ПАЛО́СІН Яўген Максімавіч (6.1.1912, в. Урыўкі Ялецкага р-на Ліпецкай вобл., Расія — 25.5.1981),
бел.акцёр. Нар.арт. Беларусі (1956). Нар.арт.СССР (1969). Скончыў Дзярж.ін-ттэатр. мастацтва ў Маскве (1939). З 1939 у Гомельскім, з 1945 у Магілёўскім, з 1948 у Брэсцкім абл.драм. тэатрах. У 1949—76 у Дзярж.рус.драм. т-ры Беларусі. Акцёр яркага камед. таленту. У творчасці арганічна спалучаў знешнія сродкі выразнасці з псіхал. верагоднасцю і духоўнасцю вобразаў. Лепшыя ролі сыграў у Рус.драм. т-ры: Кукушкін і Сямён Кныш («Брэсцкая крэпасць» і «Галоўная стаўка» К.Губарэвіча), дзед Шчукар («Узнятая цаліна» паводле М.Шолахава), Грыша Радазубаў, Печанегаў, Пярчыхін («Варвары», «Ворагі», «Мяшчане» М.Горкага), Кучумаў і Рабінзон («Шалёныя грошы» і «Беспасажніца» А.Астроўскага), Акім («Улада цемры» Л.Талстога), Вартаўнік («Макбет» У.Шэкспіра) і інш. Сярод інш. роляў: у Гомельскім т-ры — Нічыпар («Хто смяецца апошнім» К.Крапівы), Ляпкін-Цяпкін («Рэвізор» М.Гогаля), Дармедонт («Позняе каханне» Астроўскага); у Магілёўскім т-ры — Кропля («Канстанцін Заслонаў» А.Маўзона), Бальзамінаў («Жаніцьба Бальзамінава» Астроўскага), Скапэн («Хітрыкі Скапэна» Мальера). Здымаўся ў кіно: «Несцерка», «Дзяўчынка шукае бацьку», «Анюціна дарога», «Каханнем трэба даражыць», «Не плач, Алёнка» і інш.
Літ.:
Кулакоў К. Акцёр сучаснай тэмы (Я.М.Палосін) // Майстры беларускай сцэны. Мн., 1960.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТКАЧО́НАК Аляксандр Леанідавіч (н. 20.11.1950, г. Чашнікі Віцебскай вобл.),
бел.акцёр. Нар.арт. Беларусі (1998). Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1975). З 1975 акцёрНац.акад.драм.т-ра імя М.Горкага. Мастацтва Т. вызначаецца арганічнасцю, псіхал. глыбінёй, пластычнай выразнасцю, дакладнасцю знешняга малюнка ролі, разнастайнасцю моўных характарыстык. Сярод роляў: Лешч, поп Паўлін, Акцёр, Якаў Багалюбаў («Апошнія», «Ягор Булычоў і іншыя», «На дне», «Букееў і кампанія» М.Горкага), Лапахін («Вішнёвы сад» А.Чэхава), Компас («Дзялок» А.Талстога), Мальер («Мальер» М.Булгакава), Фарацьеў («Фантазіі Фарацьева» А.Сакаловай), Падсякальнікаў («Тэрмінова патрабуецца... «самазабойца» М.Эрдмана), Мечыслаў Вальпура («Вар’ят і манахіня» С.Віткевіча), Освальд («Здані» Г.Ібсена), Жэронт («Адзіны наследнік» Ж.Ф.Рэньяра), Пічэм («Трохграшовая опера» Б.Брэхта), Пісьменнік («Хто там?» Ж.Рабера), Саймон («Цяжкія людзі, ці Жаніх з Іерусаліма» І.Бар-Іосіфа) і інш. Шлях спасціжэння героем чалавечай годнасці, нязломную сілу духу простага селяніна выявіў у вобразе Петрака ў спектаклі «Знак бяды» паводле В.Быкава (Дзярж. прэмія Беларусі 1986). Як рэжысёр паставіў спектакль «Шум за сцэнай» («Тэатр») М.Фрэйна (1989). Здымаецца ў кіно («Раскіданае гняздо», «Жыў-быў доктар», «Міхайла Ламаносаў») і тэлевіз. пастаноўках («Шчаслівы» паводле К.Рапапорта і М.Маклярскага, «Тэатр купца Япішкіна» Е.Міровіча, «Федра» Ж.Расіна).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЮРА́ Гнат Пятровіч (8.1.1888, с. Падлеснае Аляксандраўскага р-на Кіраваградскай вобл., Украіна — 18.1.1966),
