палітычная арганізацыя памешчыкаў Расіі ў 1905—08 і 1916—20. Засн. ў ліст. 1905 у С.-Пецярбургу для абароны буйнога прыватнага землеўладання і самадзярж. ладу ва ўмовах рэвалюцыі 1905—07. Пасля яе задушэння часова спыніў існаванне (1908). Адноўлены ў ліст. 1916 з мэтай дапамогі арміі с.-г. прадуктамі і абароны прыватнай уласнасці на зямлю. Пасля Кастр. рэвалюцыі 1917 С.з. у. — падп. манархічная арг-цыя, звязаная з белым рухам. Адзін з яго кіраўнікоў А.В.Крывашэін у 1920 узначальваў белагвардзейскі «Урад Поўдня Расіі». Пасля разгрому Чырв. Арміяй асн. сіл белагвардзейцаў саюз распаўся.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«СВАБО́ДНЫЯ АФІЦЭ́РЫ»,
тайная афіцэрская арг-цыя ў Егіпце ў 1940-я — пач. 1950-х г.Яе ядро (Г.А.Насэр, М.А.Садат і інш.) узнікла ў 1942, арганізацыйна аформілася ў 1949. Да 1952 налічвала каля 1 тыс. членаў, якія займалі розныя пасады ва ўсіх звёнах ваен. і дзярж. кіраўніцтва Егіпта. Ставіла за мэту ажыццяўленне шырокіх сац., паліт. і эканам. рэформ, незалежнай знешняй палітыкі краіны. 23.7.1952 узначаліла ваен. пераварот, які адхіліў ад улады караля Фарука, пасля чаго выканком «С.а.» ператвораны ў Савет кіраўніцтва рэвалюцыяй (старшыня М.Нагіб), які ўзяў на сябе ўсю ўладу ў краіне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕЛЯЗЁНКА,
няпарны парэнхіматозны орган лімфоіднай сістэмы пазваночных жывёл і чалавека. Размешчана ў левай падрэбернай вобласці брушной поласці, каля страўніка, на ўзроўні 9—11 рэбраў. Даўж. С. ў дарослага чалавека 12 см, шырыня — 7—8 см, маса 150—200 г. «Дэпо» крыві, выконвае імуналагічную, ахоўную функцыі. С. як біял. фільтр (праз яе за 1 мін працякае 750—800 мл крыві) забяспечвае выдаленне з крыві антыгенаў.
У філагенезе С. звязана са стрававальным трактам. У кругларотых і дваякадыхальных рыб прадстаўлена вял. колькасцю лімфоіднай тканкі кішэчніка або страўніка. У інш. пазваночных С. адасабляецца ад страўніка ў самаст. орган.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕНТ-ЛУ́ІС (Saint Louis),
горад у цэнтр.ч. ЗША, у штаце Місуры. Засн. ў 1764. 339,3 тыс.ж., з прыгарадамі каля 2,5 млн.ж. (2000, частка прыгарадаў у штаце Ілінойс). Вузел чыгунак і аўтадарог, порт на р. Місісіпі, ніжэй за ўпадзенне ў яер. Місуры. Буйны прамысл., гандл.-фін. цэнтр і трансп. вузел Сярэдняга Захаду ЗША. Міжнар. аэрапорт. Прам-сць: авіяц., ракетна-касм., радыёэлектронная, эл.-тэхн., металаапр., аўтазборачная, нафтаперапр., хім., харчасмакавая, гарбарна-абутковая, паліграф., ваенная. Чорная і каляровая металургія, вытв-сцьчыг. вагонаў. 7 ун-таў. Маст. музей. У С.-Л. адбыліся III летнія Алімп. гульні (1904).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІЗІ́Ф, Сісіф,
у старажытнагрэчаскай міфалогіі сын Эола — родапачынальніка племя эалійцаў, будаўнік і цар стараж.Карынфа. Праславіўся сваёй хітрасцю. С. падмануў нават багіню смерці Танатас і закаваў яе ў кайданы (вызвалена Арэсам праз некалькі гадоў, на працягу якіх людзі не паміралі), потым быў адзіным з памерлых, каму ўдалося ўцячы з царства мёртвых — аіда. Калі С. зноў, ужо назаўсёды, трапіў у аід, то быў жорстка пакараны багамі за свае хітрыкі і злачынствы: яго прымусілі бясконца каціць на высокую гару вялізны камень, які, дасягнуўшы вяршыні, кожны раз скочваўся ўніз. Адсюль выразы «сізіфава праца», «сізіфаў камень» — цяжкая, марная, бясконцая праца.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІНТАГМА́ТЫКА,
адзін з двух (разам з парадыгматыкай) сістэмна-структурных планаў арганізацыі мовы і аспектаў яе даследавання; сукупнасць заканамернасцей, што вызначаюць адносіны паміж адзінкамі ў патоку маўлення, у выказвальным ланцужку. Сінтагматычныя адносіны засн. на лінейнасці маўлення — абавязковай размеркаванасці яго ў часе; узнікаюць паміж адзінкамі аднаго ўзроўню (фанемамі, марфемамі, словаформамі, сказамі). Сінтагматычныя адносіны заўсёды наяўныя ў маўленні і проціпастаўляюцца адносінам парадыгматычным, што існуюць у моўнай свядомасці носьбіта мовы ў выглядзе асацыятыўных груповак адзінак (або парадыгматычных класаў), з якіх робіцца выбар адной з іх для ўключэння ў сінтагматычны ланцужок — выказванне адпаведнай структуры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКАЛЯ́РНЫ ЗДАБЫ́ТАКвектараўa і b, лік (скаляр), роўны здабытку модуляў гэтых вектараў, памножанаму на косінус вугла паміж імі. С.з.
