злучэнні хлору з менш электраадмоўнымі элементамі. Х.н. адна- і двухвалентных металаў — солі (многія раствараюцца ў вадзе); полівалентных металаў і неметалаў — пераважна кавалентныя злучэнні (многія раствараюцца ў арган. растваральніках і гідралізуюцца вадой). Х.н. неметалаў — звычайна вадкія або газападобныя злучэнні; некат. з іх — комплексныя злучэнні.
Атрымліваюць з простых рэчываў, узаемадзеяннем салянай к-ты з металамі, аксідамі, гідраксідамі, карбанатамі і гідракарбанатамі. У прыродзе ўтвараюць шматлікія мінералы, напр., бішафіт, галіт, карналіт, сільвініт. Знаходзяцца ў марской вадзе, саляных падземных расолах. Выкарыстоўваюцца ў вытв-сці хлору, шчолачаў, некат. металаў і інш.Гл. таксама Галагеніды.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХЛОРАМІ́НЫ,
хлорвытворныя аміяку і амінаў, у малекулах якіх атам хлору звязаны з азотам.
Вадкія ці цвёрдыя рэчывы з рэзкім пахам. Моцныя акісляльнікі і хларавальныя агенты. Пры дзеянні вільгаці раскладаюцца да амінаў і хларнавацістай к-ты. Растворы Х. ў арган. растваральніках (бензоле, дыэтылавым эфіры) устойлівыя пры захоўванні ў цемнаце. Неарган. Х. атрымліваюць узаемадзеяннем хлору ці гіпахларытаў з аміякам у водным растворы; арган. Х. — дзеяннем хлору ці хларнавацістай к-ты на аміны і іх солі. Выкарыстоўваюць Х. (хлорамін Б, дыхлорамін ХБ, пантацыд) як сродак адбельвання, хларавання, дэзінфекцыі і дэгазацыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШЧАЎЕВАВО́ЦАТНАЯ КІСЛАТА́,
ды карбонавая кіслата, C4H4O5 (HO-OCC(OH)-CH-COOH. Зыходны субстрат трыкарбонавых кіслот цыкла. Неабходна для нармальнага абмену рэчываў і энергіі, звязвае вугляводны абмен і абмен амінакіслот, удзельнічае ў працэсах трансамінавання.
Існуе ў выглядзе 2 таўтамерных форм і цыс-транс-ізамераў. Солі і эфіры Ш.к. — аксалаацэтаты. У арганізме чалавека і жывёл сінтэзуецца з піравінаграднай к-ты і вуглякіслага газу і пры трансамінаванні аспарагінавай кіслаты. Пры адноснай нястачы Ш.к. (напр., галаданне, цукровы дыябет) значна павялічваецца ўтварэнне кетонавых цел (напр., ацэтону) і развіваецца метабалічны ацыдоз.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУДЖАРА́Т,
штат Індыі на ПнЗ п-ва Індастан, каля Аравійскага м.Пл. 1996 тыс.км². Нас. 41,2 млн.чал. (1991), пераважна гуджаратцы, паводле веравызнання індуісты (каля 90%). Адм. ц. — Гандынагар, буйныя гарады Ахмадабад, Вадодара, Раджкот, Сурат. Большая ч. паверхні — плоская раўніна. Клімат субэкватарыяльны, з няўстойлівым увільгатненнем. Ападкаў за год 250—1000 мм. Расліннасць блізкая да саваннаў. Асн. баваўнаводчы штат Індыі. Вырошчваюць таксама арахіс, рыс, кукурузу, пшаніцу, бабовыя. Гадуюць буйн. раг. жывёлу, авечак, коз. Рыбалоўства. Здабыча нафты, солі, марганцавай руды, баксітаў. Прам-сць: тэкст., маш.-буд. (асабліва эл.-тэхн.), хім., радыёэлектронная, фармацэўтычная, алейная, цэм. і інш. Транспарт марскі, аўтамаб., чыгуначны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЮМІНА́ТЫ,
солі няўстойлівых алюмініевых кіслот: ортаалюмініевай H3AlO3 і метаалюмініевай HAlO2 і інш. Алюмінаты шчолачных металаў растваральныя ў вадзе, іх водныя растворы няўстойлівыя з-за гідролізу да Al(OH)3; інш. алюмінаты цяжка раствараюцца ў вадзе. Алюмінаты двухвалентных металаў і рэдказямельных элементаў хімічна і тэрмічна трывалыя. У прыродзе алюмінаты — мінералы: высакародная шпінель Mg[Al2O4], ганіт (цынкавая шпінель) Zn[Al2O4], хрызаберыл Be[Al2O4]. Атрымліваюць алюмінаты сплаўленнем ці спяканнем Al2O3 з аксідамі металаў або награваннем сумесі тэрмічна няўстойлівых соляў. Выкарыстоўваюцца ў папяровай прам-сці, у вытв-сці спец. керамікі, аптычнага шкла, ядз. тэхніцы, пры афарбоўцы тканін, алюмінаты кальцыю — у вытв-сці партландцэментаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІО́ННЫЯ КРЫШТА́ЛІ,
крышталі з іонным (электрастатычным) характарам сувязі паміж атамамі (гл.Іонная сувязь). Адрозніваюць І.к. з аднаатамных (напр., крышталі галагенідаў шчолачных і шчолачназямельных металаў, утвораныя дадатна зараджанымі іонамі металу і адмоўна зараджанымі іонамі галагену: NaCl, CsCl, GaF2 і інш.) і шмататамных іонаў (напр., нітраты, сульфаты, фасфаты і інш.солі металаў, дзе адмоўныя іоны кіслотных астаткаў складаюцца з некалькіх атамаў). Да І.к. адносяцца таксама сілікаты, у якіх крэмнійкіслародныя радыкалы SiO4 утвараюць ланцугі, слаі ці трохмерны каркас; унутры радыкалаў атамы звязаны кавалентнай сувяззю. І.к., як правіла, дыэлектрыкі, празрыстыя ў бачнай і інфрачырвонай частках спектра; маюць высокія т-ры плаўлення.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІРЫМІДЗІ́Н1,3-дыазін,
арганічнае гетэрацыклічнае злучэнне, C4H4N2.
