археалагічныя помнікі каля в. Сосенка Вілейскага р-на Мінскай вобл.: 3 паселішчы і курганны могільнік. Паселішчы адносяцца да эпохі мезаліту і ранняга неаліту (першае, 7—5-е тыс.дан.э.), неаліту (другое і трэцяе, 4-е — канец 3-га тыс.дан.э.). Знойдзены крамянёвыя мікралітычныя ўкладышы, наканечнікі стрэл, скрабкі, разцы, праколкі, нажы, сякеры, абломкі глінянага ляпнога посуду. Курганны могільнік налічваў 23 насыпы (17 круглых і 6 прадаўгаватых), датуецца 8 — пач. 10 ст. Пахавальны абрад — трупаспаленне па-за межамі могільніка (1—3 спаленні ў кожным кургане). Знойдзены бронзавыя ўпрыгожанні, жал. нажы, рыбалоўныя кручкі, матыка, крэсіва, гліняныя прасліцы, шкляныя пацеркі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СО́СНА,
возера ў Сенненскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Бярозка, за 18 км на Пн ад г. Сянно. Пл. 0,54 км², даўж. 2,7 км, найб.шыр. 340 м, найб.глыб. 8,2 м, даўж. берагавой лініі 6,3 км. Пл. вадазбору 7,21 км². Катлавіна лагчыннага тыпу. Схілы на ПнУвыш.да 20 м (на ПдЗ 2—5 м), пераважна пад хмызняком. Берагі нізкія, забалочаныя, на ПнУ зліваюцца са схіламі. Уздоўж паўд.-зах. берага забалочаная пойма шыр. 150—250 м, парослая хмызняком. Дно даглыб. 2—3 м пясчанае, глыбей ілістае. Зарастае даглыб. 3 м, шыр. паласы расліннасці 15—75 м.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СПАСО́ВІЧ Уладзімір Данілавіч (16.1.1829, г. Рэчыца Гомельскай вобл. —26.10.1906),
юрыст, публіцыст, літаратуразнавец. Пісаў на рус. і польскай мовах. Скончыў Мінскую гімназію, Пецярбургскі ун-т (1849). У 1857—61 праф. права Пецярбургскага ун-та. Працаваў адвакатам у Пецярбургу і Варшаве. Аўтар прац па крымін. праве, гісторыі міжнар. права, польскім і еўрап. рамантызме, рус.-польскіх літ. сувязях. Заклікаў дарус.-польскага збліжэння і супрацоўніцтва. Навук. праны С. прасякнуты гуманізмам, павагай да асобы чалавека, да чужых думак і перакананняў.
Тв.:
Соч.Т. 1—10. 2 изд. СПб., 1913;
Pisma. T. 1—9. Peterburg, 1892—1908.
Літ.:
Кони А.Ф. В.Д. Спасович // Собр. соч.М., 1968. Т. 5.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СПЛЮ́ШКА, соўка-сплюшка (Otus scops),
птушка роду совак сям. савіных атр. совападобных. Пашырана ў Еўразіі і Паўн. Афрыцы. Жыве ў лісцевых і мяшаных лясах, парках, садах. Актыўная ўначы. На Беларусі рэдкі гнездавальны і пралётны від, занесена ў Чырв. кнігу. Зімуе ў тропіках Афрыкі і Паўд.-Зах. Азіі.
Даўж. да 22 см, маса да 100 г. Апярэнне спіны буравата-шэрае з рыжым адценнем, з цёмным падоўжным і папярочным малюнкам; брушка больш светлае, з цёмнымі падоўжнымі стракацінамі. Цэўка і плюсна апераныя, пальцы голыя. Гняздуе ў дуплах, старых гнёздах інш. птушак, у збудаваннях. Адкладвае да 7 яец. Корміцца насякомымі, павукамі, дробнымі птушкамі, мышападобнымі грызунамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТАРЫ́НКАЎСКІ ЧЫГУНАЛІЦЕ́ЙНЫ ЗАВО́Д (вядомы і як Уладзімірскі). Дзейнічаў з канца 18 ст.да 1872 у в. Старынка Чэрыкаўскага пав. (цяпер Слаўгарадскі р-н Магілёўскай вобл.). Засн. як медзеплавільня. У 1835 пабудавана невял. домна для выплаўкі чыгуну з мясц. балотнай руды. У 1839 з-д расшыраны, выпускаў медныя абшыўкі і парахавыя скрынкі для Чарнаморскага ваен. флоту, карабельныя балты. З 1847 вырабляў павозкі, лафеты, платформы для арміі, восі для гармат, паравыя машыны для Бранскага арсенала. У 1858—62 быў адным з буйнейшых металург. прадпрыемстваў еўрап.ч.Рас. імперыі. У 1863 працавала каля 900 рабочых. Ад з-дадар. Сож (5—6 км) была пракладзена чыгунка-вузкакалейка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЯВЕ́Ц ЗАЛАЦІ́СТЫ (Pluvialis),
род птушак сям. сяўцовых падатр. кулікоў. 3 віды: тулес, уласна С.з. (P. apricaria) і С. буракрылы (P. dominica). Пашыраны ў Еўразіі і Паўн. Амерыцы. Гняздуюцца на балотах, у далінах рэк, азёрных катлавінах. С. буракрылы зімуе ў паўд.ч.Паўд. Амерыкі. На Беларусі 2 віды: С.з. і тулес. Рэдкае гнездаванне С.з. адзначана ў паўн.ч. рэспублікі; занесены ў Чырв. кнігу. Пачатак асенняга пралёту птушак супадае з сяўбой азімых (адсюль бел. назва роду).
