ІО́ЎКАЎ (сапр. Стафанаў) Іардан
(9 11.1880, в. Жэраўна Слівенскай акр., Балгарыя — 15.10.1937),
балгарскі празаік. Вучыўся на юрыста. Друкаваўся з 1905 (вершы ў духу сімвалістаў). Вядомасць прынеслі «Апавяданні» (т. 1—2, 1917—18). У творах спалучэнне рэалізму з рамант. ўяўленнямі. Героі І. — працавітыя сяляне, з цвярозым розумам і духоўна багатыя (аповесць «Жнец», 1920; зб-кі апавяд. «Апошняя радасць», 1926; «Старапланінскія легенды», 1927; «Вечары ў Анцімаўскім заезным доме», 1928; «Калі б яны маглі гаварыць», 1936). Аўтар раманаў «Хутар каля граніцы» (1934), «Прыгоды Гараломава» (незавершаны), драм «Албена» (1930), «Барана» (1932), «Звычайны чалавек» (1936), камедыі «Мільянер» (1930) і інш. На бел. мову асобныя творы І. пераклаў Н.Гілевіч.
Тв.:
Бел. пер. — у кн.: Скарб. Мн., 1967;
Рус. пер. — Избранное. М., 1979.
Г.Я.Адамовіч.
т. 7, с. 299
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЭ́ЛЕХЕН (Callaghan) Морлі Эдуард (22.9 1903, г. Таронта, Канада — 1990),
канадскі пісьменнік, пісаў на англ. мове. Займаўся журналістыкай. З канца 1920-х г. прафес. літаратар. У рэаліст. раманах «Дзіўны ўцякач» (1928), «Гэта ніколі не скончыцца» (1930), «Перапыненае падарожжа» (1932), «Такая мая каханая» (1934), «Каханая і страчаная» (1951), «Страснае каханне ў Рыме» (1961) і інш., зб-ках апавяд. «Родны карабель» (1929), «Цяпер, калі надышоў красавік» (1936), «Апавяданні Морлі К.» (1959), «Цудоўнае і ўтульнае месца» (1975) і інш. натуралістычныя тэндэнцыі і меладраматызм паступова змяняюцца філасафічнасцю і рысамі хрысц. гуманізму. Аўтар зб. ўспамінаў і эсэ «Тое лета ў Парыжы» (1963).
Тв.:
Рус. пер. — Любимая и потерянная М., 1972;
Радость на небесах. Тихий уголок. И снова к солнцу: Романы. М., 1982.
Л.П.Баршчэўскі.
т. 9, с. 76
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЛЫ́ШКІН Аляксандр Георгіевіч (21.3.1892, с. Багародскае Макшанскага р-на Пензенскай вобл., Расія — 3.8.1938),
расійскі пісьменнік. Скончыў Петраградскі ун-т (1916). Удзельнік літ. груп «Кастрычнік», «Перавал». У ранніх апавяданнях (1914—15) паказваў змрочную і ціхую павятовую глухамань. Рамант. аповесць «Падзенне Даіра» (1923) пра грамадз. вайну. Раман «Людзі з глухамані» (1937—38) пра паслярэв. змены ў рас. глыбінцы. Аўтар аповесцей «Вакзалы» (1923), «Севастопаль» (1929—30, поўн. 1931), кн. апавяданняў «Лютаўскі снег» (1928), «Апавяданні» (1931), вершаў, кінасцэнарыяў, артыкулаў і інш. Асобныя творы М. на бел. мову пераклала Г.Шаранговіч.
Тв.:
Избр. произв. Т. 1—2. М., 1978;
Севастополь;
Падение Даира;
Вокзалы. Куйбышев, 1988;
Люди из захолустья. М., 1988.
Літ.:
Хватов А.И. Александр Малышкин: Жизн. путь и худож. искания писателя. Л., 1985.
С.Ф.Кузьміна.
