ПІЛІПЕ́НКА Сяргей Уладзіміравіч (22.7.1891, Кіеў — 11.7.1943),
украінскі пісьменнік. Вучыўся ў Кіеўскім ун-це (з 1906), адкуль за антыўрадавую дзейнасць быў выключаны і высланы. Друкаваўся з 1917. Аўтар зб-каў баек «Байкаўніца» (1922), «Байкі» (1927), «Свінні на дубе» (1932), кніг апавяданняў і гумарэсак «Асколкі жыцця» (1925), «Кара» (1927), «Анекдоты старога рэдактара» (1933), аповесці «Востраў Драйкрайцэн» (1930), публіцыстычных і літ.знаўчых артыкулаў. Адзін з першых перакладчыкаў вершаў і баек Я.Купалы (з 1917), пераклаў таксама асобныя творы Ц.Гартнага, М.Чарота, З.Бядулі, К.Крапівы. Рэдактар альманаха «Нова Білорусь» (Харкаў, 1929). На бел. мову байку П. «Грамафон» пераклаў Э.Валасевіч.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАСКУ́РАЎ Васіль Фёдаравіч (25.8.1926, в. Негаціна Дубровенскага р-на Віцебскай вобл. — 22.5.1987),
бел. пісьменнік, публіцыст. Засл. дз. культ. Беларусі (1968). Скончыў БДУ (1963). У 1957—62 у ганцавіцкай раённай газеце, з 1966 яе рэдактар; у 1962—66 у ляхавіцкай раённай газеце. Друкаваўся з 1950. Аўтар зб-каў нарысаў «Святая сівізна» (1966), «Трое з-за Лані» (1967), «Людзі-суседзі» (1974), «Пакажы чалавеку дарогу» (1979), «Пакланіся зямлі-карміцельцы» (1982), «Чорны хлеб» (1984; за апошнія дзве Дзярж. прэмія Беларусі 1986), асн. тэмы якіх — духоўнае жыццё і праца сучасніка, ахова прыроды, галерэя партрэтаў жыхароў Палескага краю.
славенскі філолаг-славіст. Правадз.чл. Славенскай акадэміі навук і мастацтваў (з 1938). Д-р філалогіі (1914). У 1910—14 вучыўся ў Венскім і Грацкім ун-тах. З 1919 праф. Люблянскага ун-та. З 1942 акадэмік-сакратар, з 1950 прэзідэнт Славенскай акадэміі навук і мастацтваў. Вывучаў гіст. граматыку славенскай мовы і дыялекталогію. Склаў «Дыялекталагічны атлас славенскай мовы», «Атлас славенскіх дыялектаў» (абодва 1931). Выдаў «Кароткую гісторыю славенскай мовы» (1936), падрыхтаваў навук. выданне «Брыжынскія помнікі» (1937, з М.Косам). Складальнік і рэдактар некалькіх выданняў «Славенскага правапісу» (1935—50). Збіраў матэрыялы для акад. слоўніка славенскай мовы, запісваў фальклор.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«РУБО́Н»
(«Rubon»),
альманах памяркоўна-кансерватыўнага кірунку. Выдаваўся ў 1842—49 у Вільні на польскай мове. Распаўсюджваўся пераважна на Віцебшчыне (Рубон — стараж. назва р.Зах. Дзвіна). Рэдактар-выдавец К.Буйніцкі. Асвятляў культ. жыццё Наддзвіння і паказваў мінулае краю. Змяшчаў матэрыялы па бел. этнаграфіі, фальклоры і гісторыі Беларусі. Надрукаваў творы Я.Баршчэўскага, Т.Лады-Заблоцкага, Г.Марцінкевіча, В.Рэута, братоў Ю., К. і В. Гжымалоўскіх, А.Плятэра, Я.Ходзькі, І.Храпавіцкага, Я.Чачота і інш. ураджэнцаў і жыхароў Беларусі, бел.нар. песні. Адыграў пэўную ролю ў ажыўленні культ. руху і згуртаванні літ. сіл рэгіёна. Арыентаваўся на маёмную шляхту і мясц. інтэлігенцыю. Выйшла 10 тамоў.
