стыль папулярнай негрыцянскай музыкі, які спалучыў традыцыі блюза, у т. л. бугі-вугі, джаза і інстр.-танцавальнай музыкі. Аформіўся ў 1940-я г. ў прамысл. цэнтрах на Пн ЗША. Для Р.-э.-б. характэрна выкарыстанне інструментаў з электраўзмацненнем. У адрозненне ад класічнага блюза характарызуецца больш акцэнтаваным рытмам і паскораным тэмпам выканання. З канца 1950-х г. распаўсюдзіўся ў Вялікабрытаніі. З 1960-х г. існуе ў межах поп-музыкі як аснова для інш. яе кірункаў (рок-н-рол, соул, хэві метал і інш.). На Беларусі Р.-э.-б. выконвае група «Крама».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭН (Wren) Крыстафер (20.10.1632, Іст-Нойл, Вялікабрытанія — 25.2.1723),
англійскі вучоны і архітэктар; буйны прадстаўнік англ. класіцызму. Вучыўся ў Оксфардскім ун-це (паміж 1649—53). З 1657 праф. астраноміі ў Лондане, з 1661 — у Оксфардзе. У 1668—1718 гал. захавальнік каралеўскіх будынкаў. У 1681—83 прэзідэнт Лонданскага каралеўскага т-ва. Арх. творам Р. ўласцівы свабоднае выкарыстанне ордэрных элементаў і кампазіцыйная разнастайнасць, стройнасць прапорцый і парадная манументальнасць, вытанчанасць дэталей: 52 прыходскія цэрквы ў раёне Сіці (у т. л. Сент-Мэры-ле-Боу, 1670—80), сабор св. Паўла (1675—1710), Грынвіцкі шпіталь (1696—1716, у сааўт.) у Лондане, б-ка Трыніты-каледжа ў г. Кембрыдж (1676—84).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЦЫЁНІКА,
галіна грамадскіх навук; тэхналогія вызначэння тыпу асобы. Развіваецца з канца 1970-х г. на стыку псіхалогіі і сацыялогіі. Заснавальніца С. літоўскі сацыёлаг і эканаміст А.Аўгусцінавічутэ прапанавала практычнае выкарыстанне тэорыі псіхал. тыпаў швейц. псіхолага К.Г.Юнга, распрацавала тэорыі сацыёну (падзелу чалавецтва на 16 псіхал. тыпаў) і інтэртыпных адносін (сумяшчальнасці людзей розных псіхал. тыпаў). С. прагназуе развіццё сяброўскіх, сямейных і інш. узаемаадносін, дае практычныя рэкамендацыі па іх удасканальванні, па прафес. арыентацыі і псіхал. самакарэкціраванні асобы. Дасягненні С. выкарыстоўваюцца ў сістэмнай псіхафізіялогіі, сац. псіхалогіі, педагогіцы, псіхалогіях асобы і творчасці.
