РАСПЛЕ́ЦІН (Аляксандр Андрэевіч) (25.8.1908, г. Рыбінск Яраслаўскай вобл., Расія — 8.3.1967),
расійскі вучоны і канструктар у галіне радыётэхнікі і электронікі. Акад.АНСССР (1964, чл.-кар. 1958). Герой Сац. Працы (1956). Скончыў Ленінградскі эл.-тэхн. ін-т (1936). З 1930 у розных НДІ, праектных арг-цыях і ўстановах АНСССР. Навук.працы па радыётэхніцы, электроніцы і стварэнні тэлевіз. апаратуры. Дзярж. прэмія СССР 1951. Ленінская прэмія 1958.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБМЕ́Ну эканоміцы,
узаемны абмен дзейнасцю (таварамі, паслугамі) паміж людзьмі, як правіла, на эквівалентнай аснове. Адбываецца непасрэдна ў вытв-сці (абмен вытв. дзейнасцю або загатоўкамі, паўфабрыкатамі) і ў форме абмену прадуктамі працы і паслугамі. З аднаго боку, абмен — састаўная ч.вытв. працэсу, з другога — адна з самаст. стадый грамадскага ўзнаўлення, якая спалучае вытв-сць з размеркаваннем і спажываннем.
Неабходнасць абмену абумоўлена грамадскім падзелам працы. У першабытным грамадстве звязаны з падзелам працы ўнутры абшчыны (абмен паміж абшчынамі быў выпадковы). З развіццём вытв-сці абмен набываў рэгулярны характар і асабліва пашырыўся з усталяваннем машыннай індустрыі. Са з’яўленнем грошай непасрэдны абмен тавараў (Т—Т) перарос у абарачэнне, але захаваўся ў вытв-сці, а таксама ў бартэрных здзелках (гл.Бартэр).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕІ́Р (да 1956 Меерсан) Голда
(3.5.1898, Кіеў — 8.12.1978),
палітычны і дзярж. дзеяч Ізраіля. Жыла ў Кіеве і Пінску. З 1906 у ЗША. Працавала настаўніцай. Актывістка сіянісцкага рабочага руху. З 1921 у Палесціне, удзельнічала ў стварэнні кібуцаў. З 1924 прадстаўнік свайго кібуца ва Усеагульнай канфедэрацыі працы (Гістадруце), у 1928—31 сакратар Жаночага рабочага к-та Гістадрута. З пач. 1940-х г. працавала ў Паліт. аддзеле Яўр. агенцтва, выконвала розныя дыпламат. даручэнні агенцтва. У 1948—49 пасол Ізраіля ў СССР. З 1949 дэп. парламента (кнесета), у 1949—56 міністр працы і сац. забеспячэння, 1956—66 міністр замежных спраў. У 1966—68 ген. сакратар Рабочай партыі Ізраіля, з 1969 старшыня Ізраільскай партыі працы. У 1969—74 прэм’ер-міністр Ізраіля.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІДА́ЛЬ ДЭ ЛА БЛАШ ((Vidal de la Blache) Поль) (22.1.1845, г. Пезнас, Францыя — 5.4.1918),
французскі географ; заснавальнік франц.геагр. школы. Даследаванні ў галіне фіз. геаграфіі і геаграфіі насельніцтва. Аўтар вял. атласа па геаграфіі і гісторыі свету (карты па стараж., сярэдніх вякоў і новай гісторыі, геаграфіі мацерыкоў і краін). Навук.працы абагульнены ў кн. «Прынцыпы геаграфіі чалавека» (1922). Па яго ідэі і пад яго кіраўніцтвам пачата падрыхтоўка шматтомнай працы па сусветнай геаграфіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРАДО́К,
археалагічныя помнікі (4 стаянкі каменнага і бронзавага вякоў, гарадзішча мілаградскай культуры, селішчы ранняга жал. веку) каля в. Гарадок Жлобінскага р-на Гомельскай вобл. На адной са стаянак выяўлены рэшткі агнішча і гасп. ям, крамянёвыя прылады працы днепра-дзяснінскай культуры (гл. ў арт.Сожская культура), рэшткі 3 агнішчаў і крамянёвыя прылады працыднепра-данецкай культуры. На гарадзішчы знойдзены фрагменты керамічных пасудзін, на селішчы — рэшткі грубаляпной таўстасценнай керамікі і фрагменты жал. рэчаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕМЯНІ́ХІН (Уладзімір Сяргеевіч) (9.2.1918, г. Сумы, Украіна — 27.11.1990),