Даўж. да 30 см, маса да 220 г. Крылы вострыя, хвост невял., прамы або крыху закруглены. Кормяцца дробнымі беспазваночнымі, насеннем і ягадамі раслін. Адкладваюць да 4 яец.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЯМЁНЕНКІ,
возера ў Расонскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Дрыса, за 17 км на ПдУ ад г.п. Расоны. Пл. 0,25 км², даўж. 1,4 км, найб.шыр. 320 м, найб.глыб. 2,2 м, даўж. берагавой лініі каля 4 км, пл. вадазбору 7,2 км². Катлавіна лагчыннага тыпу. Схілы на Пд і Пнвыш.да 1 м, на З і У 6—8 м, параслі лесам. Берагі нізкія, забалочаныя, пад хмызняком, на Пн і Пд утвараюць вузкія залівы. Дно выслана сапрапелем, участкамі каля берагоў пясчанае. Зарастае ўздоўж берагоў на шыр.да 15 м, даглыб. 1,5 м. Упадаюць 2 ручаі, выцякае ручай у воз. Межна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАБО́Л,
рака ў Казахстане і Расіі, левы прыток р. Іртыш (бас.р. Об). Даўж. 1591 км, пл.бас. 426 тыс.км². Верхняе цячэнне па Тургайскім плато, сярэдняе і ніжняе па Зах.-Сібірскай раўніне. Асн. прытокі: Ісець, Тура, Таўда (злева), Убаган (справа). У нізоўях ледастаў з кастр.—ліст., у вярхоўях — з ліст.да сярэдзіны мая. Разводдзе ў вярхоўях з 1-й пал.крас.да сярэдзіны чэрв., у нізоўях — дапач. жніўня. Сярэдні расход вады каля с. Ліпаўскае 838 м³/с. Рэгулярнае суднаходства ў вярхоўях (105 км) і ад вусця р. Тура (255 км). Сплаўная. На Т. — гарады Лісакоўск, Рудны, Кустанай (Казахстан), Курган, Ялутараўск (Расія).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАМА́НСКІ ПАЎВО́СТРАЎ, Тамань. У Перадкаўказзі, у Краснадарскім краі, у Расіі; абмываецца на Пн Азоўскім м., на Пд Чорным м.Пл. каля 2 тыс.км². Выш.да 164 м. Берагі нізкія, парэзаныя залівамі і ліманамі. Складзены з астравоў, якія ў 5 ст. злучыліся паміж сабой наноснай сушаю. Былыя астравы ўяўляюць сабой гліністыя купалападобныя грады з 25 гразевымі вулканамі. У паніжэннях паміж градамі — азёры-ліманы з салёнай вадою. Выхады нафты і гаручых газаў, радовішчы жал. руды. У 6 ст.дан.э. на берагах Т.п. існавалі стараж.-грэч. калоніі Германаса, Фанагорыя, Кепы і інш.); у 5 ст.дан.э.тэр. Т.п. ў складзе Баспорскай дзяржавы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УСВЕ́Я,
возера ва Ушацкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р.Зах. Дзвіна, за 28 км на ПнУ ад г.п. Ушачы. Пл. каля 2,4 км², даўж. 3,4 км, найб.шыр. 960 м, найб.глыб. 1,9 м, даўж. берагавой лініі 8,2 км, пл. вадазбору 32,3 км². Катлавіна рэшткавага тыпу. Схілы выш. 11—18 м, разараныя, да возера абрываюцца ўступам выш. 4—6 м. Пойма шыр.да 20 м, затарфаваная, укрыта хмызняком. Берагі нізкія, забалочаныя, на У месцамі пясчаныя, на З тарфяністыя. Дно ўкрыта сапрапелем, месцамі вузкая прыбярэжная паласа апясчаненых адкладаў. Зарастае даглыб. 0,9 м. Упадаюць 2 ручаі, пратокай злучана з Зах. Дзвіной.