група радкоў вершаванага твора з вольнай рыфмоўкай або без яе, завершаных па інтанацыйна-сінтаксічным малюнку і па думцы. С. ў большай ступені, чым строфы, валодаюць унутранай сэнсавай цэльнасцю і завершанасцю, бо характар С. вызначае не колькасць радкоў або парадак рыфмаў (як у строфах), а логіку разгортвання вобразна-паэт. думкі:
О, як лёгка ісці,
Адчуваючы матчыны рукі,
Адчуваючы крылы юнацтва,
Адчуваючы плечы каханай!
І як цяжка цягнуцца,
У далонях трымаючы толькі
Кульбаку ўспамінаў.
(М.Танк. «...О, як лёгка ісці»)
Найб. часта С. сустракаюцца ў пазаметрычных вершах (дольнік, тактавік, Свабодны верш).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХЛАРНАВА́ЦІСТАЯ КІСЛАТА́,
слабая аднаасноўная кіслата, HClO.
Няўстойлівая, існуе толькі ў водных растворах, якія пры захоўванні раскладаюцца з выдзяленнем малекул кіслароду. Моцны акісляльнік. Солі — гіпахларыты. Атрымліваюць растварэннем хлору ці аксіду хлору (Cl2O) у вадзе. Выкарыстоўваюць як дэзінфекцыйны і адбельвальны сродак, для абясшкоджвання сцёкавых вод.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІЛАЗАІ́ЗМ (ад грэч. hylē матэрыя + zōē жыццё),
філасофскае вучэнне пра ўсеагульную адушаўлёнасць матэрыі. У навук. ўжытак тэрмін уведзены ў 1678 англ. філосафам Р.Кедвартам. Гілазаізм — лагічнае дапушчэнне пра адзінства, цэласнасць, самаразвіццё свету, яго праявы адрозніваюцца толькі ўзроўнем развіцця, а не сутнасцю. На аснове такой канцэптуальнай схемы ўзніклі блізкія да гілазаізму вучэнні — пантэізм, панпсіхізм, а таксама вучэнне пра адлюстраванне як усеагульную ўласцівасць матэрыі. Паводле гэтай канцэпцыі, не толькі элементарныя жыццёвыя працэсы, але і складаныя інфарм. сістэмы, што генерыруюць пачуццёвасць, псіхіку і мысленне, маюць натуральнае паходжанне. У стараж.-грэч. філасофіі ідэі гілазаізму распрацоўвалі прадстаўнікі натурфіласофіі (Фалес, Анаксімен, Геракліт, Эмпедокл і інш.). У эпоху Адраджэння гілазаізм у форме пантэізму складаў істотную частку філасофіі Н.Кузанскага, Б.Тэлезіо, Дж.Бруна. Мысленне як уласцівасць, характэрную для ўсёй прыроды, як атрыбут матэрыі разглядаў Б.Спіноза. Франц. матэрыялісты 18 ст. (Д.Дзідро, Ж.Рабінэ) абгрунтоўвалі субстанцыяльны характар адчуванняў, прызнавалі агульную адушаўлёнасць матэрыі. Усеагульнасць уласцівасці адлюстравання знаходзіць пераканаўчае і практычнае пацвярджэнне ва ўсёй сістэме тэхн. забеспячэння сучаснага інфарм. працэсу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІ́РХА, кірка (ад ням. Kirche царква),
назва лютэранскага храма ў германамоўным асяроддзі. З 16 ст. ў архітэктуры К. развівалася цэнтрычная схема як аснова зальнай прасторы царквы-аўдыторыі, якая спалучалася з традыцыямі готыкі, пазней — з рэнесансава-барочнымі формамі (Фраўэнкірхе ў Дрэздэне, 1722—38; Іоганіскірхе ў Мюнхене, 1733—50). Інтэр’ерам большасці К. характэрны сціпласць і аскетызм. Сучасная К. (асабліва там, дзе лютэране складаюць меншасць насельніцтва) выкарыстоўваецца не толькіяк храм, а і якрэліг. прапагандысцка-культ.цэнтр. На Беларусі вядомы Гродзенская кірха. Мінская кірха, Полацкая кірха.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФІКАБІЁНТ (ад грэч. phykos водарасць + біёнт),
водарасцевы кампанент слаявіны лішайніку. Прадстаўлены пераважна сіне-зялёнымі, зялёнымі, радзей жоўта-зялёнымі і бурымі водарасцямі. Большасць з іх існуе ў свабодным стане, некат. — толькіяк Ф. Найб. пашыраная зялёная водарасць трэбуксія, якая з’яўляецца Ф. амаль паловы ўсіх лішайнікаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕТЫЛАМАНА́ДЫ (Methylomonadaceae),
сямейства бактэрый, здольных атрымліваць энергію толькі за кошт выкарыстання аднавугляродных арган. злучэнняў метану, метанолу або дыметылавага эфіру. Уключае роды Methylomonas і Methylococcus. Пашыраны ў балотах, сцёкавых водах.
