ЧАБЯРУ́К Алена Іванаўна (н. 11.11.1925, ст. Прыяміна Барысаўскага р-на Мінскай вобл.),
бел. мовазнавец. Канд.філал.н. (1969). Скончыла БДУ (1951). Працавала настаўніцай, у 1952—91 у Ін-це мовазнаўства АН Беларусі. Даследуе бел. дыялекталогію, балта-слав. моўныя кантакты. Аўтар працы «Лічэбнік у беларускіх гаворках» (1977), сааўтар «Дыялекталагічнага атласа беларускай мовы» (1963), «Нарысаў па беларускай дыялекталогіі» (1964), «Лінгвістычнай геаграфіі і групоўкі беларускіх гаворак» (1968—69), «Слоўніка беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча» (т. 1—5, 1979—86), «Лексічнага атласа беларускіх народных гаворак» (т. 1—5, 1993—98; Дзярж. прэмія Беларусі 2000). Дзярж. прэмія СССР 1971 за ўдзел у комплексе прац пабел. лінгвагеаграфіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАРТАПАЛО́Х (Carduus),
род кветкавых раслін сям. складанакветных. Каля 120 відаў. Пашыраны ў Еўразіі, Паўн. Афрыцы, заносныя — у Амерыцы, Аўстраліі. На Беларусі 5 відаў Ч.: дробнагаловы (C. pycnocephalus); калючы (C. acanthoides); кучаравы (C. crispus), нар. назвы бадзюлі, растроп, дзядоўнік; паніклы (C. nutans); кручочкавы (C. hamulosus). Трапляюцца па берагах рэк і ручаёў, у хмызняках, пасевах, каля жылля, на сметніках.
Двух- і шматгадовыя калючыя травяністыя расліны выш. 0,3—2 м. Сцябло часцей з калюча-зубчастымі крыльцамі. Лісце чаргаванае, па краі з доўгімі калючкамі. Кветкі трубчастыя, звычайна пурпурныя, у кошыку. Плод — сямянка. Пустазелле. Меданосныя, алейныя, дэкар. расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЭМПІЁН (англ. Champion ад позналац. campio змагар),
1) званне, якое прысвойваецца пераможцу (спартсмену ці камандзе) у афіц.спарт. спаборніцтвах (напр., чэмпіянатах) па пэўных відах спорту, комплексных спарт. спаборніцтваў, у т. л.Алімп. гульняў, спартакіяд і інш. Абсалютны Ч. — пераможца спаборніцтваў сярод усіх удзельнікаў, незалежна ад узросту, масы цела і інш.Абс. чэмпіянаты праводзяць у боксе, барацьбе, культурызме і інш. У гімнастыцы званне абс. Ч. прысвойваецца за перамогу ў мнагабор’і. Званне алімп. Ч. захоўваецца за спартсменам навечна.
2) Жывёла (напр., сабака), якая па колькасці балаў (выстаўляюцца трыма і больш рознымі экспертамі) атрымлівае першае месца на выстаўцы ці ў спаборніцтвах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАСЦЕРЫКО́Ў Пётр Паўлавіч (4.5.1919, в. Тоўсты Луг Суджанскага р-на Курскай вобл., Расія — 20.3.1994),
бел. пісьменнік. Скончыў Магілёўскі пед.ін-т (1941). У 1946—56 працаваў у газ. «Звязда», у 1960—71 сакратар Магілёўскага абл.аддз. Саюза пісьменнікаў Беларусі, з 1973 упаўнаважаны Усесаюзнага агенцтва па аўтарскіх правах па Магілёўскай вобл. Друкаваўся з 1941. Пісаў на рус. і бел. мовах. Аповесці «Камень за каменем» (1953), «Сонечны прамень» (1961) пра маладых рабочых. Падзеі Вял.Айч. вайны ў зб. апавяданняў «На ўсё жыццё» (1962). Аповесць «Звіні, званок!» (1957) пра школьнае жыццё. Аўтар нарыса «А слава цябе знойдзе» (1964).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ША́ФЕР (Szafer) Уладзіслаў (23.7.1886, г. Сасновец, Польшча — 16.11.1970),
польскі батанік; заснавальнік навук. школы па палеабатаніцы. Чл. Польскай АН (1952, яе віцэ-прэзідэнт у 1957—61). Вучыўся ў Венскім і Львоўскім ун-тах. Праф. Кракаўскага ун-та і дырэктар Бат. сада (з 1917). Арганізатар і дырэктар Ін-та батанікі (1951—63) і Ін-та аховы прыроды (1951—60) Польскай АН. Навук. працы па сістэматыцы і экалогіі сасудзістых раслін, бат. геаграфіі, палеабатаніцы, ахове прыроды. Арганізатар і рэдактар прац: «Флора Польшчы» (т. 1—9, 1919—60), «Расліннае покрыва Польшчы» (т. 1—2, 1959), «Ахова прыроды і яе рэсурсаў» (т. 1—2, 1965). Аўтар «Успамінаў прыродазнаўцы» (1973). Дзярж. прэмія Польшчы 1949.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭЛЕКТРАСТА́ТЫКА (ад электра... + статыка),
раздзел фізікі, які вывучае ўласцівасці і ўзаемадзеянні электрычных зарадаў, нерухомых адносна выбранай інерцыяльнай сістэмы адліку. Грунтуецца на Кулона законе, асн. тэарэма — Гаўса тэарэма.
