амерыканскі фізік-тэарэтык. Чл. Нацыянальнай АН ЗША (1972). Скончыў Карнельскі ун-т (1954). З 1957 праф. розных ун-таў ЗША, з 1973 — Гарвардскага ун-та. Навук.працы па фізіцы элементарных часціц, тэорыі гравітацыі, касмалогіі. Незалежна ад А.Салама прапанаваў адзіную мадэль слабага і эл.-магн. ўзаемадзеяння (тэорыя Вайнберга—Салама), выказаў гіпотэзу глюонаў. заклаў асновы кіральнай дынамікі — новага кірунку ў тэорыі элементарных часціц. Нобелеўская прэмія 1979.
Тв.:
Гравитация и космология. М., 1975;
Единые теории взаимодействия элементарных частиц // Успехи физ. наук. 1976. Т. 118, вып. 3;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЙТО́ВІЧ (Аляксандр Паўлавіч) (н. 5.1.1938, в. Рачкевічы Капыльскага р-на Мінскай вобл.),
бел. фізік. Чл.-кар.АН Беларусі (1986), д-р фізіка-матэм. н. (1979), праф. (1985). Скончыў БДУ (1960). З 1960 у Ін-це фізікі, з 1993 дырэктар Ін-та малекулярнай і атамнай фізікі АН Беларусі. Навук.працы па лазернай фізіцы і оптыцы. Развіў магнітаоптыку газавых лазераў, распрацаваў прынцыпы палярызацыйнай лазернай спектраскапіі і нелінейнай дынамікі лазераў, прапанаваў метады ўнутрырэзанатарнай лазернай спектраскапіі і селекцыі частот лазернага выпрамянення.
Тв.:
Магнитооптика газовых лазеров. Мн., 1984;
Лазеры с анизотропными резонаторами (разам з В.М.Северыкавым). Мн., 1988.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЙЦЕ́НКА (Уладзімір Сяргеевіч) (н. 14.2.1938, в. Вязавое Арэнбургскай вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне геамеханікі. Д-ртэхн.н. (1986), праф. (1988). Скончыў Маскоўскі ін-т нафтахіміі і газавай прам-сці імя І.М.Губкіна (1964). У 1974—76 і з 1991 (нам. дырэктара) у Бел.н.-д. геолагаразведачным ін-це. Навук.працы па тэхналогіі бурэння, мацавання і выпрабавання нафтавых і газавых свідравін у складаных горна-геалагічных умовах.
Тв.:
Управление горным давлением при бурении скважин. М., 1985;
Прикладная геомеханика в бурении. М., 1990;
Физикохимия дисперсных систем. М., 1990 (разам з У.Дз.Шантарыным).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЛАДЗЬКО́ (Уладзімір Фёдаравіч) (н. 27.9.1951, в. Марозавічы Пінскага р-на),
бел. вучоны ў галіне педагогікі. Д-рпед.н. (1993), праф. (1995). Віцэ-прэзідэнт Бел. акадэміі адукацыі (з 1994). Скончыў Бел.політэхн.ін-т (1977). Працаваў у НДІ прафтэхадукацыі. З 1990 нам. дырэктара, з 1993 — дырэктар Нац. ін-та адукацыі. З 1995 нам. міністра адукацыі і навукі Рэспублікі Беларусь. Даследуе праблемы тэорыі, метадалогіі, методыкі выхавання. Навуковы кіраўнік даследаванняў сац.-псіхал. рэабілітацыі дзяцей Чарнобыльскай зоны (1993—95). Аўтар «Канцэпцыі выхавання ў нацыянальнай школе Беларусі» (1993), працы «Рэформа адукацыі і выхавання» (1995) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЛЕ́ТАЎ (Валянцін Васілевіч) (н. 23.2.1951, в. Востраў Ельскага р-на Гомельскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне леса- і балотазнаўства. Д-рбіял.н. (1992), праф. (1993). Скончыў Гомельскі ун-т (1976). З 1976 у Бярэзінскім біясферным запаведніку, з 1993 у Гомельскім ун-це. Навук.працы па экалогіі і антрапагеннай трансфармацыі балотных экасістэм, рацыянальным выкарыстанні і ахове расліннасці.