Літ.:
Аугустинавичюте А. Соционика: Введение. СПб., 1998;
Яе ж. Соционика: Психотипы. Тесты. М.; СПб., 1998.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІ́НІСАЛА Гельмер-Райнер Нестаравіч (14.6.1920, г. Златауст Чэлябінскай вобл., Расія —3.8.1989),
карэльскі кампазітар. Нар.арт.СССР (1978). Вучыўся ў Маскоўскай і Ленінградскай кансерваторыях (1952—55). Яго творчасці ўласціва выкарыстанненар. карэльскай музыкі, нац. эпасу «Калевала». Аўтар першых карэльскіх балета «Сампа» (1959) і твораў для арк., у т. л. сімфоніі «Волаты лесу» (1949). Сярод інш. твораў: балеты, кантаты, канцэрты для фп. і інш.інстр. з арк., для арк. кантэле, кам.-інстр. ансамблі, фп. п’есы, рамансы, песні, музыка для т-ра і кіно, апрацоўкі фін., карэльскіх, вепскіх і паморскіх нар. песень. Дзярж. прэмія Карэліі 1974. Дзярж. прэмія Расіі 1986.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРАПІ́ЗМЫ (ад грэч. tropos паварот, кірунак),
накіраваныя роставыя рухі (выгіны) органаў раслін, якія выклікаюцца аднабаковым уздзеяннем фактараў асяроддзя (святла, зямнога прыцяжэння, хім. рэчываў і інш.). Аснова Т. — раздражняльнасць. Узнікаюць у ч. раслін, што растуць, і з’яўляюцца вынікам больш хуткага росту клетак на адным баку сцябла, кораня ці ліста ў залежнасці ад размеркавання гармону росту раслін (аўксіну). Пры станоўчых Т. рух накіраваны ў бок раздражняльніка, пры адмоўных — ад яго. Шляхам арыентацыі органаў у прасторы Т. забяспечваюць найб. эфектыўнае выкарыстанне пажыўных фактараў, ахову ад шкодных уздзеянняў. У залежнасці ад прыроды раздражняльніка адрозніваюць тэрма-, фота-, гідра-, хема-, геа- і інш. віды Т. Гл. таксама Настыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРУС СВО́ЙСКІ,
млекакормячае атр. зайцападобных. Паходзіць ад труса дзікага еўрапейскага. Вядома каля 60 парод, якія падзяляюцца на мяса-шкуркавыя (белы волат, венскі блакітны трус, матылёк, савецкая шыншыла, савецкі мардэр, серабрысты трус, чорна-буры трус, шэры волат і інш.), мясныя (новазеландскі белы, каліфарнійскі, блакітны беверэн, дацкі фламандскі волат) і пуховыя (пароды ангорская, белая пуховая). Вылучаюць пароды буйныя (больш за 4,5 кг), сярэднія (3—4,5 кг) і дробныя (менш за 3 кг).
Даўж. да 70 см. Афарбоўка шэрсці белая, блакітная, шэрая, карычневая, серабрыстая, чорная. Жывуць да 10 гадоў, гасп.выкарыстанне 1—1,5 года. Нараджаюць па 8 і больш дзіцянят 3—6 разоў за год.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТУРНІ́Р СПАРТЫ́ЎНЫ,
форма правядзення спарт. спаборніцтваў у розных відах спорту, дзе адбываецца асабістае або каманднае супрацьборства. Бываюць Т.с. кругавы (кожны ўдзельнік паслядоўна сустракаецца з усімі адзін або некалькі разоў), кубкавы (алімп.; на кожным этапе выбываюць пераможаныя і вызначаецца пераможца); т.зв. швейцарскі (колькасць сустрэч — тураў меншая за колькасць удзельнікаў; у 1-м туры пары вызначаюцца жараб’ёўкай, у наступных жараб’ёўка злучае сапернікаў, якія маюць аднолькавую колькасць ачкоў). На адным Т.с. магчыма выкарыстанне розных сістэм.
Заснавальнікі Т.с. ўстанаўліваюць прызы для ўдзельнікаў. Бываюць Т.с. традыц. (напр., штогодні навагодні Гастынгскі турнір шахматыстаў; г. Гастынгс, Вялікабрытанія). міжнар. (напр., па вольнай барацьбе на прызы А.Мядзведзя, Мінск). турнір «Вялікага шлема» ў тэнісістаў і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УБЫВА́ЮЧАЙ ДАХО́ДНАСЦІ ТЭО́РЫЯ,
