горад, на ПдУ Індыі, на беразе Бенгальскага зал. Адм. цэнтр штата Тамілнад. Найважн.эканам. і культ. цэнтр Паўд. Індыі. Засн. ў 1639 англ. Ост-Індскай кампаніяй як факторыя каля рыбацкага пас. Мадраспатам. 6 млн.ж. (1997). Адзін з гал. партоў Індыі ў Бенгальскім зал. Вузел чыгунак і авіяц. шляхоў; міжнар. аэрапорт. Прам-сць: тэкст. (баваўняная), маш.-буд. і металаапр., харч., тытунёвая, гарбарная, трансп. і ваеннае машынабудаванне, нафтаапр., цэм. і паліграф. прадпрыемствы. АЭС (каля М.). Гал.навукова-культ. цэнтр тамілаў. 2 ун-ты, муз. акадэмія. Астр. абсерваторыя. Геагр.т-ва. Музеі, Нац.маст. галерэя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАК-ГРОЎ-ХІЛ КО́МПАНІ ІНКАРПАРЭ́ЙТЭД (Mc Graw-Hill Company Incorporated),
адно з буйнейшых выдавецтваў ЗША. Засн. ў 1809 у Нью-Йорку. Выдае навукова-тэхн. л-ру — энцыклапедыі, энцыклапедычныя даведнікі, падручнікі, кнігі па прыродазнаўчых, дакладных, грамадска-паліт. навуках, медыцыне, тэхніцы, а таксама па пытаннях арганізацыі і кіравання вытворчасцю. Найб. значныя выданні — «Штогоднік навукі і тэхнікі» (т. 1—9, 1982—90), «Энцыклапедыя навукі і тэхнікі» (т. 1—15, 7-е выд. 1992). Выпускае магнітафонныя і відэакасеты, кампакт-дыскі. Мае фірмы ў Паўн. і Паўд. Амерыцы, Еўропе, Азіі, Аўстраліі. З 1980-х г. дзейнічае ў складзе амер. медыя-канцэрна «Мак-Гроў-Хіл».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАРМАТЫ́ВЫ,
навукова абгрунтаваныя разліковыя велічыні, якія характарызуюць колькасную і якасную меру затрат прац. часу, матэрыяльных і грашовых рэсурсаў і інш. Характэрная рыса Н. — іх доўгатэрміновы характар. Ва ўмовах цэнтралізаванай планавай эканомікі Н. рэгламентуюць узаемаадносіны дзяржавы з прадпрыемствамі (арг-цыямі) і прадпрыемстваў паміж сабой. Ва ўмовах рыначнай эканомікі выкарыстоўваюцца пры кіраванні карпарацыямі і фірмамі. Важнае значэнне маюць сацыяльныя Н., што выступаюць крытэрыямі пажаданага і дасягнутага развіцця сац. сферы, і экалагічныя Н., выкананне якіх абавязковае пры стварэнні новай тэхнікі і тэхналогіі, праектаванні, буд-ве і рэканструкцыі прадпрыемстваў, паляпшэнні ўмоў працы і ахове навакольнага асяроддзя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛЯЎНІЦТВАЎПАРА́ДКАВАННЕ,
комплекс мерапрыемстваў па арганізацыі навукова-абгрунтаванага вядзення паляўнічай гаспадаркі на вызначанай тэрыторыі. Уключае работы па ўпарадкаванні, захаванні і рацыянальнай эксплуатацыі паляўнічага фонду, рэгуляванні колькасці паляўнічых жывёл, аздараўленні папуляцый і інш. Поўны цыкл П. працягваецца звычайна 1,5 года і ўключае дэталёвае вызначэнне месцазнаходжання і межаў гаспадаркі, інфармацыю аб прыродна-эканам. умовах аб’екта, аналіз папярэдняй паляўніча-гасп. дзейнасці, баніціроўку паляўнічых угоддзяў, складанне паляўнічых карт і інш. Распрацоўваюцца таксама рэкамендацыі па прапускной дзейнасці гаспадаркі па асн. відах палявання, правядзенні біятэхн. мерапрыемстваў і інш. На Беларусі П. праводзяць з 1968 Белдзяржпаляванне, Гомельскі ун-т і інш.
