БУ́ЛГАК Тамаш Іосіфавіч (падп. мянушка Гуліч; 1801, б. фальварак Міцкевічы Навагрудскага ваяв. — 16.2.1895),
бел.рэв. дзеяч, мемуарыст. Вучыўся ў Віленскім ун-це. Падзяляў погляды філарэтаў і філаматаў. Удзельнік паўстання 1830—31. З 1836 выконваў даручэнні Ш.Канарскага. Пасля правалу тайнай арг-цыі арыштаваны ў Вільні і ў 1839 сасланы ў Зах. Сібір. Адтуль дасылаў матэрыялы ў «Rocznik Literacki» («Літаратурны штогоднік», 1843—49). У 1857 вярнуўся на радзіму ў Міцкевічы. Удзельнічаў у падрыхтоўцы паўстання 1863—64, уваходзіў у склад віленскіх рэв. арг-цый, за што сасланы на катаргу ў Томскую губ., у 1869 пераведзены ў Цывільск (Чувашыя), потым у Казань. У 1871 па амністыі вярнуўся дамоў. Аўтар успамінаў і філас. трактатаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫСІ́НСКІ (Rysiński) Францішак (? — 1830?),
польскі і бел.паэт. Старшыня Цывільнай палаты ў Віцебску. Пісаў эпіграмы, лірычна-філасофскія і гумарыст. вершы на польскай, бел. і рус. мовах. Пераадольваючы класіцыстычную версіфікатарскую нарматыўнасць, набліжаўся да рамант. лірызацыі зместу. Яго творы распаўсюджваліся на Віцебшчыне ў спісах і вусна (частка была ў архіве Ф.Карпінскага і полацкага маршалка С.Грабніцкага), публікаваліся ў час. «Tygodnik Wileński» («Віленскі штотыднёвік», 1819), «Dziennik Wileński» («Віленскі дзённік», 1830), «Rocznik literacki» («Літаратурны штогоднік», 1844). Р., магчыма, аўтар макаранічных бел.-польскіх мініяцюр «Плач пакінутага каханай» і «За пекнай паненкай аж душа сумуе...», апубл. А.Рыпінскім у кн. «Беларусь» (Парыж, 1840).
Літ.:
Пачынальнікі. Мн., 1977;
Мальдзіс А.І. На скрыжаванні славянскіх традыцый. Мн., 1980. С. 268.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУСВЕ́ТНЫ ФОНД ДЗІ́КАЙ ПРЫРО́ДЫ (World Wildlife Fund; ВВФ),
міжнародная грамадская арганізацыя, асн. мэта якой — збор сродкаў для здзяйснення канкрэтных праектаў па ахове дзікіх жывёл і прыродных згуртаванняў. Засн. ў 1961. Штаб-кватэра ў г. Глан (Швейцарыя). Аддзяленні ў 27 краінах. Арганізуе мерапрыемствы (пераважна ў краінах, якія развіваюцца), фінансуе навук. экспедыцыі, арэнду зямель для стварэння ахоўных тэр. і інш.Напр., на сродкі і пры садзейнічанні фонду створаны нац. парк Ману ў вярхоўях р. Амазонка (Перу), Біял. станцыя імя Ч.Дарвіна на в-ве Санта-Крус (архіпелаг Галапагас), марскія запаведнікі, праведзены мерапрыемствы па ратаванні дажджавых лясоў в-ва Суматра (Інданезія). Фонд вядзе агітац. і асв. дзейнасць, выдае штогоднік «World Wildlife» і газ. «WWF-news», кнігі, плакаты і інш. Для ўзнагароды дзеячаў па ахове прыроды засн. «Залаты медаль».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРХЕАГРАФІ́ЧНАЯ КАМІ́СІЯКамітэта па архівах і справаводстве Рэспублікі Беларусь,
ведамасны каардынацыйны, навук.-метадычны і публікатарскі цэнтр у галіне археаграфіі. Створана паводле пастановы Дзярж.к-та па архівах і справаводстве Рэспублікі Беларусь ад 28.10.1999. Камісія прадаўжае традыцыі арганізацыі археагр. працы Віленскай археаграфічнай камісіі (1864—1915), Віцебскай вучонай архіўнай камісіі (1909—19), Археагр. камісіі Інбелкульта (1920-я г.). Базавая ўстанова камісіі — Беларускі навукова-даследчы інстытут дакументазнаўства і архіўнай справы (БелНДІ ДАС). У склад камісіі ўваходзяць прадстаўнікі дзярж., н.-д. устаноў, ВНУ, архіваў, музеяў, бібліятэк, грамадскіх арг-цый (усяго 49 чал., у т. л. 11 д-роў і 22 канд. навук). Дзейнасцю яе кіруе бюро з 5 чал., у 1999—2001 старшыня Р.П.Платонаў. Пад грыфам А.к. і БелНДІ ДАС выдадзены шэраг навук. прац, з 2000 выдаецца «Беларускі археаграфічны штогоднік» (гл. Дадатак).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АМЕРЫКА́НСКАЯ ЭНЦЫКЛАПЕ́ДЫЯ, «Амерыкана» (The Encyclopedia Americana),
