англійскі вучоны-эканаміст. Каля 1680 пасля вял. пажару ў Лондане заснаваў першае ў Англіі т-ва па страхаванні ад пажараў. У сваёй асн. працы «Нарыс пра гандаль» (1690) выступаў супраць меркантылізму, крытыкаваў дзярж. рэгламентаванне эканомікі, абгрунтоўваў неабходнасць свабоднага гандлю. Абараняў інтарэсы землеўладальнікаў, ідэі наміналізму. Упершыню вызначыў працэнт як цану капіталу, быў прыхільнікам заканад. абмежавання працэнта.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАСЕ́ЦКІ Іван Ігнатавіч (н. 2.1.1945, в. Люціна Валожынскага р-на Мінскай вобл.),
бел.вучоны-юрыст. Д-рюрыд.н. (1991), праф. (1992). Засл. юрыст Беларусі (1995). Скончыў БДУ (1974). У 1969—77 працаваў у органах унутр. спраў, з 1988 нам.нач. Акадэміі міліцыі МУС Рэспублікі Беларусь. Даследуе праблемы крымін. права і працэсу, крыміналістыкі і аператыўна-вышуковай дзейнасці. Аўтар падручнікаў і дапаможнікаў гэтай тэматыкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БА́ЦІН Мікалай Арсенавіч (н. 8.3.1911, в. Юркіна Міжрэчанскага р-на Валагодскай вобл., Расія),
бел.вучоны ў галіне тэхналогіі апрацоўкі драўніны. Д-ртэхн.н. (1965), праф. (1966). Засл. работнік вышэйшай школы Беларусі (1972). Скончыў Архангельскі лесатэхн. ін-т (1936). У 1949—55 і 1961—70 прарэктар Бел.тэхнал. Ін-та. Навук. працы па тэорыі і практыцы рацыянальнай распілоўкі драўніны на піламатэрыялы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВО́ЛЬСКІ Антон Мікалаевіч (24.6.1897, с. Залары Іркуцкай вобл., Расія — 7.1.1966),
савецкі вучоны ў галіне металургіі і металазнаўства. Акад.АНСССР (1960; чл.-кар. 1953). Скончыў Маскоўскі ін-тнар. гаспадаркі (1924). Навук. працы па фізікахіміі і металургіі каляровых, рэдкіх і радыеактыўных металаў. Распрацаваў тэорыю хім. раўнавагі ў расплавах у дачыненні да металургічных працэсаў. Ленінская прэмія 1965. Дзярж. прэмія СССР 1949, 1953.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЫ́ДРЫН Максім Львовіч (14.8.1870, Масква — 31.5.1951),
бел.вучоны ў галіне акушэрства і гінекалогіі. Д-рмед.н., праф. (1923). Засл. дзеяч нав. Беларусі (1938) Скончыў Маскоўскі ун-т (1897). Працаваў у Маскве. У 1923—41 і 1943—51 у Мінскім мед. ін-це. Навук. працы па даследаванні і лячэнні пазаматачнай цяжарнасці, матачнага крывацёку, фібраміём, раку маткі. Аўтар падручнікаў па акушэрстве і гінекалогіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЙНУТДЗІ́НАЎ Эня Менабутдзінавіч (н. 4.8.1937, г. Мурам, Расія),
бел.вучоны-эканаміст. Д-рэканам.н. (1993), праф. (1995). Скончыў Маскоўскі ін-т каляровых металаў і золата (1959). З 1970 у Бел.політэхн. акадэміі. Даследуе праблемы арганізацыі, планавання, эканам. эфектыўнасці вытв-сці. Аўтар прац «Рэалізацыя гаспразліковых мадэлей у ліцейных цэхах вытворчага аб’яднання» (у сааўт.) і «Удасканаленне планавання ліцейнай вытворчасці» (абедзве 1991) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАЛАТУ́ХІН Юрый Дзмітрыевіч (н. 2.6.1932, г. Кіраваград, Украіна),
бел.вучоны ў галіне буд-ва. Канд.тэхн.н. (1968), праф. (1991). Скончыў Адэскі гідратэхн. ін-т (1956). З 1967 у Бел.дзярж. ун-це транспарту (г. Гомель). Навук. працы па даследаванні і выпрабаванні жалезабетонных канструкцый, рэканструкцыі і павелічэнні эксплуатацыйнай надзейнасці збудаванняў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІГНАЦІ́ШЧАЎ Руслан Міхайлавіч (н. 25.4.1939, Кіеў),
бел.вучоны ў галіне машыназнаўства. Д-ртэхн.н. (1991), праф. (1991). Скончыў Харкаўскі горны ін-т (1962). З 1970 у Магілёўскім маш.-буд. ін-це, адначасова з 1996 старшыня падкамісіі па навуцы і навук.-тэхн. прагрэсе Палаты прадстаўнікоў Рэспублікі Беларусь. Навук. працы па тэорыі механізмаў і машын, геліяэлектрычнасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛТАНЮ́К Уладзімір Максімавіч (н. 15.6.1938, в.Бялёва Камянецкага р-на Брэсцкай вобл.),
бел.вучоны ў галіне хірургіі. Д-рмед.н. (1990), праф. (1991). Скончыў Гродзенскі мед.ін-т (1966), працуе ў ім (заг. кафедры). Навук. працы па метадах дыягностыкі і хірург. лячэнні органаў брушной поласці, мед. дапамогі пры экстраннай хірург. паталогіі.
Тв.:
Хірургічныя хваробы. Мн., 1996 (разам з С.І.Юпатавым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРАБА́НАЎ Аляксандр Міхайлавіч (н. 1.1.1948, г.п. Зэльва Гродзенскай вобл.),
бел.вучоны ў галіне фізіялогіі жывёл. Д-рбіял.н. (1993). Скончыў Віцебскі вет.ін-т (1975). З 1991 у Гродзенскім дзярж. ун-це. Навук. працы па распрацоўцы сарбентаў. і цеплалячэбных сродкаў з абязводжанага сапрапелю, фізіял. асновах выкарыстання сапрапеляў у кармленні маладняку жывёл, распрацоўцы біягенных жалезазмяшчальных прэпаратаў для прафілактыкі анеміі маладняку жывёл.