СУТА́НА (франц. soutane ад італьян. sottana спадніца, раса),

доўгае суцэльнае адзенне з вузкімі рукавамі, якое зашпільваецца частым радам гузікаў і носіцца каталіцкім духавенствам у прыватным жыцці і ў царкве (пад убраннем для набажэнстваў). С. бывае рознага колеру ў залежнасці ад рангу асобы: белая ў папы, чырвоная ў кардыналаў, фіялетавая ў біскупаў, чорная ў радавога духавенства.

т. 15, с. 291

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)