тэтрацыклічныя спірты класаў трытэрпеноідаў (маюць 30 атамаў вугляроду) і стэроідаў (26—29 атамаў вугляроду). Большасць С. — крышт. рэчывы, раствараюцца ў арган. растваральніках; вылучаны з неамыляльнай фракцыі ліпідаў. Прысутнічаюць у тканках жывёл і раслін, найб. пашыраныя прадстаўнікі стэроідаў у прыродзе. Падзяляюцца на зоастэрыны (з жывёл), фітастэрыны (з раслін), мікастэрыны (з грыбоў) і С. мікраарганізмаў. Найб. вядомы С. вышэйшых жывёл — халестэрын. У іх С. ўтрымліваюцца ў нерв. тканцы, печані, крыві, клетках спермы, скурным тлушчы і інш. Выкарыстоўваюцца Для атрымання стэроідных гармонаў і іх вытворных, вітаміну D.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЯ,
паводле традыц.кіт. гістарыяграфіі — першая дынастыя кіт. імператараў (23—18 ст. да н.э.). Сказанні пра С. змешчаны ў многіх стараж.-кіт. пісьмовых помніках, найб. поўныя — у «Гістарычных нататках» Сыма Цяня (2—1 ст. да н.э.). Да 20 ст. звесткі пра С. вучоныя лічылі легендай. Але пасля знаходак помнікаў часоў дынастыі Інь, якую таксама лічылі легендарнай, большасць гісторыкаў трымаецца версій, што С. існавала як саюз протакіт. плямён у сярэднім бас.р. Хуанхэ, але дагэтуль ніхто з даследчыкаў няздольны атаясаміць яе ні з адной вядомай археал. культурай.
дзяржаўны дзеяч Парагвая. Скончыў Кардоўскі ун-т (1785). Адзін з арганізатараў перавароту, у выніку якога ў маі 1811 скінута ісп. ўлада ў Парагваі. З 1811 сакратар кіруючай хунты, з 1813 адзін з 2 консулаў-суправіцеляў, з 1814 аднаасобны пажыццёвы вярх. правіцель Парагвая. Праводзіў палітыку ізаляцыі краіны. Нягледзячы на дэспатычныя метады кіравання, карыстаўся нар. падтрымкай з-за палітыкі радыкальных агр. пераўтварэнняў: канфіскаваў большасць зямель у латыфундыстаў, частку яе перадаў дробным гаспадарам, на астатняй стварыў буйныя дзярж. гаспадаркі — т.зв. «эстансіі радзімы».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЫКЛО́ПЫ (Cyclopoida),
падатрад (па інш. сістэме атр.) беспазваночных атр. весланогіх рачкоў кл. ракападобных. Больш за 250 відаў. Пашыраны ўсюды, пераважна ў прэсных водах, нямногія — планктонныя; некаторыя марскія Ц. свецяцца. На Беларусі каля 20 відаў.
Даўж. 1—8 мм. Маюць адно няпарнае лобнае вока (адсюль назва ад імя аднавокіх гігантаў з грэч. міфалогіі). Перамяшчаюцца скачкамі. У самак 2 яйцавыя мяшкі. Большасць драпежнікі, ёсць і расліннаедныя. Ц. кормяцца рыбы. Многія з іх паразіты рыб і беспазваночных, некат. прамежкавыя гаспадары паразітычных чарвей (напр., рышты, шырокага ленцяца).
адросткі нерв. клетак (аксоны) разам з іх абалонкамі, якія перадаюць узбуджэнне ад цэнтральнай нервовай сістэмы да рабочых органаў (мышцаў, залоз). Адрозніваюць чэрапнамазгавыя, спіннамазгавыя і інш. Ц.н.в. адносяцца і да саматычных, і да вегетатыўнах аддзелаў нервовай сістэмы; большасць перыферычных нерваў з’яўляюцца змешанымі (уключаюць у сябе і цэнтраімклівыя нервовыя валокны). У складзе аднаго нерва Ц.н.в. часта праходзяць да некалькіх рабочых органаў. Паводле хуткасці ўзбуджэння Ц.н.в. ў цеплакроўных жывёл падзяляюцца на 3 групы: A (праводзяць узбуджэнне найб. хутка), B і C.