літаратурна-мастацкі альманах радыкальна-дэмакр. кірунку. Выдаваўся ў 1849—50 у Вільні на польскай мове Р.А.Падбярэскім. Выйшлі 2 тамы ў 6 кнігах. Падзяляў эстэт. погляды В.Р.Бялінскага і натуральнай школы, крытыкаваў ням.ідэаліст. філасофію за адарванасць ад жыцця. Разам з тым сцвярджаў прынцыпы рамантызму, генетычна звязанага з ням.рамант. думкай і філасофіяй Г.Гегеля. Змясціў творы А.Адынца, Ю.Гарайна, Э.Жалігоўскага, Ю.Корсака, У.Сыракомлі і інш. ураджэнцаў Беларусі. Абвінавачаны ў распаўсюджванні «варожага ўраду духу» і ў 1851 забаронены.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАТАПНЁЎ (Міхаіл Пятровіч) (н. 8.6.1950, г. Гомель),
бел. вучоны ў галіне імуналогіі і анкагематалогіі. Д-рмед.н. (1996). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1974). З 1978 у Бел.НДІ гематалогіі і пералівання крыві, з 1997 у Рэсп.навукова-практ. цэнтры дзіцячай анкалогіі і гематалогіі (нам. дырэктара). Навук. працы па біялогіі і імуналогіі, рака, ролі цытакінінаў у антыінфекц. і проціпухлінным імунітэце, экалагічнай імуналогіі.
Тв.:
Спид и оппортунистические вирусные нейроинфекции. Екатеринбург, 1993 (у сааўт.);
Функциональная недостаточность Т-клеточного иммунитета ликвидаторов через 10 лет после аварии на ЧАЭС (у сааўт.) // Докл. Над. АН Беларуси. 1998. Т. 42, № 4.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУБА́ХАЎ (Аляксандр Іванавіч) (н. 18.8.1948, г. Гомель),
бел. вучоны ў галіне арганізацыі і кіравання будаўніцтвам. Д-ртэхн.н. (1992), праф. (1991). Скончыў БПІ (1971). З 1971 у Брэсцкім тэхн. ун-це (у 1978—98 заг. кафедры). Навук. працы па арганізацыі інвестыцыйнай і інавацыйнай дзейнасці, міжнар. маркетынгу, адаптыўнасці і ўстойлівасці вытв.сістэм. Аўтар комплексных навукова-тэхн. праграм для буд. галіны Беларусі (1982—88), бізнес-планаў інвестыцыйных праектаў, у т. л. для прадпрыемстваў-рэзідэнтаў свабоднай эканам. зоны «Брэст».
Тв.:
Совершенствование управления в сельском строительстве. Мн., 1983;
Коммерческие риски. Брест, 1999 (разам з Э.П.Галавач).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Дэпо ўзорных мер і вагі, гл. Усесаюзны навукова-даследчы інстытут метралогіі імя Дз. І. Мендзялеева
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Галоўная палата мер і вагі, гл. Усесаюзны навукова-даследчы інстытут метралогіі імя Дз. І. Мендзялеева
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАРУ́СКАЕ ТАВАРЫ́СТВА «ВЕ́ДЫ»,
грамадскае, навукова-асв. таварыства. Засн. 29.3.1948 у Мінску як рэсп. аддзяленне Усесаюзнага т-ва па пашырэнні паліт. і навук. ведаў; з 1963 т-ва «Веды» ў складзе Усесаюзнага т-ва «Веды». З 1991 сучасная назва. Чл.Міжнар. асацыяцыі «Веды» (з 1991). Аб’ядноўвае вучоных, выкладчыкаў, спецыялістаў, прадстаўнікоў творчай інтэлігенцыі. Мэта: садзейнічанне прафесійна-эканам., прававой, паліт., экалагічнай адукацыі насельніцтва Беларусі, развіццю духоўнай культуры, інфармаванне па пытаннях дэмакр. пераўтварэнняў, дзейнасці цэнтр. і мясц. органаў улады і кіравання. Праводзіць лекцыі, канферэнцыі, праблемныя «круглыя» сталы і інш. Працуюць курсы, школы прафесійнай падрыхтоўкі, лекторыі. Дзейнічаюць рэсп., абл., гар. і раённыя арг-цыі т-ва.