ваенны і дзярж. дзеяч Вялікабрытаніі. Фельдмаршал (1944), граф (1952). Скончыў каледжы Хараў і Сандхерст. У 1-ю сусв. вайну камандаваў брыгадай. У 2-ю сусв. вайну — эвакуацыяй брыт. войскаў з-пад Дзюнкерка (1940), з 1942 — войскамі на Сярэднім Усходзе і Пн Афрыкі, са снеж. 1943 галоўнакаманд. саюзнымі войскамі на Міжземнаморскім тэатры: наступленнем у Тунісе, на Сіцыліі і Пд Італіі. У 1946—52 ген.-губернатар Канады, у 1952—54 міністр абароны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУЛАНЖЭ́ ((Boulanger) Жорж Эрнест) (29.4.1837, г. Рэн, Францыя — 30.9.1891),
палітычны дзеяч Францыі, генерал. Удзельнік аўстра-італа-франц. (1859), франц. каланіяльнай (Індакітай, 1852—62) і франка-прускай (1870—71) войнаў, задушэння Парыжскай камуны 1871. У 1886—87 ваен.міністр. У 1887—89 узначальваў шавіністычны рух (буланжызм), які меў на мэце ўсталяванне ваен. дыктатуры, перагляд дэмакр. свабод і роспуск парламента, імкнуўся развязаць рэваншысцкую вайну з немцамі. У 1889 Б. абраны ў палату дэпутатаў, але абвінавачаны ў сувязі з манархістамі, уцёк у Бельгію, дзе скончыў самагубствам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЁРНЕР ((Wörner) Манфрэд) (24.9.1934, г. Штутгарт, Германія — 13.8.1994),
палітычны і дзярж. дзеяч ФРГ. Юрыст. Вучыўся ў Гейдэльбергскім, Парыжскім і Мюнхенскім ун-тах. Чл. партыі Хрысц.-дэмакр. саюз з 1956, чл. яе праўлення (з 1973). Саветнік у ландтагу (парламенце) зямлі Бадэн-Вюртэмберг (1962—64). Дэп. бундэстага (з 1965), чл. і старшыня (1977—82) яго камісіі па справах абароны. Міністр абароны ФРГ у 1982—88. У 1988—94 ген. сакратар НАТО (першы немец на гэтай пасадзе), садзейнічаў карэкціроўцы курсу блока (праграма «Партнёрства дзеля міру»).
дзеяч ірл.нац.-вызв. руху, журналіст. У 1899 заснаваў газ. «The United Irishman» («Аб’яднаныя ірландцы»), у якой прапагандаваў ідэю незалежнасці Ірландыі. Адзін з заснавальнікаў і кіраўнікоў паліт. руху Шын фейн. У 1914—20 неаднаразова быў арыштаваны брыт. ўладамі. З 1919 чл. нелегальнага ірл. парламента (Дойла). У 1919—21 кіраўнік урада самаабвешчанай Ірл. рэспублікі, разам з М.Колінзам падпісаў кампрамісны англа-ірландскі дагавор 1921. Са студз. 1922 прэм’ер-міністрІрл. дамініёна, т.зв.Ірл. свабоднай дзяржавы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАРЫЕ́НКА (Пётр Сцяпанавіч) (16.4.1923, с. Далінскае Адэскай вобл., Украіна — 9.7.1976),
малдаўскі паэт. У 1963—67 міністр культуры Малдавіі. У лірычных зб-ках «Светлыя дарогі» (1951), «Раскажы мне, Днестр!» (1955), «Сляды чалавека» (1964), «Лёс кахання» (1977), «Станцыя адпраўлення» (1977, на рус. мове) і інш. апаэтызаваў гераізм сав. людзей у Вял.Айч. вайну, іх працу ў гады мірнага буд-ва. Аўтар драм. твораў «Калі спее вінаград» (1961), «Перад адпачынкам» (1973), кніг нарысаў, эсэ «Новыя знаёмствы: Пуцявыя нататкі» (1973), «Людзі маёй біяграфіі» (1979) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЖАБЕ́РЦІ ((Gioberti) Вінчэнца) (5.4.1801, г. Турын, Італія — 26.10.1852),
