СВІРЫДЗЁНАК Анатоль Іванавіч (н. 7.7.1936, г. Орша Віцебскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне матэрыялазнаўства. Акад.Нац.АН Беларусі (1986, чл.-кар. 1984), д-ртэхн.н. (1976), праф. (1981). Скончыў Бел.ін-т інжынераў чыг. транспарту (1959). З 1959 у Ін-це механікі металапалімерных сістэм АН Беларусі (з 1967 заг. лабараторыі, з 1969 нам. дырэктара, з 1982 дырэктар). З 1990 дырэктар Аддзела праблем рэсурсазберажэння Нац.АН Беларусі. У 1987—92 чл.прэзідыумаАН Беларусі. Навук. працы па матэрыялазнаўстве палімерных кампазітаў, тэорыі трэння і зносу цвёрдых цел, машынабуд. трыбоніцы, метадалогіі рэсурсазберажэння. Распрацаваў тэарэт. асновы стварэння фрыкцыйных матэрыялаў і канструкцый з палімераў і металапалімераў, правёў комплексныя даследаванні ўзаемасувязі іх структуры і ўласцівасцей. Прапанаваў метады кіравання структурай і фрыкцыйнымі ўласцівасцямі металапалімерных сістэм, метады і прыборы для даследавання паверхневых уласцівасцей палімераў і кампазітаў на іх аснове. Дзярж. прэмія Беларусі 1972.
Тв.:
Трение и износ материалов на основе полимеров. Мн., 1976 (у сааўт.);
Акустические и электрические методы в триботехнике. Мн., 1987 (у сааўт.);
Материаловедение и конструкционные материалы. Мн., 1989 (у сааўт).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СПІРЫДО́НАВА Марыя Аляксандраўна (28.10.1884, г. Тамбоў, Расія — 11.9.1941),
расійскі паліт. дзеяч. З 1900—01 чл. тамбоўскай арг-цыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў (эсэраў), потым — эсэраўскай баявой дружыны. 29.1.1906 смяротна параніла тамбоўскага губ. саветніка Г.М.Лужаноўскага — кіраўніка мясц. чарнасоценцаў і арганізатара жорсткіх карных акцый супраць сялян. Пры арышце зазнала катаванні, суд. працэс над ёй меў шырокі грамадскі рэзананс. Прыгаворана да смяротнага пакарання, замененага бестэрміновай катаргай. Пасля Лют. рэвалюцыі 1917 вызвалена і стала адным з лідэраў левага крыла эсэраў. Прызнала Кастр. рэвалюцыю 1917. З ліст. 1917 чл.ЦК партыі левых эсэраў, чл.ПрэзідыумаВЦВК, дэлегат 3—5-га з’ездаў Саветаў Расіі. Адзін з арганізатараў леваэсэраўскага мяцяжу 1918, пасля падаўлення якога прыгаворана да 1 года зняволення (амнісціравана ВЦВК). Пазней неаднаразова арыштоўвалася сав. ўладамі, у т. л. ў студз. 1919 у Мінску; з 1923 у ссылцы. У лют. 1937 беспадстаўна абвінавачана ў тэрарыст. дзейнасці, у студз. 1938 асуджана на 25 гадоў зняволення; расстраляна паводле прыгавору Ваен. калегіі Вярх. суда СССР.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТАКУ́Н Міхаіл Восіпавіч (1893, в. Нідзяны Астравецкага р-на Гродзенскай вобл. — 27.4.1943),