дзеяч чэш.нац.-вызв. і рэв. руху, літаратар. Вучыўся ў Пражскім і Венскім ун-тах. Адзін з арганізатараў тайнага радыкальнага гуртка «Чэшскі рыпіл» (1844, на ўзор ірл. Асацыяцыі рыпілераў). У час Рэвалюцыі 1848—49 у Чэхіі лідэр радыкальных дэмакратаў, рэдактар шэрагу іх газет і часопісаў, член Сватавацлаўскага к-та, яго ваен. арг-цыі «Сворнасць» і паліт. саюза «Слав. ліпа». У 1849 арыштаваны, прыгавораны да пакарання смерцю (заменена на 18 гадоў зняволення), у 1857 амнісціраваны. У 1859—72 быў інфарматарам аўстр. паліцыі. Аўтар літ.-крытычных і літ.-тэарэт. твораў, рамантычных апавяданняў і раманаў сац. зместу, лібрэта оперы Б.Сметаны «Прададзеная нявеста».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЛА́ЎСКІ (Slawski) Францішак (н. 13.5.1916, г. Капычынцы Гусяцінскага р-на Цярнопальскай вобл., Украіна),
польскі мовазнавец. Чл. Польскай АН (з 1969), Польскай АН у Кракаве (з 1989). Д-рфілал.н. (1948). Скончыў Ягелонскі ун-т у Кракаве (1938), з 1956 праф. у ім. З 1969 дырэктар Ін-та слав. філалогіі Ягелонскага ун-та. Даследаванні ў галіне паўд.-слав. філалогіі (балгарыстыкі), праслав мовы. Аўтар «Граматыкі балгарскай мовы» (1953), «Этымалагічнага слоўніка польскай мовы» (т. 1—25, 1952—82, выданне працягваецца), аўтар і гал.рэдактар «Праславянскага слоўніка» (т. 1—7, 1974—95, выданне працягваецца).
Літ.:
Современные зарубежные лингвисты: Биобиблиогр. справ. Ч. 3. М., 1989.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«СЯЛЯ́НСКАЯ ПРА́ЎДА»,
заходнебеларуская газета. Выдавалася з 28.9 да 17.12.1924 у Вільні на бел. мове 3 разы на тыдзень. Рэдактар А.Войцік. Выкрывала палітыку польскага ўрада ў дачыненні да працоўных і нац. меншасцей. Паказвала партыз. рух у Зах. Беларусі, нацэльвала масы на адстойванне сваіх паліт. і эканам. правоў, на змаганне за бел. школу, асвету, кааператывы. Крытыкавала бел. праўрадавых паліт. дзеячаў, творцаў «Беларускага грамадзянскага сабрання» С.Валэйшы, «Тымчасовай беларускай рады» Паўлюкевіча і інш. Асвятляла грамадска-паліт. жыццё ў БССР. Змяшчала артыкулы Дрыгавіча (У.Талочкі), Я.Маразовіча, інтэрв’ю М.Чарвякова з А.Пшчолкам, рэцэнзіі на пастаноўкі Бел.драм. майстроўні і інш. Выйшлі 34 нумары. Забаронена польскімі ўладамі.
армянскі спявак (тэнар, потым барытон). Нар.арт. Арменіі (1939). Вучыўся ў Петраградскай кансерваторыі (1916—18). Выступаў у оперных і аперэтачных трупах, ашугскіх ансамблях (часам іх арганізатар). Адзін з заснавальнікаў армянскіх т-ра оперы і балета (1933; да 1954 яго саліст), т-рамуз. камедыі (1942). Адзін з вядучых выканаўцаў партый у нац. оперным рэпертуары: Аршак («Аршак II» Т.Чухаджана), Саро («Ануш» А.Тыграняна) і інш., а таксама нар., гусанскіх і ашугскіх песень. Складальнік і рэдактар (з М.Агаянам) зб-каў песень Саят-Навы (1946, 2-е выд. 1963) і Джывані (1955).
Аўтар успамінаў «Падзеі, асобы, думы» (1973). Дзярж. прэмія СССР 1946.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФЕДЗЮКО́ВІЧ Мікола (Мікалай Мікалаевіч; 25.5.1943, в. Гутава Драгічынскага р-на Брэсцкай вобл. — 8.1.1997),
бел. паэт, перакладчык. Скончыў Маскоўскі літ.ін-т (1970). З 1960 працаваў у раённых газетах, выд-ве «Народная асвета», газ. «Чырвоная змена». У 1975—76 рэдактар бюлетэня «Служба быту Беларусі». Друкаваўся з 1960. Пісаў на бел. і рус. мовах. Аўтар зб-каў вершаў «Зямля—магніт» (1968), «Мілавіца» (1971), «Птушыны грай» (1976), «Макаў цвет» (1979), у якіх успаміны пра вайну, роздум над сучасным жыццём, вера ў дабро і любоў. Пісаў нарысы і артыкулы. Перакладаў з балг., груз., казахскай, кірг. і інш. моў.
Літ.:
Бурсов И. Запах отчей земли // Федюкович М. Птичье дерево. М., 1976.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦІШКЕ́ВІ́Ч Іван Станіслававіч (1.1.1919, г. Хойнікі Гомельскай вобл. — 2001),
бел. правазнавец. Д-рюрыд.н. (1970), праф. (1971). Засл. юрыст Беларусі (1971). Скончыў Мінскі юрыд.ін-т (1948). З 1949 у БДУ, у 1963—88 заг. кафедры. Працы па пытаннях крымінальнага права. Адзін з аўтараў і рэдактар «Крымінальнага права БССР» (т. 1—2, 1978).
Тв.:
Приготовление и покушение по советскому уголовному праву. М., 1958;
Условия и пределы необходимой обороны. М., 1969;
Вопросы уголовного права в практике Верховного Суда БССР. [Т. 1—2]. Мн., 1973—76 (разам з І.І.Гарэлікам);
Применение уголовного законодательства в судебной практике БССР. Мн., 1982 (з ім жа).