САЛАМА́ТАЎ Ілья Ільіч (27.7.1907, в. Малая Бярсеніха Уржумскага р-на Кіраўскай вобл., Расія — 3.1.1989),
бел. вучоны ў галіне хім. машынабудавання. Чл.-кар.АН Беларусі (1969), д-ртэхн.н. (1962), праф. (1971). Скончыў Маскоўскі ін-тхім. машынабудавання (1934). З 1946 ва Усесаюзным НДІхім. машынабудавання (нам. дырэктара, у 1959—65 дырэктар). У 1967—77 у Ін-це ядз. энергетыкі АН Беларусі (нам. дырэктара). Навук. працы па радыяцыйна-хім. машынабудаванні, радыяцыйнай хіміі. Прапанаваў канструкцыі вакуумнага абсталявання для атамнай прам-сці, выкарыстанне ультрагуку і вібрацыйнай тэхнікі для інтэнсіфікацыі працэсаў растварэння і экстракцыі. Дзярж. прэмія СССР 1949.
Тв.:
Использование изотопов и излучений в народном хозяйстве Белорусской ССР // Весці АНБССР. Сер. фіз.-энергетыч. навук. 1971. № 2;
Образование карбонильных соединений при радиолизе этиленгликоля в метаноле // Там жа. 1977. № I.
Літ.:
И.И.Саламатов // Весці АНБССР. Сер. фіз.-энергетыч. навук. 1977. № 4.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СМІ́ЛГА Івар Тэнісавіч (1892, ліфляндская губ., Латвія — люты 1938),
савецкі парт. і дзярж. дзеяч. За рэв. дзейнасць неаднаразова быў арыштаваны царскімі ўладамі. Пасля Лют. рэвалюцыі 1917 уваходзіў у склад Кранштацкага к-таРСДРП(б), старшыня Абл. выканаўчага к-та арміі, флоту і рабочых Фінляндыі. Пасля Кастр. рэвалюцыі 1917 упаўнаважаны СНК РСФСР у Фінляндыі. У 1919—23 чл. Рэўваенсавета Рэспублікі, Зах. (май—кастр. 1920), Паўд. і Каўказскага франтоў, старшыня Савета прац. арміі паўд. ўсходу. 31.7.1920 падпісаў Дэкларацыю аб абвяшчэнні незалежнасці Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусь. З 1923 нам. старшыні Дзяржплана СССР. У 1927 выключаны з ВКП(б) як прыхільнік трацкісцкай апазіцыі, у 1930 адноўлены. З 1930 нам.нач. Мабілізацыйнага ўпраўлення ВСНГСССР. 2.1.1935 арыштаваны, сасланы, пасля расстраляны. Рэабілітаваны ў 1987.
Літ.:
Ненароков А.П. Смилга И.Т. // Реввоенсовет Республики, 6 сент. 1918 г. — 28 авг. 1923 г.М., 1991.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФРА́НЦАЎ Георгій Паўлавіч (1.10.1903, Масква — 18.4.1969),
расійскі філосаф і сацыёлаг. Акад.АНСССР (1964, чл.-кар. 1958). Скончыў Ленінградскі ун-т (1924). З 1937 дырэктар Музея гісторыі рэлігіі АНСССР, з 1945 дырэктар Ін-та міжнар. адносін, з 1949 заг. аддзела прэсы МЗССССР, з 1953 чл. рэдкалегіі, нам.гал. рэдактара газ. «Правда», з 1958 рэктар і заг. кафедры Акадэміі грамадскіх навук пры ЦККПСС, з 1965 шэф-рэдактар час. «Проблемы мира и социализма», з 1968 нам. дырэктара Ін-та марксізму-ленінізму пры ЦККПСС. Навук. працы па гісторыі грамадскай думкі, рэлігіі і атэізму, праблемах гіст. матэрыялізму і навук. камунізму, зах. сацыялогіі 20 ст.