украінскі акцёр і рэжысёр. Нар.арт.СССР (1940). На сцэне ў т-рах Украіны з 1907. Адзін з заснавальнікаў Укр.т-ра імя І.Франко (1920, у Вінніцы, з 1926 у Кіеве) і яго маст. кіраўнік (да 1961, з 1954 з М.Крушальніцкім), акцёр і рэжысёр. З 1938 выкладаў (з 1946 праф.) у Кіеўскім тэатр. ін-це імя І.Карпенкі-Карага. Яркі камед.акцёр, яму ўласцівы праўдзівасць пачуццяў, нар. гумар, сакавітасць быт. характарыстык, шчырасць. Сярод роляў: Мартын Баруля, Банавентура, Цярэшка Сурма («Мартын Баруля», «Сто тысяч», «Марнасць» Карпенкі-Карага), Лука («На дне» М.Горкага), Швейк («Прыгоды ўдалага салдата Швейка» паводле Я.Гашака) і інш. Паставіў спектаклі: «97» М.Куліша (1924, і роля Мусія Капысткі), «Жаніцьба Фігаро» П.Бамаршэ (1933, роля Фігаро), «Украдзенае шчасце» Франко (1940), «Маруся Багуслаўка» М.Старыцкага (1941), «Макар Дубрава» (1948) і «Калінавы гай» (з Б.Нордам, 1950) А.Карнейчука, «Вяселле Свічкі» І.Качаргі (1960) і інш.; у іх глыбокае адчуванне народнасці, выразныя прыкметы нац. асаблівасцей характараў, майстэрства распрацоўкі масавых сцэн. Здымаўся ў кіно («Праметэй», 1936; «Кармялюк», 1939; «Тарас Шаўчэнка», 1951, і інш.). Дзярж. прэміі СССР 1949, 1951.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІЛА́Р (Vilar) Жан (25.3.1912, г. Сет, Францыя — 28.5.1971),
французскі акцёр, рэжысёр, тэатр. дзеяч. Вучань Ш.Дзюлена. З 1932 працаваў у розных парыжскіх т-рах. Ініцыятар і кіраўнік фестываляў драм. мастацтва ў Авіньёне. У 1951—63 дырэктар, акцёр і рэжысёр Нац.нар.т-ра (Парыж). Ставіў пераважна класічныя творы сусв. драматургіі. Асветніцкі па накіраванасці, разлічаны на шырокага дэмакр. гледача т-р Вілара спалучаў традыцыі стараж. вулічнага т-ра з наватарскімі плынямі 20 ст. Сярод пастановак: «Рычард II» У.Шэкспіра (1947, і гал. роля), «Сід» П.Карнеля, «Дон Жуан» Мальера (1954, і гал. роля), «Федра» Ж.Расіна (1957), «Кар’ера Артура Уі» Б.Брэхта (1960, і гал. роля), «Справа Опенгеймера» (1965, і аўтар п’есы). Яго творчасць значна паўплывала на сцэн. мастацтва Францыі і інш. краін.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГА́СМАН (Gassman) Віторыо (н. 1.9 1922, г. Генуя, Італія),
італьянскі акцёр, рэжысёр. Скончыў Нац. акадэмію драм. мастацтва ў Рыме (1943). Працаваў у т-рах Рыма, Мілана. У 1948—49 у трупе пад кіраўніцтвам Л.Вісконці. У 1950 стварыў (з Т.Сальвіні) трупу — Нац.т-р [з 1952 т-рітальян. мастацтва, у 1959 — Італьян.нар.т-р (Рым)]. Гасман — мнагапланавы, рознабаковы акцёр са своеасаблівым «адмоўным» абаяннем, яркім тэмпераментам, іроніяй. Сярод роляў: Праметэй («Праметэй» Эсхіла), Эдып («Цар Эдып» Сафокла), Гамлет («Гамлет» У.Шэкспіра). З 1949 працуе як рэжысёр. Сярод пастановак: «Атэла», «Рамэо і Джульета» Шэкспіра, «Гулец» У.Беці. З 1947 здымаецца ў кіно: «Горкі рыс», «Вайна і мір», «Абгон», «Пачвары», «Тэраса», «Пустыня Тартары», «Вяселле», «Пах жанчыны» і інш.
