МУЗЕ́Й САВЕ́ЦКА-ПО́ЛЬСКАЙ БАЯВО́Й САДРУ́ЖНАСЦІ Адкрыты ў 1968 у в. Леніна Горацкага р-на Магілёўскай вобл., дзе 12—13.10.1943 у Вял.Айч. вайну адбыўся першы бой Польскай пях. дывізіі імя Т.Касцюшкі сумесна з 42-й і 290-й стралк. дывізіямі Чырв. Арміі супраць ням.-фаш. захопнікаў. Пл. экспазіцыі 907 м², 6,5 тыс. адзінак асн. фонду (2000). Матэрыялы расказваюць пра фарміраванне і баявыя дзеянні 1-й Польскай дывізіі, сумесныя баі з часцямі Чырв. Арміі. Сярод экспанатаў сцягі сав. і польск. часцей, схемы баявых аперацый, узоры зброі тых часоў, дыярама «Бой за Леніна». Мемар. комплекс сав.-польск. баявой садружнасці ўтвараюць: будынак музея ў форме каскі, бетонная стэла перад яго ўваходам (дрэўка сцяга сціскаюць 2 моцныя рукі), 2 магільныя пліты з Вечным агнём на ўшанаванне памяцісав. і польск. воінаў, што загінулі ў гэтым баі; помнік на брацкай магіле сав. воінаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЗНЯ́К Зянон Станіслававіч (н. 24.4.1944, в. Суботнікі Іўеўскага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. грамадска-паліт. дзеяч. мастацтвазнавец, археолаг.
Канд. мастацтвазнаўства (1981). Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1967). З 1972 навук. супрацоўнік Ін-та мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору, у 1976—96 — Ін-та гісторыі АН Беларусі. Даследаваў архітэктуру і археалогію гарадоў Беларусі, бел.маст. культуру, займаўся пытаннямі аховы і аднаўлення культ.-гіст. спадчыны Мінска. Праводзіў археал. раскопкі ў Мінску, Мядзеле, Лоску і інш. Старшыня сойма Беларускага народнага фронту «Адраджэньне» (з 1990) і партыі БНФ (з 1993), т-вапамяці ахвяр сталінізму «Мартыралог Беларусі». Дэп. Вярх. Савета Рэспублікі Беларусь у 1990—95. З 1996 у эміграцыі, з кастр. 1999 лідэр Кансерватыўна-хрысціянскай партыі.
Тв.:
Рэха даўняга часу. Мн., 1985;
У суладдзі з прыродай і чалавекам: Праграматворная функцыя помнікаў дойлідства // Мастацтва Беларусі. 1986. № 4;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭГЕНЕРА́ЦЫЯ (тэхн.). 1) у вылічальнай тэхніцы — аўтам. перазапіс даных для захоўвання інфармацыі ў запамінальных прыстасаваннях аператыўнай памяціЭВМ.
2) У сувязі — узнаўленне зыходнай формы сігналу, які прымаецца з дапамогай спец. (рэгенерацыйных) схем у рэтранслятарах.
3) У цеплатэхніцы — вяртанне часткі адведзенай цеплаты (унутранай энергіі паліва) для выкарыстання ў энергет. устаноўках. Цеплатой адведзеных з агрэгатаў газападобных прадуктаў згарання («гарачага» цепланосьбіта) падаграюць газападобнае паліва, паветра ці іх сумесі («халодны» цепланосьбіт), што паступаюць у гэтыя ж агрэгаты. Адбываецца ў рэгенератарах.