т. 10, с. 41
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́ХАР (Machar) Іозеф Сватаплук (29.2.1864, г. Колін, Чэхія — 17.3.1942),
чэшскі паэт. Прадстаўнік т.зв. генерацыі 1890-х г., адзін з аўтараў маніфеста «Чэшскай мадэрны». Першы зб. «лірыкі расчараванняў» — «Споведзь» (1887—92). Этычныя і паліт. праблемы ў цэнтры зб-каў «Tristium Vindobona 1—20» (1893), «Галгофа» (1901), рамана ў вершах «Магдалена» (1894) і інш. У гіст. цыкле «Свядомасць стагоддзяў» (ч. 1—9, 1906—26) супрацьпастаўленне антычнасці і хрысціянства, ідэя «моцнай асобы», схільнасць да індывідуалізму і песімізму. Аўтар зб-каў вершаваных фельетонаў і кніг успамінаў пра знакамітых людзей эпохі («Рым», 1907; «Каталіцкія апавяданні», 1911; «Венскія профілі», 1919; «Сорак гадоў з Ірасекам», 1931).
Тв.:
Рус. пер. — у кн.: Раны и розы: Стихи четырех чеш. поэтов. М., 1982.
А.У.Вострыкава.
т. 10, с. 223
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЯ́ННІК (Männik) Эдуард (12.1.1906, г. Тарту, Эстонія — 30.1.1966),
эстонскі пісьменнік. Засл. пісьменнік Эстоніі (1965). Друкаваўся з 1921. У сац.-крытычным рамане «Шэры дом» (1930), кнігах апавяданняў і аповесцей «Дваццаць гадоў назад» (1953), «За калючым дротам» (1954) падзеі грамадска-паліт. жыцця даваен. Эстоніі. Кнігі апавяданняў «Выпрабаванне сэрцаў» (1946), «Пятнаццаць крокаў» (1947, Дзярж. прэмія Эстоніі 1948), «Барацьба працягваецца» (1950), «Франтавыя апавяданні» (1962) пра вытокі гераізму і мужнасці народа ў Вял. Айч. вайну. Аўтар аповесці «Гісторыя аднаго кахання» (1954), зб. навел «Людзі на чашы шаляў» (1959) маральна-этычнай тэматыкі, кніг сатыры «Папыхваючы люлькай» (1964), «Голас пустой бочкі» (1965). Пісаў для дзяцей. На бел. мову асобныя творы М. пераклаў Г.Шупенька.
Тв.:
Рус. пер. — «Через горы» и другие рассказы. Таллин, 1959.
т. 11, с. 75
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАТА́ПЕНКА Ігнацій Мікалаевіч (снежань 1856, с. Фёдараўка Херсонскай вобл., Украіна — 17.5.1929),
рускі пісьменнік. Вучыўся ў Новарасійскім ун-це (Адэса), скончыў Пецярбургскую кансерваторыю. Друкаваўся з 1881. Аповесць «На абавязковай службе» (1890), раман «Не герой» (1891), апавяданні з жыцця інтэлігенцыі і духавенства. Праблемы жаночай эмансіпацыі ў аповесці «Генеральская дачка» (1891). Аўтар раманаў «Жах шчасця» (1908), «Адступленне» (1915), аповесцей «Шасцёра» (1891), «Дурань» (1902), «Брат Андрэй» (1904), зб. вершаў «Думы і песні Ігнація Бяздольнага» (1881), п’ес, мемуараў пра жыццё студэнтаў 1870-х г. «Гісторыя адной «камуны» (1928), публіцыстычных і крытычных артыкулаў, апавяданняў для дзяцей і інш. Прозе П. ўласцівы аптымізм, вострая назіральнасць, гумар, камізм.
Тв.:
У кн.: Писатели чеховской поры: Избр. произв. писателей 80—90-х гг. М., 1982. Т. 1.
т. 12, с. 179
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАП’Я́Х Станіслаў Апанасавіч (н. 14.5.1938, г. Глухаў Сумскай вобл., Украіна),
украінскі паэт і перакладчык. Засл. работнік культ. Чувашыі (1983). Скончыў Вінніцкі пед. ін-т (1962). Друкуецца з 1960. Аўтар зб-каў вершаў «Тваім імем» (1965), «Колеры» (1967), «Лісце» (1969), «Многавугольнік» (1972), «Творцы дабра» (1977), «Паэзія» (1983), «Сыноўняе» (1985); дакумент. аповесцей, нарысаў. На ўкр. мову перакладае вершы М.Багдановіча, У.Верамейчыка, Н.Гілевіча, А.Грачанікава, В.Зуёнка, Я.Коласа, М.Кусянкова, П.Макаля, А.Пысіна, М.Танка, С.Шушкевіча, Я.Янішчыц, В.Яраца, апавяданні Л.Гаўрылкіна, М.Даніленкі, Я.Каршукова і інш. Яго творы на бел. мову перакладалі Гілевіч, І.Кірэйчык, А.Пісьмянкоў, Пысін, Ярац.
