археалагічная культура гета-фракійскіх плямён, якія ў 1—2 ст. насялялі рэгіён Верхняга Паднястроўя. Назва ад могільніка каля в. Верхняя Ліпіца Івана-Франкоўскай вобл. (Украіна). Асн. заняткі насельніцтва — жывёлагадоўля, жалезаробчая вытв-сць. Паселішчы размяшчаліся на схілах гор. Жытлы — зямлянкі чатырохвугольнай і авальнай формы пл. да 25 м² з каменнымі агнішчамі. Большасць вядомых пахаванняў — грунтавыя могільнікі з абрадам трупаспалення. Рэшткі трупаспалення разам з асабістымі рэчамі змяшчалі ў керамічную урну і накрывалі міскаю. Насельніцтва вырабляла жал. сякеры, долаты, нажы. крэсівы, спражкі і інш. Кераміка — ляпная і ганчарная (цюльпанападобныя і акруглыя гаршкі, нярэдка з наляпнымі валікамі, міскі, чашы на высокай ножцы і інш.). Выкарыстоўваліся прывазныя і мясц. рэчы з каляровых металаў: падвескі, фібулы, люстэркі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАДЫЕГІГІЕ́НА (ад радые... + гігіена),
раздзел медыцыны, які вывучае ўплыў іанізавальных выпрамяненняў на здароўе чалавека і распрацоўвае меры процірадыяцыйнай аховы. Аб’ядноўвае 4 асн. кірункі: дазіметрычны (вывучэнне крыніц і доз апрамянення), радыебіял. (вывучэнне эфектаў уздзеяння радыяцыі на арганізм), гігіенічны (рэгламентаванне ўзроўняў дапушчальнага апрамянення) і санітарна-арганізац. (распрацоўка канкрэтных мер процірадыяцыйнай аховы). Падзяляецца на Р. працы і камунальную. Вывучае натуральны і тэхнагенны павышаны фон іанізавальнага выпрамянення, мед. радыяцыйную надбаўку за кошт дыягнастычных і лячэбных працэдур, уплыў павышанага радыяцыйнага фону на здароўе насельніцтва, умовы і асаблівасці фарміравання радыяцыйных абставін на рабочых месцах, распрацоўвае мерапрыемствы па ахове насельніцтва пры радыяцыйных аварыях, вывучае заканамернасці міграцыі радыеактыўных рэчываў у навакольнае асяроддзе і інш. Рэкамендацыі па гігіенічным нарміраванні іанізавальных выпрамяненняў распрацоўвае Нац. камісія Беларусі па радыяцыйнай ахове.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЦЫЯ́ЛЬНЫЯ ХВАРО́БЫ,
хваробы, узнікненне і развіццё якіх найб. залежыць ад уплыву неспрыяльных сац.-эканам. умоў і фактараў. Да развіцця С.х. прыводзяць псіха-эмацыянальныя хваляванні, стрэсы, незбалансаванае харчаванне, вытв. асяроддзе, сац.-эканам. нестабільнасць, паніжэнне ўзроўню жыцця насельніцтва. У выніку негатыўнага ўплыву сац. фактараў ствараецца фон для ўзнікнення С.х. Сац. значэнне туберкулёзу, венерычных хвароб, СНІДу, алкагалізму, наркаманіі, прафесійных хвароб і інш. звязана з пашыранасцю, цяжкасцю і працягласцю захворванняў, высокай рызыкай заражэння і інш. Зніжэнне захваральнасці на С.х. ў значнай ступені залежыць ад комплексу агульнадзярж. мер, накіраваных на фарміраванне здаровых умоў жыцця, працы, адпачынку насельніцтва, ахову навакольнага асяроддзя і інш.
Літ.:
Социальная медицина и организация здравоохранения. Т. 1—2. СПб., М., 1998;
Социальная гигиена (медицина) и организация здравоохранения. Казань, 2000.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕ́ЛЬСКІЯ ПАСЕ́ЛІШЧЫ,
населеныя пункты (вёскі, пасёлкі і інш.) па-за гарадскімі тэрыторыямі. Паводле колькасці жыхароў С.п. ўмоўна падзяляюцца на малыя (да 100), сярэднія (100—500) і буйныя (больш за 500 чал.). Найб. пашыраны с.-г. паселішчы, дзе жыхары заняты ў сельскай гаспадарцы; існуюць С.п. з іншай занятасцю (абслугоўванне чыг. станцый, лячэбных і сан.-курортных устаноў, у лясной гаспадарцы і інш.) і змешаныя. На Беларусі паводле перапісу насельніцтва 1999 існуе 23 459 С.п. (3084 тыс.чал.), у т. л. малых вёсак — 16 774, сярэдніх — 5311, буйных — 1374. Дробныя С.п. найб. пашыраны на ПнЗ, буйнанаселеныя на Пд, у палескай зоне. Гл. таксама Сельскае насельніцтва.