літоўскі рэжысёр, акцёр, драматург.Засл. дз. маст. Літвы (1946), нар.арт.СССР (1948). Скончыў Пецярбургскую тэатр. школу (1909). Да 1921 працаваў у Петраградзе і ў правінцыяльных т-рах Расіі. У 1923—41 рэжысёр і акцёрДзярж.т-ра ў Каўнасе. З 1944 гал. рэжысёр Драм.т-ра ў Вільні. Для яго пастановак характэрны яркая псіхалагічнасць і эмацыянальнасць: «Атэла» (1924) і «Зімовая казка» (1925) У.Шэкспіра, «Марыя Сцюарт» (1937) і «Каварства і каханне» (1949) Ф.Шылера, «Ворагі» М.Горкага (1947, Дзярж. прэмія СССР 1947). Створаным ім вобразам уласцівы тэмперамент, экспрэсія: Барон («Скупы рыцар» А.Пушкіна), Клаўдзій («Гамлет» Шэкспіра), Нешчасліўцаў («Лес» А.Астроўскага). Аўтар п’ес «Заданне» (паст. ў 1946), «Жалдакіне» (паст. ў 1948).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРАНО́ЎСКІ Аляксей Аляксандравіч (11.8.1907, Мінск — 20.4.1970),
бел.акцёр. Засл. арт. Беларусі (1953). Сцэн. дзейнасць пачаў у 1929 у БДТ-3 пад кіраўніцтвам У.Галубка. З 1933 у Бел. траме, у 1937—67 у Бел. т-ры імя Я.Купалы. Камедыйны і характарны акцёр з грунтоўнай і па-мастацку выразнай псіхал. матывіроўкай паводзін сцэн. персанажаў. Тонка адчуваў каларыт роднага слова. Майстар эпізоду. Сярод роляў: Самсон («Рамэо і Джульета» У.Шэкспіра), пані Пернель («Тарцюф» Мальера), дзед Бадыль, Першы кліент, Сымон Верас («Партызаны», «Мілы чалавек», «Пяюць жаваранкі» К.Крапівы), Язэп («Пагібель воўка» Э.Самуйлёнка), баец Катушка, Верхаводка, Ахрэм («Цытадэль славы», «Простая дзяўчына», «На крутым павароце» К.Губарэвіча), Кропля («Канстанцін Заслонаў» А.Маўзона), Гарошка («Выбачайце, калі ласка!» А.Макаёнка).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЮЛЕ́Н (DuUin) Шарль (12.5.1885, г. Ен, Францыя — 12.12.1949),
французскі рэжысёр, акцёр, педагог. У 1907—21 удзельнічаў у спектаклях парыжскіх т-раў пад кіраўніцтвам рэжысёраў А.Антуана, Ж.Капо, Ф.Жэм’е, Г.Баці і інш. У 1922 заснаваў у Парыжы т-р «Атэлье», дзе працаваў да 1940. У 1940-я г.акцёр і рэжысёр «Тэатра дэ Пары» і «Тэатра Сары Бернар» (Парыж), «Тэатра Селесцінцаў» (Ліён). Сярод пастановак: «Марыя Магдаліна» Ф.Гебеля (1912), «Асалода жыцця» Л.Пірандэла (1922), «Вальпоне» Б.Джонсана (1928; і гал. роля). З лепшых акцёрскіх работ: Гарпагон («Скупы» Мальера), Смердзякоў («Браты Карамазавы» паводле Ф.Дастаеўскага). Выхаваў плеяду выдатных акцёраў і рэжысёраў франц.т-ра (Ж.Вілар. Ж.Баро, М.Марсо, Р.Руло і інш.). Аўтар кн. «Успаміны і нататкі акцёра» (1946).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЭ́ЙМЕК (Dejmek) Казімеж (н. 17.5.1924, г. Ковель, Украіна),
польскі акцёр і рэжысёр. У 1947 дэбютаваў як акцёр. У 1949—61 і 1975—79 дырэктар Новага т-ра (Лодзь), у 1962—68 — Нац.т-ра ў Варшаве. У 1969—71 працаваў за мяжой. У 1972—74 у Вялікім (Лодзь) і Драм. (Варшава) т-рах. З 1981 дырэктар Т-ра Польскага (Варшава). У 1993—95 міністр культуры і мастацтва Польшчы. Сярод пастановак: «Лазня» У.Маякоўскага (1954, 1983, г. Эсен, Германія), «Жыццё Іосіфа» М.Рэя (1958, 1965, 1985), «Кардыян» Ю.Славацкага (1965, 1967), «Намеснік» Р.Гохута (1966), «Аперэтка» В.Гамбровіча (1975), «Вызваленне» (1982) і «Вяселле» (1985, 1992) С.Выспянскага, «Амбасада» (1988) і «Партрэт» (1990) С.Мрожака. Ставіў оперныя спектаклі. Дзярж. прэмія Польшчы 1984.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАВА́ДСКІ Юрый Аляксандравіч (12.7.1894, Масква — 5.4.1977),
рускі рэжысёр, акцёр, педагог. Нар.арт.СССР (1948). Герой Сац. Працы (1973). Вучыўся ў Маскоўскім ун-це. Творчую дзейнасць пачаў у 1915 у студыі Я.Вахтангава. У 1924—31 акцёр МХАТа. З 1924 кіраваў заснаванай ім студыяй. З 1940 гал. рэжысёр Маскоўскага т-ра імя Массавета і выкладчык у Дзярж. ін-та тэатр. мастацтва (з 1947 праф.). Яго ігра вызначалася пластычнай вытанчанасцю, дакладнасцю сцэн. малюнка: Антоній («Цуд святога Антонія» М.Метэрлінка), Калаф («Прынцэса Турандот» К.Гоцы), Чацкі («Гора ад розуму» А.Грыбаедава). У пастаноўках героіка-лірычных спектакляў, рамант. трагедый, камедый («Шынкарка» К.Гальдоні, «Атэла» У.Шэкспіра, «Маскарад» М.Лермантава) імкнуўся да сінтэзу розных тэатр. традыцый. Дзярж. прэміі СССР 1946, 1951, 1965. Ленінская прэмія 1965.