Узаемадзеянні паміж нерухомымі эл. зараджанымі часціцамі (ці целамі) ажыццяўляюцца праз электрастатычнае поле. Тыповыя задачы Э. — знаходжанне напружанасці электрычнага поля (ці электрычнага зрушэння), створанага сістэмай эл. зарадаў, размеркавання зарадаў па паверхнях праваднікоў пры вядомых іх поўных зарадах ці патэнцыялах кожнага з іх, вылічэнне энергіі сістэмы праваднікоў па іх зарадах і патэнцыялах. Законы Э. выкарыстоўваюць у эл. апаратах, электронна-аптычных прыладах, паскаральніках зараджаных часціц і інш.Гл. таксама Электрадынаміка.
Літ.:
Тамм И.Е. Основы теории электричества. 10 изд. М., 1989.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭШАЛО́Н (франц. échelon),
1) частка групоўкі ўзбр. сіл дзяржавы (напр., 1-ы стратэг. Э.), якая разгортваецца ў перыяд пагрозы пачатку вайны або ў ходзе ваен. дзеянняў па меры ажыццяўлення мабілізацыйных мерапрыемстваў.
2) Элемент аператыўнага пастраення (баявога парадку) войск, які складаецца з аднаго або некалькіх Э. (гл.Эшаланіраванне войск).
3) Вайсковая часць або некалькі падраздзяленняў, якія едуць у адным цягніку або плывуць на судне.
4) Авіяц. часці (самалёты. верталёты). якія ажыццяўляюць пералёт на новы аэрадром. складаюць лётны Э., а іх падраздзяленні, што перамяшчаюцца па чыгунцы або аўтамабілямі (сваім ходам), — наземны Э.
5) Вышыня палёту самалётаў, устаноўленая на паветр. трасах з мэтай бяспекі палётаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Я́ДЗЕРНЫ ЎДАР,
паражэнне аб’ектаў праціўніка ядзернымі боепрыпасамі шляхам пуску ракет (тарпед), бомбакідання, стральбы артылерыі; форма ваен. дзеянняў у ядзернай вайне. У залежнасці ад колькасці аб’ектаў, якія неабходна паразіць, і выкарыстання ядз. боепрыпасаў Я.ў. падзяляюць на адзіночныя, групавыя і масіраваныя. Адзіночныя могуць наносіцца па адным або групе аб’ектаў адным ядз. боепрыпасам, групавыя — некалькімі ядз. боепрыпасамі па адным буйным або некалькіх аб’ектах, масіраваныя — адначасова або ў вельмі сціслы тэрмін вял. колькасцю ядз. боепрыпасаў з мэтай паражэння адной або некалькіх груповак войск ці аб’ектаў. Масіраваныя Я.ў. могуць складаць аснову ядз. наступлення і наносіцца на ўсім тэатры ваенных дзеянняў або тэатры вайны. Гл. таксама Ракетна-ядзерны ўдар.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯНУ́ШКА Вячаслаў Аляксеевіч (н. 3.11.1950, г. Бяроза Брэсцкай вобл.),
бел. вучоны ў галіне сардэчна-сасудзістай хірургіі. Д-рмед.н. (1990), праф. (1999). Скончыў Мінскі дзярж.мед.ун-т (1973). З 1979 у Бел.НДІ кардыялогіі (з 2001 рэсп.навук.-практычны цэнтр «Кардыялогія»), з 1994 заг. лабараторыі хірургіі сасудаў. Навук. працы па дыягностыцы і лячэнні хворых са спалучанымі пашкоджаннямі артэрый, па хірургіі артэрый аорты, ішэмічнай хваробе сэрца і інш.
Тв.:
Хирургические методы лечения коронарной недостаточности (у сааўт.) // Ишемическая болезнь сердца. Мн., 1997;
Ультразвуковое исследование артерий. Мн., 1999 (у сааўт.);
Заболевания аорты и периферических сосудов (у сааўт.) // Руководство по кардиологии. Мн., 2003.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯЎНЕ́ВІЧ Іпаліт Антонавіч (16.8.1831, Сенненскі павет, цяпер Віцебская вобл. — 18.11.1903),
расійскі вучоны ў галіне механікі. Праф. (1868). Скончыў Пецярбургскі ун-т (1856). З 1862 працаваў у тэхнал. ін-це і інш.ВНУ Пецярбурга. Навук. працы па тэорыі пругкасці і супраціўленні матэрыялаў, гідраўліцы і прыкладной механіцы. Вызначыў характарыстыкі трываласці многіх буд. матэрыялаў, вырашыў шэраг задач тэорыі пругкасці і дынамікі паравой машыны. Аўтар аднаго з першых на рус. мове навуч. дапаможнікаў па гідраўліцы «Курс гідраўлікі» (ч. 1—2, 1874).
Літ.:
Очерки по истории науки и культуры в Беларуси XIX — нач. XX вв. Мн., 1996. С. 359—362.