эквівале́нт, -у, М -нце, мн. -ы, -аў, м. (кніжн.).

Нешта раўнацэннае іншаму, здольнае поўнасцю яго замяніць.

|| прым. эквівале́нтны, -ая, -ае.

Э. абмен.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

эквівале́нт

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. эквівале́нт эквівале́нты
Р. эквівале́нту эквівале́нтаў
Д. эквівале́нту эквівале́нтам
В. эквівале́нт эквівале́нты
Т. эквівале́нтам эквівале́нтамі
М. эквівале́нце эквівале́нтах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

эквівале́нт, -ту м., в разн. знач. эквивале́нт;

гро́шы з’яўля́юцца ўсеагу́льным ~там — де́ньги явля́ются всео́бщим эквивале́нтом;

механі́чны э. цяпла́ — физ. механи́ческий эквивале́нт тепла́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

эквівале́нт, ‑у, М ‑нце, м.

Што‑н. раўназначнае, раўнацэннае, раўнасільнае чаму‑н., здольнае поўнасцю замяніць яго. Хімічны эквівалент. Механічны эквівалент цяпла. □ Даніну модзе на грэчаскія словы аддавалі некаторыя дзеячы праваслаўя шляхам замены сваіх славянскіх прозвішчаў грэчаскімі эквівалентамі. Жураўскі. Сорак, восемдзесят, сто дваццаць грамаў — чвэртка, палавіна, тры чвэрткі пайка, шэры наздраваты кавалак салдацкага хлеба быў такі фантастычна магутны эквівалент, што да зеніту яго, да поўнай вагі, цэны, здаецца, і не даходзілі. Брыль.

[Лац. aequivalens, aequivalentis — раўназначны, раўнацэнны.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ЭКВІВАЛЕ́НТ [ад позналац. aequivalens (aequivalentis) раўназначны, раўнацэнны),

раўназначныя, раўнацэнныя прадмет або колькасць, якія адпавядаюць у пэўных адносінах іншым і могуць служыць іх заменай. Мае асаблівае значэнне ў эканоміцы пры параўнанні кошту тавараў, дзе ўсеагульным таварным Э. з’яўляюцца грошы.

т. 18, кн. 1, с. 66

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

эквівале́нт м. Äquivalént [-vɑ-] n -(e)s, -e; Gégenwert m -(e)s

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

эквівале́нт

(лац. aequivalens, -ntis = раўназначны, раўнацэнны)

1) што-н. раўназначнае чаму-н., здольнае поўнасцю замяніць яго;

2) тавар, які выражае вартасць іншых тавараў, на якія ён абменьваецца.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

эквівале́нт

(лац. aequivalens, -ntis = раўназначны, раўнацэнны)

1) што-н. раўназначнае чаму-н., здольнае поўнасцю замяніць яго (напр. механічны э. цяпла);

2) тавар, які выражае вартасць іншых тавараў, на якія ён абменьваецца.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

га́ма-эквівале́нт

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. га́ма-эквівале́нт га́ма-эквівале́нты
Р. га́ма-эквівале́нту га́ма-эквівале́нтаў
Д. га́ма-эквівале́нту га́ма-эквівале́нтам
В. га́ма-эквівале́нт га́ма-эквівале́нты
Т. га́ма-эквівале́нтам га́ма-эквівале́нтамі
М. га́ма-эквівале́нце га́ма-эквівале́нтах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ко́лер-эквівале́нт

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. ко́лер-эквівале́нт ко́лер-эквівале́нты
Р. ко́лер-эквівале́нту ко́лер-эквівале́нтаў
Д. ко́лер-эквівале́нту ко́лер-эквівале́нтам
В. ко́лер-эквівале́нт ко́лер-эквівале́нты
Т. ко́лер-эквівале́нтам ко́лер-эквівале́нтамі
М. ко́лер-эквівале́нце ко́лер-эквівале́нтах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)