расійскі вучоны ў галіне аўтаматыкі і тэлемеханікі. Акад.АНСССР (1972; чл.-кар. 1968). Герой Сац. Працы (1981). Скончыў Маскоўскі энергет.ін-т (1941). З 1963 кіраўнік шэрагу НДІ. Адначасова з 1966 праф. Маскоўскага ін-та радыётэхнікі, электронікі і аўтаматыкі. У 1971—74 нам. міністра радыёпрамысловасці. Навук.працы ў галіне аўтаматызаваных сістэм кіравання і спец. прыладабудавання. Дзярж. прэміі СССР 1970, 1976.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКЕП’Я́Н (Мікалай Антонавіч) (н. 18.8.1931, г. Петрыкаў Гомельскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне ўнутраных хвароб. Д-рмед.н., праф. (1986). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1958). З 1964 у Бел.мед. акадэміі паслядыпломнага навучання (з 1983 заг. кафедры). Навук.працы па пытаннях алергалогіі і медыцыны працы. Удзельнічаў у распрацоўцы і ўкараненні тэхналогіі лячэбна-аздараўленчага спелеакомплексу на базе рудніка вытв. аб’яднання «Беларуськалій».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛЕКТЫ́ЎНЫ ДАГАВО́Р,
лакальны нарматыўны акт, які рэгулюе прац. і сац.-эканам. адносіны паміж наймальнікам і работнікамі, якія ў яго працуюць. Паводле прац. заканадаўства Рэспублікі Беларусь, К.д. заключаецца на прадпрыемствах, ва ўстановах і арг-цыях усіх форм уласнасці і гаспадарання і іх адасобленых падраздзяленнях, а таксама ў прадпрымальнікаў, якія дзейнічаюць без утварэння юрыд. асобы. Бакамі ў К.д. з’яўляюцца прафсаюзы або інш. орган, што прадстаўляе інтарэсы работнікаў, і наймальнік ці яго паўнамоцны прадстаўнік. Змест К.д. вызначаецца бакамі ў межах іх кампетэнцыі, а таксама заканад. актамі ў прадугледжаных імі выпадках. К.д. можа мець палажэнні аб арганізацыі працы, нарміраванні, формах і сістэмах аплаты працы, памерах ставак і службовых акладаў, аб даплатах і надбаўках, працягласці рабочага часу і адпачынку, бяспецы працы і ахове здароўя работнікаў, унутр.прац. распарадку і дысцыпліне працы, буд-ве і размеркаванні жылля, арганізацыі санаторна-курортнага лячэння, стварэнні ўмоў для павышэння культ. і фіз. ўдасканалення работнікаў, адказнасці наймальніка за магчымую шкоду іх здароўю, інш.прац. і сац.-эканам. умовах. К.д. заключаецца ў пісьмовай форме, на тэрмін не менш як на 1 год і не больш як на 3 гады, падпісваецца прадстаўнікамі бакоў і рэгіструецца ў парадку, вызначаным урадам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЎТАМАТЫЗА́ЦЫЯ,
выкарыстанне тэхнічных сродкаў, эканоміка-матэм. метадаў і сістэм кіравання, якія часткова ці цалкам вызваляюць чалавека ад непасрэднага ўдзелу ў працэсах атрымання, пераўтварэння, перадачы і спажывання энергіі, матэрыялаў або інфармацыі; адзін з асн. кірункаў навукова-тэхнічнага прагрэсу. Мэта аўтаматызацыі — павышэнне прадукцыйнасці і эфектыўнасці фіз. і разумовай працы, аптымізацыя планавання і кіравання ў розных галінах дзейнасці, вызваленне чалавека ад працы ва ўмовах, небяспечных для здароўя. Гл. таксама Аўтаматызацыя вытворчасці, Аўтаматызацыя праграмавання, Аўтаматызацыя праектавання.