універсальная энцыклапедыя ў ЗША. 1-е выд. выйшла ў Філадэльфіі ў 1829—33 (т. 1—13; скл. Ф.Лібер). З 1903 выдаецца ў Нью-Йорку (т. 1—16, 1903—04; з 1918 перавыдаецца ў 30 т.). Змяшчае каля 70 тыс. артыкулаў па гуманітарных, прыродазнаўчых і дакладных навуках, тэхніцы, эканоміцы, палітыцы. Асабліва падрабязны матэрыял прыводзіцца пра ЗША і інш. краіны Амерыкі. Большасць артыкулаў — сціслыя даведкі-дэфініцыі; грунтоўныя агляды даюцца пра асобныя краіны, усе стагоддзі новай эры (ад 1-га да 20-га), выдатныя творы сусв. л-ры, музыкі, філасофіі і эканомікі, амер.паліт. дзеячаў і інш.Найб. складаныя артыкулы маюць невял. слоўнікі тэрмінаў. Т. 30 змяшчае ілюстраваную храналогію сусв. падзей за апошнія 5 гадоў і алфавітны індэкс — больш за 350 тыс. тэрмінаў і слоў, што выкарыстаны ў артыкулах Амерыканскай энцыклапедыі. З 1923 у дадатак да Амерыканскай энцыклапедыі выдаецца 1-томны штогоднік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАРУ́СКІ ІНСТЫТУ́Т НАВУ́КІ І МАСТА́ЦТВА (БІНіМ) у Нью-Йорку, грамадская навук.-культ.арг-цыябел. эміграцыі ў ЗША. Засн. ў 1951. Штаб-кватэра ў Нью-Йорку, мае філіялы ў Германіі (Мюнхен, з 1955), Канадзе (Таронта, з 1968). Друкаваны орган — навук.штогоднік «Запісы» (з 1952). У 1954—63 выдаваў літ.-маст.час.«Конадні», у 1953—69 — інфармацыйны «Абежнік». Выдадзены аднатомнікі «Спадчына» Я.Купалы (1955), «Вянок» М.Багдановіча (1960), «Матчын дар» А.Гаруна (1962), творы эмігранцкіх бел. пісьменнікаў, навук. працы па гісторыі, л-ры і мастацтве Беларусі. Выдае (з 1979) серыю «Беларускія паэты і пісьменнікі эміграцыі». Падрыхтаваны бібліяграфіі «Янка Купала і Якуб Колас на Захадзе» (В. і З.Кіпелі, 1985), «Пяць стагоддзяў Скарыніяны, XVI—XX» (В.Тумаш, 1989) і інш.Ін-т падтрымлівае сувязі з многімі б-камі свету. У розны час яго ўзначальвалі У.Тамашчык, Я.Ліманоўскі, В.Тумаш, А.Адамовіч, з 1982 В.Кіпель. З канца 1980-х г. інстытут наладжвае кантакты з грамадскімі арг-цыямі Беларусі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЯЛІ́КАЯ САВЕ́ЦКАЯ ЭНЦЫКЛАПЕ́ДЫЯ (ВСЭ),
буйнейшае універсальнае энцыклапедычнае выданне ў СССР. Выдавалася ў Маскве выд-вам «Савецкая Энцыклапедыя». 1-е выд. (т. 1—66, 1926—47) уключала 65 тыс.арт., прысвечаных будаўніцтву сав. дзяржаўнасці, тагачаснай палітыцы і эканоміцы, міжнар. становішчу. У 2-е выд. (т. 1—51, 1950—58; каля 100 тыс.арт.; прадметна-імянны паказальнік у 2 т., 1960) побач з разгорнутымі артыкуламі пра саюзныя рэспублікі, замежныя краіны, навукі і інш. ўключана вял. колькасць сярэдніх і невялікіх па аб’ёме артыкулаў. У 3-м выд. (т. 1—30, 1969—78; больш за 100 тыс.арт., імянны паказальнік у 1 т., 1981) празмерная ідэалагізаванасць паступова саступіла месца навук. аб’ектыўнасці, а шматслоўнасць і паняційная няпэўнасць — сцісласці і лагічнай дакладнасці. Па прынцыпах укладання 3-е выд. ВСЭ канкурыруе з лепшымі ням. універсальнымі энцыклапедыямі (Бракгаўза, Меера, Бертэльсмана). Перакладзена і выдадзена ў ЗША, Грэцыі. У 1957—90 выдаваўся «Штогоднік ВСЭ». На базе ВСЭ выйшлі «Малая Савецкая Энцыклапедыя», «Дзіцячая Энцыклапедыя», шматлікія галіновыя энцыклапедыі і энцыклапедычныя даведнікі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІЖНАРО́ДНАЯ АСАЦЫЯ́ЦЫЯ БЕЛАРУСІ́СТАЎ (МАБ). Створана 21.5.1991 у Мінску. Вышэйшы орган — Міжнар. кангрэс беларусістаў