бел.парт. і дзярж. дзеяч. Скончыў курсы марксізму-ленінізму пры ЦКВКП(б) (1931). Са студз. 1917 у арміі. Пасля Лют. рэвалюцыі 1917 адзін з арганізатараў Чырв. гвардыі, чл. выканкома Выбаргскага райсавета ў Петраградзе. З 1918 на гасп., з 1924 на парт. рабоце. Са студз. 1935 упаўнаважаны Наркамата харч. прам-сці СССР пры СНКБССР, з чэрв. 1935 1-ы сакратар Гомельскага гаркома КП(б)Б. З 7.7 па 13.11.1937 Старшыня ЦВКБССР. Чл.ЦККП(б)Б у 1935—37, чл. Бюро ЦК у чэрв. — кастр. 1937. Чл.ПрэзідыумаЦВКБССР у 1937. 25.10.1937 пленум ЦККП(б)Б вывеў С. з чл. Бюро і чл.ЦККП(б)Б, зняў з пасады Старшыні ЦВКБССР, і ён прыцягнуты да крымін. адказнасці за «антысав. дзейнасць». 27—29.5.1940 Ваен. калегія Вярх. суда СССР вынесла яму апраўдальны прыгавор, аднак пленум Вярх. суда СССР 29.7.1943 адмяніў яго, а справа спынена ў сувязі са смерцю С. Рэабілітаваны ў 1954.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЕРАШКО́ВА Валянціна Уладзіміраўна (н. 6.3.1937, с. Масленнікава Тутаеўскага р-на Яраслаўскай вобл., Расія),
савецкі касманаўт, першая ў свеце жанчына-касманаўт. Герой Сав. Саюза (1963). Лётчык-касманаўт СССР (1963). Ген.-м. авіяцыі (у адстаўцы). Канд.тэхн.н. (1977). Засл. майстар спорту (1963). Бацькі з Беларусі. Скончыла Яраслаўскі тэхнікум лёгкай прам-сці (1960), Ваенна-паветр.інж. акадэмію імя Жукоўскага (1969). У 1962—97 у Цэнтры падрыхтоўкі касманаўтаў імя Гагарына. 16—19.6.1963 здзейсніла палёт на касм. караблі (КК) «Усход-6» (групавы палёт з КК «Усход-5», касманаўт В.Ф.Быкоўскі). У космасе правяла 2,95 сут. Залаты медаль імя Цыялкоўскага АНСССР. Імем Ц. названы кратэр на Месяцы і малая планета № 1671 («Чайка»). З 1968 старшыня К-тасав. жанчын, у 1987—92 — Прэзідыума Саюза сав. т-ваў дружбы і культ. сувязей з замежнымі краінамі, з 1994 — Рас. цэнтра міжнар.навук. і культ. супрацоўніцтва пры ўрадзе Рас. Федэрацыі.
Тв.:
Вселенная — открытый океан! М., 1964.
Літ.:
Попов Л.И.;
Касьян И.И., Кузьмичев Н.А. Четверо из космической семьи. М., 1991.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Я́КАБСАН (Jakobson) Аўгуст Міхкелевіч (2.9.1904, пас. Раэма, Эстонія — 23.5.1963),
эстонскі пісьменнік, дзярж. дзеяч. Нар. пісьменнік Эстоніі (1947). Вучыўся ў Тартускім ун-це (1926—28, 1932—35). У 1950—58 старшыня ПрэзідыумаВярх. Савета Эст. ССР. Друкаваўся з 1927. Раманы «Сівы конь» (т. 1—2, 1928—33), «Род Андруксанаў» (1931—34), «Вечныя эстонцы» (т. 1—4, 1937—40) пра жыццё народа ў тагачаснай Эстоніі. Зб-кіапавяд. «У агні і крыві» (1942), «Дарога волатаў» (1944) пра мужнасць людзей у Вял.Айч. вайну. Аўтар п’ес «Жыццё ў цытадэлі», «Барацьба без лініі фронту» (абедзве 1946), «Два лагеры» (1948), «Наша жыццё» (1949), «Шакалы» (1951), «Анёл-заступнік з Небраскі» (1953), драм. хронікі «Штармавыя вузлы» (т.І—2, 1962). На бел. мову яго асобныя творы перакладалі Г.Далідовіч, Я.Скрыган. Дзярж. прэміі СССР 1947, 1948.
