вёска ў Шаркаўшчынскім р-не Віцебскай вобл., на р. Дзісна, на аўтадарозе Шаркаўшчына — Дзісна. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 20 км на У ад г.п. і чыг. ст.Шаркаўшчына, 238 км ад Віцебска. 742 ж., 293 двары (1996).
Упершыню ўпамінаецца ў 1563 пад назвай Ерманавічы як сяло ВКЛ на мяжы з Полацкім ваяв. З 1565 у Браслаўскім пав. Віленскага ваяв. Належала Сапегам, Гілзенам, Шырыным. З 1793 у Рас. імперыі, у Дзісенскім пав. У канцы 19 ст. ў Германавічах 300 ж., вінакурны з-д, млын, крама, карчма. З 1921 у складзе Польшчы, цэнтр гміны Дзісенскага пав. Віленскага ваяв. З 1939 у БССР, з 1940 цэнтр сельсавета Шаркаўшчынскага р-на. У 1970 — 649 ж., 209 двароў.
Лясніцтва. Сярэдняя школа, дзіцячы сад, Дом культуры, б-ка, бальніца, амбулаторыя, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Музей Я.Драздовіча Малітоўны дом хрысціян старога абраду. Помнікі архітэктуры — Германавіцкі Благавешчанскі касцёл, царква (пач. 20 ст.), сядзіба (канец 18 ст.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
І́ЛАВА,
возера ў Шаркаўшчынскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Дзісна, за 32 км на У ад г.п.Шаркаўшчына. Пл. 1,44 км², даўж. 1,5 км, найб.шыр. 1,2 км, найб.глыб. 4 м, даўж. берагавой лініі каля 5 км. Пл. вадазбору 4 км². Схілы катлавіны невыразныя. Берагі выш. 0,3—0,5 м, тарфяныя, да ўрэзу вады лес. Дно плоскае, тарфяністае. Зарастае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЯТРО́ЎШЧЫНА,
вёска ва Узрэцкім с/с Глыбоцкага р-на Віцебскай вобл., на беразе Пятроўскага воз., на аўтадарозе Глыбокае—Шаркаўшчына. Цэнтр калгаса. За 15 км на ПнЗ ад горада і 17 км ад чыг. ст. Глыбокае, 215 км ад Віцебска. 247 ж., 104 двары (2001). Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аддз. сувязі. Культ.-рэліг.цэнтр. Брацкая магіла сав. воінаў. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕРХАЛО́ВІЧ (Павел Міхайлавіч) (28.12.1900, г.п.Шаркаўшчына Віцебскай вобл. — 28.10.1952),
генерал-лейтэнант (1945). Канд.ваен.н. (1949). Скончыў ваен. акадэміі імя Фрунзе (1934) і Генштаба (1948). Удзельнік грамадз., сав.-фінл. 1939—40 войнаў. У Вял.Айч. вайну на Паўд., Зах., Данскім, Сцяпным, Варонежскім і 2-м Укр. франтах: нач. штаба армій. Удзельнік абароны Масквы, Сталінградскай бітвы, Корсунь-Шаўчэнкаўскай, Яска-Кішынёўскай аперацый, вызвалення Балгарыі, Югаславіі, Румыніі, Венгрыі. З 1945 выкладчык Акадэміі Генштаба.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛУЖКІ́,
вёска ў Шаркаўшчынскім р-не Віцебскай вобл., на р. Мнюта. Цэнтр сельсавета. За 32 км на У ад г.п.Шаркаўшчына, 198 км ад Віцебска, 29 км ад чыг. ст. Падсвілле. 905 ж., 399 двароў (1999). Лясніцтва, млын. Сярэдняя і муз. школы, Дом культуры, б-ка, бальніца, паліклініка, аптэка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. Помнікі архітэктуры: Лужкоўскі Міхайлаўскі касцёл, царква Раства Багародзіцы (1794), вадзяны млын (19 — пач. 20 ст.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІРЫ́ЛАЎ (Герман Іларыёнавіч) (н. 15.12.1937, г.п.Шаркаўшчына Віцебскай вобл.),
бел. пісьменнік. Скончыў БДУ (1959). Працаваў на Віцебшчыне ў перыяд. друку, з 1976 уласны карэспандэнт абл.газ. «Віцебскі рабочы» ў Полацку. Друкуецца з 1974. У творах — роздум сучасніка над складанымі праблемамі жыцця, тэма Вял.Айч. вайны: раман «Пах жыта» (1989), аповесць «Сонца тваіх вачэй» (1981), апавяданні «Без крыўды ў сэрцы», «Татава пілотка», «Адажыо» і інш. Аўтар п’есы «У ноч напрадвесні» (1974), нарысаў, гумарэсак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЯРО́ЗАЎКА, Бярэжвіца,
рака ў Беларусі, у Глыбоцкім і Шаркаўшчынскім р-нах Віцебскай вобл., правы прыток Дзісны (бас.Зах. Дзвіны). Даўж. 53 км. Пл. вадазбору 721 км². Пачынаецца з воз. Падлужнае, цячэ праз г. Глыбокае ў межах Свянцянскіх градаў, далей па Полацкай нізіне. Упадае ў Дзісну за 4 км ніжэй ад г.п.Шаркаўшчына. Асн. прытокі: Аржаніца і Маргва (злева), Дабрылаўка і Стуканаўка (справа).