італьянскі тэолаг і філосаф, дзярж. дзеяч. Свяшчэннік. У 1825—33 праф. Турынскага ун-та. За сувязь з Дж.Мадзіні праследаваўся ўладамі, у 1833—48 у эміграцыі ў Францыі і Бельгіі. У рэвалюцыю 1848—49 у Італіі прэм’ер-міністрСардзінскага каралеўства, сардзінскі пасол у Францыі, у 1849 эмігрыраваў у Парыж, дзе і памёр. Аўтар прац «Пра духоўнае і грамадзянскае пяршынствы італьянцаў» (1843), «Пра грамадзянскае абнаўленне Італіі» (т. 1—2, 1851), прысвечаных праблеме Рысарджымента і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЮВАЛЬЕ́ ((Duvalier) Франсуа) (14.4.1907, г. Порт-о-Прэнс, Гаіці — 21.4.1971),
дзяржаўны і паліт. дзеяч Гаіці. Скончыў мед.ф-т ун-та Гаіці (1932). У 1947—49 нам. міністра працы, у 1949—50 міністр працы і аховы здароўя. З 1957 лідэр Партыі нац. адзінства (з 1963 Адзіная партыя рэв. і ўрадавага дзеяння). З 1957 прэзідэнт Гаіці. У 1964 правёў праз Нац. сход канстытуцыю, паводле якой абвясціў сябе «пажыццёвым прэзідэнтам» і ўстанавіў крывавы рэжым дыктатуры, праводзіў палітыку рэпрэсій, праследаваў апазіцыю. Пост прэзідэнта перадаў сыну Ж.К.Дзювалье.
венгерскі паліт. дзеяч. У 1833—47 адзін з лідэраў парламенцкай апазіцыі, якая падтрымлівала Л.Хошута. У 1848 міністр юстыцыі ва ўрадзе Л.Бацяні. Пасля паражэння рэвалюцыі 1848—49 у Венгрыі выступаў за пасіўнае супраціўленне Габсбургам. У 1861 лідэр парламенцкай т.зв. партыі петыцыі, якая выступала за аднаўленне рэв. законаў 1848 шляхам падачы прашэнняў Габсбургам. У 1865 заснаваў і ўзначаліў паліт. партыю (партыя Д.), якая адыграла вядучую ролю ў падрыхтоўцы і заключэнні аўстра-венг. пагаднення 1867.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖЭНЕ́ЎСКАЯ КАНФЕРЭ́НЦЫЯ 1927,
канферэнцыя міністраў замежных спраў Бельгіі, Вялікабрытаніі, Германіі, Італіі, Францыі і Японіі. Праходзіла 14—16 чэрв. ў час сесіі Савета Лігі Нацыі, склікана пасля разрыву англ.-сав.дыпламат. і гандл. пагадненняў (май 1927). Міністр замежных спраў Вялікабрытаніі О.Чэмберлен прапанаваў прыняць дэкларацыю «супраць прапаганды Камінтэрна», якая магла б стаць платформай адзінага антысав. фронту. Удзельнікі Ж.к. не падтрымалі Чэмберлена і прынялі камюніке, дзе абавязваліся прытрымлівацца ўмоў Лакарнскіх дагавораў 1925 аб непарушнасці герм.-франц. і герм.-бельг. граніц, вызначаных Версальскім мірным дагаворам 1919.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЗЛО́ЎСКІ (Павел Паўлавіч) (н. 9.3.1942, в. Ваўкаўня Пружанскага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. ваенны дзеяч. Ген.-палк. (1992). З 1994 ген.-лейт. Скончыў Ташкенцкае агульнавайсковае каманднае вучылішча (1965), ваен. акадэміі імя Фрунзе (1974) і Генштаба (1987). Служыў у Сярэднеазіяцкай, Маскоўскай, Закаўказскай, Паўн.-Каўказскай ваен. акругах на камандна-штабных пасадах. З 1987 1-ы нам. камандуючага, з 1989 камандуючы 28-й агульнавайсковай арміяй у Гродне. З 1991 нач. штаба — 1-ы нам. камандуючага войскамі БВА. У 1992—94 міністр абароны Рэспублікі Беларусь.