Дз.М.Кудзелка.
Да арт.Сельскія паселішчы. Вёска Гуменаўшчына ў Стаўбцоўскім раёне Мінскай вобл.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕМЯНТО́ЎСКІ (Семянтоўскі-Курыла) Аляксандр Максімавіч
(1821, Палтаўшчына, Украіна — 1893),
бел. і рас. этнограф, археолаг, краязнавец. У 1860—90-я г. сакратар Віцебскага губернскага статыстычнага к-та, рэдактар неафіц. часткі «Витебских губернских ведомостей», пазней рэдактар «Памятнай кніжкі Віцебскай губерні». Аўтар прац па археалогіі, статыстыцы, побыту і культуры насельніцтва Віцебшчыны: «Статыстычнае апісанне Віцебскай губерні ў лясных адносінах» (1862), «Сінільна-набойная вытворчасць у Віцебску» (1864), «Пра кірмашы Віцебскай губерні» (1867), «Этнаграфічны агляд Віцебскай губерні» (1872), «Аб мерах і вазе, якія ўжываюцца ў Віцебскай губерні» (1874), «Беглы статыстычны нарыс прыроды і насельніцтва Віцебскай губерні» (1880), «Беларускія старажытнасці» (вып. 1, 1890). С. запісваў фальклорныя і ананімныя творы літ. паходжання («Рабункі мужыкоў»), звычаі, абрады. У пытаннях этнагенезу беларусаў прытрымліваўся вялікадзярж. поглядаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФАРТЫФІКАЦЫ́ЙНЫЯ ЗБУДАВА́ННІ,
інжынерныя пабудовы для эфектыўнага выкарыстання зброі, размяшчэння і аховы ўзбраення, ваен. тэхнікі, войск і насельніцтва ад уздзеяння сродкаў паражэння праціўніка і інш. Падзяляюцца на палявыя і доўгатэрміновыя. Палявыя Ф.з. будуюцца ў ваен. час з выкарыстаннем мясц. матэрыялаў, а таксама элементаў і канструкцый прамысл. вытв-сці; бываюць адкрытага (акопы, траншэі, шчыліны і інш.) і закрытага (бліндажы, сховішчы і інш.) тыпаў. Доўгатэрміновыя Ф.з. будуюцца гал. чынам у мірны час з даўгавечных і трывалых матэрыялаў (жалезабетону, металу і інш.); абсталёўваюцца сістэмамі энерга-, паветра-, водазабеспячэння і інш. Паводле прызначэння адрозніваюць Ф.з., з якіх ажыццяўляецца кіраванне і назіранне (гл.Назіральны пункт, Пункт камандны), ахова асабовага складу і цывільнага насельніцтва і інш. Распрацоўкай канструкцый і спосабаў буд-ва Ф.з. займаецца фартыфікацыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЁТАЛАНД, Ёталанд (Götaland),
гістарычная назва паўд. часткі Швецыі (назва ад паўн.-герм. племя гаўтаў, ці гётаў, ётаў, якія ў старажытнасці насялялі в-аў Готланд). Займае 22% плошчы краіны, дзе жыве амаль 50% яе насельніцтва.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІ́ЖНІ ЕГІ́ПЕТ,
раён Егіпта, які ўключае даліну і дэльту Ніла ад г. Эль-Мінья да вусця. Займае каля 67% усёй абжытай (арашонай) пл., на якой жыве амаль 70% насельніцтва Егіпта. Гл. таксама Верхні Егіпет.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УРУГВА́ЙЦЫ,
народ, асн.насельніцтваУругвая (2,7 млн.чал.). Агульная колькасць 2,83 млн.чал. (1992). Жывуць таксама ў інш. краінах Лац. Амерыкі, у Іспаніі, ЗША, Аўстраліі. Гавораць на іспанскай мове. Вернікі пераважна католікі, ёсць пратэстанты.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФІ́НЫ (саманазва суомалайсет),
народ, асн.насельніцтваФінляндыі (4,65 млн.чал.). Агульная колькасць 5,43 млн.чал. (1992), у т. л. ў Рас. Федэрацыі 47,1 тыс.чал. (1989). Гавораць на фінскай мове. Вернікі — пераважна пратэстанты (лютэране).