бел. актрыса. Засл. арт. Беларусі (1990). Дачка М.І.Кузьменка і Р.А.Качаткова. Скончыла Бел.тэатр.-маст.ін-т (1971). Працуе ў Нац.акад. т-ры імя Я.Купалы. Творчасць вызначаецца характарнасцю, імправізацыяй, адчуваннем ансамбля. Сярод роляў: Адэля [ «Ажаніцца — не журыцца» («Міхалка», «Мікітаў лапаць») Далецкіх і М.Чарота], Рузана («Вясёлы тракт» Б.Васільева), Люся («Вар’яцкае жыццё» С.Злотнікава), Малання («Дзеці сонца* М.Горкага), Пашлёпкіна («Рэвізор» М.Гогаля), Дзіяна («Курыца» М.Каляды), Федра («Валенсіянскія вар’яты» Лопэ дэ Вэгі), Голда («Памінальная малітва» паводле Шолам-Алейхема), Нерына («Нежанаты мнагажэнец, або Залёты пана дэ Пурсаньяка» паводле Мальера) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАКТА́МЫ,
арганічныя рэчывы; унутраныя цыклічныя аміды амінакіслот. Маюць у цыкле групоўку —C(O)—NR— (R — атам вадароду H ці арган. радыкал). Паводле колькасці атамаў у цыкле адрозніваюць α-Л. (3 атамы), β-Л. (4 атамы), γ-Л. (5 атамаў) і г.д. Л. — крышт. рэчывы. Добра раствараюцца ў вадзе і арган. растваральніках (гл.Капралактам). Паводлехім. уласцівасцей падобныя да амідаў карбонавых кіслот. Многія Л. — біялагічна актыўныя рэчывы (напр., β-Л. ўваходзяць у састаў лактамных антыбіётыкаў, у прыватнасці пеніцылінаў). У прам-сці выкарыстоўваюць пераважна для вытв-сці поліамідных валокнаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАНА́ХАЎ (Уладзімір Васілевіч) (30.9.1922, Даўгінцава Днепрапятроўскай вобл., Украіна — 18.11.1983),
расійскі кінааператар і рэжысёр. Засл. дз. маст. Расіі (1964). Скончыў Усесаюзны дзярж.ін-т кінематаграфіі (1952), з 1969 выкладаў у ім. З 1952 аператар, з 1964 рэжысёр кіно. Аператарскае мастацтва вызначалася драм. напружанасцю, багаццем і тэхн. вынаходлівасцю прыёмаў, вастрынёй пластычных эфектаў: «Скакуха» (1955, з Ф.Дабранрававым), «Вышыня» (1957), «Лёс чалавека» (1959, паводле М.Шолахава; Ленінская прэмія 1960), «Аптымістычная трагедыя» (1963, паводле У.Вішнеўскага). Рэжысёр фільмаў: «Няпрошанае каханне» (1965), «Пра цуды чалавечыя» (1968), «Нечаканы госць» (1972), «Каханне маё вечнае» (1982) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАНКІ́НСКІ ДАГАВО́Р 1842.
Падпісаны 29.8.1842 у г. Нанкін (Кігай) прадстаўнікамі кіт. і брыт. ўрадаў аб сканчэнні англа-кітайскай вайны 1840—42. Першы з серыі нераўнапраўных дагавораў паміж Кітаем і развітымі дзяржавамі Захаду. Паводле Н.д. кіт. ўлады адчынялі для англ. гандляроў парты Гуанчжоў, Сямынь (Амой), Фучжоў, Нінбо і Шанхай; усталёўваліся выгадныя для брыт. падданых мытныя падаткі; в-аўСянган (Ганконг) адыходзіў да брыт. кароны. У 1843 Вялікабрытанія прымусіла Кітай падпісаць дадатковае пагадненне да Н.д., паводле якога атрымала правы на канцэсіі і экстэрытарыяльнасць для сваіх грамадзян у Кітаі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРА́ЖА,
нітка з параўнальна кароткіх натуральных ці хім. валокнаў, злучаных пераважна скручваннем; асн. від тэкстыльных нітак. Характарызуецца таўшчынёй, відам кручэння, трываласцю на разрыў, роўнасцю.
