філагенетычнае дрэва, дрэвападобная выява роднасных сувязей пэўнай прыроднай групы арганізмаў ці ўсяго арган. свету (гл.Філагенез). Адлюстроўвае сістэму арган. цел у выглядзе дрэва. Прапанаваў у 1766 вучоны П.С.Палас, які даказаў, што лінейнаступеньчатае размяшчэнне арганізмаў не адпавядае суадносінам паміж класамі жывёл. Гэта ідэя набыла папулярнасць пасля выхаду ў свет працы Ч.Дарвіна «Паходжанне відаў» (1859). Р.д. будуюць толькі для адлюстравання монафілітычнай карціны развіцця жывой прыроды (гл.Монафілія). Ідэю поліфілітычнага паходжанняарган. свету ў выглядзе дрэва адлюстраваць немагчыма (гл.Поліфілія). Пры дапамозе двухмернага адлюстравання дэманструюць філагенетычныя сувязі прыблізна. Для больш дакладнага адлюстравання будуюць Р.д. ў 3 вымярэннях.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БОЛЧ ((Balch) Эмілі Грын) (8.1.1867, Ямайка-Плейн, штат Масачусетс, ЗША — 9.1.1961),
амерыканскі грамадскі дзеяч, эканаміст. Адукацыю атрымала ва ун-тах Чыкага, Берліна і Гарвардскім. Праф. у каледжы Уэлслі (1913—18). У кн. «Нашы суграмадзяне — славяне» (1910) разглядала праблемы міграцыі, абвяргала погляды аб расавай непаўнацэннасці славян. Удзельніца 1-га (1915) і 2-га (1919) Міжнар. кангрэсаў жанчын. З 1919 першы сакратар-казначэй Жаночай міжнар. лігі за мір і свабоду, з 1926 займалася праблемамі Гаіці (выступала за вывад амер. войскаў і ўстанаўленне самакіравання), у 2-ю сусв. вайну ад імя лігі дапамагала амерыканцам яп.паходжання, інтэрніраваным у спец. лагеры. Нобелеўская прэмія міру 1946 (разам з Дж.Мотам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІЯГЕ́ЛЬ (ад бія... + лац. gelo застываю),
1) студзінападобная або цвёрдая структураваная калоідная сістэма біял.паходжання з вадкім дысперсійным асяроддзем; разнавіднасць геляў. Утворана часцінкамі дысперснай фазы, злучанымі адна з адной у прасторавую сетку (каркас), якая ўтрымлівае ў сваіх ячэйках дысперсійнае асяроддзе і пазбаўляе ўсю сістэму цякучасці. Біягелі шырока прадстаўлены ў жывёльных і раслінных арганізмах (напр., мышачная, нервовая, злучальная тканкі, шклопадобнае цела вока, біял. мембраны — складаныя біягелі). Біягелі з’яўляюцца таксама халадцы жэлаціну, агару, пекціну, прадукты харчавання — сыракваша, кісель, жэле, мармелад і інш. 2) У храматаграфіі — камерцыйная назва носьбітаў для гель-фільтрацыі. Біягелі маркі A замяняе агар, маркі P — сінт. гель поліакрыламід.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГО́РАВІЦ ((Horowitz) Уладзімір Самойлавіч) (1.10.1904, г. Бярдзічаў, Украіна — 5.11.1989),
амерыканскі піяніст укр.паходжання. Скончыў Кіеўскую кансерваторыю (1921). Шмат канцэртаваў. З 1928 у Нью-Йорку. Адзін з буйнейшых піяністаў-віртуозаў 20 ст. Яго выкананне вызначалася бліскучай тэхнікай, бурным тэмпераментам, дынамічным напорам і разам з тым рамант. адухоўленасцю, паэт. вытанчанасцю, своеасаблівасцю трактоўкі. Сусв. вядомасць атрымаў перш за ўсё выкананнем буйных твораў Ф.Ліста (многія ва ўласных, больш віртуозных апрацоўках), а таксама Ф.Шапэна, П.Чайкоўскага, С.Рахманінава, А.Скрабіна, Р.Шумана, М.Мусаргскага, Д.Скарлаці і інш. Сярод вучняў Б.Джайніс.
Літ.:
Коган Г. Владимир Горовиц // Сов. Музыка. 1965. № 1;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГО́РЫН (Вячаслаў Цімафеевіч) (6.2.1931, г. Астрахань, Расія — 2.10.1994),
бел. вучоны ў галіне заатэхніі. Акад. УАСГНІЛ (1973), д-рс.-г.н. (1971), праф. (1972). Скончыў БСГА (1953). З 1964 дырэктар Бел.НДІ жывёлагадоўлі. У 1973—75 — віцэ-прэзідэнт УАСГНІЛ. З 1975 у Расіі. Навук. працы па метадах генетычнай экспертызы паходжання племянной жывёлы, прагназавання гетэрозісу пры міжпародным скрыжаванні свіней, пытаннях эканомікі і арганізацыі жывёлагадоўлі. Адзін са стваральнікаў бел. чорна-пярэстай пароды свіней, спосабаў генетычнай дыягностыкі аскарыдозу ў свіней, генетычнай экспертызы ў малочнай жывёлагадоўлі і інш.