Тв.:
Фетишизм и проблема происхождения религий. М., 1940;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІХАЛЁЎ Якаў Кірылавіч (20.3.1909, в. Машкова Горацкага р-на Магілёўскай вобл. — 27.5.1985),
бел. вучоны ў галіне земляробства. Д-рс.-г.н. (1974). Скончыў БСГА (1931). З 1959 на Магілёўскай абл.с.-г. доследнай станцыі (да 1970 нам. дырэктара). Навук. працы па агратэхніцы збожжавых і зернебабовых культур.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЛАБАДСКІ́ РАЁН,
адм.-тэр. адзінка ў БССР у 1926—27, калі цэнтр раёна з Мазыра быў перанесены ў в. Слабада, а Мазырскі раён 5.10.1926 перайменаваны ў Слабадскі. Уваходзіў у Мазырскую акругу, падзяляўся на 14 сельсаветаў. 4.8.1927 раён скасаваны, сельсаветы перададзены Калінкавіцкаму, Каралінскаму, Нараўлянскаму і Петрыкаўскаму р-нам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУ́РАЖСКІ РАЁН,
адм.-тэр. адзінка ў БССР у 1924—60. Цэнтр — г.п.Сураж, з 1957 — г.п.Янавічы. Утвораны 17.7.1924 у складзе Віцебскай акругі, 28.8.1924 падзяляўся на 12 сельсаветаў. З 1938 у Віцебскай вобл. 20.1.1960 раён скасаваны, тэрыторыя перададзена Гарадоцкаму, Езярышчанскаму і Віцебскаму р-нам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЫТЫ́ЦКІ Сяргей Восіпавіч (1.2.1913, в. Гаркавічы Падляскага ваяв., Польшча — 13.6.1971),
дзяржаўны і паліт. дзеяч Беларусі, дзеяч рэв. руху ў Зах. Беларусі, адзін з арганізатараў патрыятычнага падполля і партыз. руху на Беларусі ў Вял.Айч. вайну. Скончыў ВПШ пры ЦКВКП(б) (1948). З 1931 сакратар Крынкаўскага раённага, Гродзенскага акр. к-таў КСМЗБ. У 1933 за рэв. дзейнасць зняволены ў турму. У 1933—34 чл. Слонімскага акр.к-та камсамола, кіраваў стачкамі лясных рабочых у Саколкаўскім, Гродзенскім і Слонімскім пав. У 1934—35 вучыўся ў парт. школе КПЗБ у Мінску. З 1935 сакратар Слонімскага акр.к-та КСМЗБ. 7.1.1936 у Віленскім акр. судзе ў час суд. працэсу над 17 рэвалюцыянерамі П. па заданні ЦККПЗБ страляў у правакатара. У час арышту цяжка паранены. У чэрв. 1936 прыгавораны да пакарання смерцю. Дзякуючы актыўнай барацьбе працоўных Зах. Беларусі, Польшчы, СССР, Францыі, Чэхаславакіі, ЗША, Англіі і інш. краін смяротны прыгавор заменены пажыццёвым турэмным зняволеннем. У вер. 1939 у час германа-польскай вайны вызвалены з турмы. Пасля вызвалення Зах. Беларусі выбраны дэпутатам Народнага сходу Заходняй Беларусі, дзе выступіў з дакладам. На 5-й сесіі Вярх. Савета СССР П. як член Паўнамоцнай камісіі Нар. сходу выступіў з заявай пра ўключэнне Зах. Беларусі ў склад СССР і ўз’яднанне яе з БССР. У 1939—41 нам. старшыні Беластоцкага аблвыканкома. У чэрв.—жн. 1941 удзельнічаў у стварэнні абарончых збудаванняў вакол Магілёва і фарміраванні нар. апалчэння ў Гомелі. Са жн. 1941 на фронце. У 1942—44 2-і сакратар ЦК ЛКСМБ, нам.нач., нач. Польскага штаба партызанскага руху. У 1949—52 і ў 1953—62 1-ы сакратар Гродзенскага, Баранавіцкага, Маладзечанскага, Мінскага абкомаў КПБ. У 1962—68 сакратар ЦККПБ, старшыня парт.