два асноўныя законы электролізу, якія паказваюць сувязь паміж эл. зарадам, што прайшоў праз электраліт, перанесенай пры гэтым масай і хім. прыродай рэчыва. Устаноўлены М.Фарадэем у 1833—34.
1-ы Ф.з.: маса m рэчыва, што вылучылася на электродзе пры электролізе, прама прапарцыянальная эл. зараду, які прайшоў праз электраліт. 2-і Ф.з.: масы розных рэчываў, што вылучаюцца адным і тым жа эл. зарадам, прапарцыянальныя хімічным эквівалентам рэчываў. Гэта азначае, што для вылучэння 1 моль розных рэчываў неабходны аднолькавы эл. зарад (гл.Фарадэя пастаянная). Матэматычна Ф.з. можна запісаць адным ураўненнем: m = (A/F)q = kq, дзе A — хім.эквівалент, F — пастаянная Фарадэя, k =A/F — электрахім. эквівалент. Ф.з. выкарыстоўваюцца для вызначэння хім. эквівалентаў рэчываў, вымярэння эл. зараду іонаў і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАДАРО́ЖЧЫНА,
від феад. павіннасці ў ВКЛ у 16—18 ст. Бралася феадалам з сялян як грашовы эквівалент падводнай павіннасці, паводле якой сяляне абавязаны былі даваць землеўладальнікам падводы для перавозкі прадукцыі да рачных прыстаней і ў горад. Памер вызначаўся паводле мясц. звычаю і фіксаваўся ў інвентарах. Часам П. — разнавіднасць грашовага чыншу, які плаціў кожны сял. двор (т.зв. падвароўшчына).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКТА́НАВЫ ЛІК,
умоўная колькасная характарыстыка ўстойлівасці да дэтанацыі маторнага паліва для карбюратарных рухавікоў. Актанавы лік роўны колькасці (аб’ёмных %) ізаактану (актанавы лік прыняты за 100) у яго сумесі з н-гептанам (актанавы лік прыняты за 0). Для кожнага паліва падбіраецца эталонны эквівалент гэтай сумесі. Актанавы лік бензінаў можна павысіць на 4—15 адзінак дабаўкай да 0,1% прысадак, напр.тэтраэтылсвінцу. Звычайна бензіны маюць актанавы лік 76—98.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВЕТЛАВЫ́ ПАТО́К,
магутнасць выпрамянення святла, якая ацэньваецца па зрокавым адчуванні або ўздзеянні на селектыўны прыёмнік святла, што мае стандартызаваную спектральную адчувальнасць. Роўны здабытку сілы святлаI на прасторавы вугал ω, у якім распаўсюджваецца дадзены С.п.: Φ = Iω.
Поўны С.п., што выпраменены кропкавай крыніцай святла з сілай святла I, роўны Φ = 4πI. У адрозненне ад С.п. прамяністы патокP ацэньваецца з дапамогай вымяральных прылад (аб’ектыўна) і звязаны з С.п. суадносінамі Φ = kP, дзе k — светлавы эквівалент магутнасці, залежны ад даўжыні хвалі святла. Адзінка С.п. ў СІ — люмен, прамяністага патоку — ват.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТРАТЫГРАФІ́ЧНАЯ ЗО́НА, храназона,
падраздзяленне агульнай стратыграфічнай шкалы; частка яруса. Падзяляецца на падзоны. Вылучаецца паводле біястратыграф. даных і адлюстроўвае стадыю развіцця выкапнёвых груп фауны і флоры. Межы С.з. адбіваюцца па ніжнім і верхнім рубяжах стратыграф. пашырэння відаў жывёл і раслін, што хутка эвалюцыяніравалі і набылі шырокае распаўсюджанне (напр., комплексы грапталітаў, канадонтаў, аманітаў, фарамініфер). Зоны выкарыстоўваюць для карэляцыі асадкавых адкладаў, вызначэння межаў і аб’ёму стратыграф. падраздзяленняў (сістэм, аддзелаў, ярусаў), высвятлення паўнаты геал. разрэзаў і аб’ёмаў перарываў у асадканамнажэнні. Геахраналагічны эквівалент С.з. — фаза (час).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКРО́Н (ад грэч. akros крайні, самы аддалены, высокі),
падраздзяленне вышэйшага рангу геахраналагічнай шкалы; геахраналагічны эквівалентакратэмы, што адпавядае найбуйнейшаму этапу геал. гісторыі Зямлі. Тэрмін «А.» прапанаваў рас. геолаг У.В.Менер у 1977. Вылучаюць 3 А.: архейскі і пратэразойскі, працягласцю да 2 млрд. гадоў кожны; 3-і (найб. позні) адпавядае па працягласці часу фанеразою (назву яшчэ не атрымаў).