, дзе і — модулі вектараў і , φ — вугал паміж імі. Напр., работа A пастаяннай сілы пры перамяшчэнні пункта яе прыкладання роўная
. Паняцце С.з. абагульняецца на n-мерныя вектарныя прасторы, дзе з яго дапамогай вызначаюць паняцці модуля вектара, вугла паміж вектарамі, артаганальнасці і інш. С.з. уведзены У.Гамільтанам (1853). Выкарыстоўваецца ў геаметрыі, механіцы і фізіцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКІ́ДЗЕЛЬСКІ ПАРК,
помнік садова-паркавага мастацтва сярэдзіны 19 ст. ў г. Скідзель Гродзенскага р-на. Парк мяшанага пейзажна-рэгулярнага тыпу. Пл. 4,8 га. На тэрыторыі парку 2 каналы. У ніжняй ч. парку захаваліся рэшткі старых прысад з ліпы, конскага каштана звычайнага, грабавыя шпалеры; у яе кампазіцыі творы архітэктуры малых форм: капліца, уязная брама ў выглядзе 2 круглых мураваных вежачак з конусападобнымі дахамі. Верхняя ч. парку больш багатая паводле дэндралагічнага складу. Растуць экзоты: хвоя веймутава, ліпа амер., арэх шэры, акацыя белая, ясень звычайны (форма ніцая) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЛО́НІМСКАЯ ФА́БРЫКА МАСТА́ЦКІХ ВЫРАБАЎ.
Засн. ў 1960 у г. Слонім Гродзенскай вобл. на базе арцелі «Чырвоная зара» (з 1939). У 1981—88 да яе была далучана Баранавіцкая ф-камаст. вырабаў (арганізавана ў 1960 на базе арцелі «Усход», засн. ў 1946). Спецыялізуецца на выпуску дзіцячага адзення, аздобленага ручной і машыннай вышыўкай, карункамі. Значнае месца ў вытворчасці займаюць ткацкія маст. вырабы (посцілкі, накідкі на крэслы, паласы, дываны), адметныя шматкаляровасцю і яркасцю. Выпускае таксама вырабы з дрэва (такарныя з размалёўкамі, бандарныя), металу (пано, біжутэрыя), лазы (фруктоўніцы, падносы, цукерніцы).
З.Я.Русанава.
Бандарныя вырабы Слонімскай фабрыкі мастацкіх вырабаў. 1980-я г.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЛУ́ЖБА СО́НЦА,
сістэматычныя назіранні Сонца для атрымання інфармацыі пра з’явы, што адбываюцца ў яго атмасферы. Праводзяцца па міжнар. праграме спец. сеткай астр. станцый і абсерваторый. Даследуецца сонечная актыўнасць і яе ўплыў на геафіз. працэсы, а таксама сонечныя плямы, іх магн. палі, храмасферныя ўспышкі. пратуберанцы, валокны, сонечная карона, радыёвыпрамяненне Сонца і інш. Звесткі публікуюцца ў выглядзе карт, табліц і графікаў (для кожнага дня назіранняў), за больш працяглыя перыяды часу — у каталогах. Даныя С.С. выкарыстоўваюцца як для практычных мэт (прагнозы ўмоў радыёсувязі. магн. бур, касм. радыяцыйнага становішча і інш.), так і для даследавання прыроды сонечнай актыўнасці.