-дзярж. кантролю ЦККПБ і СМБССР, нам. старшыні СМБССР. З 1968 Старшыня Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР і нам. старшыні Прэзідыума Вярх. Савета СССР. Чл.ЦККПБ з 1949, чл.ЦККПСС з 1961. Дэп. Вярх. СаветаСССР і БССР з 1940. Аўтар успамінаў пра рэв. барацьбу ў Зах. Беларусі і партыз. рух у Вял.Айч. вайну. Імем П. названы вуліцы ў Мінску, Гродне, Баранавічах, Маладзечне, хімкамбінат у Гродне; у Мінску на доме, дзе жыў П., мемарыяльная дошка. Пра яго рэв. дзейнасць зняты маст. кінафільм «Чырвонае лісце» (1958).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЗА́НСКІ Віктар Мікалаевіч (17.9.1903, г. Магілёў — 17.8.1963),
генерал-лейтэнант (1945). Скончыў Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1938). Удзельнік грамадз. вайны. У Вял.Айч. вайну на Зах., 1-м Бел. франтах: нам. камандзіра дывізіі, стралк. корпуса. Удзельнік баёў пад Масквой, у Сталінградзе, пад Курскам, Берлінам. Да 1953 у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУТЭ́ВІЧ Анатоль Іванавіч (літ.псеўд.Валошка Максім; н. 15.6.1948, в. Баяры Нясвіжскага р-на Мінскай вобл.),
бел.дзярж. дзеяч, дзіцячы пісьменнік, перакладчык, публіцыст, крытык. Скончыў БДУ (1971). Працаваў нам. рэдактара газ. «Чырвоная змена» (1975—80), інструктарам сектара маст. л-ры аддзела культуры, заг. сектара маст. л-ры, нам.заг.ідэалаг. аддзела ЦККПБ (1980—86, 1987—90), дырэктарам выд-ва «Мастацкая літаратура» (1986—87). У 1990—92 старшыня Дзярж.к-та Беларусі па друку, міністр інфармацыі (1992—94), у 1994—96 міністр культуры і друку. З 1996 генеральны консул Рэспублікі Беларусь у Гданьску. Друкуецца з 1969. У апавяданнях і казках для дзяцей — веданне дзіцячай псіхалогіі, уменне займальна і даступна гаварыць з чытачом, адчуванне нар. слова. Перакладае з польск. (С.Лем «Прыгоды Піркса», 1992; «Салярыс», 1994), рус. і ўкр. моў, з бел. на рус. мову (В.Гігевіч «Марсіянскае падарожжа», 1992). У перакладзе Бутэвіча ішлі п’есы на сцэне Бел.т-ра юнага гледача, Віцебскага лялечнага тэатра.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАЛЕ́СКІ Адам Іосіфавіч (н. 4.4.1912, в. Кімейка Сенненскага р-на Віцебскай вобл.),
бел. гісторык, этнограф. Д-ргіст.н. (1963), праф. (1964). Скончыў Мінскі пед.ін-т (1940). У 1937—40 нам. дырэктара Мінскага пед. вучылішча. З 1945 выкладчык, дэкан Курскага пед. ін-та. З 1953 заг. сектара этнаграфіі Ін-та гісторыі, з 1957 нам. дырэктара Ін-та мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АНБССР. У 1970—81 навук. супрацоўнік, заг. сектара Ін-та гісторыі АНБССР. Аўтар прац па гісторыі Вял.Айч. вайны, нац. адносін. Адзін з аўтараў 5-томнай «Гісторыі Беларускай ССР» (т. 4, 1975), «Нарысаў ваеннай гісторыі Беларусі» (ч. 1—5, 1995).
Тв.:
Быт беларускіх сялян у партызанскім краі. Мн., 1960;
В партизанских краях и зонах. М., 1962;
Героический подвиг миллионов в тылу врага. Мн., 1970;
Дарогамі партызанскай Беларусі. Мн., 1974;
О национальных отношениях в Советской Белоруссии: Ист. очерки. Гродно, 1992 (разам з П.М.Кобрынцам).