разнавіднасцьядзернага рэактара, у якім «спальванне» ядз. паліва суправаджаецца расшыранай вытв-сцю другаснага ядз. паліва.
У Р.-р. нейтроны, што вызваляюцца ў працэсе дзялення ядраў (напр., урану-235 у рэактарах-канвектарах), узаемадзейнічаюць з ядрамі сыравіннага матэрыялу (напр., урану-238), у выніку чаго атрымліваецца другаснае ядз. паліва (плутоній-239). Узноўленае і спаленае палівы могуць быць таксама ізатопамі аднаго і таго ж хім. элемента (рэактар-брыдэр), напр., спальваецца і ўзнаўляецца плутоній-239. Р.-р. выкарыстоўваюцца для атрымання штучных падзельных матэрыялаў, а таксама «спальвання» урану-238 для атрымання электраэнергіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭЗЕРВА́Ж (франц. réservage ад лац. reservare зберагаць, захоўваць),
1) від паглыбленай гравюры на метале спосабам траўлення; разнавіднасцьафорта. Узнік у 2-й пал. 19 ст. Малюнак пяром або пэндзлем, нанесены мастаком спец. чарнілам непасрэдна на паверхню металу, пакрываюць кіслотатрывалым грунтам і апускаюць друкарскую форму ў ваду. Пры набрынянні чарніла прыўзнімае часткі грунту, якія лёгка здымаюцца і агаляюць метал для траўлення.
2) Спосаб двухколернай афарбоўкі керамічных вырабаў з выкарыстаннем натуральнага тону самой керамікі: часткі вырабу, не прызначаныя для афарбоўкі, пакрываюць слоем тлушчу ці алею, які выгарае пры абпальванні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭ́ЙКА,
1) Р. зубчастая — прызматычны стрыжань з нарэзанымі зубамі; дэталь рэечнай зубчастай перадачы. Выкарыстоўваецца ў механізмах станкоў, грузападымальных кранаў, пагрузачна-разгрузачных машын.
2) Р. геадэзічная — драўляны брус даўж. 3—4 м з нанесенай шкалой. Бываюць дальнамерныя (для вызначэння адлегласцей), тапаграфічныя (для вызначэння адлегласцей і перавышэнняў), нівелірныя (для вызначэння перавышэнняў); адна- і двухбаковыя, падвесныя, складныя, высоўныя.
3) Разнавіднасць піламатэрыялу, які атрымліваецца пры абпілоўванні краёў неабразных дошак, а таксама вузкія загатоўкі з драўніны, што выкарыстоўваюцца пры вырабе сталярных пліт.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІЛАВА́Я ПЕРАДА́ЧА,
разнавіднасцьперадачы, якая служыць для перадачы мех. энергіі (руху) ад рухавіка да яе спажыўца з павелічэннем вярчальных момантаў (за кошт змяншэння скорасці, частаты вярчэння) або для змены характару руху. У прыводах машын дазваляе ўзгадняць рэжым работы рухавіка і выканаўчых (рабочых) органаў, ажыццяўляць змену напрамку руху (рэверсаванне, або рэверс), пераўтвараць вярчальны рух у паступальны, вінтавы і інш. С.п. бываюць мех. (найб. пашыраны зубчастыя перадачы, ланцуговыя перадачы, раменныя перадачы, фрыкцыйныя перадачы, чарвячныя перадачы), гідраўлічныя перадачы, пнеўматычныя і інш. У некат. машынах С.п. наз. трансмісіяй.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЦЕ́НАВЫЯ МАТЭРЫЯ́ЛЫ,
разнавіднасцьбудаўнічых матэрыялаў, з якіх узводзяць сцены будынкаў (збудаванняў).
Адрозніваюць С.м.: неарганічныя (гліняная і сілікатная цэгла, камяні керамічныя, з лёгкага бетону і прыродныя пілаваныя, блокі і панэлі з сілікатнага і цэментнага бетону, шклаблокі і шклопрафіліт, панэлі з азбестацэменту, анадзіраванага алюмінію, металапластаў і інш. ліставых матэрыялаў з уцяпляльнікамі), арганічныя (драўняныя — бярвёны, брусы, шчыты, а таксама пліты на аснове чароту, саломы, торфу), С.м. на аснове мінер. вяжучых рэчываў і арган. запаўняльнікаў (арбаліт, фібраліт). Маюць дастатковую трываласць, вогнеўстойлівасць, нізкую цепла- і гукаправоднасць. Гл. таксама Каменныя матэрыялы і канструкцыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАРХА́Н (цюрк.),
1) назва ў цюрк. народаў у сярэднія вякі феадала (князя) і прадстаўнікоў некат. інш.сац. груп, што былі вызвалены ад падаткаў.
