ВЕ́ЧАР (Аляксандр Сцяпанавіч) (25.3.1905, в. Машчыцы Слуцкага р-на Мінскай вобл. — 4.4.1985),

бел. біяхімік, паэт. Акад. АН Беларусі (1966; чл.-кар. 1959), д біял. н., праф. (1951). Засл. дз. нав. і тэхн. Беларусі (1975). Скончыў БСГА (1929). З 1933 у НДІ харч. прам-сці БССР, з 1937 у Ін-це харч. прам-сці ў Краснадары, з 1959 у Ін-це эксперым. біялогіі АН Беларусі, адначасова з 1963 у БДУ, з 1970 у Ін-це эксперым. батанікі АН Беларусі. Навук. працы па біяхіміі раслін і тэхн. біяхіміі: вывучэнні хім. прыроды і функцый пластыдаў, хіміі і тэхналогіі перапрацоўкі садавіны і агародніны, тэхналогіі вінаробства. Распрацаваў тэхналогію атрымання вітаміну B2 на аснове мікрабіял. сінтэзу. Першыя вершы надрукаваў у 1926. Выдаў зб. вершаў «Кола дзён» і «Зварот да слова» (1977).

Тв.:

Основы физической биохимии. Мн., 1966;

Фізіялогія і біяхімія бульбы. Мн., 1979 (разам з М.​М.​Ганчарыкам);

Водородные ионы в биосфере. Мн., 1986.

А.С.Вечар.

т. 4, с. 133

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БАРЫСЕ́ВІЧ (Мікалай Аляксандравіч) (н. 21.9.1923, пас. Лучны Мост Бярэзінскага р-на Мінскай вобл.),

бел. фізік. Акад. АН Беларусі (1969), АН СССР (1981, з 1992 Рас. АН) і шэрагу замежных АН. Д фізіка-матэм. н. (1965), праф. (1967). Засл. дз. нав. Беларусі (1994). Герой Сац. Працы (1978). Скончыў БДУ (1950). З 1955 нам. дырэктара Ін-та фізікі, у 1969—87 прэзідэнт АН Беларусі. З 1992 ганаровы прэзідэнт АН Беларусі і старшыня камісіі па гісторыі навукі. Навук. працы па люмінесцэнцыі і спектраскапіі складаных малекул, квантавай электроніцы і інфрачырвонай тэхніцы. Даследаваў рассеянне выпрамянення дысперснымі сістэмамі, стварыў (разам з супрацоўнікамі) новы клас аптычных фільтраў для інфрачырвонай вобласці спектра. Адкрыў (разам з Б.​С.​Непарэнтам) з’яву стабілізацыі-лабілізацыі электронна-ўзбуджаных шмататамных малекул (зарэгістравана ў 1977). Ленінская прэмія 1980. Дзярж. прэмія СССР 1973.

Тв.:

Возбужденные состояния сложных молекул в газовой фазе. Мн., 1967;

Инфракрасные фильтры. Мн., 1971 (разам з В.​Р.​Верашчагіным, М.​А.​Валідавым).

М.А.Барысевіч.

т. 2, с. 333

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВІ́ЦЕБСКА-АРША́НСКАЯ АПЕРА́ЦЫЯ 1944,

наступальная аперацыя войск 1-га Прыбалт. (ген. арміі І.​Х.​Баграмян) і 3-га Бел. (ген. арміі І.​Д.​Чарняхоўскі) франтоў 23—28 чэрв.; састаўная частка Беларускай аперацыі 1944 у Вял. Айч. вайну. Удзельнічалі 5-я, 6-я і 11-я гв., 31, 39, 43, 5-я гв. танк., 1-я і 3-я паветр. арміі, 1-ы танк. корпус. Каардынаваў дзеянні франтоў Маршал Сав. Саюза А.​М.​Васілеўскі. Задача аперацыі — разграміць віцебска-лепельскую, віцебскую, аршанскую групоўкі ням. абарончага рубяжа «Пантэра», выйсці да р. Бярэзіна. У ходзе аперацыі з удзелам партыз. брыгад вызвалены Шуміліна (23 чэрв.), Багушэўск, Бешанковічы, Сянно (25 чэрв.), Віцебск (гл. Віцебскі «кацёл»), Дуброўна, Талачын (26 чэрв.), Орша, Чашнікі (27 чэрв.), Лепель (28 чэрв.), сав. войскі выйшлі на р. Бярэзіна і стварылі ўмовы для наступлення на Мінск і тэр. Прыбалтыкі. 62 злучэнням і часцям Сав. Арміі нададзены ганаровыя найменні «Віцебскіх», 11 — «Аршанскіх».