(раз у 4 гады). Выканаўчы орган — Міжнар.к-т беларусістаў, які працуе на базе Нацыянальнага навукова-асветнага цэнтра імя Ф.Скарыны. Аб’ядноўвае каля 600 беларусістаў, у т. л. амаль 200 з 23 замежных краін. Прэзідэнт МАБ А.В.Мальдзіс. Падтрымлівае кантакты і сувязі з беларусістамі, абменьваецца з імі інфармацыяй, л-рай. Праводзіць міжнар. канферэнцыі, сімпозіумы, семінары, «круглыя сталы». Выдае інфармацыйна-аналітычны і культуралагічны бюлетэнь «Кантакты і дыялогі» (з 1996, адсылаецца ў 19 краін свету) і штогоднік «Беларусіка = Albaruthenika» (з 1993). Выдадзены кнігі: «Матэрыялы I Міжнароднага кангрэса беларусістаў і Юбілейнай сесіі АН Беларусі, прысвечанай 500-годдзю з часу нараджэння Ф.Скарыны» (кн. 1, 1993),
«Фарміраванне і развіццё нацыянальнай самасвядомасці беларусаў» (кн. 2, 1993), «Культура беларускага замежжа. Беларуска-амерыканскія гістарычна-культурныя ўзаемадачыненні» (кн. 5, 1995), «Беларусь паміж Усходам і Захадам» (кн. 6, ч. 1—2, 1997) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАРАШКО́ВАЙ МЕТАЛУРГІ́І З ДО́СЛЕДНАЙ ВЫТВО́РЧАСЦЮ НДІБеларускага дзяржаўнага навукова-вытворчага канцэрна парашковай металургіі.
Засн. ў 1972 у Мінску на базе праблемнай лабараторыі Бел.політэхн. ін-та. У 1980 на базе НДІ створана навукова-вытв. аб’яднанне, у 1996 — Бел.дзярж. навукова-вытворчы канцэрн парашковай металургіі. Асн. кірункі навукова-тэхн. дзейнасці: распрацоўка навук. прынцыпаў кіравання структурай і ўласцівасцямі матэрыялаў, стварэнне новых матэрыялаў (канструкцыйных, порыстых, трыбатэхн., алмазазмяшчальных, магнітных, керамічных і інш.) для работы ў экстрэмальных умовах; распрацоўка высокаэфектыўных тэхналогій атрымання гэтых матэрыялаў метадамі парашковай металургіі, сінтэзу, уздзеяннем імпульснымі нагрузкамі, нанясеннем ахоўных пакрыццяў і інш. і выраб з іх дэталяў, вузлоў і камплектуючых для прадпрыемстваў аўтатрактарнага і с.-г. машынабудавання, энергетыкі, прыборабудавання, чыг. транспарту, вытв-сці хім. і харч. прадуктаў, будматэрыялаў, вырабаў мед. тэхнікі і інш. З 1977 выдае штогоднік «Парашковая металургія». У ін-це працаваў чл.-кар.Нац.АН Беларусі Г.Дз.Карпенка, працуюць акад.Нац.АН Беларусі П.А.Віцязь і А.У.Роман.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАВАРЫ́СТВА СЯБРО́Ў НАВУ́К, Таварыства аматараў навук. Існавала ў Вільні ў 1907—39. Даследавала гісторыю, этнаграфію і культуру, прыроду Літвы, Беларусі і Польшчы. У 1907—22 выдавала «Rocznik Towarzystwa...» («Штогоднік таварыства...»), у 1923—39 час.«Атэнэум віленьске», дзе асвятлялася гісторыя і культура зямель ВКЛ, публікаваліся дакумент. матэрыялы, бібліяграфія даследаванняў па гэтых пытаннях. Т-ва стварыла б-ку (больш за 50 тыс. кніг, рукапісы пісьменнікаў, дзеячаў культуры, у т. л. творы і рукапісы А.Міцкевіча), якой былі падораны рукапісы і б-кі Я.Карловіча, Я.Шванскага, збор М.Федароўскага, Я.Французовіча, б-ка Э.Ажэшкі. Аснову калекцыі музея склалі зборы А.Заборскага, В.Шукевіча, Французовіча (фотаздымкі, замалёўкі бел. адзення). Архіўныя матэрыялы т-ва (лісты Ф.Багушэвіча, дакументы пра К.Каліноўскага і інш.) зберагаюцца ў Дзярж.гіст. архіве Літвы, кнігі — у Цэнтр. б-цы АН Літвы. калекцыі па мастацтве і нумізматыцы — у Маст. музеі Літвы, археал., этнагр. і гіст. экспанаты — у Гіст.-этнагр. музеі Літвы.