курганны могільнік 10—12 ст.каляв. Маркіняты Ашмянскага р-на Гродзенскай вобл. Пахавальны абрад — трупаспаленне. Знойдзены рэшткі пахаванняў на грунце і ў гаршках, а таксама сякеры, ромбападобныя і ланцэтападобныя наканечнікі коп’яў, нажы, шпоры, спражкі, бронзавыя ўпрыгожанні, дэталі конскай збруі. М. адносіцца да культуры ўсх.-літ. курганоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІКЛУ́ХА-МАКЛА́Я БЕ́РАГ,
участак паўн.-ўсх. ўзбярэжжа на в-ве Новая Гвінея, паміж зал. Астралейб і п-вам Хуен (дзяржава Папуа — Новая Гвінея). Даўж.каля 300 км. Трапічныя лясы, плантацыі каўчуканосаў. Названы ў гонар рас. вучонага М.М.Міклуха-Маклая, які праводзіў тут этнагр. даследаванні ў 1871—72, 1876—77 і 1883.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІЛАСЛА́ВІЦКАЕ ВАДАСХО́ВІШЧА.
У Клімавіцкім р-не Магілёўскай вобл., каляв. Мілаславічы. Створана на р. Іпуць у 1981. Пл. 1,43 км², даўж. 5 км, найб.шыр. 400 м, найб.глыб. 2,6 м, аб’ём вады 1,8 млн.м³. Ваганні ўзроўню на працягу года 0,6 м. Выкарыстоўваецца для ўвільгатнення с.-г. угоддзяў, рыбагадоўлі, адпачынку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІРАШНІЧЭ́НКА (Пётр Апанасавіч) (26.11.1922, с. Запселле Краснапольскага р-на Сумскай вобл., Украіна — 1.1.1944),
удзельнік баёў на Беларусі ў Вял.Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1944). Камандзір узвода разведкі лейт. М. вызначыўся пры вызваленні Гомельскай вобл.: у цяжкім баі каляв. Печышчы Парыцкага р-на сваім целам закрыў амбразуру варожага дзота.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАВІ́НКА,
вёска ў Плоскаўскім с/с Талачынскага р-на Віцебскай вобл.Цэнтр. саўгаса. За 17 км на З ад г. Талачын, 124 км ад Віцебска, 12 км ад чыг. ст. Слаўнае. 228 ж., 86 двароў (1999). Сярэдняя школа, клуб, б-ка, амбулаторыя, аддз. сувязі. Каля вёскі курганныя могільнікі (11—13 ст.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАГПУ́Р,
горад у цэнтр.ч. Індыі, на р. Наг, у штаце Махараштра. Засн. ў пач. 18 ст.Каля 2 млн.ж. (1997). Вузел чыгунак і аўтадарог. Аэрапорт. Тэкст. цэнтр у важным бавоўнаводчым раёне. Прам-сць: харч., шкляная, керамічная, папяровая, фармацэўтычная, паліграфічная. Саматужная вытв-сць тканін, маст. вырабаў. Ун-т. Археал. музей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НА́ЧА,
стаянка позняга бронзавага веку каляв. Нача Воранаўскага р-на Гродзенскай вобл. Знаходзіцца сярод затарфаванага левабярэжнага поплаву р. Нача на дзюне. Знойдзены крамянёвыя прылады працы і заштрыхаваная пласкадонная кераміка. Датуецца 1-й пал. 1-га тыс. да н.э. У пач. 20 ст. тут быў раскапаны і могільнік жал. веку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕ́ЖКАВА,
вадасховішча ў Горацкім р-не Магілёўскай вобл., каляв. Нежкава. Створана ў 1989 на р. Парасіца. Пл. 0,5 км², даўж. 3,6 км, найб.шыр. 180 м, найб.глыб. 6 м, аб’ём вады 1,3 млн.м³. Ваганні ўзроўню вады на працягу года 2,4 м. Выкарыстоўваецца для арашэння с.-г. угоддзяў, рыбагадоўлі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІІГА́ТА,
горад у Японіі, у цэнтр.ч. в-ва Хонсю. Адм. ц. прэфектуры Ніігата. Каля 500 тыс.ж. (1998). Порт на Японскім м., у вусці р. Сінана. Вузел чыгунак. Міжнар. аэрапорт. Прам-сць: нафтаперапр., нафтахім., металургічная (ферасплавы, алюміній), электра- і трансп. машынабудаванне, тэкст., лесапільная, папяровая, цэментная. ЦЭС, АЭС. Ун-т. Аранжарэі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НО́ВЫЯ ГАРА́НЫ,
вёска ў Гаранскім с/с Полацкага р-на Віцебскай вобл., на правым беразе р.Зах. Дзвіна, каля аўтадарогі Віцебск—Полацк. Цэнтр калгаса. За 15 км на ПдУ ад г. Полацк, 85 км ад Віцебска, 3 км ад чыг. ст. Гараны. 400 ж., 146 двароў (2000). Дом культуры, б-ка.