Таксама Р. выкарыстоўваецца ў розных галінах вытв-сці, напр., у ліцейнай — пры перапрацоўцы выкарыстаных фармовачных сумесей для аднаўлення зерневага стану пяску; у вытв-сці гумы для вырабу пластычнага прадукту (рэгенерату), які атрымліваюць тэрмічнай апрацоўкай (дэвулканізацыяй) зношаных гумавых вырабаў і адходаў гумавай вытв-сці; пры аднаўленні эксплуатацыйных уласцівасцей выкарыстаных нафтавых масел для паўторнага іх выкарыстання; пры перапрацоўцы ядзернага паліва, што выкарыстоўвалася ў ядзерным рэактары, для захоўвання радыеактыўных адходаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УРО́ЧЫШЧА ГАЙ,
месца масавай загубы ням. фашыстамі ў Вял.Айч. вайну вязняў з Чэхаславакіі ва ўрочышчы Гай на ўскраіне г. Баранавічы Брэсцкай вобл. летам — у пач. восені 1942. З чэрв. 1942 фашысты прывозілі вязняў на чыг. ст. Баранавічы і на машынах завозілі ва ўрочышча, дзе расстрэльвалі і труцілі ў душагубках; забітых скідалі ў 2 вял. равы. Загублена 3 тыс. грамадзян Чэхаславакіі, у т. л. 1 тыс. яўрэяў з гета Тэрэзіенштата. У 1971—72 на ўшанаванне памяці ахвяр генацыду створаны мемар. комплекс «Урочышча Гай» (скульпт. М.Альтшулер, арх. А.Макараў, А.Марэніч, М.Мілавідаў), які складаецца з гал. манумента (2 пілоны з бронзавым звонам і барэльефам мноства рук, сціснутых у гневе і адчаі), 2 брацкіх магіл, аб’яднаных бетоннай плітой-эшафотам з надпісам-прысвячэннем, і сцяны з 3 тыс. камянёў.
Літ.:
Свод памятников истории и культуры Белоруссии: Брестская обл. Мн., 1990. С. 85.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯЦКЕ́ВІЧ Анатоль Фёдаравіч (21.9.1925, в. Вуглы Лагойскага р-на Мінскай вобл. — 2.4.1993),
бел. філосаф і сацыёлаг. Д-рфілас.н. (1973), праф. (1974). Бацька С.А.Яцкевіча. Скончыў БДУ (1951). З 1952 у Баранавіцкім настаўніцкім ін-це. З 1955 у Брэсцкім ун-це (у 1963—67 прарэктар). З 1967 у Брэсцкім тэхн. ун-це (у 1969—93 заг. кафедры). Навук. працы па сац. філасофіі, тэарэт. сацыялогіі, праблемах сац. развіцця, структуры і сацыякульт. працэсаў. Удзельнічаў у распрацоўцы канцэпцыі дэтэрмінацыі сац. працэсаў у грамадствах пераходнага перыяду. У Брэсце штогод (з 2000) праводзяцца міжнар.навук. канферэнцыі, прысвечаныя яго памяці, выдаюцца зборнікі матэрыялаў.
Тв.:
Октябрьская революция и экономические законы. Мн., 1969;
Ленинизм и законы общества: Филос.-социол. очерк о механизмах проявления общеэкон. законов. Мн., 1971;
Диалектика объективного и субъективного в проявлении законов общества. Мн., 1982;
Нацыянальная самасвядомасць, культура, мова. Брэст, 2000;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБЕЛІЁВІЧ Леў Майсеевіч (6.1.1912, Вільня — 3.12.1985),
бел. кампазітар. Засл. дз. маст. Беларусі (1963). Вучыўся ў Варшаўскай кансерваторыі (1935—39), скончыў Бел. кансерваторыю (1941). Асн. дасягненні Абеліёвіча ў галіне лірыка-філас. сімфанізму. Муз. драматургія яго сімфоній вылучаецца канфліктнасцю, шматпланавасцю вобразнага развіцця. Значны ўклад Абеліёвіча ў вак. музыку. У творах 1970-х г. выявіліся рысы неакласіцызму.
Тв.:
4 сімфоніі (1962—1970), уверцюра (1955), «Гераічная паэма» (1957) і Сімф. карціны (1958) для сімф.арк.;
канцэрт для фп. (1979) і вакаліз памяці Дз.Шастаковіча (1976) з сімф.арк.;
арыя для скрыпкі і камернага арк.;
санаты;
фп. цыкл «Фрэскі»;
паэма для голасу з фп.;
зб. рамансаў і вак. цыклы на вершы М.Багдановіча, Я.Коласа, Ф.Цютчава, Р.Бёрнса, А.Пушкіна;
«Партызанскія балады» на вершы А.Астрэйкі, М.Танка, У.Дубоўкі, «Ваенныя балады» на вершы розных паэтаў;
хары, песні, музыка да радыёспектакляў.