Тв.:
Рус.пер. — Рассказы и пьесы. М.,1950;
Шакалы. Новые пьесы. М., 1953;
Оскар Тийтус переступает порог и другие рассказы. Таллин, 1960;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯРУ́ГІН Мікалай Паўлавіч (14.5.1907, г. Пралетарск Растоўскай вобл., Расія — 12.2.1990),
бел. матэматык; адзін з заснавальнікаў бел.матэм. школы. Акад.АН Беларусі (1956), д-рфіз.-матэм.н. (1943), праф. (1944). Засл. дз. нав. Беларусі (1967). Герой Сац. Працы (1969). Скончыў Ленінградскі ун-т (1932). З 1956 заг. кафедры ў БДУ, адначасова ў Ін-це матэматыкі АН Беларусі (у 1959—77 дырэктар). У 1965—86 гал. рэдактар Усесаюзнага часопіса «Дифференциальные уравнения». У 1977—82 член ПрэзідыумаАН Беларусі. Навук. працы па аналіт. тэорыі лінейных і нелінейных дыферэнцыяльных ураўненняў, тэорыі ўстойлівасці руху, якаснай і агульнай тэорыі дыферэнцыяльных ураўненняў, гісторыі матэматыкі і механікі. Рашыў праблему Пуанкарэ і асобныя выпадкі праблемы Рымана. Аўтар дакумент. аповесці «Пра тых, хто выстаяў» (1961). Дзярж. прэмія СССР 1951.
Тв.:
Неявные функции. Л., 1956;
Линейные системы обыкновенных дифференциальных уравнений с периодическими и квазипериодическими коэффициентами. Мн., 1963;
Книга для чтения по общему курсу дифференциальных уравнений. 3 изд. Мн., 1979;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Я́ШЧАРЫЦЫН Пётр Іванавіч (н. 30.6.1915, г. Людзінава Калужскай вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне тэхналогіі машынабудавання. Акад.Нац.АН Беларусі (1974, чл.-кар. 1969), д-ртэхн.н. (1963), праф. (1964). Засл. дз. нав. і тэхн. Беларусі (1972). Скончыў Арджанікідзеградскі маш.-буд.ін-т (1941). З 1952 дырэктар 11-га Дзярж. падшыпнікавага з-да (Мінск), з 1962 рэктар, адначасова заг. кафедры БПІ. З 1977 акад.-сакратар Аддз. фіз.-тэхн. навук АН Беларусі. З 1987 саветнік прэзідыума, з 2002 гал.навук. супрацоўнік Фіз.-тэхн. ін-та Нац.АН Беларусі. Навук. працы па праблемах тэхналогіі машынабудавання, пытаннях уплыву тэхнал. спадчыннасці на эксплуатацыйныя ўласцівасці дэталей машын, удасканалення фінішных аперацый мех. апрацоўкі дэталей, шліфаванні і даўгавечнасці шліфавальных дэталей, тэхналогіі вытв-сці падшыпнікаў качэння, надзейнасці трансп. прыстасаванняў аўтам. ліній. Дзярж. прэмія Беларусі 1978.
Тв.:
Основы технологии механической обработки и сборки в машиностроении. Мн., 1974;
Технологическая наследственность в машиностроении. Мн., 1977 (разам з Э.В.Рыжовым, У.І.Аверчанкавым);
Скоростное внутреннее шлифование. Мн., 1980 (разам з І.П.Караімам);
Чистовая обработка деталей в машиностроении. Мн., 1983 (разам з А.Н.Мартынавым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АДАМО́ВІЧ Антон (н. 26.6.1909, Мінск),
