Русі. У наш час у склад С. ўваходзяць пастаянныя члены: мітрапаліт кіеўскі і ўсяе Украіны, мітрапаліт мінскі і слуцкі, патрыяршы экзарх усяе Беларусі, мітрапаліт санкт-пецярбургскі і ладажскі, мітрапаліт круціцкі і каломенскі, старшыня аддзела знешніх царк. зносін, кіраўнік спраў Маскоўскай патрыярхіі; і часовыя члены — епархіяльныя архірэі, якія па чарзе ўдзельнічаюць у рабоце С. На Беларусі з усталяваннем у 1989 Бел. экзархата дзейнічае Сінод Беларускай праваслаўнай царквы. У інш.правасл. цэрквах таксама існуюць С. з рознымі функцыямі. У каталіцкай царкве з 1960-х г. дзейнічае С. біскупаў як орган пры папе рымскім. С. на чале з патрыярхамі ёсць і ў некат. усх. цэрквах ва уніі з Ватыканам — копцкага, халдзейскага і інш. абрадаў. У пратэстантызме С. — сход духоўных і свецкіх асоб, які перыядычна склікаецца для прыняцця рашэнняў па рэліг. справах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СО́ЙМІК, сеймік,
сход шляхты павета (зямлі, ваяводства) у ВКЛ y 16—18 ст., дзейнасць якога рэгламентавалася нормамі права; форма самарэалізацыі шляхецкай супольнасці павета і дзярж.-прававы ін-т, дзякуючы якому шляхецкая супольнасць была здольная прымаць рашэнні. Генетычна ўзыходзіць да веча і з’ездаў баяр-шляхты пэўнай зямлі. Віленскі прывілей 1565 і Статут ВКЛ 1566 стварылі павятовыя перадсоймавыя С., на якіх выбіраліся па 2 паслы ад павета на сойм, і элекцыйныя С., на якіх выбіраліся кандыдаты на пасады павятовага земскага суда і на павятовыя шляхецкія пасады (урады). Перадсоймавыя С. збіраліся не пазней як за 4 (з 1588 за 6) тыдні да сойма, а працягласць — 3—4 дні. Пасля сойма, не пазней як праз 4 тыдні, збіраліся пасоймавыя (рэляцыйныя) С. У час міжкаралеўя збіраліся каптуровыя С., якія стваралі канфедэратыўную ўладу і каптуровы суд. Дэпутацкія (трыбунальскія, грамнічныя) С. выбіралі суддзяў у склад Трыбунала Вялікага княства Літоўскага. Гаспадарчыя С. прымалі ўхвалы па справах павета, размяркоўвалі падаткі, выбіралі паборцаў і камісараў у Трыбунал скарбовы ВКЛ. На падобных на С. попісавых з’ездах шляхты адбываліся шляхецкія попісы войска Вялікага княства Літоўскага.
Літ.:
Лаппо И.И. Великое княжество Литовское во второй половине XVI столетия: Литовско-русский повет и его сеймик. Юрьев, 1911;
Kriegseisen W. Sejmiki Rzeczypospolitej szlacheckiej w XVII i XVIII w. Warszawa, 1991.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СПЕ́КТРЫ КРЫШТАЛЁЎ АПТЫ́ЧНЫЯ,
спектры паглынання, адбіцця і рассеяння святла, а таксама люмінесцэнцыі і фотаправоднасці, што ўзнікаюць пры ўзаемадзеянні эл.-магн. хваль аптычнага дыяпазону з крышталямі. Абумоўлены квантавымі пераходамі, якія прыводзяць да змены энергет. стану электронаў і/ці энергіі вагальных станаў атамаў крышт. структуры.