Літ.:
Калеснікава Н. Леў Абеліёвіч. Мн., 1970;
Дубкова Т.А. Беларуская сімфонія. Мн., 1974. С. 162—186.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІГАНТЫ́ЗМ [ад грэч. gigas (gigantos) гігант],
клінічны сіндром, абумоўлены вял. ростам ці выражаным павелічэннем асобных частак цела. Гігантамі лічаць мужчын, якія вышэй за 200 см, жанчын, што вышэй за 180 см (1—3 выпадкі на 1 тыс.чал.). Гігантызм як паталагічны стан узнікае з прычыны гіперпрадукцыі самататропнага гармону (гармон росту) ці павышанай адчувальнасці да яго рэцэптараў эпіфізарных храсткоў у дзіцячым і юнацкім узросце пры незакончаным акасцяненні шкілета. Прычыны гігантызму: пухліны гіпофіза, запаленчыя, траўматычныя і іншыя пашкоджанні гіпаталама-гіпафізарнай вобласці. Павелічэнне росту адбываецца пераважна ў 10—16-гадовым узросце, потым можа праяўляцца акрамегалія, павелічэнне ўнутр. органаў (спланхнамегалія). Пры гігантызме парушаецца абмен рэчываў, з’яўляюцца псіханеўралагічныя расстройствы (агульныя слабасць, стамляльнасць, зніжэнне памяці, мускульнай сілы, болі галавы і ў канечнасцях), у мужчын — затрымка развіцця палавых органаў і другасных палавых прыкмет, у жанчын — першасная аменарэя ці спыненне менструальнага цыкла, бясплоднасць. Пры частковым (парцыяльным) гігантызме адбываецца рэзкае павелічэнне асобных частак ці палавіны цела (трапляецца рэдка). Лячэнне: прамене- і гармонатэрапія, хірургічнае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУХЕНВА́ЛЬД (Buchenwald),
нямецка-фашысцкі канцлагер у 1937—45 каля г. Веймар (Германія). Меў 66 філіялаў і знешніх працоўных камандаў. Спачатку ў Бухенвальдзе трымалі ням. палітзняволеных, потым і ваеннапалонных розных нацыянальнасцей, прымусова вывезеных у Германію сав. грамадзян. За гады існавання праз лагер прайшло каля 239 тыс. вязняў, загублена больш за 56 тыс. чалавек 18 нацыянальнасцей (у т. л. каля 19 тыс.сав. ваеннапалонных). Вязняў катавалі, марылі голадам, бязлітасна эксплуатавалі на з-дах буйных прамысл. фірмаў, праводзілі над імі мед. эксперыменты. 18.8.1944 у Бухенвальдзе забіты дзеяч ням. і міжнар. рабочага руху Э.Тэльман. Тут дзейнічалі падпольная антыфаш. арг-цыя, інтэрнац. лагерны камітэт на чале з ням. камуністам В.Бартэлем. Да крас. 1945 налічвалася 178 падпольных груп (у т. л. 56 савецкіх). 11.4.1945 баявыя групы інтэрнац. камітэта авалодалі лагерам. 12.4.1945 у лагер увайшлі амер. войскі. У 1958 створаны Міжнар. камітэт былых вязняў Бухенвальда, адкрыты мемарыяльны комплекс.
Да арт.Бухенвальд. Мемарыял на ўшанаванне памяці ахвяр канцлагера. Скульптар Ф.Крэмер. 1958.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАБРО́ЎСКІ (Bobrowski) Іаганес (9.4.1917, г. Тыльзіт, цяпер Савецк Калінінградскай вобл., Расія — 2.9.1965),
нямецкі пісьменнік. Вучыўся ў Кёнігсбергскай класічнай гімназіі. У 1941 мабілізаваны на Усх. фронт. У 1945—49 у палоне ў СССР. Аўтар зб-каў вершаў «Сармацкі час» (1961), «Зямля ценяў і рэк» (1962), «Прыкметы надвор’я» (1966), «У зарасніках ветру» (1970), раманаў «Млын Левіна» (1964), «Літоўскія клавіры» (1966), кн. навел «Бёлендорф і мышынае свята» (1965), «Прарок» (1967). Асн. тэма творчасці — асэнсаванне гіст. віны немцаў перад інш. народамі. З яго твораў паўстае вобраз Сарматыі — краю паміж Віслай і Нёманам, паэт уваскрашае абліччы і галасы ахвяр — ад знішчаных тэўтонцамі ў 12 ст. прусаў (праграмная «Элегія памяці прусаў», 1952) да яўрэяў, цыганоў і славян, што загінулі ад рук фашыстаў. Вершы «Радзіма мастака Шагала», «Заходняя Дзвіна», «Вільня», «Мемель» і інш. перадаюць непаўторную прыгажосць бел.-літоўскага краю, насычаны матывамі бел. і літоўскага фальклору. Асобныя яго творы на бел. мову перакладалі Ю.Гаўрук, М.Навіцкі, Я.Семяжон, В.Сёмуха.