першапачаткова ББПР (BBPR), творчы калектыў італьян. архітэктараў 20 ст. Назва ад першых літар прозвішчаў яго членаў: Дж.Л.Банфі (1910—45), Л.Бельджаёза, Э.Перэсуці, Э.Н.Роджэрс. Для творчасці БПР характэрна спалучэнне прынцыпаў рацыяналізму з індывід. выразнасцю пабудоў, імкненне да паэтычнасці агульнага выгляду з улікам нац. традыцый і гіст. асяроддзя (санаторый у Леньяна, 1937—38; помнік ахвярам вайны, 1948, і небаскроб Торэ Веласка, 1956—58, абодва ў Мілане).
Літ.:
Кацнельсон Р.А. Новейшая архитектура Италии. М., 1963.
французскі жывапісец. Вучань А.Гро. Творы Д. («Дзеці Эдуарда IV», 1831; «Забойства герцага Гіза», 1834, і інш.) адлюстроўваюць драм. эпізоды гісторыі сярэдневякоўя. Ім уласціва натуралістычная тэндэнцыя (празаічна-павярхоўная трактоўка гіст. падзей, імкненне да дакладнай перадачы быт. дэталей), якая спалучаецца з займальнасцю рамант. сюжэтаў і ідэалізацыяй герояў. Аўтар размалёўкі ў Школе прыгожых мастацтваў у Парыжы («Геміцыкл», 1837—41), шэрагу партрэтаў («Партрэт Генрыеты Зонтаг», 1831) і рэліг. кампазіцый.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУМІЛЕ́ЎСКІ (Сяргей Львовіч) (н. 29.3.1963, Мінск),
бел. скульптар. Сын Л.М.Гумілеўскага. Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1987). У рэаліст. традыцыях скульптуры стварае станковыя кампазіцыі, партрэты сучаснікаў, дзеячаў культуры мінуўшчыны: «Спрадвечнае», «Мацярынства», «Скарына», «М.Багдановіч», «Малітва», «Коннік», «Ефрасіння Полацкая» і інш. (усе 1990—96). Відавочна імкненне да ўласнай стылістыкі ў паркавай скульптуры: «Уладзіслаў Сыракомля» і «Ян Марыя Бернардоні» (абедзве 1993) у Нясвіжы, «Галубка» (1995) ў Бат. садзе ў Мінску і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАМЕ́НСКІ (Фёдар Фёдаравіч) (2.9.1836, с. Лясное каля С.-Пецярбурга — 26.8.1913),
рускі скульптар, майстар станковай жанравай скульптуры і партрэта. Скончыў Пецярбургскую АМ (1860), вучыўся ў І.П.Віталі і М.С.Піменава. Пенсіянер АМ у Італіі (1863—69). У 1870—72 жыў у Фларэнцыі, з 1873 у ЗША. Творчасці ўласцівы бытавізм трактоўкі сюжэтаў, часам сентыментальнасць, імкненне да пераадолення адасобленасці акад. пластыкі («Хлопчык-скульптар», «Удава з дзіцем», абодва 1866; «Першы крок», 1872; партрэты Т.Шаўчэнкі, Ф.Бруні, абодва 1862).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«БЕЛОРУ́ССКАЯ РА́ДА»,
вайскова-грамадская і літ. газета. Выдавалася з 25.11(8.12).1917 да 5.2.1918 у Мінску на рус. мове, некаторыя матэрыялы друкавала па-беларуску. Адлюстроўвала нац.-кансалідацыйныя працэсы на Беларусі і за яе межамі, асабліва сярод беларусаў у вайск. фарміраваннях б. царскай Расіі, імкненнебел. народа да нац.-дзярж. самавызначэння з уласным войскам, прапагандавала свабодныя, раўнапраўныя адносіны на падставе федэратыўнага саюзу з інш. народамі сав. Расіі. Пашырала ідэю дзяржаўнасці бел. мовы, падкрэслівала сав.-адраджэнскую ролю нац. інтэлігенцыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІБІ́ДА (ад лац. libido жаданне, імкненне, цяга),
цяга сексуальнага характару, пераважна несвядомая; адно з асноўных паняццяў псіхааналізу. Уведзена З.Фрэйдам для абазначэння энергіі сексуальнай цягі як першапачатковай цягі да жыцця. Паводле Фрэйда, асн. рухальны фактар псіхікі — энергія несвядомай псіхасексуальнай цягі. У працэсе індывід. развіцця асобы Л. рэалізуецца ў розных формах дзіцячага аўтаэратызму, праходзіць фазу любві да бацькоў з моцнай эратычнай афарбоўкай (комплекс Эдыпа, комплекс Электры) і канчаткова фарміруецца ў дарослага чалавека. Паводле К.Юнга, Л. — першапачатковая, недыферэнцыраваная псіхічная энергія, метафіз. прынцып псіхікі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАТ ((Pratt) Джэймс Бісет) (22.6.1875, г. Элмайра, ЗША — 15.1.1944),
амерыканскі філосаф, гісторык рэлігіі і педагог; адзін з заснавальнікаў крытычнага рэалізму. Канцэпцыі крытычнага рэалізму злучаў з ідэямі персаналізму і тэорыяй эмерджэнтнай эвалюцыі. Займаўся гісторыяй, псіхалогіяй і сацыялогіяй рэлігіі. Разглядаў рэліг. вераванні як гіст. ўтварэнні, але лічыў, што рэлігія, як неадольнае імкненне чалавека спасцігнуць «найвышэйшую рэальнасць» і выразіць сваю эмацыянальную ацэнку яе, вечная. Адзін з аўтараў зб. «Нарысы крытычнага рэалізму» (1920), аўтар прац «Матэрыя і дух» (1922), «Персаналістычны рэалізм» (1937), «Натуралізм» (1939) і інш.