Тв.:
Интенсивный откорм свиней. Мн., 1967;
Интенсификация и специализация животноводства. Мн., 1969 (разам з А.А.Гайко. К.Ф.Барысаўцом).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВУГЛІ́ ВЫКАПНЁВЫЯ,
цвёрдыя гаручыя карысныя выкапні асадкавага паходжання, прадукт пераўтварэння вышэйшых і ніжэйшых раслін. Маюць да 50% мінер. прымесей і вільгаць. Паводле ступені вуглефікацыі падзяляюцца на буры вугаль, каменны вугаль і антрацыт, у залежнасці ад зыходнага матэрыялу — на гумаліты, сапрагумаліты, гумасапрапеліты, сапрапеліты. Залягаюць звычайна ў выглядзе пластападобных пакладаў сярод асадкавых парод усіх узростаў, пачынаючы з дэвону. Складаюць 87,5% прагнозных рэсурсаў выкапнёвага паліва Зямлі; у сусв. паліўна-энергет. балансе займаюць каля 25%. Разведаныя сусв. запасы (3705 млрд.т) сканцэнтраваны пераважна ў Расіі, ЗША, КНР, Аўстраліі. Нязначныя радовішчы выяўлены ў Беларусі. Сыравіна для металург. і хім. прам-сці. Гл. таксама Вугальная прамысловасць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЫКЛІ́ЧНІК,
часціна мовы, якая аб’ядноўвае словы, што выражаюць пачуцці і пабуджэнні, але не называюць іх. Вызначаецца нязменнай формай, не мае самаст. лексічнага і граматычнага значэння, марфалагічна непадзельны, сінтаксічна не звязаны з членамі сказа, а адносіцца да зместу ўсяго сказа, напр.: «О, колькі песень з сэрца рвецца!» (Я.Купала).
У бел. мове сярод выклічнікаў выдзяляюцца: паводле структуры — простыя («а!», «ой!», «ух!», «эй!», «ого!»), састаўныя («вось яно што!», «да пабачэння!», «вось табе і на!»); паводле паходжання — невытворныя («э!», «ай!», «ох!», «но!», «гм!»), вытворныя («бацюхны!», «дудкі!», «айда!»); паводле значэння — эмацыянальныя («о!», «у!», «ах!», «эх!», «эге!»), імператыўныя («ша!», «ну!», «гэй!», «цыц!»).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГА́ГРА,
горад у Абхазіі, Рэспубліка Грузія; порт на Чорным м.Чыг. станцыя. Харч.прам-сць. Рэшткі крапасных сцен, трохцаркоўная базіліка 6—7 ст. адноўлены ў 19 ст. Прыморскі клімата- і бальнеалагічны курорт. Развіваецца з 1903; набыў вядомасць як «руская Рыўера». Найб. інтэнсіўна пачаў забудоўвацца пасля Вял.Айч. вайны. Самы цёплы курорт Усх. Еўропы са спрыяльнымі ўмовамі для лячэння сардэчна-сасудзістых, нерв. і лёгачных (нетуберкулёзнага паходжання) хвароб. Кліматалячэнне (аэрагелія- і таласатэрапія), гразевае (на базе радовішчаў мясц. сапрапелевых і тарфяных гразей) і бальнеалагічнае (крыніцы тэрмальных мінер. вод, штучныя радонавыя і вуглякіслыя ванны) лячэнне спадарожных захворванняў органаў апоры і руху, скуры, гінекалагічнай сферы. Дзесяткі санаторыяў і пансіянатаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДРУ́СКІНІНКАЙ (Druskininkai),
гораду Літве, на р. Нямунас (Нёман). Вядомы з 1635, да 1939 наз. Друскенікі. 21,8 тыс.ж. (1997). Чыг. станцыя. Суднаходства па р. Нёман да Гродна.
Бальнеагразевы і кліматычны курорт. Першыя купальні пабудаваны ў 1837. Мяккі клімат з цёплым летам, мясц.мінер. воды і тарфяныя гразі — асн.лек. фактары пры хваробах страўнікава-кішачнага тракту, печані і жоўцевых шляхоў, нерв. і сардэчна-сасудзістай сістэм, лёгачных (нетуберкулёзнага паходжання), органаў апоры і руху, гінекалагічных, абмену рэчываў. У Д. каля 10 санаторыяў (у т. л. санаторый «Беларусь»), пансіянаты, бальнеагразелячэбніца, пітная галерэя, аэрасалярыі, каскадныя купальні і інш. Мемар. музей М.К.Чурлёніса, музей лесу, ландшафтны заказнік у даліне Рэйгардас.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЫНАМІ́ЧНАЯ РАЎНАВА́ГАў жывой прыродзе,
стан адноснай раўнавагі біясістэм. Накіраваны на падтрыманне іх асноўных характарыстык у пэўных межах, якія забяспечваюць існаванне гэтых сістэм. Уздзеянне знешніх і ўнутраных сіл (у т. л. антрапагеннага паходжання) на біясістэмы розных узроўняў (арганізм, біяцэноз) пры Д.р. не выклікае рэзкіх якасных змен асобных экалаг. сістэм (падсістэм біясферы) і пераходу іх да тэрмадынамічнай раўнавагі, уласцівай сістэмам неарганічнай прыроды. Вывучэнне заканамернасцей, механізмаў і ўмоў падтрымання Д.р. пры пастаянным росце антрапагеннага ўздзеяння на біятычнае і абіятычнае асяроддзе — цэнтр. задача аховы прыроды. На Беларусі вывучаецца ў некат. запаведніках.
Літ.:
Водопьянов П.А. Устойчивость и динамика биосферы. Мн., 1981, Динамическое равновесие человека и природы. Мн., 1977.