адросткі нервовых клетак (аксоны) разам з іх абалонкамі, якія перадаюць узбуджэнне ад знешніх і ўнутр.рэцэптараў у цэнтральную нервовую сістэму (да спіннога мозга або да розных аддзелаў галаўнога мозга). Нерв. клеткі размешчаны або ў рэцэптарным органе, або ў спецыфічных адчувальных гангліях. Падзяляюцца на зрокавыя, слыхавыя, нюхальныя і інш. Некат. цэнтраімклівыя нервы складаюцца з валокнаў розных рэцэптараў (напр., скурныя і мышачныя), большасць — з валокнаў аднаго тыпу адчувальнасці. Уласна цэнтраімклівыя нервы сустракаюцца рэдка, звычайна маюць у сабе і цэнтрабежныя нервовыя валокны (змешаныя нервы).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЖУ ЮАНЬЧЖА́Н (храмавае імя Тайцзу; 1328—98),
кітайскі імператар [1368—98], заснавальнік дынастыі Мін. З сям’і арандатара. У юнацтве быў будыйскім манахам. У 1352 у ходзе «Чырвоных войск паўстання» ўступіў у атрад паўстанцаў супраць манг. дынастыі Юань, з 1356 узначаліў увесь рух. Аб’яднаў пад сваёй уладай большасць зямель Кітая. У 1368 абвясціў сябе імператарам новай дынастыі (Мін), яго войскі занялі г. Даду (Пекін) і зверглі дынастыю Юань. Садзейнічаў аднаўленню эканомікі, найперш сельскай гаспадаркі, увёў фіксаваны зямельны падатак, аднавіў і пашырыў ірыгацыйную сетку, змагаўся са злоўжываннямі чыноўнікаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАГАГЛА́СНІКІ,
уніяцкія і праваслаўныя зборнікі песнапенняў, пашыраныя ў 16—19 ст. на Беларусі і Украіне ў рукапісным і друкаваным выглядзе. Прызначаліся для спявання ў час богаслужэнняў, хрэснага ходу і дома на святы. Уключалі бел. і ўкр. духоўныя псальмы і канты, лац. гімны, польскія кантычкі, календы, гейналы, пастаралькі і інш.Большасць багагласнікаў мела аднолькавую структуру: 1-я частка ўключала песні, прысвечаныя асн.царк. святам, пакутам Ісуса, некаторым тыдням царк. календара, «цудатворным» абразам; 2-я — святам, што звязаны з Багародзіцай; 3-я — апосталам і пакутнікам; 4-я змяшчала пакаянныя і замілавальныя песнапенні. Паэтычная і муз. аснова ідзе ад жыцій святых, грэч. духоўных песень, усх.-слав.нар. песень, каталіцкіх і правасл. гімнаў і харалаў. Большасць кантаў і псальмаў узята з бел. і ўкр. узораў кантавай культуры 16—17 ст. Выкладаліся яны 1-, 2-, 3-, 4- і 5-галосна. Ёсць звесткі пра існаванне вял. колькасці рукапісных багагласнікаў, сярод іх багагласнік, што зберагаўся ў Богаяўленскім манастыры, жыровіцкі багагласнік 17 ст., супрасльскія багагласнгікі 18 ст. (адзін з іх зберагаецца ў бібліятэцы АН Літвы). Найб. ранні друкаваны багагласнік, што дайшоў да нашага часу, выдадзены ў 1790 у Пачаеве (цяпер Крамянецкі р-н Цярнопальскай вобл., Украіна) на царк.-слав., лац. і польск. мовах са значнай колькасцю беларусізмаў і ўкраінізмаў, стаў асновай багагласніка 19 — пач. 20 ст., што друкаваліся ў Пецярбургу, Кіеве, Львове, Вільні, Гродне. Багагласнікі — каштоўныя помнікі самабытнай, інтэрнац. па сваіх вытоках, народнай у аснове кантавай культуры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛЯШЧЫ́ (Acarina),
зборная група (атрад) членістаногіх кл. павукападобных. З асобныя атрады (падатрады); К.-сенакосцы (Opilioacarina), акарыформныя кляшчы і паразітыформныя кляшчы. 300 сям., больш за 10 тыс. відаў. Пашыраны па ўсім свеце. Большасць жыве на сушы (у глебе, лясным подсціле, гнёздах птушак і звяроў), некат. ў вадзе. На Беларусі адзначаны акарыформныя (трамбідыформныя і саркаптыформныя) і паразітыформныя К.