т. 4, с. 212

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВЫСО́ЦКІ (Міхаіл Сцяпанавіч) (н. 10.2.1928, в. Семежава Капыльскага р-на Мінскай вобл.),

бел. вучоны ў галіне машынабудавання. Акад. АН Беларусі (1989, чл.-кар. 1984), д тэхн. н. (1976), праф. (1978). Засл. дз. нав. і тэхн. Беларусі (1976). Засл. работнік прам-сці СССР (1991). Скончыў Усесаюзны завочны маш.-буд. ін-т (1955). З 1949 на Мінскім аўтамаб. з-дзе, з 1961 гал. канструктар, з 1975 гал. канструктар ВА «БелаўтаМАЗ». Адначасова з 1992 віцэ-прэзідэнт АН Беларусі, з 1993 дырэктар навук. цэнтра праблем механікі машын АН Беларусі. Працы па праблемах развіцця асноў тэорыі, праектавання і выпрабаванняў аўтамабіляў агульнага прызначэння. Распрацаваў канцэпцыю модульнага пабудавання магістральных аўтапаяздоў і тэорыю комплекснага падыходу да надзейнасці, трываласці, дынамікі і ўстойлівасці аўтамабіляў. Дзярж. прэмія СССР 1970, Дзярж. прэмія Беларусі 1986.

Тв.:

Основы проектирования автомобилей и автопоездов большой грузоподъемности. Мн., 1980;

Грузовые автомобили: Проектирование и основы конструирования. 2 изд. М., 1995 (разам з Л.​Х.​Гілелесам, С.​Р.​Херсонскім).

М.С.Высоцкі.

т. 4, с. 325

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЕЛЬЯШЭ́ВІЧ (Міхаіл Аляксандравіч) (21.8.1908, г. Мюнхен, Германія — 4.1.1996),

бел. фізік, адзін з заснавальнікаў спектраскапіі атамаў і малекул. Акад. АН Беларусі (1956), д фізіка-матэм. н. (1945), праф. (1948). Засл. дз. нав. Беларусі (1978). Скончыў Ленінградскі ун-т (1930). З 1956 у Ін-це фізікі АН Беларусі, з 1968 у БДУ, з 1990 у Акад. навук. комплексе «Ін-т цепла- і масаабмену» АН Беларусі. Навук. працы па атамнай і малекулярнай спектраскапіі, фізіцы плазмы. Распрацаваў асновы тэорыі ваганняў і вагальных спектраў шмататамных малекул, правёў шэраг даследаванняў па спектраскапіі рэдказямельных злучэнняў і спектраскапіі нізкатэмпературнай плазмы. Аўтар работ па гісторыі квантавай фізікі. Ленінская прэмія 1966; Дзярж. прэміі СССР 1949, 1950; Дзярж. прэмія Беларусі 1992.

Тв.:

Атомная и молекулярная спектроскопия. М., 1962;

Колебания молекул. 2 изд. М., 1972 (у сааўт.);

От возникновения квантовых представлений до становления квантовой механики // Успехи физ. наук. 1977. Т. 122, вып 4.

Літ.:

М.​А.​Ельяшэвіч // Весці АН БССР. Сер. фіз.-матэм. навук. 1988. № 4.

Г.​С.​Раманаў.

М.А.Ельяшэвіч.