А. падзяляюць на эоны. У архейскім А. вылучаюць ранне- і познаархейскі эоны, у пратэразойскім адпаведна ранне- і познапратэразойскі. Утварэнні названых А. пашыраны і на тэр. Беларусі. Гл. таксама Архей, Дакембрый, Пратэразой.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНІЦА́РА (Cannizzaro) Станіслао (13.7.1826, г. Палерма, Італія — 10.5.1910),
італьянскі хімік, адзін з заснавальнікаў атамна-малекулярнай тэорыі. Замежны чл.-кар.Пецярб.АН (1889). Атрымаў адукацыю ва ун-тах Палерма і Пізы (1841—48). З 1851 праф.Нац. каледжа ў Александрыі, ун-таў Генуі (з 1856), Палерма (з 1861) і Рыма (з 1871). Навук. працы па арган. хіміі. Адкрыў акісляльна-аднаўленчае дыспрапарцыянаванне араматычных альдэгідаў пад уздзеяннем шчолачы з утварэннем першасных спіртоў і карбонавых кіслот (1853, рэакцыя К.), бензілавы спірт. На аснове закону Авагадра размежаваў паняцці «атам», «эквівалент», «малекула» (1858).
Літ.:
Манолов К. Великие химики: Пер. с болг. Т. 2. 3 изд. М., 1986.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АДМО́ЎЕў граматыцы,
граматычная катэгорыя, якая паказвае на адсутнасць прадмета, якасных прыкмет прадмета, дзеяння або стану, а таксама слова-сказ, што перадае нязгоду з выказваннем («не»). У бел. мове асн. сродкі выражэння: часціца «не» («Ён не чытае»); часціца «ні» («На небе ні хмурынкі»); займеннікі і прыслоўі з прэфіксамі «не» («нейкі», «неяк») або «ні» («ніхто», «ніякі»); прэдыкатывы «не», «нельга», «немагчыма»; слова «не» як эквівалент адмоўнага члена сказа або яго галоўнага члена ў рэпліках, пры супрацьпастаўленні («Ён дома? — Не»); слова «няма».
Адмоўе можа быць агульнае — калі адмаўляецца ўся сітуацыя, пра якую паведамляецца ў сказе («Брат не хадзіў учора ў кіно»), і прыватнае — калі адмаўляецца толькі частка сітуацыі («Брат хадзіў учора не ў кіно», «не брат хадзіў учора ў кіно»).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЖОЎЛЬ (Joule) Джэймс Прэскат (24.12.1818, г. Солфард, Вялікабрытанія — 11.10.1889),
англійскі фізік, адзін з першаадкрывальнікаў закону захавання энергіі. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1850). Навук. працы па эл.-магнетызме, цеплавых з’явах і кінетычнай тэорыі газаў. Адкрыў з’яву магн. насычэння (1840); устанавіў залежнасць колькасці цеплыні, што выдзяляецца ў правадніку пры працяканні праз яго эл. току, ад сілы току і супраціўлення правадніка (1841; гл.Джоўля—Ленца закон). Вызначыў мех.эквівалент цеплыні і даў тым самым эксперыментальны доказ захавання энергіі (1843). Разам з У.Томсанам адкрыў з’яву змянення т-ры газаў пры іх працяканні праз сітаватую перагародку (1853—54; гл.Джоўля—Томсана эфект). Яго імем названа адзінка энергіі і работы — джоўль.
Літ.:
Голин Г.М., Филонович С.Р. Классики физической науки (с древнейших времен до начала XX в.). М., 1989.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́ЕР (Mayer) Юліус Роберт (25.11. 1814, г. Гайльбран, Германія — 20.3. 1878),
нямецкі ўрач і фізік, адзін з першаадкрывальнікаў закону захавання энергіі. Скончыў Цюбінгенскі ун-т (1838). У 1840—41 у якасці карабельнага ўрача ўдзельнічаў у плаванні на в. Ява. Праводзячы фізіял. даследаванні ў час гэтага падарожжа, устанавіў сувязь паміж колькасцю акісленых прадуктаў у арганізме чалавека і выкананай ім работай. Сфармуляваў закон захавання энергіі (прынцып эквівалентнасці мех. энергіі і цеплаты) і тэарэтычна вызначыў мех.эквівалент цеплаты (1842). Ідэі і прыярытэт М. ў адкрыцці закону захавання энергіі прызнаныя толькі ў 1860-х г. Першы выказаў думку аб тым, што выпрамяненне Сонца вядзе да памяншэння яго масы.
Тв.:
Рус.пер. — Закон сохранения и превращения энергии: Четыре исслед., 1841—1851. М.; Л., 1933.
Літ.:
Льоцци М. История физики: Пер. с итал. М., 1970. С. 232—234.