Даўж. 0,05—13 мм, сытых крывасмокаў да 30 мм. Цела шарападобнае ці прадаўгавата-авальнае, крыху пляскатае, нерасчлянёнае Ротавы апарат колючы, грызучы, колюча-грызучы. Вочы ў большасці відаў адсутнічаюць. Раздзельнаполыя, з палавым дымарфізмам. Большасць К. адкладвае яйцы, ёсць жывародныя. Развіццё з поўным ператварэннем. Жыццёвы цыкл уключае фазы: яйцо, лічынка, німфа (адна ці некалькі стадый) і імага. Лічынка 6-ногая, у німфы і імага па 4 пары ног. Паводле тыпу кармлення К. — сапрафагі і драпежнікі. Многія віды — паразіты раслін, жывёл і чалавека. К.-крывасмокі могуць пераносіць узбуджальнікаў хвароб (напр., у жывёл — піраплазмозаў, бабезіёзаў і інш., у чалавека — кляшчовага энцэфаліту, тулярэміі і сыпнатыфозных ліхаманак). Акароідныя К. (свірнавыя, або збожжавыя) пашкоджваюць збожжа і прадукты, галавыя і павуцінныя К. выклікаюць хваробы яблынь, цытрусавых і інш.Гл. таксама Акаралогія, Гамазавыя кляшчы, Кароставыя кляшчы, Мучны клешч, Панцырныя кляшчы, Пер’евыя кляшчы.
Літ.:
Бэкер Э., Уартон Г. Введение в акарологию: Пер. с англ.М., 1955;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕ́МЦЫ (саманазва дойчэ),
народ, асн. насельніцтва Германіі (74,6 млн.чал.). Агульная колькасць 86 млн.чал. (1992). Шматлікія групы Н. жывуць у ЗША (5,4 млн.чал.), Канадзе (1,2 млн.чал.), Казахстане (958 тыс.чал.), Расіі (843 тыс.чал.), Бразіліі (710 тыс.чал.) і інш. краінах Еўропы, Азіі, Лац. Амерыкі, Паўд. Афрыкі і ў Аўстраліі. На Беларусі — 4805 чал. (перапіс 1999). Гавораць на нямецкай мове. Вернікі — пратэстанты (пераважна лютэране) і католікі. Першыя звесткі пра Н. на Беларусі адносяцца да 12 ст. (гл.Крыжовыя паходы супраць славян і балтаў у 12—15 ст.). У 1-й пал. 14 ст., калі вял.кн. Гедзімін запрасіў у ВКЛ рамеснікаў з ганзейскіх гарадоў Брэмен і Любек. Ў 16 ст. адбываліся перасяленні Н. у Віцебск і Полацк, дзе існавалі ням. факторыі. Першыя Н.-мігранты даволі хутка асіміляваліся ў масе гар. насельніцтва. Новы этап у гісторыі Н. на Беларусі пачаўся ў 18 ст., калі каля 1790 на тэр. Брэсцкага пав. выхадцамі з Вюртэмберга былі засн. калоніі Нойброў і Нойдорф. Паводле перапісу 1897, больш за 10 тыс. Н. жылі ў Гродзенскай губ. (найб. значная група ў раёне Беластока), больш за 7 тыс. — у Віцебскай губ. (найб. у Віцебску і Віцебскім пав.), да 4 тыс. — у Мінскай губ., да 1,8 тыс. — у Магілёўскай губ.Большасць Н. займалася с.-г. дзейнасцю, у Гродзенскай губ. — таксама апрацоўкай баваўняных вырабаў. Былі сярод іх фабрыканты, аптэкары, служачыя чыгунак, аканомы маёнткаў, рамеснікі і інш. У 1908—10 прайшла новая хваля перасялення Н. з Валыні на Бел. Палессе. Большасць Н. вызнавала лютэранства. Лютэранскія цэрквы (кірхі) былі ў Віцебску, Гродне, Магілёве, Мінску, Полацку, пры іх існавалі прыходскія ням. школы. У 1910 у Віцебску дзейнічала Ням. дабрачыннае т-ва. У пач. 20 ст. сярод Н. былі таксама прадстаўнікі баптыстаў, евангельскіх хрысціян і асабліва адвентыстаў сёмага дня. У пач. 1-й сусв. вайны многія Н. з Беларусі былі прымусова выселены ўглыб Расіі, аднак пасля вайны большасць з іх вярнулася. У сярэдзіне 1920-х г. у БССР было 7075 Н., з іх 3,5 тыс. ў Мазырскай акрузе. З 1926 існавалі 2 ням.нац. сельсаветы: Бярозаўскі ў Нараўлянскім і Анзельмаўскі (пазней імя Р.Люксембург) у Каралінскім р-нах; дзейнічалі ням.нац. школы. У канцы 1930-х г. нац.-культ. работа згорнута, у 1937 скасаваны нац. сельсаветы. У 1940-я г. ў выніку міграцый ням. насельніцтва значна скарацілася, у пасляваен. час павольна аднаўлялася за кошт перасяленняў з розных рэгіёнаў СССР.
На Беларусі ў 1990 створана т-ва Н. Беларусі «Адраджэнне».