Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРОШ ЛІТО́ЎСКІ,
сярэбраная манета ВКЛ. Да 1578 лічылася сума ў 10 пенязяў, пазней у 18 дэнарыяў ці 3 соліды (лік у 10 пенязяў-дэнарыяў захаваўся да пач. 17 ст.). У бел. пісьмовых крыніцах 16 ст. называўся грошам пенязным або пляскатым.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАЗО́РАЦ (Юлія Львоўна) (5.5.1912, г. Умань, Украіна),
бел. вучоны ў галіне тэрапіі. Д-рмед.н. (1968), праф. (1969). Скончыла Адэскі мед.ін-т (1938). У 1954—73 у Віцебскім мед. ін-це. Навук. працы па праблемах эндакрыналогіі, рэўматалогіі і гепаталогіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАЎГАЛЁНАК (Дзмітрый Аляксандравіч) (н. 14.12.1971, Мінск),
бел. спартсмен (веславанне на байдарках і каноэ). Засл. майстар спорту (1992). Чэмпіён Алімпійскіх гульняў на дыстанцыі 500 м (1992, Барселона), чэмпіён свету на дыстанцыі 200 м (1994). Усе поспехі дасягнуты на каноэ-двойцы з А.Масейкавым.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДУ́КТАЎ (Уладзімір Уладзіміравіч) (н. 28.12.1953, г. Крычаў Магілёўскай вобл.),
бел. пісьменнік. Скончыў БДУ (1976). Працаваў у прэсе, на парт. рабоце. З 1994 сакратар Магілёўскага абл.аддз. СП Беларусі. Друкуецца з 1986. Аўтар кн. прозы «Дзякуй і даруй» (1993), «Трэцяя асоба» (1997).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗУБРЫ́ЦКІ (Іван Васілевіч) (17.2.1898, г. Рэчыца Гомельскай вобл. — 25.11.1963),
бел. геадэзіст. Праф. (1960). Скончыў БСГА (1929). З 1930 працаваў у ёй. Распрацаваў і тэарэтычна абгрунтаваў метад чатырохвугольнікаў без дыяганалей для стварэння геад. сетак, які выкарыстоўваецца пры землеўпарадкаванні і планіроўцы гарадоў.
грамадская арганізацыя ў 1918. Аб’ядноўваў беларусаў-бежанцаў 1-й сусв. вайны. 30.5.1918 зарэгістраваны Беларускім нацыянальным камісарыятам. Прапагандаваў бел. нац.-сацыяліст. ідэі. Пры гуртку існавалі секцыі: драм., культ.-асв., гіст., агітацыйная, нар. штукарства. Праводзіў вечарыны, чытанні, канцэрты.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«КРУГАВА́Я»,
«Кружкі», бел.нар. танец, вальсападобная полька. Муз. памер 2/4. Тэмп хуткі. Пашырана амаль па ўсёй Беларусі. Выконваецца парамі (4—8). Танцоры, трымаючыся за рукі, рухаюцца па крузе, круцячыся і прыпяваючы. Вядома і як адна з фігур танца «Кола».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕВАНО́ВІЧ (Павел Антонавіч) (3.11.1914, в. Мазалава Мсціслаўскага р-на Магілёўскай вобл. — 20.12.1943),
бел. пісьменнік. Удзельнік Вял.Айч. вайны, загінуў на фронце. З 1934 друкаваў вершы, апавяданні, нарысы. У кн. апавяданняў для дзяцей «Дружба» (1938) паказаў сябе знаўцам дзіцячай псіхалогіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛУКНО́,
старажытная мера (адзінка) масы мёду. Упамінаецца ў бел. пісьмовых помніках да 17 ст. У розных крыніцах прыводзяцца розныя лікавыя значэнні Л.: 10 пудоў або 50 фунтаў, якія адрозніваюцца прыкладна ў 10 разоў. Л. было таксама адзінкай штогадовай мядовай даніны.