Узроўні энергіі крышталя групуюцца ў дазволеныя энергет. зоны (гл.Зонная тэорыя). Паглынанне і вылучэнне святла (фатонаў) пры міжзонных пераходах электронаў можа адбывацца без узбуджэння ваганняў крышт. рашоткі (фанонаў) ці з удзелам фанонаў. Пры міжзонным паглынанні святла электрон з валентнай зоны пераходзіць праз забароненую энергет. зону (шчыліну) у зону праводнасці, і ў валентнай зоне ўтвараецца электронная вакансія (дзірка). Пры рэкамбінацыі свабодных ці звязаных у эксітон электрона і дзіркі ўзнікае люмінесцэнцыя. Існуюць С.к.а., абумоўленыя як уласнымі дэфектамі крышт. рашоткі (вакансіямі, міжвузельнымі атамамі, дыслакацыямі), так і дамешкавымі атамамі. Сіметрыя крышт. рашоткі і яе дэфектаў вызначае анізатрапію С.к.а. Афарбоўванне (колернасць) крышталёў абумоўлена непаглынутай імі часткай белага святла. Існуюць штучныя і прыродныя крышт. структуры, памер якіх у адным, двух ці трох вымярэннях супараўнальны з дэбройлеўскай даўжынёй хвалі (гл.Хвалі дэ Бройля) электрона ў зоне праводнасці і/ці дзіркі ў валентнай зоне, а таксама з адлегласцю паміж імі пры ўтварэнні эксітона; аптычныя спектры такіх структур моцна залежаць ад іх памераў.
Літ.:
Васильев А.Н., Михайлин В.В. Введение в спектроскопию твердого тела. М., 1987;
Gaponenko S.V. Optical properties of semiconductor nanocrystals. Cambridge, 1998.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТРАЖ КРЭСО́ВА, Таварыства стражы крэсовай (Straż Kresowa, Towarzystwo Straży Kresowej),
грамадска-паліт.арг-цыя ў 1920-я г., створаная з мэтай абароны польскіх інтарэсаў на «крэсах усходніх» (усх. ускраінах). Узнікла ў лют. 1918 у сувязі з перадачай герм.ваен. адміністрацыяй тэр. Холмшчыны Украіне. Ставіла за мэту адраджэнне польскага паліт., гасп. і культ. жыцця на тэр. «крэсаў» праз стварэнне на месцах польскіх грамадска-гасп. арг-цый: кааператываў, с.-г. і культ.-асв. гурткоў, маладзёжных аб’яднанняў і інш. Кіруючымі органамі С.к. з’яўляліся выканаўчы к-т і кіруючая рада. Атрымлівала крэдыты ад урада. З крас. 1919 дзейнічала на Беларусі, дзе былі створаны Беластоцкая, Брэсцкая, Віленская, Гродзенская і Мінская акр. У кастр. 1919 па ініцыятыве С.к. арганізаваны Часовы к-т адбудовы ўсх. зямель. У час польска-сав. вайны 1919—20 летам 1920 дапамагала арганізаваць полк імя караля Стафана Баторыя ў польскім войску. Удзельнічала ў правядзенні перапісу насельніцтва 1921 у Зах. Беларусі і ў падрыхтоўцы плебісцыту 1922 у Сярэдняй Літве. Фармальна выступала за аб’яднанне зямель б.ВКЛ з Польшчай на прынцыпах канфедэрацыі, фактычна была прыхільніцай інкарпарацыі бел., укр. і літ. зямель польскай дзяржавай. Падвяргалася вострай крытыцы з боку бел.нац. арг-цый як сродак урадавай палітыкі паланізацыі. Пасля ўсталявання ўстойлівай усх. мяжы Польшчы ў 1921—22 дзейнасць С.к. паступова заняпала. У 1927 канчаткова спыніла існаванне, хоць афіцыйна не была скасавана.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ТРО́Я», «Гісторыя траянскай вайны», «Аповесць пра Трою». помнік бел. літаратуры 15 ст.; гіст. перакладная аповесць пра падзеі легендарнай Траянскай вайны. Асн. змест твора грунтуецца не на «Іліядзе» Гамера, а на больш позняй апрацоўцы нар. паданняў, якая ў ант. эпоху прыпісвалася грэку Дыктысу і траянцу Дарэсу (Дарэту) і выдавалася за ўспаміны сапр. удзельнікаў вайны. Паслужыла крыніцай для шматлікіх літ. апрацовак. У 15 ст.ўсх. славянам празпаўд.-слав. пасрэдніцтва стала вядома т.зв. «Прытча пра каралёў» з візант. хронікі 12 ст. Канстанціна Манасіі, у канцы 15 ст. перакладзеная на бел. мову. У ёй апісваюцца гісторыя заснавання Троі, незвычайнае жыццё траянскага царэвіча Парыса (у бел. тэксце — Фарыжа), сцісла выкладаецца фальклорна-паэтычная версія прычын узнікнення Траянскай вайны. Асн. месца ў «Т.» займае апавяданне пра падзеі апошняга года вайны, якая скончылася смерцю гал. герояў і разбурэннем Троі. Падзеі ў творы асвятляюцца з гуманістычных пазіцый (асуджаецца неапраўданая жорсткасць на вайне, бязлітаснасць да пераможаных), з глыбокім спачуваннем аўтар ставіцца да трагічнага лёсу траянцаў і іх роднага горада. «Т.» карысталася значнай папулярнасцю сярод бел. чытачоў, яе і «Александрыю» згадвае Ф.Скарына.