т. 6, с. 389

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЗАЛЕ́СКІ (Адам Іосіфавіч) (н. 4.4.1912, в. Кімейка Сенненскага р-на Віцебскай вобл.),

бел. гісторык, этнограф. Д гіст. н. (1963), праф. (1964). Скончыў Мінскі пед. ін-т (1940). У 1937—40 нам. дырэктара Мінскага пед. вучылішча. З 1945 выкладчык, дэкан Курскага пед. ін-та. З 1953 заг. сектара этнаграфіі Ін-та гісторыі, з 1957 нам. дырэктара Ін-та мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР. У 1970—81 навук. супрацоўнік, заг. сектара Ін-та гісторыі АН БССР. Аўтар прац па гісторыі Вял. Айч. вайны, нац. адносін. Адзін з аўтараў 5-томнай «Гісторыі Беларускай ССР» (т. 4, 1975), «Нарысаў ваеннай гісторыі Беларусі» (ч. 1—5, 1995).

Тв.:

Быт беларускіх сялян у партызанскім краі. Мн., 1960;

В партизанских краях и зонах. М., 1962;

Героический подвиг миллионов в тылу врага. Мн., 1970;

Дарогамі партызанскай Беларусі. Мн., 1974;

О национальных отношениях в Советской Белоруссии: Ист. очерки. Гродно, 1992 (разам з П.​М.​Кобрынцам).

т. 6, с. 512

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАВАЛЁЎ (Анатоль Анатолевіч) (н. 13.1.1939, г. Гомель),

бел. фізік. Чл.-кар. Нац. АН Беларусі (1989). Д фіз.-матэм. н. (1988), праф. (1991). Скончыў Гомельскі пед. ін-т (1961). З 1964 у Ін-це фізікі, з 1971 у Ін-це электронікі Нац. АН Беларусі (з 1982 нам. дырэктара). Навук. працы па лазернай фізіцы, нелінейнай оптыцы вадкіх крышталёў, апрацоўцы аптычнай інфармацыі. Развіў метады кіравання параметрамі выпрамянення цвердацелых лазераў для задач атрымання і апрацоўкі інфармацыі; устанавіў асн. заканамернасці палярызацыі выпрамянення лазераў на фарбавальніках і нелінейна-аптычных з’яў, што ўзнікаюць у вадкакрышт. анізатропных асяроддзях пад уздзеяннем выпрамянення цвердацелых лазераў. Дзярж. прэмія СССР 1985. Дзярж. прэмія Беларусі 1996.

Тв.:

Оптические квантовые генераторы с просветляющимися фильтрами. Мн., 1975 (разам з У.​А.​Піліповічам);

Поляризация излучения, генерируемого растворами сложных молекул (з ім жа) // Проблемы современной оптики и спектроскопии. Мн., 1980;

ОВФ в нематиках, активированных красителями, в поле импульсного излучения рубинового лазера (у сааўт.) // Квантовая электроника. 1995. Т. 22, № 8.

А.А.Кавалёў.

т. 7, с. 394

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАМІ́НСКАЯ (Ларыса Мікалаеўна) (н. 2.10.1934, в. Порса Вілейскага р-на Мінскай вобл.),

бел. вучоны ў галіне генетыкі і селекцыі раслін. Д біял. н. (1987). Скончыла БДУ (1958). З 1965 у Ін-це генетыкі і цыталогіі Нац. АН Беларусі (з 1993 гал. навук. супрацоўнік). Навук. працы па распрацоўцы тэарэт. асноў рэкурэнтнага (перыядычнага) адбору, выкарыстанні біятэхнал. метадаў эмбрыякультуры і культуры пыльнікаў in vitro для стварэння новых генет. крыніц трыцікале на аснове міжвідавых і міжродавых скрыжаванняў, вывучэнні заканамернасцей наследавання гаспадарча-каштоўных прыкмет у атрыманых формах раслін, а таксама экспрэсіі генаў у новым генет. асяроддзі. Дзярж. прэмія Беларусі 1984.

