ІВАНО́Ў (Арцемій Васілевіч) (18.5.1906, г. Маладзечна Мінскай вобл. — 22.1.1992),
расійскі заолаг. Акад. Расійскай АН (1981). Правадзейны чл. Герм: акадэміі прыродазнаўчых навук «Леапальдзіна» (1959). Скончыў Ленінградскі ун-т (1930). З 1935 працаваў у ім, адначасова з 1965 у Заал. ін-це АНСССР. Навук.працы па марфалогіі, эмбрыялогіі і эвалюцыі беспазваночных (малюскаў, чарвей і інш.). Вынайшаў і даследаваў тып жывёл-паганафораў, вылучыў і вызначыў клас пляскатых чарвей — уданелідаў. Ленінская прэмія 1961.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІЗО́Х (Уладзімір Васілевіч) (1.8.1934, в. Прудзішчы Лагойскага р-на Мінскай вобл. — 23.8.1981),
бел. вучоны ў галіне радыёфізікі. Д-ртэхн.н. (1972), праф. (1973). Скончыў БДУ (1958), дзе і працаваў з 1961, адначасова з 1974 у НДІ прыкладных фіз. праблем БДУ. Навук.працы па імпульснай тэхніцы, ядз. электроніцы, аналізе і сінтэзе інфармацыйна-вымяральных сістэм.
Тв.:
Новые аспекты временных измерений в ядерной спектроскопии (у сааўт.) // Изв. АНСССР. Сер. физ. 1965. Т. 29, № 7;
Элементы теории информации. Мн., 1974 (разам з Я.І.Боўбелем, І.К.Данейкам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІЛЬІ́Н (Віктар Макаравіч) (н. 31.3.1930, в. Сялец Мсціслаўскага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне тэарэт. і прыкладной электратэхнікі. Канд.тэхн.н. (1963), праф. (1978). Засл. работнік вышэйшай школы Беларусі (1980). Скончыў БПІ (1953), дзе і працаваў. З 1971 у Бел.дзярж. ун-це інфарматыкі і радыёэлектронікі (з 1973 рэктар). Навук.працы па тэорыі нелінейных эл. ланцугоў і сістэм. Распрацаваў метад безгістэрэзіснага намагнічвання ферамагн матэрыялаў. Аўтар вучэбных дапаможнікаў па электратэхніцы для ВНУ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІЛЬКЕ́ВІЧ (Георгій Іванавіч) (н. 15.4.1935, в. Бараўцы Вілейскага р-на Мінскай вобл.),
бел. геолаг. Канд. геолага-мінералаг. навук (1987). Скончыў БДУ (1958). З 1976 гал. геолаг Бел. гідрагеал. экспедыцыі. Навук.працы па методыках і праграмах рэгіянальных даследаванняў Беларусі, складанні зводных геал. картаў, вывучэнні стратыграфіі антрапагенавых адкладаў, геал. будовы і карысных выкапняў. Дзярж. прэмія Беларусі 1986.
Тв.:
Геология антропогена Белоруссии Мн., 1973 (у сааўт.);
Железорудные формации докембрия Белоруссии. Мн., 1974 (у сааўт.);
Рельеф Белорусского Полесья. Мн., 1982 (у сааўт.);
венгерскі скрыпач, педагог, кампазітар, дырыжор. Вучыўся ў І.Бёма, Ф.Давіда. Выступаў з 1838. У 1849—66 канцэртмайстар у Веймары і Гановеры. З 1866 у Берліне, з 1868 дырэктар і праф. Вышэйшай муз. школы. Заснавальнік (1869) і кіраўнік струннага квартэта. Сярод твораў З канцэрты для скрыпкі з арк., п’есы для скрыпкі і фп., песні і інш.; стварыў шэраг скрыпічных транскрыпцый (у т. л. «Венгерскія танцы» І.Брамса). Аўтар працы «Скрыпічная школа» (т. 1—3, 1905; з А.Мозерам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІО́ДА (Ірына Антонаўна) (н. 5.10.1932, Мінск),
бел. архітэктар. Д-р архітэктуры (1987), праф. (1989). Скончыла БПІ (1959). Працавала ў праектных ін-тах, з 1981 у Бел.дзярж.н.-д. і праектным ін-це горадабудаўніцтва Дзяржбуда Беларусі, адначасова (з 1967) выкладчык БПА. Навук.працы па тэарэт. і метадалагічных асновах горадабудаўніцтва. Адзін з аўтараў ген. плана Мінска (1963), «Генеральнай схемы комплекснай тэрытарыяльнай арганізацыі БССР» (1987), праектаў планіроўкі і забудовы гарадоў Беларусі.