На Беларусі быў вядомы яшчэ адзін твор пра Траянскую вайну — рыцарскі раман італьянца Гвіда дэ Калумны «Гісторыя разбурэння Троі» (13 ст.). перакладзены на старабел. мову ў канцы 16—17 ст.
Публ.:
Хрэстаматыя па старажытнай беларускай літаратуры. Мн., 1959.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРУБАПРАКА́ТНАЯ ВЫТВО́РЧАСЦЬ выраб бясшвовых (без зварнога падоўжнага ці спіральнага шва) метал.труб спосабам пракаткі. Уключае транспартаванне загатовак (зліткаў) да награвальных печаў, награванне загатовак, пракатку труб, іх каліброўку, ахаладжэнне, праўку, абрэзку і інш.Асн.тэхнал. абсталяванне Т.в. — трубапракатныя агрэгаты, якія адрозніваюцца тыпаразмерам вырабляемых труб і спосабам іх пракаткі. Працэс гарачай пракаткі ўключае: прашыўку нагрэтай загатоўкі (злітка) і атрыманне таўстасценнай гільзы на прашыўных станах; раскатку гільзы да пэўнай таўшчыні сценак, дыяметра і даўжыні трубы на бесперапынным, кароткаапраўным, пілігрымавым, трохвалковым пракатных станах. Бесперапынны стан (найб. прадукцыйны) ужываецца пры пракатцы труб дыяметрам 110 мм; кароткаапраўны (аўтаматычны) — для вырабу труб дыяметрам ад 60 да 450 мм і больш; пілігрымавы — дыяметрам 400—700 мм, трохвалковы стан — таўстасценных труб дыяметрам 35—200 мм (для кольцаў падшыпнікаў качэння). Пасля раскаткі трубы калібруюцца на калібровачных станах (гл.Калібр),
ахалоджваюцца і правяцца. Трубы дыяметрам да 70 мм атрымліваюць абцісканнем гарачых трубных загатовак на рэдукцыйных станах. Для змяншэння таўшчыні сценкі і дыяметра, надання трубе больш высокіх мех. уласцівасцей, гладкай паверхні і дакладных памераў пасля гарачай пракаткі яе ставяць на станах перыяд. дзеяння, на халодную пракатку, а таксама працягваюць праз валокі валачыльнага стану. Бясшвовыя трубы ўжываюцца ў машынабудаванні, нафтаздабыўной, хім. прам-сці, у камунальнай гаспадарцы і інш.Асн. прадпрыемствамі па іх вырабе ў СНГ з’яўляюцца Перваўральскі наватрубны і Нікапальскі паўднёватрубны з-ды.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УНІВЕРСА́ЛЬНАЯ ГРАМА́ТЫКА,
лінгвістычная тэорыя, якая грамат. катэгорыі мовы тлумачыць праз катэгорыі мыслення. Наз. таксама ўсеагульнай, агульнай, рацыянальнай, філас., аналітычнай граматыкай. Бярэ пачатак у грамат. уяўленнях антычнасці. Найб. поўна ўвасоблена ў граматыках 16—17 ст.: грамат. трактат «Мінерва, або Аб прычынах лацінскай мовы» Ф.Санчэса (Іспанія), «Гермес, або Філасофскае даследаванне, якое тычыцца мовы і універсальнай граматыкі» Дж.Харыса, «Тэорыя мовы» Дж.Біты (Англія) і інш.Найб. вядомая з такіх спроб — Пор-Раяль граматыка. У пэўнай ступені У.г. захоўваецца ў сучаснай т.зв. школьнай граматыцы.