гісторык і літаратуразнавец. З 1928 вучыўся ў БДУ. У 1930 арыштаваны па надуманай справе «Саюза вызвалення Беларусі» і высланы ў Расію. У 1938 вызвалены; вярнуўся ў Мінск, скончыў БДУ. У час 2-й сусв. вайны чл.Цэнтр. рады Бел.нар. самапомачы, прэзідыумаБел.навук.т-ва, рэферэнт па справах прапаганды і прэсы пры Ген. камісарыяце Беларусі, супрацоўнік рэдакцыі «Менскай газэты» («Беларускай газэты»). Пасля вайны ў Зах. Германіі рэдагаваў бел. эмігранцкія газеты і часопісы. Адзін са стваральнікаў Мюнхенскага ін-та па вывучэнні СССР, кіраўнікоў бел. рэдакцыі радыёстанцыі «Свабода». З 1960 у ЗША. Аўтар прац па гісторыі, эканоміцы і культуры Беларусі: «Бальшавізм на шляхах устанаўлення кантролю над Беларуссю» (1954); «Бальшавізм у рэвалюцыйным руху на Беларусі» (1956); «Як дух змагання Беларусі (да 100-х угодкаў нараджэння Івана Луцкевіча)» (1983). Пісаў пра бел. л-ру («Максім Гарэцкі», 1928; «Якуб Колас у супраціве саветызацыі», 1955; «Супраціўленне саветызацыі ў беларускай літаратуры», 1958, на англ. мове). Аўтар тэндэнцыйных уступных арт. да эмігранцкіх выданняў твораў Н.Арсенневай, М.Багдановіча, А.Гаруна, У.Жылкі, Л.Калюгі, А.Мрыя, А.Салаўя, публікацый пра бел. паэтаў, якія былі рэпрэсіраваны (У.Дубоўка, Я.Пушча і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГО́РЫН (сапр.Каляда) Павел Восіпавіч
(15.1.1900, г. Бяроза Брэсцкай вобл. — 25.4.1938),
гісторык, дзярж. дзеяч БССР. Акад.АНБССР (1931), д-ргіст.н. (1934). Скончыў Камуніст.ун-т імя Свярдлова (1921), Ін-тчырв. прафесуры (1925). Удзельнік грамадз. вайны. З 1925 вучоны сакратар Т-ва гісторыкаў-марксістаў, правадз. член і нам. дырэктара Ін-та гісторыі Камуніст. акадэміі, нам. рэдактара час. «Пролетарская революция», чл. рэдкалегіі час. «Историк-марксист», старшыня Т-ва палітэмігрантаў Зах. Беларусі. З 1931 прэзідэнт АНБССР, дырэктар Ін-та гісторыі АНБССР. З 1936 нам. старшыні К-та па загадванні вучонымі і навуч. ўстановамі ЦВКСССР, заг. кафедры Маскоўскага ун-та, рэдактар аддзела гісторыі Вял.Сав. Энцыклапедыі. Чл.ЦККП(б)Б і канд. у чл. Бюро ЦККП(б)Б у 1932—36. Чл.ЦВКСССР (1935). Чл.ЦВК і ПрэзідыумаЦВКБССР у 1931—36. Аўтар прац па гісторыі Саветаў і Кастр. рэвалюцыі, рэдактар твораў У.І.Леніна на бел. мове. Як вучань М.М.Пакроўскага, адстойваў погляды яго школы. На працы Горына ўплывалі распаўсюджаныя ў 1920-я г. ідэі вульгарнага сацыялагізму і спрашчэнні. Арыштаваны ў жн. 1937, расстраляны. Рэабілітаваны ў 1955.
ганаровае званне, якое прысвойвалася высокакваліфікаваным рабочым, інж.-тэхн. работнікам і служачым жыллёва-камунальнай гаспадаркі, якія бездакорна прапрацавалі ў галіне не менш як 10 гадоў і асабліва вызначыліся ў выкананні планавых заданняў і сацыяліст. абавязацельстваў, ва ўкараненні новай тэхнікі і перадавых метадаў працы, у далейшым развіцці мат.-тэхн. базы галіны, забеспячэнні захаванасці і паляпшэнні эксплуатацыі жыллёвага фонду і аб’ектаў камунальнай гаспадаркі, павышэнні эканам. эфектыўнасці вытворчасці, якасці жыл. і камунальных паслуг і культуры абслугоўвання насельніцтва, у справе падрыхтоўкі кадраў, і актыўна ўдзельнічалі ў грамадскім жыцці. Устаноўлена Указам ПрэзідыумаВярх. Савета БССР ад 28.7.1978, прысвойвалася Прэзідыумам Вярх. Савета БССР. Існавала да 1986.
Заслужаныя работнікі жыллёва-камунальнай гаспадаркі БССР