Даліна да ўпадзення Маргвы трапецападобная, на астатнім працягу вузкая, шыр. 500—3000 м. Пойма пераважна двухбаковая, шыр. 50—500 м. Рэчышча каналізаванае на працягу 1 км у верхнім цячэнні і 1,5 км каля в. Юльянова Шаркаўшчынскага р-на.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПО́ЛАЦКАЯ АПЕРА́ЦЫЯ 1944,
наступальная аперацыя войск 1-га Прыбалт. фронту (ген. арміі І.Х.Баграмян) 29 чэрв. — 4 ліп.; састаўная частка Беларускай аперацыі 1944 у Вял.Айч. вайну. Удзельнічалі 4-я ўдарная, 6-я гв., 43-я, 3-я паветр. арміі, 1-ы танк. корпус. Ім процістаялі злучэнні 16-й арміі групы армій «Поўнач» і частка сіл 3-й танк. арміі групы армій «Цэнтр», што ператварылі Полацк у магутны вузел абароны. Мэта аперацыі — разгром полацкай групоўкі праціўніка, вызваленне Полацка. У ходзе аперацыі групоўка ворага была ліквідавана, вызвалены 29 чэрв.г.п. Ушачы і в. Ветрына, 1 ліп.г.п.Шаркаўшчына, 2 ліп.г. Докшыцы і в. Пліса, 3 ліп.г. Глыбокае, 4 ліп. Полацк і г. Дзісна; у вызваленні Глыбокага і Докшыц удзельнічалі партызаны. У выніку аперацыі войскі фронту ізалявалі адну ад адной групы армій «Поўнач» і «Цэнтр», забяспечылі наступленне з Пнгал.стратэг. групоўкі сав. войск на тэр. Беларусі. 31 злучэнню і часці нададзены ганаровыя найменні «Полацкіх».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НО́ВЫ ПАГО́СТ,
вёска ў Міёрскім р-не Віцебскай вобл., на аўтадарозе Міёры—Шаркаўшчына. Цэнтр сельсавета. За 18 км на ПдЗ ад горада і чыг. ст. Міёры, 198 км ад Віцебска. 580 ж., 288 двароў (2000). Лясніцтва. Сярэдняя школа, клуб, б-ка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі. Касцёл (1989). Брацкая магіла сав. воінаў і партызан. Помнік архітэктуры — Мікалаеўская царква (2-я пал. 19 ст.).
У пісьмовых крыніцах у ВКЛ вядома з канца 15 ст. пад назвай Пагост як месца збору даніны. У 15—18 ст. належаў І.Сапегу, Клоту, М.Сіняўскаму, Л.Сапегу, С.Бужынскаму і Ф.Юндзілу. З 1795 мястэчка ў складзе Рас. імперыі. У 1818 з маёнтка Пагост вылучылася частка пад назвай Стары Пагост (за 7 км ад яго, мела 284 ж., 31 двор); мястэчка сталі называць Н.П. У 1859 у Н.П. 119 ж., 32 двары. З 1862 працавала школа, цэнтр воласці Дзісенскага пав. У 1878—79 пабудавана Мікалаеўская царква. У 1897—607 ж. З 1921 у складзе Польшчы, цэнтр воласці Браслаўскага пав. Віленскага ваяв. З 1939 у БССР, з 1940 цэнтр Новапагосцкага с/с Міёрскага р-на.