У аснове пабудовы У.г. ляжыць даўняе ўяўленне пра мову як просты адбітак мыслення: слова — паняцце, сказ — суджэнне, часціны мовы — пэўныя катэгорыі мыслення і г.д. Такія суадносіны маюць месца, але яны не носяць абсалютнага несупярэчлівага характару, таму што сістэмна-структурная арганізацыя адзінак мовы мае ўласныя прынцыпы, свае законы пабудовы і ў мове ёсць таксама адзінкі плана выражэння, якія ўвогуле не суадносяцца з адзінкамі значэння (фанемы, склады) або фарміруюць іх уласнымі, «пазалагічнымі» сродкамі (безасабовы сказ, выклічнікі і інш.). З сярэдзіны 18 ст. адрозніваюць «граматыку навукі» (пераважана логікі) і «граматыку мастацтва». 1-я абавязкова выяўляецца ва ўсіх мовах як сродак мыслення, 2-я складае спецыфіку, адметнасць кожнай асобнай мовы. Гэтыя ўяўленні адыгралі ў гісторыі мовазнаўства станоўчую ролю, прывялі да складвання агульнага мовазнаўства, параўнальна-гістарычнага мовазнаўства, тыпалагічнага мовазнаўства і прыватнага мовазнаўства.
іспанскі ваен. і дзярж. дзеяч. Генералісімус (1936). Скончыў пях. вучылішча ў г. Таледа (1910). Служыў у калан. войсках у Ісп. Марока (з 1910), у ісп. Замежным легіёне (1920—27). З 1928 нач.Ваен. акадэміі ў г. Сарагоса, камандаваў дывізіяй і брыгадай. З 1934 нач.Ген. штаба. У час.грамадз. вайны ў Іспаніі 1936—39 (гл.Іспанская рэвалюцыя 1931—39) узначаліў ваен. мяцеж супраць Ісп. Рэспублікі і ў выніку яе паражэння ўстанавіў у краіне дыктатуру на ўзор фаш. Італіі; з 1936 галоўнакамандуючы, адначасова з 1937 «правадыр» (каўдыльё) Іспанскай фалангі, з 1938 кіраўнік дзяржавы (з 1957 і ўрада). У 2-ю сусв. вайну намагаўся захаваць нейтралітэт Іспаніі (акрамя ўдзелу ў баях на сав.-герм. фронце ў 1941—43 ісп. «блакітнай дывізіі»). Пасля вайны прарваў знешнепаліт. ізаляцыю краіны праз пагадненне з ЗША (1953) і прыём Іспаніі ў ААН (1955). Ва ўнутр. палітыцы рабіў стаўку на эканам.аўтаркію, абвясціў каталіцызм адзінай рэлігіяй ісп. нацыі, скасаваў рэгіянальныя аўтаноміі, у 1947 фармальна аднавіў манархію, а ў 1969 прызначыў сваім пераемнікам і будучым каралём Іспаніі Хуана Карласа I.
Літ.:
Дамс Х.Г. Франсиско Франко: Пер. с нем. Ростов н/Д, 1999;
Престон П. Франко: Биогр.: Пер. с англ.М., 1999;
Пожарская С.П. Генералиссимус Франко и его время // Новая и новейшая история. 1990. №6.