КАСЦЮ́ЧЫК Пётр Васілевіч (вер. 1923, в. Рыбцы Пухавіцкага р-на Мінскай вобл. — 15.1.1945). Герой Сав. Саюза (1945). У Вял.Айч. вайну на фронце з 1944, тэлефаніст. Вызначыўся пры вызваленні Польшчы. 14.1.1945 пад шквальным агнём праціўніка выправіў на лініі сувязі 46 пашкоджанняў. 15.1.1945 у крытычны момант бою закрыў сабой амбразуру варожага дзота, з якога вёўся кулямётны агонь па сав. пяхоце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́ГАЎТАКА КАМЕ́ТА,
камета, адкрытая чэшскім астраномам Л.Когаўтакам на здымках неба ў 1973. Візуальна назіралася ў канцы 1973 — пач. 1974 (бляск у перыгеліі дасягнуў -3 візуальнай зорнай велічыні). Мела 3 хвасты, у т. л. 1 анамальны, накіраваны да Сонца. У К.к. выяўлены спектральныя лініі вады, зарэгістравана радыёвыпрамяненне малекул метылцыяну, цыяністага вадароду і этылавага спірту. К.к. рухаецца па гіпербалічнай арбіце і пакіне Сонечную сістэму.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́НЧЫЦКАЕ ВО́ЗЕРА,
у Пінскім р-не Брэсцкай вобл., у бас.р. Піна, за 18 км на ПдЗ ад Пінска. Пл. 0,51 км², даўж. 1,2 км, найб.шыр. 700 м, найб.глыб. 8,3 м, даўж. берагавой лініі каля 3,1 км. Схілы катлавіны выш. да 2 м, разараныя, на З і У пад хмызняком. Берагі ўчасткамі забалочаныя. Злучана каналам з р. Піна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛА́СТАВІЦКАЕ ВО́ЗЕРА, Ластавец,
у Глыбоцкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Бярозаўка, за 4 км на ПдУ ад г. Глыбокае. Пл. 0,2 км², даўж. 1,1 км, найб.шыр. 200 м, даўж. берагавой лініі 2,5 км. Пл. вадазбору 7,25 км². Схілы катлавіны выш. 10—20 м, у верхняй ч. разараныя, на Пн пад хмызняком. На Пн выцякае ручай у возера без назвы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЛО́Е ВО́ЗЕРА У Смалявіцкім р-не Мінскай вобл., у бас.р. Гайна, за 13 км на Пн ад г. Смалявічы. Пл. 0,4 км², даўж. 1 км, найб.шыр. 550 м, даўж. берагавой лініі каля 2,5 км. Пл. вадазбору 6,8 км². Схілы катлавіны выш. да 2 м. Берагі забалочаныя. Пойма шыр. 100—200 м, забалочаная, пад лесам. Злучана канавай з р. Усяжа.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЛО́Е ЧАРНО́ВА,
возера ў Гарадоцкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Чарнаўка, за 16 км на ПнЗ ад г. Гарадок. Пл. 0,25 км², даўж. каля 1,2 км, найб.шыр. 350 м, даўж. берагавой лініі каля 2,9 км. Пл. вадазбору 18,1 км². Схілы катлавіны выш. да 10 м, пераважна пад хмызняком, на Пд і ПнЗ разараныя. Праз возера цячэ р.Чарнаўка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЛО́ЧНАЕ ВО́ЗЕРА, Малотнева,
возера ў Гродзенскім р-не, у бас.р.Пыранка (выцякае з возера), за 30 км на ПнУ ад г. Гродна. Пл. 0,78 км², даўж. каля 2,4 км, найб.шыр. 450 м, даўж. берагавой лініі каля 5,2 км. Схілы катлавіны выш. 4—5 м, пад лесам, участкамі на ПнЗ і ПдЗ разараныя. Берагі высокія, на З і У абразійныя. Дно сапрапелістае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІХАЛІ́НАВА, Грабеніцкае возера,
у Лёзненскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Мошна, за 7 км на Пн ад г.п. Лёзна. Пл. 0,28 км², даўж. больш за 1 км, найб.шыр. 420 м, даўж. берагавой лініі каля 2,7 км. Пл. вадазбору 3,75 км². Схілы катлавіны выш. да 15 м, параслі хмызняком. Берагі высокія, месцамі зліваюцца са схіламі. На Пн упадае ручай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МО́КРАЕ,
вёска ў Холстаўскім с/с Быхаўскага р-на Магілёўскай вобл., на р. Макранка; чыг. паўстанак на лініі Магілёў—Жлобін. Цэнтр калгаса. За 3 км на Пн ад г. Быхаў, 47 км ад Магілёва. 842 ж., 336 двароў (2000). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія запнулі ў Вял.Айч. вайну. Помнік архітэктуры — Успенская царква (1865).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУ́ЛЬНАЕ ВО́ЗЕРА У Іванаўскім р-не Брэсцкай вобл., у бас.р. Ясельда, за 25 км на Пн ад г. Іванава. Пл. 0,51 км², даўж. 900 м, найб.шыр. 800 м, найб.глыб. 21 м, даўж. берагавой лініі каля 2,5 км. Схілы катлавіны нізкія, разараныя, на З і У пад хмызняком. На Пн тэраса выш. 2 м. Мелкаводдзе пясчанае, глыбей дно сапрапелістае.