СТАРЫНА́,
вёска ў Шашкоўскім с/с Стаўбцоўскага р-на Мінскай вобл., каля р. Сула. Цэнтр калгаса. За 23 км на ПнЗ ад горада і чыг. ст. Стоўбцы, 98 км ад Мінска. 363 ж., 126 двароў (2001). Базавая школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
т. 15, с. 165
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТРЫ́ЕЎКА,
рака ў Гродзенскім р-не, у бас. р. Нёман. Даўж. 24 км. Пл. вадазбору 145 км². Пачынаецца за 4 км на ПдЗ ад в. Парэчча, цячэ пераважна сярод лесу, упадае на ПнУ у воз. Рыбніца (бас. р. Котра). Рэчышча ад в. Перасельцы да вусця на працягу 17 км каналізаванае. Прымае сцёк з меліярац. каналаў.
т. 15, с. 214
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУБ’ЕКТЫ́ЎНАЕ,
тое, што ўласціва суб’екту ці вытворнае ад яго дзейнасці. Ўключае ўсе псіхічныя працэсы індывіда, з дапамогай якіх ён успрымае і адлюстроўвае ў сваёй свядомасці аб’ектыўнае. Адзін з гал. фактараў пазнання, якое ўяўляе сабой працэс пераходу ад С. да аб’ектыўнага. Часам пад С. разумеюць неадэкватнае ўяўленне, што не адпавядае аб’екту пазнання (гл. Суб’ектывізм).
т. 15, с. 239
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУТА́НА (франц. soutane ад італьян. sottana спадніца, раса),
доўгае суцэльнае адзенне з вузкімі рукавамі, якое зашпільваецца частым радам гузікаў і носіцца каталіцкім духавенствам у прыватным жыцці і ў царкве (пад убраннем для набажэнстваў). С. бывае рознага колеру ў залежнасці ад рангу асобы: белая ў папы, чырвоная ў кардыналаў, фіялетавая ў біскупаў, чорная ў радавога духавенства.
т. 15, с. 291
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУФЛЁР (ад франц. souffler дзьмуць, падказваць),
работнік т-ра, які сочыць за ходам рэпетыцыі і спектакля па тэксце п’есы (суфлёрскі экзэмпляр) і пры неабходнасці падказвае акцёрам тэкст ролі (у муз. т-ры С. сочыць па клавіры). Знаходзіцца ў суфлёрскай будцы, размешчанай каля лініі заслоны (ці ў адной з бакавых куліс) і схаванай ад гледачоў.
т. 15, с. 292
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУ́ША,
вёска ў Лепельскім р-не Віцебскай вобл., паміж азёрамі Цеменіца, Астроўкі, Вогзіна. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 33 км на ПнУ ад горада і чыг. ст. Лепель, 105 км ад Віцебска. 636 ж., 307 двароў (2002). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан.
т. 15, с. 299
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУША́НКА,
рака ў Клічаўскім р-не Магілёўскай вобл., левы прыток р. Ольса (бас. р. Дняпро). Даўж. 20 км. Пл. вадазбору 174 км². Пачынаецца ў лясным урочышчы Скобленкава Паляна за 4 км на Пн ад в. Развадаў, вусце за 500 м на ПнУ ад в. Патока. Цячэ пераважна сярод лесу ў межах Цэнтральнабярэзінскай раўніны.
т. 15, с. 299
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЦЯПА́НКІ,
вёска ў Жабінкаўскім р-не Брэсцкай вобл., на аўтадарозе Жабінка—Арэпічы. Цэнтр сельсавета і с.-г. калект. прадпрыемства. За 10 км на Пн ад горада і чыг. ст. Жабінка, 36 км ад Брэста. 245 ж., 100 двароў (2002). Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Магіла ахвяр фашызму. Помнік архітэктуры — Свята-Міхайлаўская царква (да 1780).
т. 15, с. 318
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЯНЬКО́ЎШЧЫНА,
вёска ў Слонімскім р-не Гродзенскай вобл., на аўтадарозе Слонім—Масты. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 15 км на ПнЗ ад горада і чыг. ст. Слонім, 120 км ад Гродна. 532 ж., 232 двары (2002). Лясніцтва. Сярэдняя школа, клуб, б-ка, амбулаторыя, аддз. сувязі. Царква. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан.
т. 15, с. 353
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТА́ЛЬКА.
Гарэлецкі канал, рака ў Пухавіцкім р-не Мінскай вобл., правы прыток р. Свіслач (бас. р. Дняпро). Даўж. 32 км. Пл. вадазбору 341 км². Пачынаецца на меліяраваным балоце Гала за 1,5 км на ПнУ ад в. Ліпнікі, вусце за 1,8 км на Пн ад в. Талька. Цячэ па Цэнтральнабярэзінскай раўніне. Рэчышча каналізаванае.
т. 15, с. 409
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)