Палачка- або кокападобныя клеткі. Маюць складаную сістэму ўнутрыклетачных мембран. Аблігатныя аэробы, хемааўтатрофы. Выкарыстоўваюцца як прадуцэнты кармавога бялку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАГА́ЦІНА,
старажытная халодная зброя, разнавіднасць дзіды, пікі або кап’я, з шырокім масіўным двухбаковавострым наканечнікам, насаджаным на дрэўка (ратовішча). Напачатку выкарыстоўвалася як паляўнічая зброя, потым — на ўзбраенні гал. чынам пешых апалчэнцаў (пазней у некат. дзяржавах — конніцы); з пач. 18 ст. служыла толькі для палявання на буйнога звера.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУКАПАЛАЖЭ́ННЕ, хіратонія,
абрад узвядзення ў свяшчэнніцкі сан (дыякана, свяшчэнніка, епіскапа і інш.) у хрысціянстве. У праваслаўі і каталіцызме разглядаецца як таінства, калі пры ўскладанні рук вышэйстаячага служыцеля культу на галаву таго, каго пасвячаюць, яму як бы перадаецца «боская ласка». У пратэстанцкіх цэрквах праз Р. пасвячаюцца на служэнне прэсвітэры, дыяканы і інш. служыцелі, выбраныя царквой. У шэрагу пратэстанцкіх цэркваў, прынята рашэнне аб Р. таксама і жанчын не толькі ў сан дыякана, але і прэсвітэра.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАСТКО́ВАЯ ВЫТВО́РНАЯ,
паняцце дыферэнцыяльнага злічэння, якое характарызуе скорасць змены функцыі некалькіх пераменных пры зменах толькі аднаго аргумента.
Для функцыі u = 𝑓(x1, x2, ..., xn) Ч.в. 1-га парадку (першая Ч.в.) па адным з аргументаў вызначаецца як звычайная вытворная пры ўмове, што астатнія аргументы захоўваюць пастаянныя значэнні. Вызначаныя такім чынам першыя Ч.в. як функцыі тых жа аргументаў могуць у сваю чаргу мець Ч.в., якія ў дачыненні да зыходнай функцыі наз. Ч.в. 2-ra і г.д. парадку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АДЗІ́НКАВАЕ, асобнае, індывідуальнае,
філасофская катэгорыя, якая адлюстроўвае існаванне адносна асобных у прасторы і часе рэчаў, з’яў, працэсаў з індывід. якаснай і колькаснай акрэсленасцю. Выяўляе тое, што ўласціва толькі гэтаму аб’екту і адрознівае яго ад іншых. У якасці адзінкавага можа разглядацца не толькі асобны прадмет, яго ўласцівасці ці прыкмета, але і цэлы іх клас, калі яны бяруцца як нешта адзінае. Адзінкавае непарыўна звязана з агульным. Любая рэч індывідуальная ў параўнанні з іншымі, разам з тым у пэўных адносінах валодае агульнымі з імі ўласцівасцямі. Улік катэгорыі адзінкавага ў метадалогіі пазнання праяўляецца ў пераходзе ад адзінкавага праз асаблівае да агульнага, заканамернага.