Тв.:
Бел. пер. — у кн.: Гілевіч Н. Роднасць. Мн., 1983;
У кн.: Далягляды. Мн., 1978.
В.Я.Буран.
т. 13, с. 310
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕЙТА́КАЎ Бекі (31.3.1914, с. Бедыркент, цяпер сельсавет імя А.Атаева Ташаузскай вобл., Туркменістан — 5.3.1979),
туркменскі пісьменнік. Нар. пісьменнік Туркменістана (1968). Чл.-кар. АН Туркменістана (з 1969). Скончыў Ташаузскае пед. вучылішча (1931), настаўніцкі ін-т (1944). З 1944 на журналісцкай і пед. рабоце, у 1966—73 працаваў у перыяд. друку. Друкаваўся з 1935. Аўтар паэт. зб-каў «Вершы і паэмы» (1947), «Пустыня адступае» (1951). Тэма вёскі — асн. ў пасляваен. творчасці С. (аповесці «Свет Масквы», 1953; «Неспакойныя людзі», 1958). Мінулае Туркменістана ў рамане «Паэт» (1958), гіст. трылогіі «Браты» (кн. 1—4, 1958—72). Аўтар рамана «Сэрца пустыні» (1962), аповесці «Сын Леніна» (1975), зб-каў апавяданняў, нарысаў, успамінаў. На бел. мову асобныя яго апавяданні пераклаў М.Гіль.
Тв.:
Рус. пер. — Избранное. М., 1976.
т. 14, с. 298
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІНЯ́ЎСКІ Іван Іванавіч (22.6.1919, в. Жажэлка Смалявіцкага р-на Мінскай вобл. — 15.9.2001),
бел. пісьменнік. Скончыў Мінскі пед. ін-т (1941) У 1946—78 настаўнічаў. Дэбютаваў вершамі ў 1936. Кн. апавяданняў «Ой, рэчанька, рэчанька...» (1962), «Вернасць» (1971), аповесць «Заранка» (1971) прысвечаны калгаснай вёсцы. Раман «Дарога на Замлынне» (1980) пра подзвіг народа ў Вял. Айч. вайну. Аўтар аповесцей «На правым флангу» (1964, пра Героя Сав. Саюза П.І.Купрыянава) і «Сінія вочы» (1986, пра вёску напярэдадні калектывізацыі). Пісаў для дзяцей пра станаўленне і фарміраванне характару падлеткаў, пошук імі мэты і сэнсу жыцця: зб-кі апавяданняў «У навальніцу» (1949), «Новая школа» (1951), «Піянерскі гальштук» (1955), «Дабрадзейка» (1960), «Марка» (1969).
Тв.:
А вяселля не было: Аповесці. Апавяданні. Мн., 1989;
Вярыгі: Раман. Мн., 2001.
І.У.Саламевіч.
т. 14, с. 410
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХА́АВА (Haava) Ганна (сапр. Хааваківі Ганна Разаліе; 15.10.1864, Йыгеваскі павет, Эстонія — 13.3.1957),
эстонская пісьменніца. Нар. пісьменнік Эстоніі (1954). Скончыла Тартускую вышэйшую жан. школу (1884). Працавала ў г. Лейпцыг (Германія) і Пецярбург. Друкавалася з 1886. У зб. «Вершы» (т. 1—3, 1888—97) і кн. «Перакрыжаваныя хвалі» (1910) рамант. любоўная лірыка. Зб-кі «Хвалі» (1906), «Дзеці Поўначы» (1913), «Пра нашы дні» (1920) Прасякнуты грамадз., сац.-крытычнымі матывамі. У зб-ках «А ўсё-такі жыццё добрае» (1930), «Я эстонскую песню спяваю» (1935) матывы адзіноты, незадаволенасці жыццём. Яе паэзія адметная эмацыянальнасцю, нар. прастатой; многія вершы пакладзены на музыку. У кн. прозы «Карцінкі з жыцця Эстоніі» (1911, 2-е выд. 1972) аўтабіягр. эскізы, сял. апавяданні.
Тв.:
Рус. пер. — [Стихотворения] // Антология эстонской поэзии. М.; Л., 1959. Т. 2.
т. 16, с. 513
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)