Бывае аднародная (з валокнаў аднаго віду) і мяшаная (з валокнаў некалькіх відаў). Паводле спосабаў прадзення адрозніваюць П. грабенную (з доўгіх і тонкіх валокнаў), кардавую (з валокнаў сярэдняй даўжыні і таўшчыні) і апаратную (з кароткіх і больш тоўстых валокнаў, валакністых адходаў); паводле прызначэння — П. для ткацтва (асноўная і ўточная), трыкатажна-вязальнай, гардзінна-цюлевай і карункавай вытв-сці, для вырабу швейных нітак, тэхн. тканін, канатаў і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭАКТЫ́ЎНЫ СНАРА́Д,
боепрыпас, што дастаўляецца да цэлі за кошт цягі рэактыўнага рухавіка. Складаецца з баявой часткі, рэактыўнага рухавіка і вузлоў стабілізацыі палёту (хваставое апярэнне, нахіленыя соплы). Паводле прызначэння Р.с. падзяляюць на асколачныя, асколачна-фугасныя, фугасныя, кумулятыўныя, запальныя, дымавыя і інш.; паводле спосабу стабілізацыі (устойлівасці ў палёце) — на невярчальныя (апераныя) і вярчальныя (турбарэактыўныя). У палёце звычайна некіравальны. Траекторыя Р.с. складаецца з 2 участкаў: актыўнага, на якім працуе рэактыўны рухавік, і пасіўнага, на якім Р.с. рухаецца пад дзеяннем сілы цяжару. Створаны ў СССР у 1930-я г. Выкарыстоўваецца ў рэактыўнай артылерыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САПРАПЕЛІ́Т (ад грэч. sapros гнілы + pēlos глей, гразь),
выкапнёвы вугаль пераважна з прадуктаў ператварэння рэшткаў ніжэйшых раслін і жывёльных арганізмаў. Паводле саставу, ступені раскладання і ператварэння зыходнага матэрыялу вылучаюць уласна С. і гуміта-С. (пераходная рознасць паміж уласна С. і сапрагумалітамі). Паводле саставу адрозніваюць С.: кенель-богхеды, касьяніт-богхеды і чарамхіты. Колер цёмна-карычневы, шаравата-чорны. Аднародныя, масіўныя, цвёрдыя, вязкія. Выхад лятучых кампанентаў 55—70%. Складаюць праслоі (лінзы) у пластах гумалітаў, якія зведалі буравугальную або пач. этапы кам.-вуг. стадыі метамарфізму. Каштоўная хім. сыравіна. Трапляецца на многіх буравугальных радовішчах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІНАПТЫ́ЧНЫЯ КА́РТЫ, карты надвор’я,
геаграфічныя карты, на якія лічбамі і ўмоўнымі знакамі наносяць вынікі адначасовых назіранняў за надвор’ем, а таксама даныя сінаптычнага аналізу. Адрозніваюць С.к. прыземныя (складаюццапаводленаземных сінаптычных назіранняў) і вышынныя (паводле аэралагічных назіранняў у атмасферы); складаюцца таксама прагнозныя С.к., якія адлюстроўваюць магчымае поле ціску, т-ры, ападкі і інш. з’явы надвор’я на вызначаны тэрмін. На С.к. праводзяць ізабары, пазначаюць размяшчэнне цыклонаў і антыцыклонаў, атмасферных франтоў, зоны ападкаў, туманаў і інш. З дапамогай С.к. праводзяцца даследаванні атмасферных працэсаў (сінаптычны аналіз) і прагноз надвор’я. Гл. таксама Сінаптычная метэаралогія.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЛАЎКО́Ў (Уладзімір Іванавіч) (9.5.1926, г. Курск, Расія — 1995),
бел. акцёр. Засл. арт. Беларусі (1967). Працаваў у розных тэатрах краіны. У 1964—69 у Гомельскім абл.драм. т-ры. Акцёр героіка-драм. плана. Творчасці ўласцівы яркі знешні малюнак ролі, сац. завостранасць, рамантычная прыўзнятасць. Найб. значныя ролі ў Гомельскім т-ры: Яраш («Сэрца на далоні» паводле І.Шамякіна), Торчыкаў («Заглянуць у калодзеж» Я.Волчака), Прохар Громаў («Угрум-рака» паводле В.Шышкова), Еўдакімаў («104 старонкі пра каханне» Э.Радзінскага), Раман Кошкін («Любоў Яравая» К.Транёва), Чарлз Касл («Зорка Галівуда» К.Одэтса).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСТРА́ЛЬНАЕ ЦЕ́ЛА,
паводле акультных уяўленняў, тонкая энергетычная абалонка чалавечага цела, у якой матэрыялізуюцца пачуцці, жаданні і захапленні чалавека. Гл. таксама Астралогія, Астральныя культы.