Тв.:
Основы градостроительства: Теория, методология. Мн., 1983;
Градостроительство Белоруссии. Мн., 1988 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІСАЕ́ВІЧ (Леанід Аляксандравіч) (н. 29 3.1943, в. Ляды Смалявіцкага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне апрацоўкі металаў ціскам. Д-ртэхн.н. (1988), праф. (1990). Скончыў БПА (1967), дзе і працуе з 1970. Навук.працы па тэорыі і тэхналогіі пракаткі і прасавання парашковых і грануляваных матэрыялаў. Распрацаваў спосабы формаўтварэння высокадакладных стужак і перыяд. профіляў з металаў і сплаваў.
Літ.:
Непрерывное формование металлических порошков и гранул. Мн., 1980 (разам з А.В.Сцепаненкам);
Обработка давлением порошковых сред. Мн., 1993 (разам з А.В.Сцепаненкам, В.Я.Харланам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАВАЛЕ́НКА (Сяргей Пятровіч) (н. 4.6.1934, г. Валуйкі Белгародскай вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне генетыкі і мікрабіялогіі. Д-рбіял.н. (1980), праф. (1988). Скончыў Маскоўскі ун-т (1957). У 1972—95 у Ін-це мікрабіялогіі АН Беларусі (з 1979 заг. лабараторыі). Навук.працы па селекцыі мікраарганізмаў, якія вырабляюць ферментныя бялкі і мікробную біямасу, што выкарыстоўваецца з кармавымі мэтамі.
Тв.:
Экспериментальный мутагенез в селекции. М., 1972 (у сааўт.);
Химические факторы в селекции продуцентов микробных белков. Ми., 1980;
Биология — Продовольственной программе. Киев, 1987 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАВАЛЁЎ (Яраслаў Мікітавіч) (н. 27.5.1933, Мінск),
бел. вучоны ў галіне дарожна-буд. матэрыялаў і тэхналогій. Д-ртэхн.н. (1991), праф. (1992). Скончыў Маскоўскі ін-т інжынераў чыг. транспарту (1957). З 1961 у БПА. Навук.працы па фіз.-хім. асновах буд. кампазіцыйных матэрыялаў і стварэнні эфектыўных тэхналогій для іх атрымання. Распрацаваў агульную метадалогію комплекснай актывацыі буд. матэрыялаў, тэхналогію трыбаактывацыі пяскоў, мадыфікатары для атрымання мінер. парашкоў з крэменязёмістай сыравіны.
Тв.:
Реофизика конгломератных материалов. Мн., 1978 (разам з З.П.Шульманам, Э.А.Зальцгендлерам);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЗЛО́Ў (Валерый Сяргеевіч) (н. 19 5.1938, Мінск),
бел. вучоны ў галіне тэхн. дэфектаскапіі Д-ртэхн.н. (1989). Скончыў БДУ (1965). З 1965 у Аддзеле фізікі неразбуральнага кантролю АН Беларусі. З 1976 у БПА, адначасова з 1989 дырэктар навук.-вытв. цэнтра «Інтэграцыя тэхнікі і інтэлекту». Навук.працы па неразбуральным кантролі якасці матэрыялаў і вырабаў. Распрацаваў тэарэт. асновы, метады і прылады магнітаграфічнай дэфектаскапіі, шэраг прылад тэхн. дыягностыкі.
Тв.:
Физика магнитографической дефектоскопии. Мн., 1968;
Коронный разряд на проводах. Мн., 1971 (разам з М.П.Емяльянавым);
Техника магнитографической дефектоскопии. Мн., 1976.