адзін з тэзісаў неакласічнай тэорыі вытв-сці, паводле якога паслядоўнае павелічэнне на адзінку выдаткаў аднаго з фактараў вытв-сці (працы, капіталу, зямлі) пры нязменнай велічыні іншых і нязменных тэхн. умовах дае паніжальную аддачу ў выглядзе прыросту прадукцыі. Паступовае памяншэнне прадукцыйнасці пэўнага фактару вытв-сці прыводзіць да ўраўноўвання яго цаны і выручкі ад прадукцыі, якая атрымліваецца за кошт выкарыстання дадатковых адзінак гэтага фактару. У.д.т. сфармулявана ў пач. 20 ст. А.Маршалам, Ф.Эджуартам і інш. (прадстаўнікі Кембрыджскай школы). Яна не дзейнічае ва ўмовах, калі маштабы вытв-сці пашыраюцца і адначасова павялічваецца выкарыстанне ўсіх фактараў, а таксама ва ўмовах тэхн. прагрэсу. Гл. таксама Прадукцыйнасці тэорыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭЛЕКТРААЭРАЗОЛЬТЭРАПІ́Я,
выкарыстаннеаэразолейлек. рэчываў, часцінкі якіх, у адрозненне ад звычайных аэразолей, маюць эл. (часцей адмоўны) зарад, з лек., прафілакт. і дыягнастычнай мэтамі; метад фізіятэрапіі. Забяспечвае макс. ўстойлівасць лек. рэчыва ў аэразольнай форме, больш глыбокае яго пранікненне ў біял. тканкі, стварэнне высокай канцэнтрацыі і больш працяглае яго дзеянне ў арганізме. Для атрымання электрааэразолей выкарыстоўваюць спец. генератары (напр., генератар электрааэразолей камерны ГЭК-1, групавы ГЭГ-2). Ужываюць у выглядзе інгаляцый для прафілактыкі пасляаперацыйных і застойных пнеўманій, лячэння вострых і хранічных захворванняў органаў дыхання, сардэчна-сасудзістай сістэмы. Мясц. Э. выкарыстоўваюць пры трафічных язвах, ранах, пашкоджаннях скурных покрываў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАТЭРЫЯ́ЛЬНА-ТЭХНІ́ЧНАЯ БА́ЗА,
вытворчая і тэхніка-тэхналагічная аснова існавання і развіцця грамадства. У яе структуру ўваходзяць сродкі вытв-сці і прылады працы, тэхніка і тэхналогія яе спалучэння з чалавекам, характар і ўзровень грамадскай арганізацыі працы. Якасны стан М.-т. б. выражае адносіны грамадства да навакольнага прыроднага асяроддзя і адначасова з’яўляецца дэтэрмінантам адносін у вытв-сці. Апошнія выступаюць у якасці формы М.-т. б. і разам з ёю абумоўліваюць змены гіст. тыпаў грамадства. Матэрыялізацыя вопыту і ведаў шматлікіх пакаленняў людзей надае М.-т. б. значэнне аб’ектыўнага падмурка пераемнасці гіст. працэсу і паступовай тэндэнцыі ў развіцці грамадства. У дакапіталіст. грамадствах гал. яе рысай было выкарыстанне ў эканоміцы эмпірычных ведаў, паўсядзённага вопыту, правераных на працягу стагоддзяў спосабаў дзейнасці ў сельскай гаспадарцы, рамёствах, прам-сці. Таму тэмпы грамадскіх змен былі вельмі павольнымі. Узнікненне машыннай вытворчасці, індустрыялізацыя эканомікі на базе капіталіст. адносін, нарастаючае выкарыстанне навукі ў вытв-сці і кіраванні эканомікай і грамадствам сталі якасным пераломам у развіцці М.-т. б. і значна паскорылі тэмпы грамадскіх змен. Аўтаматызацыя прывяла да спалучэння навук. ведаў з прадметнымі элементамі вытв-сці (тэхнікай) і з яе ўдзельнікамі. Праца паступова вызваляецца ад пераважна мех. аперацый на карысць росту інтэлектуальных функцый, што патрабуе ад работніка адпаведнай падрыхтоўкі і адначасова стварае больш спрыяльныя ўмовы яго творчага развіцця. У сучаснай М.-т. б. навука займае месца непасрэднай прадукц. сілы, што характарызуецца выкарыстаннем. значных навук. дасягненняў, высокіх тэхналогій (генетыка і генная інжынерыя, выліч. матэматыка, лазерная фізіка, інфармацыйныя тэхналогіі, метады камп’ютэрнага канструявання, стварэнне новых машын і прыбораў, звышцвёрдых матэрыялаў і інш.). Сучасны стан і гал. кірункі развіцця М.-т. б., а таксама яе магчымасці ствараюць аб’ектыўныя перадумовы для станоўчага вырашэння грамадскіх праблем.