сербскі гісторык. Скончыў Кіеўскую акадэмію (1756). Аўтар «Гісторыі розных славянскіх народаў і найперш за ўсё балгар, харватаў і сербаў...» (Вена, 1794—95, ч. 1—4), у якой найб. каштоўнасць маюць ч. 2 (канец) — 4, прысвечаныя гісторыі Сербіі ад часоў старажытнасці да 2-й пал. 18 ст. У гэтым творы Р. адлюстраваўся рост. нац. самасвядомасці сербскага народа і яго імкненне да вызвалення ад тур. няволі. У 1772 прыняў манаскі сан і займаўся напісаннем багаслоўскіх твораў і перакладамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПУРЫ́ЗМ (франц. purisme ад лац. purus чысты),
імкненне ачысціць літаратурную мову ад іншамоўных запазычанняў, неалагізмаў, а таксама ад ненарматыўных лексічных і граматычных элементаў (напр., народна-размоўных, прастамоўных, дыялектычных). У шырокім сэнсе — залішне строгія, непрымірымыя адносіны да любых запазычанняў, навізны і наогул да ўсіх выпадкаў скажэння і вольнага выкарыстання мовы. Характэрны для перыядаў найб. актыўнага фарміравання і станаўлення нац.літ. моў; звязаны з сац.-гіст., паліт. і культ. працэсамі, з бурным фарміраваннем нацый або перыядамі нац. адраджэння. У бел. мове тэндэнцыі П. найб. выразна праявіліся ў 1920-я г., калі адбывалася актыўнае фарміраванне лексічных, арфаграфічных, грамат. норм сучаснай бел.літ. мовы. Яны выражаліся ў выкарыстанні замест іншамоўных запазычанняў і інтэрнацыяналізмаў шырока вядомых агульнаслав., усх.-слав. і рус. лексем дыялектнай і вузкарэгіянальнай лексікі, у стварэнні некат. штучных неалагізмаў на бел. моўным матэрыяле. Значнае выражэнне атрымалі ў тагачаснай распрацоўцы бел.навук. тэрміналогіі: «красленне» (чарчэнне), «кругадрэз» (сегмент), «пэўнік» (аксіёма). Падобныя тэрміны звычайна прапаноўваліся ў якасці варыянтаў і выносіліся на суд грамадскасці і часу. Імкненненайб. поўна выкарыстаць нац. моўныя сродкі не прыводзіла да якіх-н. крайнасцей. Асобныя выпадкі П. ў тэрмінатворчасці, што вялі да абмежаванасці моўных сродкаў, ізаляванасці бел. мовы, перашкаджалі яе ўзбагачэнню сродкамі інш. моў, не зацвердзіліся і не паўплывалі на фарміраванне бел. тэрміналогіі і сучаснай бел. мовы ў цэлым.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАРЛА́МАЎ (Віктар Мацвеевіч) (н. 26.5.1936, Мінск),
бел. жывапісец. Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1962). У 1962—79 выкладаў у Мінскім маст. вучылішчы. Працуе ў жанрах: бытавым, партрэта, пейзажа. У краявідах, выявах сучаснікаў — імкненне да псіхалагізму, гармоніі і класічнай завершанасці. Сярод твораў: «Мінск. Заходні мост» (1962), «У родны горад» (1964), «Наша вясна» (1966), «Мінск. Няміга» (1968), «Сямейны экіпаж» (1980), «Скрозь сонца, прастору і час» (1989), «Ноч. Царква святой Магдаліны» (1995); партрэты А.Марыкса (1973), А.Тычыны (1984), У.Гмызнікава (1985) і інш.