2) Землі і маёмасць феадалаў Закаўказзя, Сярэдняй Азіі, Казахстана, Астраханскага, Казанскага і Крымскага ханстваў, вызваленыя ад уплаты дзярж. падаткаў.
3) Разнавіднасць публічна-прававых актаў Маскоўскага вял. княства і Рас. дзяржавы 14 — канца 17 ст. Т. або тарханна-несудзімыя граматы вызначалі аб’ём падатковых (у «тарханнай» частцы) і суд. (у «несудзімай частцы») прывілеяў свецкіх і духоўных феадалаў, асобных карпарацый гар. або прамысл. насельніцтва.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРАНСМІСІ́ЙНАЕ МА́СЛА,
нафтавае ці сінт.змазачнае масла для закрытых зубчастых перадач (рэдуктараў) усіх відаў.
Вырабляюць на аснове нафтавага масла (звычайна сумесі высакавязкіх экстрактаў ад селекцыйнай ачысткі астаткавых масел з малавязкімі дыстылятамі) ці сінтэтычнага масла з дабаўленнем прысадак — процізадзірных (0,5—5% па масе), процізносных (1—3%), антыакісляльных (0,2—3%), проціпенных і інш.
Разнавіднасць Т.м. — гіпоіднае масла (для змазкі гіпоідных перадач), якое мае прысадкі, што хімічна ўзаемадзейнічаюць з матэрыялам і ўтвараюць злучэнні, якія выконваюць функцыю процізадзірных пакрыццяў. Адкрытыя зубчастыя перадачы змазваюць асабліва вязкімі астаткавымі нафтавымі масламі з прысадкамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРАНСПАЗІ́ЦЫЯў музыцы,
разнавіднасць адаптацыі муз. твора (вак., хар., інстр.) спосабам адэкватнага яго перанясення ў інш.танальнасць з мэтай выбару зручнай тэсітуры ці дыяпазону для выканаўцы. У выніку Т. адбываюцца гукавышынныя змены муз. матэрыялу (ноты, гукі) на любы інтэрвал (акрамя актавы) уверх або ўніз адносна асн. танальнасці арыгінала. Можа быць Т. партыі якога-н. інструмента (гл.Транспануючыя музычныя інструменты). Т. дазваляе пашырыць рэпертуар у вак., харавой, інстр. музыцы за кошт адаптацыі твораў, напісаных для інш. відаў і жанраў муз. мастацтва. З Т. цесна звязаны паняцці інструментазнаўства, інструментоўка, транскрыпцыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАРО́ТНІЦА (Phalaroides),
род кветкавых раслін сям. метлюжковых (злакавых). 1 від — Ч. трыснёгападобная (P. arundinacea). Пашырана ў Паўн. паўшар’і і Паўд. Амерыцы. На Беларусі трапляецца ў поймах рэк на заліўных лугах, балотах. Разнавіднасць Ч. з белапаласатым лісцем пад назвай «шаўковая трава» культывуецца як дэкар. расліна.
Шматгадовая травяністая расліна выш. 50—200 см з доўгімі паўзучымі каранямі. Сцёблы густааблісцелыя. Лісце шырокалінейнае, па краі і ўнізе вострашурпатае. Каласкі аднакветкавыя, бледна-фіялетавыя, сабраныя ў аднабокую галінастую мяцёлку даўж. 5—20 см. Плод — зярняўка. Кармавая і дэкар. расліна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБЛІЦО́ВАЧНЫЯ МАТЭРЫЯ́ЛЫ,
разнавіднасцьаддзелачных матэрыялаў. Адрозніваюць абліцовачныя матэрыялы прыродныя і штучныя, для ўнутраных і вонкавых абліцовачных работ. Да прыродных належаць пліты і камяні з граніту, габра, лабрадарыту, вапняку, мармуру, туфу, пясчаніку і інш. горных парод. Штучныя абліцовачныя матэрыялы — керамічныя пліткі і камяні, вонкавая цэгла, вырабы са шкла (лісты, шклаблокі, дыванова-мазаічныя пліткі, панэлі са шклопрафіліту, пліты з сіталаў, шклосіталаў), мармуру штучнага, драўнінна-валакністыя і драўнінна-стружкавыя пліты. Выкарыстоўваюць лісты з азбестацэменту, шклапластыкаў, дэкар. фанеры, рулонныя, ліставыя і плітачныя палімерныя матэрыялы, дэкар.-акустычныя пліты. Фасады будынкаў абліцоўваюць таксама прафіляванымі вырабамі з алюмінію, сталі і дэкар. бетону.