Бясколерныя крышталі, tпл 22,5 °C, tкіп 124 °C. Добра раствараецца у вадзе, этаноле, дыэтылавым эфіры. Слабая аснова. Інертны да электрафільных рэагентаў (не ўступае ў рэакцыі нітравання і сульфіравання); пратанаванне адбываецца пры ўзаемадзеянні з вельмі моцнымі к-тамі з утварэннем солі па адным атаме азоту, Лёгка ўступае ў рэакцыі нуклеафільнага замяшчэння. П. і яго вытворныя ўваходзяць у састаў найважн. біяпалімераў — нуклеінавых кіслот (гл.Пірымідзінавыя асновы), а таксама шэрагу біялагічна актыўных рэчываў: вітаміну B1, антыбіётыкаў аміцэтыну і блеаміцыну, барбітуратаў (гл.Барбітуравая кіслата), каэнзімаў і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЛА́ЗМА КРЫВІ́,
вадкая частка крыві, якая застаецца пасля выдалення форменных элементаў. Мае ў сабе 90—93% вады і 7—10% сухога рэчыва. У П.к. ёсць бялкі (каля 200 відаў), тлушчы, вугляводы. мінер.солі, ферменты, вітаміны, гармоны і інш.Асн. функцыі П.к.: трафічная, рэгулятарная, ахоўная, гамеастатычная, ферментатыўная. Абумоўлівае згусальнасць крыві, удзельнічае ў газаабмене. Найб. значныя бялкі П.к. — альбуміны, глабуліны, фібрынаген (пры гемакаагуляцыі ператвараецца ў фібрын). П.к. без фібрыну наз. сывараткай. Змены ў саставе П.к. маюць дыягнастычнае значэнне для вызначэння захворвання (рэўматызм, цукровы дыябет). З П.к. гатуюць лек. прэпараты (напр., альбумін, фібрынаген, гама-глабулін). Гл. таксама Кровазаменныя вадкасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЯРГА́,
пылок кветак, сабраны пчалой меданоснай, змочаны нектарам, пакладзены ёй у ячэйкі сотаў і заліты мёдам. У анаэробных умовах, пад уздзеяннем ферментаў, бактэрый і дражджавых грыбкоў павялічваецца колькасць малочнай к-ты, якая кансервуе сумесь і ператварае яе ў П. У склад П. ўваходзяць бялкі 13—40%, тлушчы 0,3—12%, вугляводы 24—70%, ферменты, мінер.солі, вітаміны, гармоны. П. — каштоўны пратэінавы корм, неабходны для выкормлівання пчалінага расплоду вясной, яе адсутнасць затрымлівае развіццё пчалінай сям’і і зніжае медазбор. Выкарыстоўваецца ў медыцыне. П. пры лячэнні неўрозаў, неўрастэніі, цукр. дыябету, анеміі, гепатыту і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РО́ЗІН Аляксандр Майсеевіч (28.11.1881, г. Магілёў — 10.4.1942),
бел. геолаг. Чл.-кар.АН Беларусі (1940), праф. (1938). Скончыў Фрайбергскую горную акадэмію ў Германіі (1908). З 1927 нам.нач. горнага аддзела ВСНГ, з 1931 нам.нач.Бел. геолагаразведачнага трэста, з 1933 у Бел.НДІ прам-сці. У 1937—41 у Бел.геал. упраўленні (нам.нач., нач. сектара). У 1909—37 праводзіў геал. даследаванні на Беларусі па пошуку і выкарыстанні фарбавых руд, вогнетрывалай гліны, кварцавых пяскоў, мелу, торфу, фасфарытаў, каменнай солі і інш.Навук. працы па карысных выкапнях Беларусі і перспектывах іх выкарыстання. Дзярж. прэмія СССР 1952.