Тв.:

Периодический отбор в селекции растений Мн., 1976 (разам з М.​В.​Турбіным, Л.​У.​Хатылёвай);

Инбридиш у сельскохозяйственных растений. Мн., 1980 (у сааўт.);

Рекуррентная селекция. Мн., 1985;

Создание новых генетических источников тритикале на основе рекомбиногенеза в системе геномнозамещенных форм, линий пшеницы с различной комбинацией Vm генов и гомозиготизации в культуре in vitro (у сааўт.) // Генетические основы селекции сельскохозяйственных растений. М., 1995.

т. 7, с. 527

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАНАВА́ЛАЎ (Яўмен Рыгоравіч) (19.9. 1914, в. Чарнарэчка Дрыбінскага р-на Магілёўскай вобл. — 16.6.1974),

бел. вучоны ў галіне тэхналогіі машынабудавання. Акад. АН БССР (1969, чл.-кар. 1967), д тэхн. н. (1962), праф. (1964). Засл. дз. нав. і тэхн. Беларусі (1972). Скончыў Ленінградскі мех.-тэхнал. ін-т (1936). З 1955 заг. лабараторыі Фіз.тэхн. ін-та, з 1973 акадэмік-сакратар Аддзялення фіз.-тэхн. навук АН Беларусі. Навук. працы па новых відах апрацоўкі металаў, стварэнні металаапрацоўчага абсталявання і інструменту, трываласці металаў і сплаваў у ультрагукавым полі. Адкрыў ультрагукавы капілярны эфект. Дзярж. прэмія Беларусі 1974. На будынку Фіз.-тэхн. ін-та Нац. АН Беларусі мемар. дошка.

Я.Р.Канавалаў.

Тв.:

Ультразвуковая обработка металлов. Мн., 1966 (у сааўт.);

Новые способы пропитки изделий с помощью ультразвуковых колебаний. Мн., 1967 (разам з І.​М.​Германовічам);

Чистовая и упрочняющая ротационная обработка поверхностей. Мн., 1968 (разам з В.​А.​Сідарэнкам);

Основы электроферромагнитной обработки. Мн., 1974 (разам з Ф.​Ю.​Сакулевічам).

т. 7, с. 557

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАРЫ́М (Мустай) (сапр. Карымаў Мустафа Сафіч; н. 20.10.1919, в. Кляшава Чышмінскага р-на, Башкортастан),

башкірскі пісьменнік. Нар. паэт Башкортастана (1963). Герой Сац. Працы (1979). Засл. дз. маст. РСФСР (1982). Ганаровы акад. АН Башкортастана (1992). Скончыў Башкірскі пед. ін-т (1941). Друкуецца з 1935. Першыя паэт. зб-кі прысвяціў моладзі («Атрад рушыўся», 1938, з В.​Нафікавым; «Вясновыя галасы», 1941). Героіка і трагізм Вял. Айч. вайны адлюстраваны ў шматлікіх вершах і паэмах. У зб-ках вершаў «Гадам услед» (1971), «Чатыры пары кахання» (1978), п’есах «Выкраданне дзяўчыны» (1959), «У ноч зацьмення Месяца» (1965, Дзярж. прэмія РСФСР імя Станіслаўскага 1967), «Краіна Айгуль» (1969), аўтабіягр. аповесці «Доўгае-доўгае дзяцінства» (1974—78) і інш. адлюстраваў жыццё башк. народа, напружаны пульс эпохі. Рэсп. прэмія Башкортастана імя Салавата Юлаева 1969. Дзярж. прэмія СССР 1972. Ленінская прэмія 1984. На бел. мову асобныя творы К. пераклалі С.​Гаўрусёў, І.​Калеснік, В.​Лукша.

Тв.:

Рус. пер.Собр. соч. Т. 1—3. М., 1983.

Літ.:

Хренков Д. Мустай Карим. М., 1969.

М.Карым.

т. 8, с. 115

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)