ЛА́МАН Пётр Аляксандравіч
(н. 11.7.1949, в. Маласельцы Карэліцкага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. пісьменнік, акцёр. Скончыў Бел. тэатр.-маст. ін-т (1971). Працуе ў Бел. т-ры імя Я. Коласа ў Віцебску. Друкуецца з 1970. У зб-ках паэзіі «Зерне імгненняў» (1983), «Стары млын» (1988), кнізе аповесцей «Астравы» (1989) — прыгажосць роднай зямлі, трывогі і клопаты сучасніка.
т. 9, с. 112
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)