Тв.:
Фитомасса и первичная продукция безлесных и лесных болот. Ч. 1—2. Мн., 1992;
Фиторазнообразие и состояние сосновых лесов Березинского биосферного заповедника. Мн., 1993 (у сааўт.);
Проблемы экологии и природопользования в Гомельском регионе. Мн., 1996.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАСІ́ЛЬЕЎ (Леанард Леанідавіч) (н. 3.1.1937, г. Сімферопаль, Украіна),
бел. вучоны ў галіне цеплафізікі. Д-ртэхн.н. (1972), праф. (1978). Скончыў Бел.політэхн.ін-т (1959). З 1960 у Акадэмічным навук. комплексе «Ін-т цепла- і масаабмену імя А.В.Лыкава». Навук.працы па цеплафізічных уласцівасцях матэрыялаў, пытаннях энергазберажэння і аховы навакольнага асяроддзя. Распрацаваў новыя віды цеплаабменнікаў, халадзільных установак, цеплавых помпаў на цвёрдых сарбентах. Дзярж. прэмія Беларусі 1981.
Тв.:
Теплообменники на тепловых трубах. Мн., 1981;
Гидродинамика и теплообмен в пористых элементах конструкций летательных аппаратов. М., 1988 (разам з У.М.Паляевым, В.А.Маёравым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАСІ́ЛЬЕЎ (Уладзімір Сямёнавіч) (н. 12.10.1936, г. Віцебск),
бел. вучоны-інфекцыяніст. Д-рмед.н. (1982), праф. (1983). Скончыў Віцебскі мед.ін-т (1960). З 1963 у Гродзенскім мед. ін-це (з 1980 прарэктар). Навук.працы па клінічнай імуналогіі і прыкладной цытахіміі, дыягностыцы і лячэнні вірусных гепатытаў, інфекц. монануклеозе, менінгакокавай інфекцыі, сальманелёзах, дызентэрыі, трыхінелёзе і інш.
Тв.:
Водорастворимые витамины в инфекционной патологии. Мн., 1991 (разам з В.І.Комарам, А.Г.Майсяёнкам);
Практика инфекциониста. 2 изд. Мн., 1994 (разам з В.І.Комарам, У.М.Цыркуновым);
Немедикаментозное лечение инфекционных больных. Мн., 1996 (з імі ж).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАФІЯ́ДЗІ (Уладзімір Гаўрылавіч) (10.1.1911, Масква — 17.5.1986),
бел. фізік. Чл.-кар.АН Беларусі (1966), д-р фізіка-матэм. н. (1963), праф. (1964). Засл. дз. нав. і тэхн. Беларусі (1971). Вучыўся ў Ленінградскім ун-це (1932—41). З 1931 у Дзярж. аптычным ін-це (Ленінград). У 1962—72 у БДУ. Навук.працы па інфрачырвонай тэхніцы і спектраскапіі, фізіцы атмасферы, оптыка-электронных прыладах, мадуляцыі святла і радыяцыйным вымярэнні т-ры. Адзін са стваральнікаў святлолакацыйнага дальнамера.
Тв.:
Фотоэлектрическая автоматика. Мн., 1966;
Скорость света и ее значение в науке и технике. Мн., 1970 (разам з Ю.В.Паповым).
савецкі фізікахімік. Акад.АНСССР (1964, чл.-кар. 1958). Скончыў Ленінградскі політэхн.ін-т (1940). З 1940 у НДІ і ВНУ Масквы, з 1959 у Ін-це хім. кінетыкі і гарэння Сібірскага аддзялення АНСССР. Навук.працы па хім. кінетыцы. Распрацаваў асн. пытанні тэорыі акіслення вадароду, колькасную тэорыю крэкінгу алефінавых вуглевадародаў. Развіў ланцуговую тэорыю гетэрагеннага каталізу (разам з М.М.Сямёнавым і Ф.Ф.Валькінштэйнам). Даследаваў механізм гетэрагенна-каталітычных рэакцый, з дапамогай метаду электроннага парамагнітнага рэзанансу свабоднарадыкальныя рэакцыі. Дзярж. прэмія СССР 1968.
Тв.:
Физика и химия элементарных химических процессов. М., 1969.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕ́ЙНІК (Альберт Віктар Іазефавіч) (н. 3.10.1919, г. Ташкент — 24.11.1996),
бел. вучоны ў галіне цеплафізікі. Чл.-кар.АН Беларусі (1956), д-ртэхн.н. (1953), праф. (1995). Скончыў Маскоўскі авіяц.тэхнал.ін-т (1944). З 1956 у Ін-це энергетыкі, з 1958 у Фізіка-тэхн. ін-це АН Беларусі. Адначасова ў 1957—69 у БПІ. Навук.працы па цеплавой тэорыі ліцейных працэсаў. Распрацаваў абагульненую тэрмадынамічную тэорыю, якая аб’ядноўвае класічную тэрмадынаміку, тэрмадынаміку неабарачальных працэсаў, цепла- і масаабмен і інш.